тэорыя і методыка навучання і выхавання



Дата канвертавання26.06.2016
Памер146.56 Kb.

13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская літаратура)

Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2007 г. № 138


Праграма-мінімум кандыдацкага экзамену па методыцы выкладання беларускай літаратуры распрацавана з улікам патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да зместу адукацыі, да ўдасканалення методыкі выкладання літаратуры ва ўмовах пераходу да новай педагагічнай парадыгмы асобасна арыентаванага навучання беларускай літаратуры і інтэграцыі нацыянальнай сістэмы адукацыі ў агульную сусветную адукацыйную прастору, у сувязі з пераводам агульнаадукацыйнай школы на профільнае навучанне.

Мэта праграмы-мінімум кандыдацкага экзамену па спецыяльнасці 13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская літаратура) – выявіць узровень спецыяльнай і метадычнай кампетэнтнасці асоб, якія атрымліваюць вышэйшую навуковую кваліфікацыю, і гатоўнасці аспіранта да самастойнай навукова-даследчай дзейнасці ў вобласці прыватнай методыкі і да навукова-педагагічнай дзейнасці ў сярэдніх агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных установах.

Падрыхтоўка да кандыдацкага экзамену па спецыяльнасці 13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская літаратура) – патрабуе:


  • ведання тэарэтыка-метадалагічных асноў і палажэнняў методыкі выкладання

  • беларускай літаратуры і распрацаванасці на іх падставе ўласнага даследчага падыходу;

  • валодання прафесійнымі ведамі (псіхолага-педагагічнымі, прадметна-навуковымі, метадалагічнымі, агульнакультурнымі) і ўменнямі, асэнсавання вызначаных спосабаў і прыёмаў навукова-педагагічнай дзейнасці;

  • ведання задач сучаснай літаратурнай адукацыі, дыскусійных пытанняў методыкі выкладання літаратуры, інавацыйных педагагічных тэхналогій навучання літаратуры.

МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ЯК НАВУКОВАЯ ДЫСЦЫПЛІНА

Тэарэтычныя асновы курса методыкі выкладання літаратуры. Узаемадзеянне метадычнай тэорыі і школьнай практыкі. Прадмет, змест і структура курса методыкі выкладання беларускай літаратуры. Сувязь методыкі выкладання літаратуры з прадметамі гуманітарнага цыкла. Роля перадавога вопыту настаўнікаў беларускай літаратуры ў развіцці метадычнай навукі ў Беларусі. Дыскусіі па праблемах методыкі выкладання літаратуры.

Спецыфічныя метады даследавання: мэтанакіраванае назіранне за вучэбна-выхаваўчым працэсам па літаратуры, абагульненне перадавога вопыту славеснікаў, педагагічны эксперымент, даследчая гутарка, анкетаванне, вывучэнне адукацыйных прадуктаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў (вусных выказванняў, сачыненняў) і інш.

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ЯК ВУЧЭБНЫ ПРАДМЕТ У СУЧАСНАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЕ

Разнастайнасць сацыяльных і эстэтычных функцый літаратуры. Цэласны характар уздзеяння літаратуры на асобу вучня, матывы яго паводзін і стымулы развіцця пачуццяў, уяўлення, інтэлекту. Адзінства эмацыянальнага і лагічнага ў вывучэнні літаратуры ў школе. Адметнасць беларускай літаратуры сярод іншых школьных прадметаў. Мэты і задачы вывучэння літаратуры ў школе. Вучэбна-метадычны комплекс па беларускай літаратуры і сучасныя патрабаванні да яго. Роля нагляднасці ў выкладанні літаратуры і яе віды. Дыдактычныя сродкі навучання. Аўдыёвізуальныя сродкі і камп’ютэры ў навучанні літаратуры. Інфармацыйныя тэхналогіі навучання. Вучэбныя тэлекамунікацыйныя праекты. Выкарыстанне мультымедыя-тэхналогіі ў выкладанні літаратуры.



ПРЫНЦЫПЫ, ЗМЕСТ І АСНОЎНЫЯ ЭТАПЫ ЛІТАРАТУРНАЙ АДУКАЦЫІ Ў СУЧАСНАЙ ШКОЛЕ

Прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іх рэалізацыя пры выкладанні літаратуры. Канцэпцыя рэфармавання літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Асноўныя прынцыпы, якія ляжаць у аснове стварэння сістэмы літаратурнай адукацыі. Дыдактычныя і літаратуразнаўчыя прынцыпы: навуковасць, гістарызм, сувязь навучання і выхавання, устаноўка на развіццё вучня, аналіз твора ў адзінстве зместу і формы і інш. Метадычныя прынцыпы выкладання літаратуры: узаемадзеянне мастацтва і рэчаіснасці ў эстэтычнай свядомасці школьнікаў, улік узроставых асаблівасцей літаратурнага развіцця вучняў, асобасны характар чытацкай і літаратурна-творчай дзейнасці, сувязь літаратуры з законамі мастацкага мыслення, варыятыўнасць заняткаў па літаратуры, адзінства літаратурнага і моўнага развіцця.

Мастацкі твор – творчасць пісьменніка – літаратурны працэс – аснова літаратурнай адукацыі школьнікаў. Кампаненты зместу літаратурнай адукацыі: а) веды; б) уменні і навыкі; в) вопыт творчай дзейнасці; г) маральныя крытэрыі. Прынцыпы адбору літаратурных твораў.

Этапы літаратурнай адукацыі. Структура літаратурнай адукацыі з улікам узроставай і асобаснай дыферэнцыяцыі. Прапедэўтычны курс чытання ў пачатковых класах, пераемнасць дадзенага этапа з дашкольным, этап базавага школьнага навучання, сярэдняя адукацыя (профільнае навучанне), вышэйшая адукацыя, перападрыхтоўка настаўнікаў і іншых працаўнікоў асветы і культуры, літаратурная самаадукацыя і самавыхаванне.



ЛІТАРАТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ ШКОЛЬНІКАЎ

Узроставыя асаблівасці і этапы літаратурнага развіцця вучняў. Сучасная гуманітарная навука аб чытацкай дзейнасці (Ю.Б. Бораў, М.Арнаудаў, Б.С.Мелах, Л.Н.Сталовіч і інш.). Чытанне як праца і творчасць (В.Ф. Асмус, М.С.Каган і інш.). Праблема крытэрыяў літаратурнага развіцця школьнікаў у псіхалогіі. Вызначэнне зместу літаратурнага развіцця школьнікаў і яго крытэрыяў у працах метадыстаў. Роля чытацкіх уменняў у развіцці славесна-вобразнага мыслення, эмацыянальнай чуллівасці, творчага ўяўлення вучняў. Асноўныя групы чытацкіх уменняў. Этапы засваення школьнікамі чытацкіх уменняў, іх сувязь з этапамі навучання. Узаемасувязь чытацкіх і літаратурна-творчых уменняў. Спосабы выяўлення чытацкіх і літаратурна-творчых уменняў школьнікаў: мэтанакіраванае назіранне, метад зрэзаў, атрыбутаванне тэксту, “стылістычны эксперымент”, творчыя працы і інш. Літаратурныя здольнасці вучняў: чытацкія (перцэптыўныя) і творчыя (пісьменніцкія).


ШЛЯХІ РАЗВІЦЦЯ МЕТОДЫКІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Роля выдатных рускіх педагогаў і метадыстаў ХІХ–ХХ стагоддзяў у станаўленні методыкі выкладання літаратуры як навукі.

Выкладанне беларускай літаратуры ў школах БССР у 20-я гады XX стагоддзя. Першыя праграмы па беларускай літаратуры для школ, чытанкі, першыя хрэстаматыі і падручнікі. Дыскусіі па праблемах выкладання беларускай літаратуры ў школе. Перыядычны педагагічны друк у 20–30-я гады. Асаблівасці выкладання беларускай літаратуры ў школах рэспублікі ў 30-я гады XX ст. Беларуская літаратура як самастойны прадмет у школах розных тыпаў. Развіццё методыкі выкладання беларускай літаратуры ў 40–80-я гады XX ст. Пошук аптымальных метадаў выкладання. Роля педагагічнага друку ў рэфармаванні літаратурнай адукацыі. Сучасны стан методыкі выкладання беларускай літаратуры: абнаўленне метадалогіі, пошук і ўкараненне эфектыўных адукацыйных тэхналогій. Асэнсаванне і ўзбагачэнне настаўнікамі-практыкамі ўласнага вопыту ведамі інавацыйных методык навучання і выхавання. Перспектывы ўдасканалення літаратурнай адукацыі школьнікаў. Асноўныя палажэнні Канцэпцыі літаратурнай адукацыі і адукацыйнага стандарту.



АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ МЕТОДЫКІ ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ’

Дыскусійныя праблемы школьнага курса вывучэння літаратуры і метадычнай навукі на сучасным этапе. Шляхі мадэрнізацыі літаратурнага навучання. Рознаўзроўневыя праграмы па беларускай літаратуры, вучэбна-метадычнае і дыягнастычнае забеспячэнне школьнага курса літаратуры. Культурацэнтрызм як аснова мадэрнізацыі канцэпцыі літаратурнай адукацыі. Сутнасць новай педагагічнай парадыгмы асобасна арыентаванага навучання беларускай літаратуры. Камунікатыўна-дзейнасны і аксіялагічны падыходы ў выкладанні літаратуры. Праблема фарміравання каштоўнасных арыентацый школьнікаў. Шматузроўневасць і прафілізацыя як новая мадэль школьнага курса выкладання літаратуры. Інавацыйныя педагагічныя тэхналогіі навучання літаратуры. Укараненне інтэрактыўных метадаў пры выкладанні літаратуры.



МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ НАВУЧАННЯ ЛІТАРАТУРЫ

Метад выкладання літаратуры – яго дыдактычная аснова і прадметная спецыфіка.        

Спроба класіфікаваць метады выкладання літаратуры (з гісторыі пытання): М.І. Новікаў, Ф.І. Буслаеў, У.Я. Стаюнін, В.І. Вадавозаў, М.А. Рыбнікава.

Класіфікацыя метадаў навучання ў методыцы выкладання літаратуры: па крыніцах атрымання ведаў; па характары пазнавальнай дзейнасці; па метадах і прыёмах спасціжэння літаратурных твораў; па відах дзейнасці вучняў, метадах і аперацыях па вывучэнні літаратурнага твора і гісторыка-літаратурнага працэсу і інш.

Узаемасувязь метадаў навучання і ўмовы іх эфектыўнасці ў практыцы выкладання літаратуры. Суадносіны паняццяў “метад” і “прыём”. Прыёмы эмацыянальна-вобразнага спасціжэння літаратурнага твора і прыёмы спасціжэння аўтарскай пазіцыі.

Інавацыйныя метады і прыёмы аналізу мастацкага твора: эксплікацыя, метад мастацкай інтэрпрэтацыі, метад літаратурнага пошуку і інш.



ЭТАПЫ ВЫВУЧЭННЯ МАСТАЦКАГА ТВОРА Ў СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЕ

Уступныя заняткі як этап вывучэння мастацкага твора. Функцыі ўступных заняткаў. Уплыў родава-жанравай спецыфікі твора на характар і змест уступных заняткаў. Асаблівасці ўступных заняткаў у сярэдніх і старшых класах. Методыка іх правядзення.

Чытанне твора і арыенціровачныя заняткі. Арганізацыя чытання, стварэнне ўстаноўкі на аналіз. Віды чытання. Узроставыя і індывідуальна-тыпалагічныя асаблівасці чытацкага ўспрымання. Залежнасць чытацкага ўспрымання твораў ад іх родава-жанравай спецыфікі. Спосабы вывучэння чытацкага ўспрымання. Узаемасувязь успрымання і аналізу мастацкага твора.

Аналіз як этап вывучэння літаратурнага твора. Педагагічная канцэпцыя — аснова аналізу мастацкага твора ў школе. Узаемасувязь літаратуразнаўчага і школьнага аналізу твора. Варыятыўнасць, цэласнасць і праблемнасць аналізу літаратурнага твора ў школе. Класіфікацыя відаў аналізу твора. Шляхі аналізу літаратурнага твора ў школе. Адпаведнасць шляхоў, метадаў і прыёмаў аналізу прыродзе літаратурнага твора, узроставым і індывідуальным асаблівасцям успрымання школьнікаў, родава-жанравай спецыфіцы твора, педагагічным мэтам настаўніка.

Заключны этап вывучэння літаратурнага твора. Асноўныя функцыі заключнага этапа. Методыка правядзення заключных заняткаў у сярэдніх і старшых класах.

ВЫВУЧЭННЕ МАСТАЦКІХ ТВОРАЎ У IX РОДАВАЙ I ЖАНРАВАЙ СПЕЦЫФІЦЫ

Вывучэнне эпічных твораў. Асаблівасці ўспрымання і вывучэння эпічных твораў розных жанраў. Шматграннасць метадаў і прыёмаў аналізу эпічных твораў у сярэдніх і старшых класах. Своеасаблівасць вывучэння твораў буйной эпічнай формы.

Вывучэнне лірычных твораў. Узроставыя асаблівасці вучняў і школьны аналіз лірыкі. Асаблівасці вывучэння лірычных твораў у сярэдніх і старшых класах. Выкарыстанне іншых відаў мастацтва пры вывучэнні лірыкі.

Своеасаблівасць успрымання і аналізу ліра-эпічных жанраў: паэмы, балады. Вобраз апавядальніка ў ліра-эпічным творы. Вобраз лірычнага героя.

Вывучэнне драматычных твораў у школе. Паняцце аб драме як літаратурным родзе і яго жанравых адрозненнях. Своеасаблівасць выяўлення аўтарскай пазіцыі пры ўспрыманні драматычнага твора. Актывізацыя дзейнасці ўяўлення. Выяўленне канфлікту ў драме і спосабы стварэння характараў. Шляхі аналізу драматычнага твора. Прыёмы аналізу драмы: аналітычнае чытанне па ролях, складанне рэжысёрскага плана, мізансцэніраванне, рэжысёрскі каментарый і інш. Выкарыстанне сцэнічнай гісторыі п'есы, нагляднасць і ТСН на ўроках па вывучэнні драмы.

УРОК ЛІТАРАТУРЫ Ў СУЧАСНАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЕ

Урок як асноўная форма арганізацыі навучальнай дзейнасці вучняў. Патрабаванні да сучаснага ўрока літаратуры. Змест, структура, тыпалогія, эфектыўнасць узаемасувязі метадаў навучання на ўроку; роля настаўніка на розных этапах урока; месца ўрока ў сістэме развіццёвага навучання; удасканаленне вучэбнай дзейнасці школьніка; выхаваўчая накіраванасць урока, фарміраванне асобы вучня, павышэнне маральнага патэнцыялу ўрока; змест і формы самастойнай работы вучня.

Тэарэтычныя праблемы ўрока ў даследаваннях вучоных-дыдактаў. Адлюстраванне праблемы ў працах беларускіх метадыстаў. Класіфікацыі ўрокаў літаратуры ў школе. Агульнадыдактычныя тыпы ўрокаў.

Стандартныя і нестандартныя ўрокі як метадычная праблема. Здабыткі настаўнікаў-эксперыментатараў. Віды нетрадыцыйных урокаў.

Новыя педагагічныя тэхналогіі навучання літаратуры, выкарыстанне актыўных формаў навучання.

ГІСТОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ Ў ШКОЛЬНЫМ ВЫВУЧЭННІ

Гістарызм у выкладанні літаратуры на розных этапах курса. Адзінства гісторыка-літаратурнага і тэарэтыка-літаратурнага падыходу да аналізу літаратурных з’яў.

Спецыфіка сістэматычнага курса літаратуры ў старшых класах. Манаграфічныя і аглядныя тэмы. Задачы вывучэння аглядных тэм і іх роля ў літаратурнай адукацыі школьнікаў. Тыпы аглядных тэм, іх змест і структура. Узаемасувязь аглядных і манаграфічных тэм у праграме па беларускай літаратуры. Разнастайны характар вывучэння мастацкага твора ў рамках манаграфічнай тэмы. Вывучэнне жыцця і творчасці пісьменніка ў межах манаграфічнай тэмы. Фарміраванне аналітычных і літаратурна-творчых уменняў школьнікаў у працэсе вывучэння манаграфічнай тэмы.

ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ Ў ШКОЛЬНЫМ ВЫВУЧЭННІ

Сістэмна-функцыянальны падыход да вывучэння ў сярэдняй школе тэорыі літаратуры. Значэнне ведаў па тэорыі літаратуры ў літаратурнай адукацыі вучняў. Сістэма тэарэтыка-літаратурных паняццяў, якія вывучаюцца ў курсе беларускай літаратуры ў сярэдніх і старшых класах. Паслядоўнасць фарміравання тэарэтыка-літаратурных паняццяў на ўроках літаратуры. Пераемнасць, этапнасць працэсу фарміравання і прымянення тэарэтыка-літаратурных ведаў вучняў. Выкарыстанне міжпрадметных сувязей з урокамі рускай і сусветнай літаратуры для фарміравання ведаў і ўменняў па тэорыі літаратуры.



РАЗВІЦЦЁ МОВЫ ВУЧНЯЎ У СІСТЭМЕ ЛІТАРАТУРНАЙ АДУКАЦЫІ

Разіццё мовы вучняў як сацыяльная і метадычная задача. Псіхолага-педагагічныя і літаратурна-лінгвістычныя асновы працы па развіцці мовы ў сувязі з заняткамі па літаратуры. Асноўныя прынцыпы працы па ўзбагачэнні мовы вучняў: жыццёвыя і літаратурныя ўражанні, сістэматычны характар заняткаў па развіцці мовы, творчая накіраванасць заданняў і практыкаванняў па ўзбагачэнні мовы. Крытэрыі моўнага развіцця вучняў Пераемнасць, узаемазвязанасць развіцця вуснай і пісьмовай мовы ў сярэдніх і старшых класах. Віды вусных выказванняў вучняў пры вывучэнні літаратуры ў сярэдніх класах.

Віды пісьмовых прац у сярэдніх класах, методыка іх падрыхтоўкі і правядзення. Своеасаблівасць інтэрпрэтацыі мастацкага твора старшых класах.

Сачыненні розных жанраў – асноўны від пісьмовых прац па літаратуры. Роля сачыненняў у фарміраванні творчай самастойнасці, светапогляду вучняў, у паглыбленым пазнанні літаратурнага твора. Патрабаванні да вучнёўскіх сачыненняў. Аналіз і крытэрыі ацэнкі пісьмовых прац вучняў.



ПАЗАКЛАСНАЯ I ПАЗАШКОЛЬНАЯ ПРАЦА ПА ЛІТАРАТУРЫ

Узаемадзеянне ўрокаў, пазакласнай і пазашкольнай працы.

Сувязь урокаў літаратуры з пазакласным чытаннем. Роля пазакласнага чытання ў развіцці літаратурна-мастацкага густу і здольнасцей вучняў. Перадавы вопыт настаўнікаў беларускай літаратуры ў арганізацыі ўрокаў пазакласнага чытання.

Віды і формы пазакласнай працы.

Асноўныя накірункі пазакласнай працы: літаратурнае краязнаўства, дзіцячая літаратурная творчасць, мастацка-выканальніцкая дзейнасць. Выкарыстанне сумежных відаў мастацтва ў пазакласнай працы з вучнямі. Супрацоўніцтва з музеямі, тэатрамі, філармоніяй і інш. Улік узроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў пры арганізацыі пазакласнай працы па літаратуры.

ФАКУЛЬТАТЫЎНЫЯ ЗАНЯТКІ І КУРСЫ НА ВЫБАР

Месца факультатыўных заняткаў і курсаў на выбар у сістэме дапрофільнага і профільнага навучання. Асноўныя віды факультатываў, іх спецыфіка і задачы. Тэматыка факультатываў і курсаў на выбар. Змест, прынцыпы пабудовы факультатываў і курсаў на выбар, арганізацыя і методыка іх правядзення. Сувязь факультатыўных заняткаў, курсаў на выбар з урокамі літаратуры, пазакласнай працай па прадмеце.

Навуковая работа па літаратуры ў сярэдняй школе. Арганізацыя і правядзенне навукова-тэарэтычных і навукова-практычных канферэнцый школьнікаў.

УЛІК І АЦЭНКА ВЕДАЎ І ЎМЕННЯЎ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКУ ЛІТАРАТУРЫ

Метады кантролю і самакантролю. Апытванне як асноўны від кантролю і ўліку ведаў вучняў. Бягучы ўлік, яго асноўныя віды. Сістэматычны кантроль ведаў і ўменняў вучняў. Выніковы (абагульняючы) улік, яго спецыфіка і прызначэнне. Пісьмовая форма праверкі і ацэнкі ведаў вучняў. Метады тэставага кантролю на ўроку літаратуры. Метады праграмаванага кантролю. Рэйтынгавая ацэнка паспяховасці. Дзесяцібальная сістэма ацэнкі вучэбных вынікаў дзейнасці вучняў.



АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА

  1. Лугоўскі, А.І. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. – Мн., 1991.

  2. Ляшук, В.Я. Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе: гіст.- метад. нарыс (даваенны перыяд). — Мн., 1994.

  3. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / пад рэд. В. Я. Ляшук. — Мн., 1999.

  4. Методика преподавания литературы: пособие для студентов и преподавателей: в 2 ч. /под ред.: О.Ю. Богдановой, В.Г. Маранцмана. – М., 1995.

  5. Методика преподавания литературы: учеб. для студентов пед. вузов / под ред. О.Ю. Богдановой. – М., 1999.

  6. Руцкая, А В. Методыка выкладання беларускай літаратуры / А. В. Руцкая, М. У. Грынько. – Гродна, 2004.

ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА

  1. Адзінства навучання і выхавання на ўроках літаратуры: зб. навук. прац / пад рэд. М.А.Лазарука. — Мн., 1982.

  2. Альшэўская, Н.У. Развіццё пачуцця самасвядомасці грамадзяніна-беларуса на ўроках роднай мовы і літаратуры ў вучняў старэйшых класаў. – Мн.,1998.

  3. Беларуская літаратура ў 11 класе / М.І.Мішчанчук, Г.Я. Адамовіч. – Мн., 2001.

  4. Бельскі, А.І. Сучасная беларуская літаратура. – Мн., 1997.

  5. Бельскі, А.І. Сучасная літаратура Беларусі. – Мн., 2000.

  6. Бершадская, Н.Р., Халимова, В.З. Литературное творчество учащихся в школе. — М., 1986.

  7. Беспалько, В.П. Слагаемые педагогической технологии. – М., 1989.

  8. Васючэнка, П.В. Сучасная беларуская драматургія. – Мн., 2000.

  9. Воінаў, М.М. Вучыць і выхоўваць словам: метад. рэк. да падруч. “Родная літаратура”, 5 клас / М. М. Воінаў, В. І. Смыкоўская. – Гомель, 1996.

  10. Волкаў, І.П. Далучэнне да творчасці. – Мн., 1992.

  11. Вывучэнне беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай: зб. артыкулаў /пад рэд. М.А.Лазарука. – Мн., 1994.

  12. Герцык, А.В. Літаратура народаў свету ў школе. – Мн., 2006.

  13. Грыцаль, Т.М. Беларуская літаратура ў школе: вывучэнне сучаснай прозы ў старэйшых класах. – Мн., 2004.

  14. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / пад агул. рэд. С.І. Цыбульскай. – Мн., 2006.

  15. Дановский, А.В. Системно-функциональное формирование теоретико-литературных понятий в средних учебных заведениях. – М, 1989.

  16. Доманский, В.А. Литература и культура: Культурологический подход к изучению словесности в школе. – М., 2002.

  17. Зепалова, Т.С. Уроки литературы и театр. — М., 1982.

  18. Ивашин, В.В. Изучение русской литературы во взаимосвязи с белорусской / В. В. Ивашин, М. А. Лазарук, Е. Я. Ленсу. – Мн., 1988.

  19. Ідэйна-маральнае выхаванне на ўроках літаратуры / пад рэд. В.У. Івашына. — Мн., 1984.

  20. Ильин, Е.Н. Рождение урока. – М., 1986.

  21. Ішчанка, Г.М. Вывучэнне творчасці пісьменніка: Уладзімір Караткевіч у школе. – Мн., 2002.

  22. Каляда, А.А. Мастацкае чытанне ў школе: 5-11-е кл. – Мн., 1992.

  23. Канцэпцыя рэфармавання літаратурнай адукацыі / пад рэд. М.А.Лазарука, В.У.Івашына. – Мн., 1996.

  24. Карухіна, В.А. Беларуская літаратура ў 8 класе / В. А. Карухіна, П. І. Лявонава, І. М. Слесарава. – Мн., 2006.

  25. Качурин, М.Г. Организация исследовательской деятельности учащихся на уроках литературы. – М., 1988.

  26. Ковалева, Л.Е. Факультативные занятия по литературе в школе. – М., 1974.

  27. Корст, Н.О. Очерки по методике анализа художественных произведений в школе. — М., 1986.

  28. Кудряшёв, Н.И. Взаимосвязь методов обучения на уроках литературы. — М., 1981.

  29. Коўтун, В.М. Стала песняю ў народзе (вывучэнне творчасці Цёткі). – Мн., 2000.

  30. Лазарук, М.А. Навучанне і выхаванне творчасцю: пед. роздумы і пошукі. – Мн., 1994.

  31. Ленсу, А.Я. Вывучэнне тэорыі літаратуры ў школе: IV–VII класы. – Мн., 1985.

  32. Лепешаў, І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора. – Мн., 1981.

  33. Лугоўскі, А.І. Маральна-эстэтычнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры: XI кл. – Мн., 1992.

  34. Лявонава, Е.А. Агульнае і адметнае: творы беларускіх пісьменнікаў XX стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры. – Мн., 2003.

  35. Ляшук, В.Я. Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратуры. — Мн., 1980.

  36. Ляшук, В.Я. Літаратурнае краязнаўства ў школе. – Мн., 1991.

  37. Ляшук, В.Я. Урокі пазакласнага чытання: 4–7 класы. — Мн., 1984.

  38. Ляшук, В.Я. Вывучэнне эпічных твораў: 5-8 кл. – Мн., 1987.

  39. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка: Іван Мележ у школе. – Мн., 2002, 2006.

  40. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці пісьменніка: Адам Міцкевіч у школе. – Мн., 2003.

  41. Ляшук, В.Я. Вывучэнне трылогіі Якуба Коласа “На ростанях” у школе. – Мн., 2001.

  42. Ляшук, В.Я. Вывучэнне аглядавых тэмаў па беларускай літаратуры / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. – Мн., 2001.

  43. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці Янкі Брыля. – Мн., 2004.

  44. Ляшук, В.Я. Вывучэнне творчасці Якуба Коласа ў школе. – Мн., 2006.

  45. Маранцман, В.Г. Труд читателя: От восприятия литературного произведения к анализу. — М., 1986.

  46. Методыка аналізу літаратурнага твора ў школе: Зб. навук. прац / пад рэд. М.А. Лазарука. – Мн., 1985.

  47. Мішчанчук, М.І. Настаўніку – пра настаўнікаў. – Мн., 1989.

  48. Молдавская, Н.Д. Литературное развитие школьников в процессе обучения. — М., 1976.

  49. Мушинская, Т.Ф. Художественная литература и самореализация личности. – Мн., 1991.

  50. Мушынская, Т.Ф. Беларуская літаратура 20–30-х гадоў. – Мн., 1994.

  51. Навуменка, І.Я. Вывучэнне творчасці Максіма Багдановіча ў школе / І. Я. Навуменка, М. І. Мароз. – Мн., 2001.

  52. Никифорова, О.И. Психология восприятия художественной литературы. – М., 1972.

  53. Праграмы для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання. Беларуская літаратура: V-X класы . Базавы, павышаны і паглыблены ўзроўні. – Мн., 2006.

  54. Родная літаратура ў 7 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў / П.І. Лявонава, В.І. Русілка, І.М. Слесарава.— Мн., 1999.

  55. Рожина, Л.Н. Изучение художественного восприятия и литературных способностей учащихся: метод. пособие. – Мн., 1992.

  56. Руцкая, А.В. Пазакласная праца па беларускай літаратуры: дапам. для настаўнікаў. – Мн., 2000.

  57. Смыкоўская, В.І. Развіццё мовы вучняў на ўроках літаратуры. – Мн., 1988.

  58. Туркевіч, В.М. Творчасці зярняты залатыя...: метад. эцюды настаўніка. – Мн., 1988.

  59. Урок літаратуры ў школе: кн. для настаўніка / пад рэд.: М.А. Лазарука, В.У. Івашына. – Мн., 1995.

  60. Урокі беларускай літаратуры. 9 клас: дапам. для настаўнікаў: у 2 ч. – Мазыр, 2006.

  61. Формирование умений и навыков по литературе у учащихся средней школы: сб. науч. тр. / сост. Р.И. Альбеткова. – М., 1986.

  62. Художественная литература в формировании всесторонне развитой личности школьника: сб. науч. тр. / отв. ред. Н.А.Кушаев. – М., 1985.

  63. Шаўлоўская, М.Ф. Беларуская драматургія (Бібліятэка настаўніка беларускай мовы і літаратуры). — Мн., 1981.

  64. Шчыракоў, М.Н. Творы выяўленчага мастацтва на ўроках беларускай літаратуры: IV–VII класы. — Мн., 1978.

  65. Якушина, Л.С. Использование экранных и звуковых средств на уроках литературы (5–7 классы). — М., 1985.

  66. Яфімава, М.Б. Гучыць жывое слова: Гурток выразнага чытання. — Мн., 1983.

: wp-content -> uploads -> 2014 -> aspir i doctor -> obychayuschimsja v aspir doktorant
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов
obychayuschimsja v aspir doktorant -> тэорыя і методыка навучання і выхавання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка