Тэма: вясновыя змены ў прыродзе клаўдзія Каліна «Красавік». Якуб Колас “У



Дата канвертавання24.12.2016
Памер77.71 Kb.
Літаратурное чытанне

ТЭМА: ВЯСНОВЫЯ ЗМЕНЫ Ў ПРЫРОДЗЕ

Клаўдзія Каліна «Красавік». Якуб Колас “Усход сонца»

Мэты:

фарміраваць умение чытаць выразна, правільна і асэнсавана, пашы-раць аператыўнае поле чытання вучняў;

удасканальваць умение падрабязна пераказваць тэкст, маляваць словамі карціну прыроды з твора, вылучаць у тэксце словы, якія з'яўляюцца вобразна-выяўленчымі сродкамі;


  • развіваць умение працаваць у трупах;

  • ствараць умовы для выхавання беражлівых адносін да прыроды роднага краю.

Тып урока: традыцыйны.

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі.

План урока



1. Арганізацыйны момант

2. Праверка дамашняга задання

3. Паведамленне тэмы урока

4. Чытанне апавядання настаўнікам

5. Чытанне апавядання вучнямі

6. Аналіз твора

7. Хвілінка адпачынку (пад музыку)

8. Работа ў групах

9. Са скарбонкі народнага слова

10. Праца над вершам Я. Коласа «Усход сонца»

11. Чытанне верша Я. Коласа «Усход сонца» настаўнікам

12. Чытанне верша вучнямі

13. Аналіз зместу верша

14. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

15. Дамашняе заданне

ХОД УРОКА



I. Арганізацыйны момант

Загадка:

У зялёнай спадніцы ідзе маладзіца,

Дзе яна ступае, там зямля ажывае. (Вясна.)

II. Праверка дамашняга задання


  1. Расказ вучняў аб тым, як прыходзіць вясна і хто з'яўляецца яе пасланцамі.

  1. Конкурснае чытанне верша.

III. Паведамленне тэмы урока

  • Што адбываецца ў прыродзе з надыходам вясны? (Абуджэнне.)

  • Абуджэнне ад чаго? (Ад зімовага сну.)

  • Ці адразу пасля зімы з'яўляецца зялёнае лісце на дрэвах. зялёная трава?

  • Як выглядаюць палі, лес пасля зімы? (Шэрымі, пажоўклымі.)

  • I вось аднойчы... Але пачакайце, што адбылося аднойчы. мы прачытаем у апавяданні Клаўдзіі Каліны «Красазік» — гэта і ёсць тэма нашага ўрока.

IV. Чытанне апавядання настаўнікам

— Як мяняецца прырода ў красавіку?



Бюро даведак:

краскі — кветкі;

фарбы — рус. краски;

пэндзаль — рус. кисточка.

V. Чытанне апавядання вучнямі

  1. Чытанне «ланцужком» па сказе.

  2. Камбінаванае чытанне (настаўнік—вучні хорам).

VI. Аналіз твора

— Хто такі Красавік?



  • 3 чаго ён пачаў сваю работу? (Расфарбаваў неба, палі, лугі.)

  • Куды ён падаўся потым? Што ўбачыў?

  • Каго ў лесе апошнім расфарбаваў Красавік? (Бярозку.)

  • Што з гэтага выйшла?

  • Чаму плакала бярозка?

  • Якія гэта былі слёзы? Прачытайце.

Хвілінка адпачынку (пад музыку)

Дзеці выконваюць практыкаванні для ўмацавання мускулаў шыі, спіны, ног: прысяданні, нахілы ўперад, назад, управа, улева.



Гульня «Знайдзі словы»

Знайдзіце словы, якія сустракаліся ў апавяданні. (Красавік,



радасць, песня, пэндзаль, мастак, ясень, бяроза, фарбы.)

II. Работа ў трупах

/ група: прачытаць, што рабіў Красавік у полі, на лузе.

  1. група: прачытаць аб дзеяннях Красавіка ў лесе.

  2. група: прачытаць аб зносінах Красавіка з бярозай.

III. Са скарбонкі народнага слова

— Растлумачце выразы (запісаны на дошцы):



  1. Прыйдзе пара — будзе трава.

  2. Жаваранак прылятае на праталіну, шпак — на прагаліну,

жораў — з цяплом, ластаўка — з лістом.

IX. Праца над вершам Я. Коласа «Усход сонца»

  • Ці змяніліся палі, лес, луг, калі іх расфарбаваў Красавік? Якімі яны сталі?

  • Што адбылося ў прыродзе з надыходам цёплага Красавіка? (Прырода ажыла, заззяла рознымі ффрбамі.)

  • Ці назіралі вы ў такую пару за сонцам? Якое яно? (Цёплае, яркае.)

  • А якое сонца ў самым пачатку раніцы?

  • Аб гэтым нам расказаў Я. Колас у вершы «Усход сонца».

X. Чытанне верша Я. Коласа «Усход сонца» настаўнікам

— Які настрой выклікае ў вас верш?



XI. Чытанне верша вучнямі

  1. Чытанне хорам.

  2. Выразнае чытанне верша па асабістым выбары.

  3. Чытанне «скачкі» праз слова.

XIL Аналіз зместу верша

  • Якое неба на ўсходзе?

  • Што яно робіць? Каму ўсміхаецца?

XIII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

  • Уявіце, што ў вас ёсць магчымасць зрабіць так, як зрабіў Красавік, што б вы вырашылі зрабіць?

  • Як вы адчувалі сябе на уроку? Ці не было цяжка? Што" яшчэ хацелі б пачуць?

  • Дзякуй за працу.

XIV. Дамашняе задание

  1. Вывучыць верш на памяць.

  2. Падрыхтаваць выразнае чытанне І пераказ апавядання.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка