Тэма: Сказ (абагульненне) Мэта



Дата канвертавання05.07.2016
Памер73.06 Kb.
Тэма: Сказ (абагульненне)

Мэта: удасканальваць маўленчую дзейнасць, выпрацоўваць правiльнае вымаўленне, пашыраць слоўнiкавы запас;

паглыбiць веды вучняў аб сказах, абагульнiць веды па тэме, удасканальваць уменнi знаходзiць граматычную аснову сказа, ставiць пытаннi да даданых членаў сказа;

выхоўваць цiкавасць да беларускай мовы.

Абсталяванне: апоры-схемы: «Тыпы сказаў», «Знакi прыпынку», «Клiчныя сказы», «Галоўныя члены сказа», «Даданыя члены сказа»; карткi-словы, карткi з заданнямi для работы ў парах i групах, рэпрадукцыі карцін і фотаздымкі на тэму: «Зіма».

Тып урока: абагульненне
Ход урока

I. Арганiзацыйны момант. Настрой на ўрок. Матывацыя.

Дзецi хорам чытаюць верш.



Сто разоў шукай другой красы,

А тым больш, што свет даўно не вузкi,

Ды калi ты не бязродны сын,

Гавары са мной па-беларуску.

Я.Янiшчыц


Настаўнiк:

- Чаму мы павiнны вывучаць мову?



Вучнi (чытаюць выказванні У.Караткевча пра родную мову):

- Кожны народ сваю мову мае.

- Кожнаму народу яго мова родная.

- Наша мова – мова нашых продкаў.

- Гэта мова нашай краiны, дзе мы нарадзiлiся.

- Наша мова прыгожая, мiлагучная.



Н.:

- А для чаго? (адказы вучняў)

Н.:

-Мову мы вывучаем для таго, каб валодаць ёю: правiльна i прыгожа гаварыць, чытаць, граматна выказваць свае думкi i пачуццi.

-А зараз, дарагiя мае сябры, у шлях. Жадаю вам поспехаў у авалоданнi беларускай мовай.
II Моўная размiнка. Чыстапiсанне.
Дзi-дзi-дзiу школу пыхадзi,

Дзе-дзе-дзе – урок iдзе,

Дзi-дзi-дзi – правiльна сядзi,

Дзе-дзе-дзе – працуй у грамадзе.
- Як вы разумееце - «працуй у грамадзе»?

- Якi гук паўтараецца? ( [дз’] )

- Дайце яму характарыстыку. (зычны, звонкi, мяккi)

- Як ён абазначаецца на пiсьме? (дзвюма лiтарамi д,з)



Дз дз ддз

- Якiя галосныя пiшуцца пасля гука [дз’]? (е, ё, i, ю, я)



дзе дзя дзi дзю дзё
- Прачытайце прыказку. Як вы яе разумееце?

Працуй у грамадзе, дык не будзеш у бядзе.

- Растлумачце напiсанне выдзеленых лiтар. Запiшыце.

- Назавіце словы, у якіх літар больш, чым гукаў.

Гэта прыказка будзе дэвiзам на нашым уроку. Скажам разам наш дэвiз.


III 1. Тэма i мэты ўрока

- Пры дапамозе чаго людзi выказваюць сваю думку? (пры дапамозе сказа)

- Якая тэма нашага ўрока? (сказ)

- Сёння на ўроку мы будзем



  • паўтараць;

  • абагульняць веды;

  • удасканальваць уменнi;

  • даследаваць;

  • пашыраць слоўнiкавы запас;

  • правiльна размаўляць.


2. Пачнём з паўтарэння.

Вучням прапануецца тэст для работы у парах. (гл. Дадатак 1)

Праверка тэста.
3. Фiзкультхвiлiнка

- Паднiмiцеся!

- Зрабiце кругавыя рухi галавой! (у адзiн бок, у другi)

- Выканайце нахiлы тулава!

- Падымiце рукi ўгору, пацягнiцеся!

- Выканайце 5 прыседаў!

- Паскачыце на месцы!

- Усмiхнiцеся свайму сумеду!

- Сядайце, калi ласка!
- Якiя сказы вы чулi? Чаму?
4. Разбор сказаў

а) На дошцы напiсаны словы:

Зiма, прыехаць, з, далёкi, поўнач, да нас.

- Прачытайце тое, што напiсана на дошцы.

- Гэта сказ?

- Зрабiце так, каб атрымаўся сказ.

- Што дзеля гэтага зрабiлi?

- Чым становяцца словы ў сказе?

- Запiшыце сказ, разбярыце яго па членах сказа (вучань ля дошкi)

Зiма прыехала з далёкай поўначы да нас.
б) Самастойная работа

Гульня «Рассыпаныя сказы»

- У кожнага на парце ляжаць карткi-словы. У пары вырашыце, якiмi членам сказа з’яўляецца кожнае слова.


Дзейнiк




Выказнiк




Даданыя члены сказа

Вятры ўбралiся белыя

Бярозкi разгулялiся ранiцай

шэранем

сцюдзёныя



па зямлi

Складзiце сказы, выпiшыце словазлучэннi.

1в. – Па зямлі разгуляліся сцюдзёныя вятры.

2в. –Раніцай белыя бярозкi ўбраліся шэранем.



5. Фiзкультхвiлiнка для вачэй

(кожнае дзеянне паўтараецца па 3 разы)

- Заплюшчыце вочы, палiчыце да 5!

- Рукi ўперад. Падымаючы рукi, сачыце за iмi вачамi.

- Выцягнiце правую руку, паглядзiце на ўказальны палец, кранiцеся носа.

- Памiргайце! Моцна заплюшчыце!


6. Работа ў групах. (заданні гл. Дадатак2)

Прачытайце сказы. Расстаўце iх па сэнсу. Што ў вас атрымалася?

Словы для даведак: апавяданне, верш, казка, дыялог.

(вучнi выконваюць заданне)


Паслядоўна на дошцы з’яўляюцца словы:

апавяданне, казка, верш, дыялог

- Як назваць усё адным словам? (Тэкст)

Вучнi робяць вывад, што са сказаў складаюцца тэксты.

- Якой тэмай аб’яднаны ўсе тэксты?

- За што вы любiце зiму?


IV Вынiк урока

Вось i скончылася наша падарожжа.

- Цi ўсё мы выканалi, што намецiлi?

- Якiя заданнi спадабалiся?

- Каму было цяжка?

- А чаму ў нас усё атрымалася? Успомнiце дэвiз!



V Рэфлексiя. Дамашняе заданне.

- Квадрат якога колеру вам падабаецца?

- Выберыце колер, якi адпавядае вашаму настрою (кожнаму колеру – сваё заданне):

Чырвоны – радасць, бадзёрасць, упэўненасць – пр.208

Зялёны – актыўнасць, працавiтасць – пр.211

Жоўты – спакой, разважанасць – пр.210

Карычневы – асцярожнасць, няўпэўненасць.
Дадатак 1
Тэст па тэме «Сказ»


  1. Вызначы прыметы сказа.

адно цi некалькi слоў, звязаных па сэнсу

сказ выражае закончаную думку.

два словы, звязаных па сэнсу.

Сказ сказы складаюцца са слоў.

на пiсьме сказы аддзяляюцца адзiн ад аднаго знакамi прыпынку

сказ складаецца з лiтар.
2. Па мэце выказвання сказы бываюць:

апавядальныя, пытальныя, …


3. Суаднясiце тып сказа з яго азначэннем.
Апавядальны Сказ,у якiм заключаецца пытанне.

Пытальны Сказ, якi выражае заклiк да дзеяння, пажаданне, просьбу, параду.

Пабуджальны Сказ, з дапамогай якога людзi паведамляюць пра падзеi, свае думкi i пачуццi.
4. Дапiшы сказы.
Клiчнымi называюцца сказы, якiя вымаўляюцца з асаблiвым …

Клiчнымi могуць быць апавядальныя, , сказы.


5.Вызначце тыпы сказаў, пастаўце ў канцы знакi прыпынку.
Адкуль да нас прыйшла зiма

Ой, зiма, весялей цябе няма

Лес апрануўся ў зiмовае ўбранне

Бярыце санкi i хутчэй на горку



Дадатак 2

1 ГРУПА
Прачытайце сказы. Расстаўце iх па сэнсу.
Раптам уначы пайшоў снег.

Ромка стаў на лыжы і памчаўся на горку.

Зямля доўга была голая, акамянелая ад марозу.

Яны весела спускалiся з гары, падалi, смяялiся.

Тут было ўжо многа дзяцей.
Заданне:

-Што ў вас атрымалася? Падкрэслiце патрэбнае слова.

Словы для даведак: апавяданне, казка, верш, дыялог.
2 ГРУПА

Прачытайце сказы. Расстаўце iх па сэнсу.
Снег да стрэх прымёрз.

На дварэ мароз.

Змерзлi рукi.

Стаў чырвоным нос.

Змерзлi ногi.

Шчыпле твар да слёз.

Ой,мароз, мароз!
Заданне:

-Што у вас атрымалася? Падкрэслiце патрэбнае слова.

Словы для даведак: апавяданне, казка, верш, дыялог.

3 ГРУПА
Прачытайце сказы. Расстаўце iх па сэнсу.
- Ад мароза уцякаю.

- Сцёпка, чаго ты так моцна бяжыш?

- Ну i што,уцёк?

- Уцёк.


- Раней было халодна, а цяпер аж горача стала.

- Адкуль ты ведаеш?


Заданне:

-Што у вас атрымалася? Падкрэслiце патрэбнае слова.

Словы для даведак: апавяданне, казка, верш, дыялог.
4ГРУПА
Прачытайце сказы. Расстаўце iх па сэнсу.
Адзiн мароз Сiнi-нос, а другi мароз Чырвоны-нос.

Жылi-былi два маразы.

Бегаюць, з дрэва на дрэва пераскокваюць, зайчыкаў палохаюць.

Гуляюць маразы ў лесе.



З лесу ў вёску заскочылi, каб замарозiць людзей.
Заданне:

- Што у вас атрымалася? Падкрэслiце патрэбнае слова.

Словы для даведак: апавяданне, казка, верш, дыялог.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка