Тэма: «З дзеясловам па жыццi» Мэты: абагулiць веды вучняý па тэме



Дата канвертавання19.07.2016
Памер32.79 Kb.
Тэма: «З дзеясловам па жыццi»
Мэты:

- абагулiць веды вучняý па тэме «Дзеяслоý», замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыi дзеяслова,, Яго сiнтаксiчную ролю;

- развiваць звязную мову навучэнцаý, уменне лагiчна, дакладна i паслядоýна фармуляваць свае думкi, фармуляваць уменi i навыкi педагагiчных зносiнаý (узаемаýспрыманне, узаемадзеянне, камунiкацыйнай культуры);

- выхоýваць павагу i цiкаýнасць да роднай мовы.


Абсталяванне:
- схемы па тэме «Дзеяслоý»;

- карцiнкi iстот у дзеяннi, у руху;

- фiшкi.
Эпiграф:
Пакуль не ступiлася джала разца

I рукi ад працы не морацца,

Я мушу пакiнуць адбiтак жыцця

На камнi, жалезе i золаце.

Максiм Танк.
План ýрока:


    1. Арганiзацыйны момант – 3 хв.

    2. Уступнае слова – 3 хв.

    3. Праверка дамашняга задання – 5 хв.

    4. Праца над тэмай – 24 хв.

    5. Вынiкi ýрока – 4 хв.

    6. Дамашняе заданне – 2хв.

    7. Ацэнка вучняý – 4 хв.


Ход урока.

1) Арганiзацыйны момант

(вучнi рыхтуюцца да ýрока, настраiваюцца на рабочы лад).


2) Уступнае слова настаýнiка

(паведамiць тэму, мэты заняткаý, звяртаецца ýвага на эпiграф).


3) Праверка дамашняга задання

(у каго пры выкананнi дамашняга задання ýзнiклi цяжкасцi, пытанi, разабраць).


4) Праца над тэмай урока

Заданне 1. Вусны адказ вучняý:

- Што такое дзеяслоý?

- Растлумачыць паняццi: дзеясловы пераходныя i непераходныя, часы дзеяслова, трываннi дзеяслова, лады дзеяслова, спражэннi дзеяслова.

Навучэнцы называюць граматычныя катэгорыi дзеяслова, даюць iм азначэннi i прыводзяць прыклады.


Заданне 2. Запiсаць тэкст.

Паэзiя Максiма Танка багатая, разнастайная, як i само жыццё. У ёй адчуваюцца грамадзянскi пафас i пранiкнёны лiрызм, глыбокая фiласафiчнасць i мяккi гумар. Самабытна i адметна раскрыýся талент мастака ý творах для дзяцей. Многiя творы паэта звязаны з вуснай народнай творчасцю, малююць вялiкае выхаваýчае, эстэтычнае i пазнавальнае значэнне.

*Назавiце стыль (навуковы, публiцыстычны).

*Звярнiце ýвагу на дакладнае ýжыванне дзеясловаý.

Дзеясловы адчуваецца, маюць ужыты аýтарам у форме цяперашняга часу. Як вы растлумачыце такую форму ýжывання? Чаму, напрыклад, не прошлы час: адчувалiся, мелi? ( Гэтым аýтар як бы падкрэслiвае, што творы Максiма Танка актуальныя i ý наш час).

*Якiмi граматычнымi катэгорыямi падобны дзеясловы раскрылася i маюць?

* Якiмi граматычнымi катэгорыямi яны адрознiваюцца?

* Тастлумачце пастаноýку знакаý прыпынку.
Заданне 3. Запiсаць сказ, вызначыць граматычныя катэгорыi дзеясловаý, iх сiнтаксiчную ролю. Растлумачыць знакi прыпынку.

Даýней на месцы сённяшняй Пiлькаýшчыны была прыгожая палянка, акружаная дрымучым борам ды iмшарным лесам, акаймаваная магутнымi дубамi i прыбярэжнымi вербамi.

А зараз пагуляем у гульню. Я буду задаваць пытанi i даваць варыянты адказаý. За кожны правiльны адказ вы атрымлiваеце фiшачку. Ваша задача – набраць як мага больш фiшак.

1- Па-беларуску правiльна гучыць: «Пажартуе…»

а) над сяброýкай; в) з сяброýкi

б) над сяброýкаю; г) з сяброýцы.

2- Дзеясловы абвеснага ладу незакончанага трывання маюць формы часу

а) прошлы, будучы; в) прошлы, цяперашнi, будучы;

б) будучы; г) цяперашнi, будучы.

3- Незваротную форму нельга ýтварыць ад дзеяслова

а) усмiхацца; в)абувацца;

б) апранацца; г)радавацца.

4- Да дзеясловаý першага спражэння адносяцца:

а) чытаю; в) прашу;

б) мару; г) салю.

5- Пачатковая форма дзеяслова

а) дзеепрыслоýе; в) дзеепрыметнiк;

б) безасабовы; г) iнфiнiтыý.

6- Дзеясловы ýмоýнага ладу не маюць формаý

а) роду, лiку; в) роду, часу;

б) часу, асобы; г) часу, лiку.

7) Безасабовым сказам з̉׳яýляецца

а) Бабуля даýно хварэе; в) Бабуля хварэла;

б) Бабулi нездаровiцца; г) Бабуля нешта захварэла.
5) Вынiкi ýрока

(тэзiсны агляд тэмы, што новага вучнi адкрылi для сябе, што было незразумелым?)


6) Дамашняе заданне

(падрыхтоýка да кантрольнай работы па тэме «Дзеяслоý»:



паýтарыць увесь тэарэтычны матэрыял).

  1. Ацэнка вучняý з каментарыем.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка