Тэма: Узаемаадносiны чалавека i прыроды ў апавяданнi I. Пташнiкава «Аленi» Мэта



Дата канвертавання05.12.2016
Памер120.89 Kb.




Тэма: Узаемаадносiны чалавека i прыроды ў апавяданнi I. Пташнiкава

«Аленi»
Мэта: вызначэнне i ўсведамленне праблем узаемаадносiн чалавека i прыроды


Задачы: - садзейнiчаць далейшаму развiццю ўмення ўспрымаць лiтаратурны твор на эмацыянальна – вобразным узроунi, садзейнiчаць уменню дакладна, лагiчна выказваць свае думкi, абгрунтоуваць меркаваннi;


  • садзейнiчаць выхаванню культуры iндывiдуальнай i калектыўнай дзейнасцi (умець слухаць,уважлiва адносiцца адзiн да аднаго, працаваць у калектыве, спрыяць засваенню паняцця «гуманны»);




  • стварыць умовы для выхавання чалавечнасцi, дабрынi, мiласэрнасцi ў адносiнах да прыроды.


Тып урока: абагульненне i сiстэматызацыя ведаў
Форма урока: камбiнаваны ўрок з выкарыстаннем прэзентацыi
Абсталяванне: мультымедыйны праектар,прэзентацыя, магнiтафон, надрукаваныя тэксты, тэсты, заданнi на картках, фламастары, партрэт пiсьменнiка, малюнкi вучняў, шаблон эмблемы

ХОД УРОКА
I.Арганiзацыйны этап
- Добры дзень, рабяты! Звярнiце, калi ласка, увагу на слайд. Якi настрой ён у вас выклiкае? Жадаю ўсiм такога ж добрага i прыемнага настрою (слайд 1).
II.Вучэбная дзейнасць па ўспрыманнi праблемы ўрока
1.Уступнае слова настаўнiка



  • Пачаць нашу працу мне хочацца словамi беларускага паэта К.Кiрэенкi:

Заўжды, заўжды, усюды, кожны мiг,

З жыццем усiм, з якiм навечна ў згодзе,

Ад самых шчырых роздумау сваiх

Мне пакланiцца хочацца прыродзе.


2.Фармулiроўка тэмы, мэты ўрока



  • Так, хочацца пакланiцца прыродзе за тое, што яна дае нам жыцце, радасць ад розных пор года. А цi заўседы мы адносiмся да яе так, як яна гэтага заслугоўвае? Гэтай тэме i будзе прысвечаны наш урок (слайд 2).

Зараз вызначым мэты ўрока:



  • вызначыць праблемы …

  • умець …

  • вучыцца працаваць …

  • зразумець неабходнасць …(слайд 3).

( Вучні самі вызначаюць мэты ўрока. Затым параўноўваюць з мэтамі на слайдзе №4:



  • вызначыць праблемы ўзаемаадносiн чалавека i прыроды;

  • умець дакладна, лагiчна выказваць свае думкi, абгрунтоуваць меркаваннi;

  • вучыцца працаваць у калектыве (умець слухаць,уважлiа адносiцца адзiн да аднаго);

  • зразумець неабходнасць гуманных адносiн да прыроды).


3. Тлумачэнне паняцця гуманны.


  • Скажыце, калі ласка, ці зразумела вам значэнне слова гуманны?

(Зварот да слоўніка, а потым да слайда)

Гуманiзм – гэта чалавечнасць у адносiнах да людзей, да ўсяго жывога. Значыць, гуманны – гэта чалавечны (слайд 5).



4.Зварот да эпіграфа


  • Таму эпіграфам нашага ўрока з’яўляюцца наступныя радкі:

Без чалавечнасцi не будзе вечнасцi.

П.Панчанка (слайд 6).


5.Пастаноўка праблемнага пытання ўрока


  • Пытанне, на якое мы сення будзем адказваць, гучыць так:

«Што з’яўляецца галоўным у адносiнах чалавека да прыроды?» (слайд 7).
III. Актуалiзацыя ведаў


  • У нас апошнi абагульняльны ўрок па дадзенай тэме. Таму, каб прыгадаць змест твора, выканаем тэставае заданне.(Дадатак). Вазьмiце, калi ласка, лiсты, абвядзiце правiльныя варыянты адказаў. Працуем 2 хвiлiны.

(Узаемаправерка. Правiльныя адказы на слайдзе 8).





  • Падымiце, калi ласка, рукi тыя, хто выканаў заданне без памылак. У каго есць памылкi? У якiм заданнi? Зачытаем правiльны варыянт.



IV. Абагульненне i сiстэматызацыя ведаў па вырашэннi праблемы ўрока


  1. – Мы з вамі прыгадалі змест твора. Але давайце ўспомнім праблемнае пытанне, на якое трэба адказаць.

(Дзеці называюць праблемнае пытанне).
– Каб вырашыць праблему ўрока, будзем працаваць у трох группах, у адпаведнасцi з тым дамашнiм заданнем, якое вы выконвалi. У нас есць «Мастакi», якiя малявалi. Таксама есць «Мастакi слова», якiя пераказвалi, i «Даследчыкi», якiя даследавалi i вызначалi пэўныя праблемы.

Заданнi перад вамi. На iх абмеркаванне i выкананне пяць хвiлiн. Не забывайце, калi ласка, дапамагаць адзiн аднаму(слайд 9 ).


Пакуль дзецi выконваюць заданнi, гучыць музыка на фоне слайда 10.


  1. Выступленнi груп.

- Будзем правяраць заданнi, а вучнi з iншых груп, калi ласка, падрыхтуйце свае пытаннi.
Першая група «Мастакi»
1 – ае заданне (слайд 11)
Выпішыце з дадзенага тэксту вообразна – выяўленчыя сродкі мовы: а)эпітэты; б) метафары; в) параўнанні

ТЭКСТ


Увосень, калі стаіць пагода, гараць сіняватыя хвойкі верасу на пасецы – верас высокі, як трава на лузе. Па ім поўзаюць мурашкі , лётаюць пчолы. Сядзе пчолка на верасовую галіну, калышацца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пасля застыне, не кранецца, як памерла, - п.е.
(Эпітэты: сіняватыя хвойкі верасу.

Метафары: стаіць пагода, гараць сіняватыя хвойкі верасу.

Параўнанні: верас, як трава; застыне, як памерла).

Вучні задаюць пытанні групе. Напрыклад, пытанне:

- Для чаго ўжываюцца вобразна – выяўленчыя сродкi мовы ў тэксце?
2 – ое заданне (слайд 11)
Чаму для Iры восень – гэта самая прыгожая пара года? (Стар.311,312,313)
( - Дзяўчынцы падабалася цiшыня i спакой усюды. Iрка любiла восень за жоўты, залацiсты колер лiсця, за грыбную пару, за багацце дароў лесу, за паспакайнелых лясных звяроў).
Прыкладнае пытанне вучняў:

- Як пра запiсанне восенi аўтар характарызуе дзяўчынку?

«Мастакi» паказваюць свае малюнкi з адлюстраваннем розных пор года. Тлумачаць, што яны адлюстравалi i чаму.

Другая група «Даследчыкi»
1-ае заданне(слайд 12)


  • Выпішыце з тэксту цытаты, якія дапамагаюць раскрыць рысы характару дзяўчынкі. (Стар.316, 317, 319)




Рысы характару Іркі

Прыклады з тэксту характару дзяўчынкі

Улюбёнасць у прыроду

“Ірка любіла восень…”

“Ірка любіла пчолак…”



Назіральнасць

“На пасецы яшчэ зялёная трава і мох, але пастарэлі грыбы-лісіцы…”

“З бярозамі растуць вольха, асіна, маленькія дубкі…”

“Ірка чуе, як шастае сухая трава…”


Дабрыня

“Ірцы стала шкада аленя, шкада і тых маленькіх, што стаялі, прытуліўшыся, адзін да аднаго.”

“Ёй стала раптам балюча, і яна заплакала.”



Сур’ёзнасць

“Ірка ўсё думала, чаго не прыйшлі алені.”


2-ое заданне(слайд 12)
Зачытайце канцоўку апавядання. (Стар.330)

Што задрылася з дзяўчынкай? Хто вінаваты ў гэтым?

( - Цi можна, на ваш погляд, апраўдаць бацьку?)
Трэцяя група «Мастакi слова»
1-ае заданне(слайд 13)
Перакажыце эпізоды апавядання, у якіх паказаны сустрэчы Іркі з аленямі:

1-ая сустрэча – стар.316;

2-ая сустрэча – стар. 319-320;

3-яя сустрэча – стар.324-325;

4-ая сустрэча – стар.326-327.
Вучні задаюць пытанні.
( - Чаму першы раз спалохалася Iрка, а ў другi раз аленi?

- Чаму алень, на вашу думку, не ўзяў хлеба?

- Што здарылася з рагатым?)


2-ое заданне(слайд 13)
Параўнайце паводзіны жывёл і людзей і дайце ім ацэнку.
( - Цi даруе Iрка дарослым iх здраду i бесчалавечнасць?


  • А цi даравалi б вы?)




  • Аўтар паказвае кантраст памiж жорсткасцю, карыслiвасцю людзей i добразычлiвасцю звера. Хто, на ваш погляд, больш высакародны? Паслухайце легенду «Сокал i шчыгляняты» i адкажыце на пытанне:

  • Як паводзяць сябе жывелы ў аналагiчнай сiтуацыi?

Вучаніца чытае паведамленне (дадатак).




  • Адкажыце, калі ласка, на пастаўленае пытанне.

(Адказы вучняў).



  • Як змяніўся ваш настрой пасля таго, як вы праслухалі легенду? Напэўна, настрой ва ўсіх трывожны, таму давайце супакоімся, каб потым працаваць далей.


(Псіхалагічная паўза)
- Сядзьце зручна, заплюшчыце вочкі, проста адпачніце,уявіце сабе што-небудзь прыемнае.

Гучыць музыка, дзеці адпачываюць.

- Што вы сабе ўявілі? (Вучні дзеляцца сваімі ўражаннямі)
V. Прэзентацыя, паведамленні
1. - Вы ўсе ўявілі нашу зямлю вельмі прыгожай. Але, на жаль, у яе з кожным годам усё больш і больш экалагічных праблем. І пра гэтыя праблемы нам паведаміць Ляпёхіна Віка, якая рыхтавала прэзентацыю “Экалагічныя праблемы планеты Зямля”. (Прэзентацыя на слайдах).
- Як зрабіцьтак,каб гэтых праблем было менш?

- Гэта праблема ўсяго свету, усёй зямлі. Нават ёсць такі дзень, які так і называецца Дзень Зямлі.


2. Паведамленне пра ўзнікненне Дня Зямлі. (Дадатак)
- Што у нашай краіне робіцца ў гэты дзень?

- Каторы раз у гэтым годзе адзначаўся Дзень Зямлі?

3. Паведамленне пра ўзнікненне “Чырвонай кнігі” (дадатак)
- Якія жывёлы занесены ў “Чырвоную кнігу”?

- Якія яшчэ прымаюцца меры па ахове навакольнага асяроддзя?

- А як канкрэтна вы можаце дапамагчы прыродзе?
(Вучні выказваюць свае прапановы).

-Столькі прапаноў, хоць стварай цэлае экалагічнае таварыства. Давайце ўявім, што яно ў нас створана. Вам прапануюцца заданні:


1-ая група “Мастакі”

Намаляваць эмблему гэтага таварыства і растлумачыць намалёванае.


2- ая група “ Даследчыкі”

Які шчыт вы б паставілі ля лесу? Якія парады людзям вы б на ім напісалі?


3-ая група “Мастакі слова”

Напісаць зварот людзям ад імя якой- небудзь жывёліны.


VI. Творчасць вучняў

Пакуль вучні працуюць, гучыць музыка.


VII. Афішавнне работ

Кожная група прадстаўляе сваю работу.


VIII. Падвядзенне вынікаў

-Давайце, калі ласка, успомнім пытанне, на якое мы адказвалі на працягу ўрока (слайд).

- Ці адказалі мы на яго?

Зноў звяртаемся да эпіграфа (слайд).



  • Што ж, на вашу думку,самае галоўнае ў нашым жыцці?

(Вучні робяць вывад, што самае галоўнае у нашым жыцці – гэта чалавечнасць).
IX. Рэфлексія

- Сёння на ўроку вы добра працавалі, вырашалі праблемы. З якімі пажаданнямі вы звярнуліся б адзін да аднаго?



-У мяне таксама ёсць пажаданні для вас. Звярніце,калі ласка, увагу на слайды( слайд)
X. Дамашнее заданне
-Вамі выказана шмат цікавых думак. Можа, хтосьці не змог або саромеўся выказацца. Таму дома ў вас ёсць магчымасць падрыхтаваць вуснае сачыненне на тэму “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”.

Дадатак

Паведамленне пра ўзнiкненне Чырвонай кнiгi
Мiжнародная камiсiя, у склад якой уваходзiлi буйнейшыя вучоныя з усяго свету, прыйшла да вываду: каб выратаваць жывельны i раслiнны свет, неабходна збiраць звесткi аб усiх рэдкiх, знiкаючых (або якiя знаходзяцца пад пагрозай знiкнення) вiдах жывел i раслiн. Cпiс такiх вiдау (першы варыянт Чырвонай кнiгi) пачаў афiцыйна выдавацца у 1966 годзе ў швейцарскiм горадзе Морж. У Беларусi Чырвоная кнiга пачала выходзiць з 1981 года.

Дадатак 1

ТЭСТ

1.Падзеi ў творы адбываюцца ў:

а) даваенны час;

б) пасляваенны час;

в) нашы днi.

2. Бацька у Iркi быу;

а) паляўнiчым;

б) вартаўнiком;

в) леснiком.

3. Дзяучынка ўпершыню сустрэла аленяў тады,калi:

а) вярталася з заставы Высокi Бераг цераз пасеку;

б) бацька ўпершыню ўзяу з сабой у запаведнiк;

в) збiрала журавiны на балоце.

4. Другi раз дзяучынка ўбачыла сваiх аленяу тады,калi:

а) прадавалi парася;

б) ставiла петлi на зайцаў;

в) аднойчы зiмою пад вечар пайшла паглядзець, цi цэлы стажок.

5. У халодную зiму Iрка аленяў:

а) кармiла хлебам, буракамi,сенам;

б) паiла цеплаю вадою з хаты;

в) заганяла пагрэцца у хлеў.

6. Што здарылася тады, калi Iрку не пусцiлi да стажка?

а) на аленяў напалi ваукi,

б) забiлi рагатага;

в) аленi уцякалi ў пушчу.

7. Аленi пасля забойства рагатага сталi уцякаць ад Iркi,таму што:

а) перасталi давяраць людзям i Iрцы;

б) бацька дзяучынкi перастаў iх падкормлiваць;

в) пужалiся выгляду Язэпа.

8. Не дачакаушыся «сваiх» аленяу нi заутра, нi праз дзень, Iрка:

а) не магла адразу некалькi начэй заснуць;

б) папрасiла бацьку дапамагчы найсцi iх;

в) кiнулася iх шукаць.

9. Тэма апавядання «Аленi»:

а) узаемаадносiны чалавека i прыроды;

б) рацыянальнага выкарыстання прыроднага багацця;

в) паказ жыцця у пасляваенны час.

10. Iдэя апавядання:

а) гуманныя гаспадарскiя, беражлiвыя адносiны да прыроды;

б) роўнасць, справядлiвасць;

в) вольнасць, незалежнасць.


Дадатак

Паведамленне пра Дзень Зямлi
- Цi чулi вы што-небудзь пра Санта Барбару? Дзякуючы тэлефiльму, невялiкi амерыканскi горад стал вядомы ў нас усiм. А цi ведаеце вы, што шмат гадоў назад у Санта-Барбары адбылiся падзеi, якiя прымусiлi людзей актыўна змагацца за чысцiню нашай планеты?

У 1969 годзе здарылася бяда. Са шчылiны каля горада разлiлася нафта, шмат нафты-мiльёны тон. Вада пакрылася брудным, смярдзючым слоем слiзi.

Пелiканы, чаплi, качкi i iншыя жывёлы загiнулi. Гэта падзея прымусiла людзей задумаецца. Яны вырашылi 1 дзень у годзе прысвяцiць абароне нашай планеты. Гэты дзень назвалi Днём Зямлi.

22 красавiка 1970 года 20 мiльёнаў амерыканцаў адзначалi першы Дзень Зямлi.



Дадатак

Леанарда да Вiнчы

Легенда «Сокал i шчыгляняты»
Вярнуўшыся з палявання, сокал знайшоў у сваiм гняздзе двух шчыглянят, якiя сядзелi побач з яго птушанятамi.

Ён быў раззлаваны,таму што паляванне ў той непагодны дзень не ўдалося: траплялася адна мярцвячына. А сокалы, як вядома, хутчэй памруць ад голаду, але яшчэ больш разлавауся.

-Адкуль вы тут узялiся?- грозна спытаў гаспадар гнязда ў птушанят.

-Мы заблудзiлiся ў лесе у час дажджу,-прапiшчалi ледзь-ледзь шчыгляняты.

Драпежнiк кiнуў на iх гнеўны позiрк. Яго распiрала злосць i мучыў голад.

Калоцячыся ад страху, шчыгляняты прыцiснулiся адзiн да аднаго i не маглi нi ўздыхнуць, нi пiкнуць.

Абодва былi тлустыя i ўкормленыя, але такiя бездапаможныя, што горды сокал быў не ў сiлах накiнуцца на iх. Ён толькi заплюшчыў вочы i адвярнуўся, каб не паддацца спакусе.

-Вон адгэтуль! - загадаў драпежнiк,- каб духу вашага тут не было.

I калi шчыгляняты паляцелi прэч, сокал павярнуўся да сваiх галодных птушанят i сказаў:

-Лепш памерцi ад голаду, чым дазволiць сабе пажывiцца бязвiнным птушанём.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка