тэорыя і методыка навучання і выхавання



Дата канвертавання18.06.2016
Памер94.3 Kb.

13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская мова)

Загад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2007 г. № 138


Мэты праграмы-мінімума кандыдацкага экзамену: вызначыць сістэму агульнанавуковых, лінгвістычных, дыдактычных і лінгваметадычных ведаў, неабходных саіскальніку вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці “тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская мова)”, неабходных для асэнсавання актуальных праблем сучаснай лінгвадыдактыкі, асноўных тэндэнцый развіцця моўнай адукацыі і ажыццяўлення эфектыўнай навукова-даследчай дзейнасці.

Задачы праграмы-мінімум абумоўлены неабходнасцю фарміравання ў аспірантаў ведаў пра:

  1. метадалагічныя асновы лінгваметодыкі;

  2. навукова-метадычную спадчыну;

  3. структуру і метады навукова-метадычнага даследавання;

  4. заканамернасці засваення мовы і маўлення, прынцыпы навучання;

  5. тэарэтычныя падыходы да праектавання паўзроўневага  зместу адукацыі;

  6. сучасныя адукацыйныя тэхналогіі і метадычнае забеспячэнне якасці

  7. моўнай адукацыі на розных узроўнях адукацыі.

Структура праграмы-мінімум:

  1. Беларуская лінгваметодыка як навука.

  2. Гісторыка-педагагічны аналіз этапаў станаўлення і развіцця наукова-метадычнай думкі на Беларусі.

  3. Лінгвадыдактычная кампаратывістыка.

  4. Тэарэтычныя падыходы праектавання моўнай адукацыі ў сучаснай лінгваметодыцы.

  5. Прынцыпы і крытэрыі адбору зместу моўнай адукацыі.

  6. Сродкі моўнай адукацыі.

  7. Заканамернасці засваення мовы і маўлення.

  8. Агульнадыдактычныя і лінгваметадычныя прынцыпы моўнай адукацыі.

  9. Метады моўнай адукацыі.

  10. Традыцыйныя і сучасныя формы моўнай адукацыі.

  11. Адукацыйная тэхналогія.

  12. Маніторынг якасці моўнай адукацыі.

  13. Навуковыя асновы методыкі вывучэння раздзелаў школьнага курса беларускай мовы на розных узроўнях адукацыі.

  14. Навуковыя асновы методыкі навучання арфаграфіі і пунктуацыі.

  15. Навуковыя асновы методыкі развіцця маўлення вучняў.

  16. Інварыянтны і варыятыўны кампаненты зместу моўнай адукацыі ў залежнасці ад узроўня адукацыі.

  17. Кантрольна-ацэначная функцыя настаўніка беларускай мовы.

  18. Інавацыйная дзейнасць настаўніка беларускай мовы.

  19. Віды (формы) заняткаў па методыцы беларускай мовы ў вышэйшай навучальнай установе.

ПРАГРАМА

кандыдацкага экзамену па навуковай спецыяльнасці 13.00.02 - тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская мова)



1. Беларуская лінгваметодыка як навука: прадмет, змест, задачы, фундаментальныя паняцці і катэгорыі.

Гнасеалагічныя, анталагічныя і аксіялагічныя асновы лінгваметодыкі.

Міждысцыплінарны характар лінгваметодыкі: сувязь з філасофіяй, логікай, псіхалогіяй, дыдактыкай, лінгвістыкай, псіхалінгвістыкай, этналогіяй.

Характарыстыка асноўных метадалагічных прынцыпаў навуковых даследаванняў па лінгваметодыцы.

Структура навукова-метадычнага даследавання. Метады даследавання.

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: мэта моўнай адукацыі; змест моўнай адукацыі; моўная, маўленчая і лінгвакультурная кампетэнцыі; сістэмнасць; міждысцыплінарнасць; валіднасць; верыфіцыраванасць; канцэпцыя; гіпотэза; эксперымент; тэарэтычны аналіз; тэарэтычнае мадэляванне.

2. Гісторыка-педагагічны аналіз этапаў станаўлення і развіцця навукова-метадычнай думкі на Беларусі: метадычная спадчына К.Міцкевіча, І.Пратасевіча, І.Самковіча, В.Тэпіна, Л.Падгайскага, В.Протчанкі і інш.

Сістэмна-апісальны, асобасна-арыентаваны і культуралагічны падыходы ў сучаснай лінгваметодыцы.

Аналіз навейшых вынікаў даследаванняў у галіне айчыннай лінгваметодыкі.

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: практычная методыка; эксперыментальныя даследаванні; фундаментальныя працы; лінгвацэнтрызм; антрапацэнтрызм; моўная асоба; духоўная культура; сацыяльная культура.

3. Лінгвадыдактычная кампаратывістыка: параўнальны аналіз моўнай адукацыі на Беларусі і ў замежных краінах.

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: інтэграванасць; камунікатыўна-рытарычная накіраванасць; прагматызм; маўленча-камунікатыўны характар.

4. Тэарэтычныя падыходы праектавання моўнай адукацыі ў сучаснай лінгваметодыцы: функцыянальны, структурна-семантычны, камунікатыўна-дзейнасны, асобасна-арыентаваны, культуралагічны, кампетэнтнасны, дзейнасны.

Канцэпт “моўная асоба” ў лінгвістыцы і яго лінгвадыдактычная інтэрпрэтацыя. Фарміраванне полікультурнай моўнай асобы як стратэгічная мэта моўнай адукацыі.

Канцэпцыя моўнай адукацыі: мэта, змест, прынцыпы. Выхаваўчы патэнцыял вучэбнага прадмета.

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: асобаснае развіццё; камунікатыўнае развіццё; лінгвакультурнае развіццё; кагнітыўнае развіццё; дыялог культур; моўная асоба.

5. Прынцыпы і крытэрыі адбору зместу моўнай адукацыі: цэласнае адлюстраванне навуковай карціны свету, арыентацыя на навучанне, выхаванне і развіццё асобы, практычная значнасць, адпаведнасць рэальным магчымасцям навучэнцаў і інш.

Дзяржаўны адукацыйны стандарт па мове для розных узроўняў адукацыі.

Змест і структура школьнага курса беларускай мовы для розных узроўняў адукацыі. 

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: змест адукацыі; адукацыйны стандарт; вучэбная праграма.

6. Сродкі моўнай адукацыі.  Склад і структура вучэбна-метадычнага комплексу новага пакалення: асноўныя і дадатковыя кампаненты.

Электронныя адукацыйныя рэсурсы і спецыфіка іх выкарыстання на розных узроўнях адукацыі.



Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: падручнік; вучэбны дапаможнік; навукова-метадычны дапаможнік; моўны кампендыум; электронны трэнажор; электронны тэсціруючы комплекс; навучальная праграма.

7. Заканамернасці засваення мовы і маўлення: у антагенезе, існуючай сацыякультурнай сітуацыі,  на розных узроўнях адукацыі.

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: заканамернасць; мова і маўленне; антагенез; моўны ўзаемаўплыў; інтэрферэнцыя; транспазіцыя; семантычная бесканфліктнасць рэцэпцыі; апора на родную мову; апераджальнае развіццё вуснага маўлення.

8. Агульнадыдактычныя і лінгваметадычныя прынцыпы моўнай адукацыі: навуковасці, сістэмнасці, актыўнасці і інш.; функцыянальна-камунікатыўны, структурна-семантычны, апора на этнакультуру і інш.

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: педагагічныя заканамернасці; прынцып навучання; вучэбная дзейнасць.

9. Метады моўнай адукацыі: навуковая класіфікацыя, характарыстыка ў залежнасці ад ўзроўняў адукацыі. Узаемасувязь метадаў навуковага і вучэбнага пазнання.

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: метад навучання; спосаб узаемадзеяння; аналіз; сінтэз; параўнанне; класіфікацыя; абагульненне; мадэляванне.

10. Традыцыйныя і сучасныя формы моўнай адукацыі: традыцыйная тыпалогія урокаў, нестандартныя ўрокі, патрабаванні да сучаснага ўрока, новыя формы навучання.

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: урок; тыпалогія; семінар; лекцыя; практыкум; самастойная праца; індывідуальнае навучанне; хатняе навучанне; дыстанцыйнае навучанне; ментарства; цьютарства.

11. Адукацыйная тэхналогія: структурна-кампанентны аналіз. Інавацыйныя развіццёвыя лінгваметадычныя тэхналогіі на розных узроўнях адукацыі.

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: сістэма; структура; кампаненты; традыцыйная тэхналогія; развіццёвыя тэхналогіі; актывізацыя; самастойная пазнавальная дзейнасць; праблемнае навучанне; эўрыстычнае навучанне.

12. Маніторынг якасці моўнай адукацыі: мэта і методыка правядзення.

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: мэта маніторынгу; дыягнастычныя методыкі; статыстычны аналіз; карэляцыйны аналіз.

13. Навуковыя асновы методыкі вывучэння раздзелаў школьнага курса беларускай мовы на розных узроўнях адукацыі: мэта, змест, прынцыпы навучання. Сістэма лінгвістычных паняццяў у школьным курсе беларускай мовы. Спецыфіка засваення зместу навучання мове ў залежнасці ад ўзроўня адукацыі.

Крытэрыі і паказчыкі моўнага развіцця школьнікаў.



Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: адукацыйная мэта; практычная мэта; развіццёвая мэта; выхавальная мэта; змест навучання; прынцыпы навучання; сістэма паняццяў; фарміраванне паняццяў.

14. Навуковыя асновы методыкі навучання арфаграфіі і пунктуацыі: мэта, змест, заканамернасці, прынцыпы навучання. Асноўныя лінгвістычныя паняцці. Спецыфіка навучання арфаграфіі і пунктуацыі  ў залежнасці ад узроўня адукацыі.

Крытэрыі і паказчыкі арфаграфічнай і пунктуацыйнай пісьменнасці.



Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: мэты навучання; прынцыпы арфаграфіі; прынцыпы пунктуацыі; арфаграма; пунктаграма.

15. Навуковыя асновы методыкі развіцця маўлення вучняў: мэта, змест, прынцыпы навучання ў залежнасці ад узроўня адукацыі.

Асновы тэорыі маўленчай дзейнасці і тэорыі тэксту.

Фарміраванне камунікатыўнай культуры.

Крытэрыі і паказчыкі якасці маўлення.



Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: мэты навучання; прынцыпы навучання; тэорыя маўленчай дзейнасці; тыпы маўленчай дзейнасці; тэкст; камунікатыўная культура.

16. Інварыянтны і варыятыўны кампаненты зместу моўнай адукацыі ў залежнасці ад узроўня адукацыі: дзяржаўны і школьны кампаненты зместу адукацыі, профільная накіраванасць варыятыўнага кампанента.

Канцэпцыя і структура профільнага навучання. Асноўныя напрамкі профільнай дыферэнцыяцыі.

Узроўні засваення вучэбных прадметаў (беларускай мовы): базавы, павышаны і паглыблены.       

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: інварыянтны кампанент; варыятыўны кампанент;  профільнае навучанне; заняткі па інтарэсах; курсы на выбар; факультатыўныя заняткі; базавы, павышавы, паглыблены ўзроўні.

17. Кантрольна-ацэначная функцыя настаўніка беларускай мовы: асноўныя патрабаванні, віды, формы і метады кантролю.

Метады колькаснай ацэнкі якасці моўнай адукацыі (кваліметрыя).



Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: вынікі вучэбнай дзейнасці; кантроль; формы кантролю; віды кантролю; метады кантролю.

18. Інавацыйная дзейнасць настаўніка беларускай мовы: вопытна-эксперыментальная і навацыйная педагагічная дзейнасць.

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: эксперымент; навацыя.

19. Віды (формы) заняткаў па методыцы беларускай мовы ў вышэйшай навучальнай установе: лекцыя як асноўная крыніца інфармацыі; інтэрактыўныя адукацыйныя тэхналогіі; выкарыстанне інфармацыйных адукацыйных рэсурсаў; самастойная і даследчыцкая работа  па лінгваметодыцы.

Паняцці, азначэнні і ключавыя словы: лекцыя; практычныя і лабараторныя заняткі; дзелавыя гульні; самастойная праца; праектаванне; інтэрактыўныя тэхналогіі; інфармацыйныя рэсурсы; даследчая праца.

ЛІТАРАТУРА

АСНОЎНАЯ

  1. Валочка Г М. Тэарэтыка-метадычныя асновы развіцця звязнага маўлення вучняў на ўроках беларускай мовы: 5-10 класы. - Мн., 2005.

  2. Васюковіч Л.С. Вучэбны тэкст у школьным падручніку па беларускай мове. - Мн., 2004.

  3. Выкладанне беларускай мовы ў школе / М. Г. Яленскі, Л. С. Васюковіч, I. М. Саматыя і інш. - Мн., 1994.

  4. Методыка выкладання беларускай мовы /Пад рэд. М.Г.Яленскага. - Мн., 2006.

  5. Протчанка В. У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове.-Мн., 2001.

  6. Протчанка В. У. Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы.-Мн., 1987.

  7. Саўко У.П. Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі. - Мн., 2000.

  8. Яленскі М. Г Методыка выкладання беларукай мовы. Сучасная лінгвадыдактыка. -Мн., 2005.

  9. Яленскі М.Г. Лінгвадыдактычная парадыгма асобасна арыентаванага навучання беларускай мове. - Мн., 2002.

  10. Методыка выкладання беларускай мовы / М.Г.Яленскі і інш.; пад рэд. М.Г.Яленскага. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2007.

  11. Праграмы і падручнікі па беларускай мове для сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.

ДАДАТКОВАЯ

  1. Бабанский Ю. К. Методы обучения в современной общеобразовательной школе. -М., 1985.

  2. Баранов М. Т. Методика лексики и фразеологии в средней школе. - М., 1988.

  3. Блинов Г. П. Методика изучения пунктуации в школе. - М., 1990.

  4. Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе: Кніга для настаўніка. - Мн., 1988.

  5. Выгонная Л. Ц. Фанетыка беларускай мовы ў школе. - Мн., 1995.

  6. Даніловіч М. А. Вывучэнне фразеалогіі на ўроках мовы. - Мн., 1991.

  7. Зельманова Л. М. Наглядность в преподавании русского языка. - М., 1984.

  8. Жуковская О. А., Шаповалова Т. А. Изучение словобразования в восьмилетней школе. -М., 1983.

  9. Ипполитова Н. А. Текст в системе обучения русскому языку в школе.- М., 1998.

  10. Капинос В. К, Сергеева Н. К, Соловейчик М. С Развитие речи: теория и практика обучения. 5-7 классы. - М., 1991.

  11. Кечык С. Я., Рагаўцоў В. I. Моўны разбор у ВНУ і ў школе. - Мн., 1988.

  12. Красней В. П. Грані слова: Факультатыўны курс "Лексіка і фразеалогія беларускай мовы".-Мн., 1986.

  13. Лаўрэль Я. М, Новікава Т. Р., Язерская С А. Вывучэнне марфалогіі ў школе. - Мн., 1991.

  14. Литвинко Ф.М. Методика изучення разделов школьного курса русского языка (функциональный подход). - Мн., 2001.

  15. Львов М. Р. Словарь-справочник по методике русского языка. - М., 1997.

  16. Малажай Г. М., Рачэўскі С Р. Пазакласная праца па беларускай мове. - Мн., 1990.

  17. Методыка выкладання беларускай мовы: Бібліяграфічны паказальнік. 1969 - 1990 / Складальнік М. С. Лукашус; Пад рэд. В. У. Протчанкі. - Мн., 1993.

  18. Методика преподавания русского языка в школе / Под ред. М. Т. Баранова. - М., 2000.

  19. Методика развития речи на уроках русского языка / Под ред. Т. А. Ладыженской. -М., 1984.

  20. Мурина Л.А. Методика русского языка в школах Белоруссии. - Мн., 1990.

  21. Николаенко Г. К. Теоретнко-методические основы обучения жанрам речи на уроках русского языка в средней школе. - Мн., 2001.

  22. Озерская В. П. Изученне морфологии на синтаксической основе. - М., 1989.

  23. Панов Б. Т. Типы и структура уроков русского языка. - М., 1986.

  24. Петровский  Г. Н Педагогические образовательные технологии современной школы. - Мн., 2003.

  25. Пичугов Ю. С Обучение сочинениям на свободную тему. - М., 1986.

  26. Пленкин Н. А. Изложения с языковым разбором текста. - М., 1987.

  27. Подласый М. П. Педагогика. - М., 2003.

  28. Протчанка В. У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Словазлучэнне. Просты сказ.-Мн., 1984.

  29. Протчанка В. У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Складаны сказ. - Мн., 1989.

  30. Разумовская М. М. Методика обучения орфографии в школе. - М., 1996.

  31. Селевко Г. К. Современные образовательные технологии. — М., 1998.

  32. Супрун А. Е. Лекции по теории речевой деятельности. - Мн., 1996.

  33. Текучев А. В. Методика русского языка в средней школе. - М., 1980.

  34. Теория и практика обучення русскому языку / Е. В. Архипова, Т. М. Воителева,

  35. А. Д. Дейкина н др. - М., 2005.

  36. Тростенцова Л. А. Современный урок русского языка. - М., 1984.

  37. Фадеев С В. ЭВМ в преподавании русского языка. - М., 1990.

  38. Федоренко Л. П. Закономерности усвоения родной речи. - М., 1984.

  39. Яленскі М. Г Развіццё вуснай мовы вучняў: 4-6 класы. - Мн., 1985.

: wp-content -> uploads -> 2014 -> aspir i doctor -> obychayuschimsja v aspir doktorant
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов
obychayuschimsja v aspir doktorant -> тэорыя і методыка навучання і выхавання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка