Тэма: вялікая французская рэвалюцыя. Першы перыяд



Дата канвертавання21.05.2016
Памер73.97 Kb.
ТЭМА: ВЯЛІКАЯ ФРАНЦУЗСКАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ. ПЕРШЫ ПЕРЫЯД
1. Ад Генеральных штатаў да ўсталявання сходу, пачатковы этап

Рэвалюцыі

2. Фарміраванне канстытуцыйнай манархіі і ліквідаванне феадальных парадкаў

3. Абвастрэнне палітычнай барацьбы ў 1791г. Варэнскі крызіс


Літаратура

Манфред А.З. Великая Французская буржуазная революция ХVIII в. – М., 1983г.

Ревуненков В.Г. Очерки по истории Великой Французской Революции Т. 1. – Лн., 1989.

История Европы: в 8 т. Т. 5. – М., 2004.


1. 5 мая 1789г. пачынае працу Генеральны штат, ад духавенства абрана 291 дэпутат (200 – прыхадскіх свяшчэннікаў), ад дваранства – 270 (90 – лібіральныя дваране – невышэйшая арыстакратыя – Лафайет, Ларош Фуко), трэццяе саслоўе (578 дэпутатаў – тут былі абраны і прадстаўнікі іншых саслоўяў – Мірабо, аббат Сіес, большая частка – буржуазія і людзі свабодных прафесій). Некаторыя гісторыкі лічаць, што гэта пачатак рэвалюцыі, другія лічаць, што рэвалюцыя пачалася калі Генеральны штат аб’явіў сябе Нацыянальным сходам (17 чэрвеня), трэція – Дзень узяцця Бастыліі. Паседжанне Генеральнага штата пачынае кароль, што задача Генеральнага штата папаўненне казны. Пачынаецца праверка паўнамоцтваў дэпутатаў, дэпутаты трэццяга саслоўя лічылі, што дэпутаты павінны засядаць разам, і галасаваць не па саслоўях, а кожны дэпутат, разгарнуліся спрэчкі. 12 чэрвеня трэццяе саслоўе звяртаецца да дэпутатаў першых дзьвюх саслоўяў прысаедзянніца да іх. 17 чэрвеня дэпутаты трэццяга саслоўя абвясцілі сябе Нацыянальным сходам. 19 чэрвеня дэпутаты ад духавенства прагаласавалі за тое, каб далучыцца да трэццягя саслоўя. Дваранства адхіліла прапанову, але частка далучаецца да трэццяга саслоўя. Кароль вырашыў закрыць зал для трэццяга саслоўя 20 чэрвеня, дэпутаты бачаць дзверы зала зачыненымі, яны пераходзяць у іншы зал і тут яны даюць клятву не разыходзіцца пакуль не распрацуюць канстытуцыю. Кароль прызначае каралеўскае паседжанне – кароль заявіў, што гатоў увесці падаткаабкладанне для дваранства, але ніякай канстытуцыі. Кароль загадвае засядаць па саслоўям. Дваранства ў большасці выканала загад, трэццяе саслоўе засталося на месцы, Мірабо на ўсю залу заяўляе, што яны знаходзяцца тут па воле народа і ўйдуць толькі ад штыкоў. Ён становіцца лідэрам рэвалюцыі гэтага этапа. 24 чэрвеня большасць духавенства і многія дваране далучаюцца да трэццяга саслоўя, кароль загадвае ўсім астатнім дэпутатам далучыцца да іх. 9 ліпеня Нацыянальны сход аб’явіў сябе Устаноўчым Нацыянальным сходам (устанаўлівае новы дзяржаўны лад). 11 ліпеня Лафайет выступае з праектам дэкларацыі правоў чалавека – замах на прэрэтэтства караля, вызначае форму дзяржаўнага ладу караля Францыі, пачынаюць узнікаць палітычныя арганізацыі ў форме палітычных клубаў – першая ўзнікла ў красавіку – “Брэтонскі клуб”, Ле Шателье – заснавальнік, Лафайет, браты ламі, Рабіспьер – абмяркоўвалі пытанні, якія выносіліся на пасяджэнях Нацыянальнага сходу. Кароль імкнецца да рэваншу – канцэнтрацыя войскаў вакол Парыжа – пачынаюцца мітынгі (Сад Полераяль) з патрабаваннем вываду войскаў; выбаршчыкі ад трэццяга саслоўя прымаюць рашэнне стварыць нацыянальную гвардыю. Кароль 11 ліпеня дае адстаўку Нэккеру (генеральны кантралёр) – хваляванні ў горадзе; стварэнне нацыянальнай гвардыі. 14 ліпеня быў захоплены Дом Інвалідаў і рушылі да Бастыліі каб вызваліць зняволеных. Крэпасць была ўзята – на палітычную арэну выходзіць народ (санкюлоты). Народ узяўшы Бастылію нанес удар па стараму парадку, кароль адмаўляецца ад разгону ўстаноўчага сходу. Штуршок да пачатку контррэвалюцыйнай эміграцыі (гр. Д’Артуа, сярэдні арыстакрат). 15 ліпеня парыжане фарміруюць новыя органы ўлады, новым мэрам становіцца Байі, а камандуючым нацыянальнай гвардыяй – Лафайерг. Кароль ідзе на саступкі – 17 ліпеня ён зацвярджае прызначае стварэнне новага муніцыпалітэту, Парыж- аўтаномны ад ўлады караля. З’яўляеууа трохкаляровы сцяг Францыі. У к. ліпеня ў Парыжы з’яўляецца новая ўлада, была ўтворана Парыжская камуна (прадстаўнічая ўлада). Кароль прымірыўся са сваім паражэннем. У др. п. ліпеня – жнівень 1789г. такія рэвалюцыі адбываліся ў іншых гарадах Францыі, старыя органы ўлады ліквідаваліся, фарміраваліся нацыянальныя гвардыі . хваляванні з-за недахопу ежы, у вёсцы развертваецца аграрная рэвалюцыя – ліквідаванне феадальных адносін. Перад гэтым “Вялікі страх” – чуткі аб тым, што дваранства наймае бандытаў каб разараць сялян, сяляне вааружаюцца і змагаюцца з паперамі феадальнага права (захапілі замкі), адмовіліся плаціць феадальныя плацяжы. Органы ўлады спалоханы, справіцца сілай з сялянскім рухам не магчыма. Гэта ўзмацняе размежаванне паміж “патрыётамі” і “арыстакратыяй” (супраць рэвалюцыі). Устаноўчы сход спачатку адмоўна аднесся да сялянскіх выступленняў, сяляне павінны выконваць усе феадальныя павіннасці, заступнікам сялянства выступае арыстакратыя. У ноч з 4 на 5 жніўня паседжанне Ўстаноўчага сходу (“Ноч цудаў”) – арыстакратыя выступае за саступкі сялянам – рэформу за ліквідаванне многіх феадальных падаткаў. Гэтыя прапановы былі прыняты – пастановы аб ліквідаванні феадальных падаткаў.Усе абавязкі французскіх сялян былі падзелены на 2 катэгорыя, так жа былі падзелены і правы сеньораў:1) рэальныя правы—якія вынікалі з саступкі сеньорам зямлі селяніну ў трыманне. Селянін мог выкупіць сваі асабістыя абавязкі (рэальныя правы сеньора вынікалі з першапачатковых саступак сеньорамі зямлі сялянам – сяляне павінны плаціць за гэта – гэтыя павіннасці сяляне павінны выкупіць у сеньора); 2) выцякалі з асабістай залежнасці сялян. Яны адмяняліся адразу і без выкупу( знікала паншчына).Устаноучы сход адмяніў права сакалінай ахоты і адмянялася царкоўная дзесяціна Гэтыя дэкрэты ўсталявалі – грамадзянскія законы і плацяжы падаткаў, даступнасць да ўсіх пасад( грамадзянскіх або ваенных ).Пачалося разбурэнне юрыдычнай і сацыяльнай сістэм старога парадку. Устаноўчы сход звяртаецца да Канстытуцыі, прэамбула – “Дэкларацыя правоў чалавека” і 26 жніўня дэкларацыя была прынята (мэты: пакончыць з палітычнай спадчынай старога парадку і закласці асновы новага грамадскага ладу) – крыніца сувірэнітэту знаходзіцца ў нацыі і ні адзін індывід не можа мець уладу, якая не паходзіць з гэтага прынцыпу; асуджаліся саслоўныя прылілеі і пералік неадмоўных правоў чалавека (свабода, уласнасць, супраціўленне тыраніі), абвешчана верхавенства закона. Людовік ХVІ адмовіўся зацвердзіць законы 5-11 ліпеня. Новы крызіс унутры Устаноўчага сходу, склалася некалькі групіровак: правыя (раялісты) – абарона абсалютызма-Казалес; левыя (за канстытуцыйную манархію) – яны дзяліліся на плыні: памяркоўныя (Мунье – новая канстытуцыя павінна прыдугледзіць існаванне 2 палат парламента, кароль мае абсалютнае вето), центр (Мірабо, Лафайет) – аднапалатны парламент, кароль мае тэрміноўчае вета; крайнія (Рабіспьер) – супраць каралеўскага вето. Большасць мелі памяркоўныя і цэнтральныя.

2. К восені 1789г. двор пачынае рыхтаваць дзяржаўны пераварот, чуткі, што кароль збірае войскі ў Парыжы – рост цэн на хлеб. Ж.П. Марат “Сябар народа” заклік да паходу на Версаль. Акруга Кальдэрэраў па прапанаванню Дантона прымае рашэнне вывесці войскі з Версаля. 5 кастрычніка 1789г. парыжане рушылі на Версаль, кароль вымушаны быў прыняць, дэпутацкае становішча палепшылася калі ў Версіннасць.Быў прыняты закон аб адмене цэхаў, проывелеяў гандлевым кампаніям, адкрываўся прастор для прадпрымальніцкай дзейнасці. Адмена рэгламентаў у эканамічнай сферы – сістэма эканамічнай свабоды, ліквідаванне замкнутых карпарацый, унутраныя мытні, уводзіцца свабода унутранага гандлю хлебам. Усталявалася сістэма рыначных адносін. Гэтыя законы ліквідавалі сістэму саслоўных прывілеяў, усталявалася сістэма свабоднай канкурэнцыі(капіталістычныя адносіны). Лічылася,што Францыя дасягне эканамічнага працвітання, але рэвалюцыя прынесла дэзарганізацыю і ўлады і эканомікі. Ва ўмовах рэвалюцыі эканоміка была разбалансавана, разгул спекуляцыі, рост цен, рост сацыяльнай напружанасці.Былі ліквідаваны дваранскія тытулы. Уведзена грамадзянская пабудова духавенства.Яно пазбаўлялася сваіх важнейшых правоў(рэгістрацыя шлюбу,хрэзбіны і г.д.)Даны роўныя правы католікам і пратэстантам. Свяшчэннікі ператвараліся ў дзяржаўных служачых. Была канфіскавана царкоўная маёмасць, пад яе Устаноўчы сход вырашыў выпусціць асігнатаў, колькасць якіх перавышае кошт зямлі, яны пачынаюць абясцэньвацца. Частка царкоўных зямель (нацыянальная маёмасць) стала распрадавацца буйнымі участкамі – умацаванне буржуазнага землеўладання. Судовая рэформа (1790г.) – ліквідаваны старыя судовыя ўстановы, продаж судовых пасад, новая сістэма судоў на чале з нацыянальным вярхоўным судом, безсаслоўны суд; уводзіцца інстытут прысяжных. Галоўным пыттаннем была Канстытуцыя. У адпаведнасці з дэкрэтамі ад 8 і 10 кастрычніка Людовік станавіўся “ міласцю Бога і ў сілу канстытуцыйнага закона дзяржавы каралем французаў”. Быў падрыхтаваны праект канстытуцыі (падзел французаў на пасіўных і актыўных грамадзян). Актыўныя грамадзяне тыя хто меў маемасны ценз.Не ўсе атрымліваюць выбарчыя правы, высокі маёмасны цэнз, мужская актыўнасць з 25 год; выбарчыя правы атрымала 61% насельніцтва, дэпутаты – яшчэ большы маёмасны цэнз – Канстытуцыя Цэнзавая. Выбары—шматступенчатыя. Канстытуцыя ўсталявала сістэму падзелу ўлады – Устаноўчы сход; кароль – выканаўчая ўлада і суд, зніклі каралеўскія Саветы. Кароль прызначае міністраў, чыноўнікаў; меў права адтэрміноўчага вето. Былі 6 міністраў, але 1-га міністра не было. Усталявалася сістэма мясцовага самакіравання(акругі, камуны). Падрыхтоўка Канстытуцыі прывяла да абвастрэння палітычнай барацьбы. Спачатку духавенства і дваранства спакойна аднеслася да перамен.



3. Летам 1791г. Памяркоўнае крыло пачало разумець, што рэвалюцыя выходзізь з-пад іх кантролю. Мірабо ўжо жадае спыніць рэвалюцыю. Большасць дваран , духавенства з разуменнем сустрэла перамены , звязанныя з рэвалюцыяй. Сітуацыя пачынае меняцца пазней і актам рэвалюцыі стаў закон “ аб грамадзянскім уладкаванні духавенства”. На адкрыты пратэст узнялася духавенства (законы аб перабудаванні каталіцкай царквы – грамадзянскае ўладкаванне духавенства – свяшчэннікі – дзяржаўныя служачыя, 80% свяшчэннікаў адмовілася ад гэтага, іх называлі непрысягнуўшымі свяшчэннікамі). Пачынаюцца рэпрэсіі, свяшчэннікі прызываюць да супраціўлення гэтай уладзе. Пагаршаецца эканамічнае становішча Францыі – выступленне беднаты. Устаноўчы сход прымяняе рэпрэсіі – закон Ле Шапелье – забарона рабочым праводзіць забастоўкі і стачкі.Ажыўляліся крайнія рыялісты – план вывесці караля з Парыжу, на усходзе рыхтуюцца войскі (армія Буйе). Горад Кобленц – збіраюцца французскія эмігранты. У ноч з 20 на 21 чэрвеня 1791г. кароль уцякае з Парыжу. Але караля пазналі і затрымалі ў горадзе Варэна (Варэнтскі крызіс) і вярнулі ў Парыж. Здрада караля прывяла да ажыўлення рэспубліканскіх настрояў. Клуб Кардыльераў прымае рэзалюцыю абвясціць рэспубліку; Якабінцы – змяніць правіцеля (Бріссо – за рэспубліку). Устаноўчы сход прымае пастанову, ў якой заяўляе, што караля выкралі і ён не вінаваты. 16 ліпеня ў Парыжы пачынаюцца дэманстрацыі (адхіленне Людовіка ХVІ ад улады). 17 ліпеня народ збіраецца на Марсавым поле. У Парыжы ўводзіцца ваеннае становішча – прыказ страляць у натоўп па прыказу Лафайета. Раскол трэццяга саслоўя – канстытуцыяналісты (рэвалюцыя скончылася) і на больш радыкальны (стала пытанне аб рэспубліке). Раскол – першы акт грамадзянскай вайны ў Францыі.Гэта першы выпадак, калі частка 3-га сасло’я прымяніла зброю супраць іншай часткі. Адбываецца раскол і якабінскага клубу.Пачаліся рэпрэсіі. Дантон, Марат вымушаны імігрыраваць у Лондан. Пачынаецца новы этап рэвалюцыі. Пакуль перамогу атрымліваюць канстытуцыяналісты. Устаноўчы сход разыходзіцца. Людовік ХVІ заяўляе, што наступіў канец рэвалюцыі, фельяны – кіруючая партыя.Устаноўчы сход займаўся сваей працай. 19 верасня Канстытуцыю падпісаў кароль, а 30 верасня Устаноўчы сход разышоўся. У выніку ператварэнняў у Францыі да ўлады прыйшла буйная і сярэдняя буржуазія ў складзе з ліберальным дваранствам. Адбылася ломка многіх феадальных інстытутаў. Сялянства трэбавала вырашыць аграрнае пытанне. Матэрыяльнае становішча шырокіх слаеў французаў пагоршылася.
: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B5%D0%B9%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Спецыфіка абсалютызму ў германскіх дзяржавах
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Міжнародныя адносіны
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма 3 Вестфальская сістэма сміжнародных адносін у другой палове 17 – пачатку 18 ст
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Агнлійская рэвалюцыя сярэдзіны XVII ст
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Развіццё капіталізму ў Еўропе ў XVI xviii ст
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: Абсалютызм у краінах Паўднёва заходняй Еўропы
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Гістарычная роля буржуазных рэвалюцый і іх тыпалогія. Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE%20%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8 -> Тэма: францыя ад 9 тэрмідора да 18 брумера. Завяршальны этап рэвалюцыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка