Тэма ўрока “Азёры” Задачы



Дата канвертавання15.05.2016
Памер54.74 Kb.
6 клас Тэма ўрока “Азёры”

Задачы:

-ствараць умовы для фарміравання разумення прычын утварэння азёрных катлавін, сцёкавых і бяссцёкавых азёр;

-садзейнічаць развіццю камунікатыўных здольнасцей вучняў, уменню працаваць з рознымі крыніцамі геаграфічных ведаў (падручнікам, атласам, картай паўшар’яў), устанаўліваць сувязі паміж прыроднымі працэсамі;

-ствараць умовы для выхавання беражлівых адносін да прыроды


Абсталяванне: падручнік, атлас, фізічная карта паўшар’яў, мульцімедыйная ўстаноўка

Ход урока:



I. Арганізацыйны момант.

Добры дзень усім, хто тут прысутнічае. Калі ласка, сядайце. Ці ўсе гатовы да работы? Ці ўсе зручна ўладкаваліся? Ва ўсіх парадак на рабочым месцы? Бачу па вачах, што вам хочацца хутчэй прыступіць да ўрока. Хачу звярнуць вашу ўвагу, што сёння ў нас прысутнічаюць госці. Спадзяюся, што кожны з вас пастараецца, каб ім у нас спадабалася.

Давайце ўспомнім, якую вялікую тэму мы з вамі вывучаем? А цяпер, прадоўжыце, калі ласка, схему

ГІДРАСФЕРА




Сусветны акіян Воды сушы


падземныя паверхневыя
- - -

- - -


- -

- -


-

II. Праверка д/з

Успомніце, аб чым мы гаварылі на мінулым ўроку? У каго ёсць пытанні па дамашняму заданню? Калі не, то прапаную вам выканаць наступныя заданні:

А) Геаграфічны дыктант

Па дадзенаму азначэнню напісаць паняцце:

1.Прыродны паток, які цячэ ў выпрацаваным паглыбленні, якое назаваецца рэчышчам. (рака)

2.Месца пачатку ракі (выток)

3.Месца ўпадзення ракі (Вусце)

4.Рака разам са сваімі прытокамі ўтварае (рачную сістэму)

5.Тэрыторыя, з якой рака збірае ваду (басейн ракі)

6.Мяжа паміж басейнамі рэк (водападзел)

7.Паступленне вады ў рэкі (жыўленне)

8.Заканамернае змяненне стану ракі ў часе (рэжым)

9.Самы нізкі ўзровень вады ў рацэ (межань)

10.Высокі і працяглы пад’ём вады ў рацэ (разводдзе)

11.Хуткі, але кароткачасовы пад’ём вады ў рацэ (паводка)
Б)Па апісаню вызначце, які характар цячэння маюць рэкі. Для прыкладу ўзяты ўрыўкі з літаратурных твораў.


  • Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, утоліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць суходоламу Дняпру сваю багатую даніну (паказ слайда) ( Я.Колас.Дрыгва)

  • Внизу глубоко подо мной

Поток, усиленный грозой,

Шумел, и шум его глухой

Сердитых сотне голосов

Подобился. Хотя без слов,

Мне внятен был тот разговор,

Немолчный ропот, вечный спор


С упрямой грудою камней;

(паказ слайда) (М.Лермонтов. Мцыри)



III. Новая тэма

Паказ слайдаў (рака і возера)

Паглядзіце на гэтыя малюнкі. Чым яны адрозніваюцца? Скажыце, да якой часткі гідрасферы аднясём возера? (Воды сушы) Сёння мы з вамі прадаўжаем вывучаць воды сушы. Запішыце ў сшыткі тэму ўрока “Азёры”. Адкрыйце падручнікі на стар. 167 і з дапамогай ключавых слоў вызначце, аб чым мы сёння павінны даведацца? Так, сёння мы даведаемся, якія бываюць азёры па паходжанні, аб асаблівасцях жыўлення азёр, якія з іх бываюць сцёкавыя і бяссцёкавыя, пазнаёмімся з буйнейшымі азёрамі свету і Беларусі. Скажыце, як вы думаеце, для чаго мы вывучаем азёры?

Паспрабуйце даць азначэнне паняцця возера. А цяпер параўнайце яго з тым, якое дано ў падручніку. Запішыце яго ў сшыткі.



Расказ настаўніка

Возера на мае непасрэднай сувязі з морам. У адрозненні ад рэк азёры – вадаёмы запаволенага водаабмену. Агульная плошча азёр Зямлі каля 2,7 млн км2 (прыкладна 1, 8 % сушы).


Успомніце, як паказваюцца азёры на карце? На якіх мацерыках ёсць азёры? Што можна сказаць аб іх размяшчэнні, раўнамерна ці не яны размеркаваны? Самае вялікае возера свету – Каспійскае мора, якое знаходзіцца ў Еўразіі.У Паўночнай Амерыцы буйнейшае возера Верхняе, у Афрыцы – Вікторыя.

А ці ёсць азёры ў нас у Беларусі? А можа, хто-нібудзь з вас чуў, як называецца наша Беларусь з-за вялікай колькасць азёр? (прыводзяцца словы П.Броўкі: “Зямля Белрусі! Вачамі азёр глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс” Назавіце самае глыбокае возера Беларусі (Доўгае), самае вялікае па плошчы - возер Нарач.

Фізкультхвілінка


Сядзьце, як вам зручней, закрыйце вочы і ўявіце тое, пра што я буду гаварыць. Уявіце наш беларускі край – край лясоў і пушчаў, дзе ганарыста нясуць свае кароны алені і дзе вельмі лёгка дыхаецца. Давайце ж з вамі ўдыхнем глыбей гэта паветра! Гэта і край бясконцых рэк, дзе можна паплаваць, адпачыць, пабегаць. Давайце дадзім пабегаць нашым плечыкам, падцягнемся і пойдзем далей - да блакітных азёр і балот, якія цягнуцца на дзесяткі кіламетраў. Услухайцеся, аб чым гамоняць, бягучыя ад ветра, хвалі. Можа гэта просьба ці наказ: беражыце чысціню рэк і азёр. Памятайце, ахоўваючы прыродныя багацці, вы абараняеце і сябе! Адкрыйце вочы.
Возера складаецца з катлавіны і масы вады. Катлавіны бываюць рознага паходжання. Адкрыйце падручнік на старонцы 166-167 малюнак 129 і назавіце тыпы азёр па ўтварэнню азёрных катлавін.

Зараз мы з вамі разгледзім, як яны ўтвараюцца. ( Паказ слайдаў суправаджаецца тлумачэннем і зачытваннем тэксту параграфа).

Паглядзіце на гэтыя два малюнкі (паказ слайда) Скажыце, чым яны адрозніваюцца?

Азёры бываюць:

сцёкавыя бяссцёкавыя

з яіх выцякаюць рэкі не маюць сцёку



Работа з атласам.

Выканайце заданне 1 практычнай работы на старонцы 171. Падзяліце дадзеныя азёры на дзве групы (сцёкавыя і бяссцёкавыя): Байкал, Каспійскае мора, Ладажскае, Анежскае, Вікторыя, Танганьіка, Аральскае мора, Чад, Эйр-Норд.

(Праверка выканага задання ля карты)

Скажыце, якія рэчывы змяшчаюцца ў акіянічнай вадзе? Знайдзіце і прачытайце ў падручніку на старонцы 170, як падзяляюцца азёры па колькасці раствораных рэчываў?

-прэсныя (да 1 г солі на літар вады)

-саланаватыя (ад1 да 24 г солі у літры вады)

-мінеральныя (больш за 24 г солі на літар вады)

Самае салёнае возера свету – Мёртвае мора.

Праблемныя пытанні:

1.Як вы лічыце, якія азёры ўтрымліваюць больш солей - сцёкавыя ці бяссцёкавыя? Чаму?

2.Чаму возера Балхаш салёнае толькі на палавіну? Чаму прэсныя і салёныя воды не перамешваюцца?

I V. Замацаванне

Тэставыя заданні


1.Возера – гэта:

- прыродны водны паток, які цячэ ў выпрацаваным паглыбленні;



  • ніжняя частка рачной даліны;

  • замкнутае паглыбленне сушы, запоўненае вадой.

2.Якія азёры ўзнікаюць у выніку апускання зямной кары па трэшчынах і

прагінах:



  • вулканічныя

  • карставыя

  • тэктанічныя

3.Карставыя азёры ўзнікаюць у выпадку:

4.Ледніковыя азёры ўтварыліся ў выніку:

  • наступлення ледавіка

  • выкопвання ледавіком катлавіны пры адступленні

  • страты тэрыторыяй непасрэднай сувязі з морам

5.Якія з пералічаных прыкмет характэрызуюцьсцёкавае возера:

  • знаходзіцца ў зоне залішняга ўвільгатнення

  • знаходзіцца ў зоне залішняга ўвільгатненя

  • з возера не выцякаюць рэкі


V.Рэфлексія

Прадоўжыце сказы:

-Я адчуваю сябе ... , таму што...

-Я зрабіў для сябе невялікае адкрыццё...

-Я добра папрацаваў і мне ...

-Мне было цікава вось што, ....., і пагэтаму ...


Д/з : параграф 43,44, работа з картай (знайсці і паказаць буйнейшыя азёры, змешчаныя ў дадатку на старонцы 191).

Творчае заданне: прадумаць пытанні віктарыны па тэме ўрока.
: DswMedia
DswMedia -> Дырэктар Лебедзеўскай сярэдняй школы А. А. Гарбачова
DswMedia -> Урок Дыцукрыды. Цукроза
DswMedia -> Алімпіяда па беларускай мове 11 клас №1. Вызначыць, якія словы складаюцца з наступных гукаў
DswMedia -> Царква І адукацыя ў межах лебедзеўскага прыходу
DswMedia -> Узгоднена зацверджана пастанова 8/81 ад 01. 09. 2015 Загад дырэктара
DswMedia -> І.І. Троцкая 1-4 класаў на І паўгоддзе 2015/2016 н г
DswMedia -> Лідскія пуцявіны Ігната Іпалітавіча Дамейкі
DswMedia -> Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад сярэдняя школа
DswMedia -> Тэма: Множанне някруглага Тэма




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка