Тэсціраванне Комплекс заданняў №1-2009



старонка1/3
Дата канвертавання28.11.2016
Памер480.39 Kb.
  1   2   3
Тэсціраванне

Комплекс заданняў № 1-2009

А1. Адзначце словы, у якіх ёсць шыпячыя гукі:

  1. возьмешся; 2) жалейка; 3) зачараваны; 4) льецца; 5) джала.


А2. Адзначце спалучэнне слоў, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем:

1) снег ішоў; 2) бачу іх; 3) ты і я; 4) яна ідзе; 5) цецярук і цяцерка.


А3. Адзначце словы, у якіх пры змене формы ліку мяняецца месца націску:

1) морж; 2) пяро; 3) войска; 4) торт; 5) грэбень.


А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропускаў узнікаюць прыстаўныя гукі:

1) з__мноства; 2) па__мкнуўся; 3) яна__мчыць; 4) пад__льдзінай; 5) вока__мгненна.


А5. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара:

1) гнілас_ны; 2) поўнагалос_е; 3) наперс_нік; 4) раслін_асць; 5) іл_юстрацыя.


А6. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) у бяспецы; 2) постацю; 3) на сенажацці; 4) на парапеце; 5) дваццацю.


А7. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара а:

1) ды_мент; 2) відэ_тэлефон; 3) стэ_рын; 4) рэ_ктыўны; 5) чэмпі_нат.


А8. Адзначце словы з фанетычным падаўжэннем:

1) сумленна; 2) калоссе; 3) пяццюстамі; 4) безнасенны; 5) ліхалецце.


А9. Адзначце словы, у якіх напісанне выдзеленых арфаграм заснавана на марфалагічным прынцыпе:

1) бяспраўны; 2) аддалены; 3) латышскі; 4) почырк; 5) водмель.


А10. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі парамі слоў і іх сэнсавай характарыстыкай. Адзначце нумар правільнага адказу.

А. Золкая раніца зольная вільгаць 1. Сінонімы

Б. Дарагі падарунак – танны абутак 2. Антонімы

В. Палахлівы чалавек – пужлівы звярок 3. Амонімы

Г. Валовы рог – паляўнічы рог 4. Мнагазначныя словы

5. Паронімы

1) А5Б2В1Г4; 2) А2Б5В3Г4; 3) А3Б5В1Г4; 4) А4Б3В2Г1; 5) А5Б4В1Г2
А11. Адзначце словы з аднолькавай марфемнай будовай:

1) выткаць; 2) абраднасць; 3) выстуджванне; 4) пераможна; 5) праспаўшы.


А12. Адзначце няправільныя склонавыя формы назоўніка:

1) імхоў; 2) дарогаў; 3) мінчанаў; 4) зубранят; 5) салдат.


А13. Адзначце назоўнікі, якія ў форме давальнага склону адзіночнага ліку маюць канчатак :

1) асіна; 2) дзядуля; 3) страха; 4) хвоя; 5) Надзя.


А14. Адзначце прыслоўі, формы ступеней параўнання якіх утвораны правільна:

1) цяплей; 2) менш саладзей; 3) горш; 4) больш важна; 5) найдалейшы.


А15. Адзначце дзеясловы другога спражэння:

  1. звіць; 2) знаходзіць; 3) прыдбаць; 4) узброіць; 5) непакоіцца


А16. Адзначце правільна напісаныя дзеепрыметнікі:

1) зрэзаны; 2) паваленныя; 3) расплецены; 4) настоенны; 5) замглёны.


А17. Адзначце словазлучэнні, у якіх не са словамі пішацца асобна:

1) (не)бачылі нічога; 2) (не)аднародныя хімічныя сумесі; 3) зрабіць гэта (не)проста; 4) (не)дасоленая страва; 5) (не)гледзячы ў вочы.


А18. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў пішацца ні:

  1. Алекс і яго спадарожнікі ўжо __ адзін дзень плылі ўверх па цячэнні ракі Лясной.

  2. __ следу наўкола, __ссечанай яліны ці сасны, а буралом такі, што без цесака і кроку не зробіш.

  3. Гады тры мне ніяк __ выпадала прыехаць у знаёмыя мясціны.

  4. Хто толькі __ дапамагаў тады Косцю!.

  5. Але праз колькі часу __ прыязджаў Арсень у вёску, праз месяц ці праз паўгода, заўсёды, як падыходзіў да роднага гнязда, яго агортвала лёгкае і светлае хваляванне.


А19. Адзначце складаныя словазлучэнні:

1) спелыя лясныя ягады; 2) найбольш дакладна падлічыў; 3) будзем спадзявацца на лепшае; 4) дзве тысячы трыста рублёў; 5) вельмі адказнае даручэнне.


А20. Адзначце двухсастаўныя сказы:

  1. У аўтобусе пасажыраў небагата.

  2. У другі канец вёскі і ў лес ездзілі ў паводку на лодцы.

  3. Цяпер сакавік, пярэдадзень вясны.

  4. Ад лугоў духмяніць свежым сенам і краскамі.

  5. Салома складзена ў стажкі.


А21.Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх сінтаксічнай роляй. Адзначце нумар правільнага адказу.

А. Пасля работы Жураўскі пайшоў шукаць вуліцу Дзімітрава. 1. Дзейнік

Б. Але навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія. 2. Выказнік

В. Клопаты бацькі не былі дарэмнымі. 3. Азначэнне

Г. Рака тым часам паступова ачысцілася ад лёду. 4. Дапаўненне

5. Акалічнасць



1) А2Б3В1Г5; 2) А5Б3В4Г2; 3) А5Б2В3Г4; 4) А2Б3В5Г4; 5) А4Б2В5Г3
А22. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў неабходна паставіць працяжнік:

  1. Неба __ як хто вымыў, чыстае і глыбокае да бясконцасці.

  2. Па сутнасці, усё мястэчка __ там, на гары.

  3. У маладосці заўсёды шчасліва думаецца і верыцца, што будучае тваё жыццё __ адно толькі свята.

  4. Веснічкі і ганачкі __ у зялёнай аздобе.

  5. Задача перад намі __ дабегчы першымі.


А23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

  1. Машына паволі, але з нейкай няўхільнай непазбежнасцю набліжалася да сядзібы __ і яшчэ праз момант усунулася ў вароты __ і спынілася на падворку.

  2. Доўгі рад старых і высокіх дрэў __ ліп, дубоў, явараў і вязаў __ ішоў ад паўстанка проста ў чыстае поле і там канчаўся.

  3. Па крукаватым __ у жоўтых дробных кветках беразе падняўся на грудок.

  4. Яго голас __ і таварыскасць __ і яшчэ нейкія няўлоўныя рухі чалавечае душы вас забіралі пад свой уплыў адразу.

  5. На горад нібы накінулі густую __ дрыготкую сетку.


А24. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

  1. Як з сяўні __ рассыпае сонца промні.

  2. Пажаўцелі, набрынялі барвай і красаваліся __ як паўліны __ вастралістыя клёны.

  3. Я добра ведаў, што гэта была бабуліна выдумка, але хацелася верыць __ як у праўду.

  4. Драбнюткае лісце __ як жоўты дождж __ сыпалася з неба.

  5. Ніхто ў яме не зварухнуўся, сядзелі __ як акамянелыя.


А25. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

  1. Восень наступіла рана цёплая, залатая.

  2. Ложкі засцілаюцца сваёй работы з вясёлкавымі пералівамі коўдрамі-посцілкамі.

  3. Андрэй падыходзіў да роднага парога хвалюючыся.

  4. У блізкім лесе хрыплі ад крыку пагойдваючыся на высокіх тонкіх вяршалінах хвоечак ружавата-чорныя гракі.

  5. Зляжалае за доўгую зіму пад снегам лісце дзе-нідзе падсыхала.


А26. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы выдзяляюцца коскамі:

  1. Але можа нічога і не было.

  2. Сапраўды з гары ад парку порстка імчала грузавая машына.

  3. Возера ўжо на жаль не відаць.

  4. Ужо ў суботу перад Сёмухай гэта ўжо здавён вядзецца ва ўсіх хатах мыецца падлога, падмятаюцца падворкі, а покуці і вокны прыбіраюцца свежымі ручнікамі і набожнікамі.

  5. Бацька калісьці чытаў пра гэты выпадак, аднак нічога канкрэтнага сказаць не мог.


А27. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

  1. Сонца тым часам узнялося ўжо над лесам __ і ўвесь жывы свет паўстаў перад ім у сваёй ранішняй прыгажосці.

  2. Крыкні ўверх __ і рэха разнясецца па ўсёй зямлі.

  3. Часам у позняе лета пачынае хмурнець дзень __ і гэта не збіраецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені.

  4. У поўнай сіле сваёй цвітуць летнія кветкі __ і трава дарастае пасля касы.

  5. На гэтым баку дарогі стары парк, каплічка __ ды жыве некалькі хутаранцаў.


А28. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць дзве коскі:

  1. Карповіч з сумам паглядзеў на сваю першую вышыню дзе столькі ўкладзена работы і дзе цяпер нічога нельга заўважыць і самому.

  2. Доктару здавалася што калі многа ружаў вакол то гэта ўжо рай.

  3. Тэрасы на якіх некалі раскашавалі ягоныя разарыі зараслі травой.

  4. Толькі чулася як у скронях маіх пульсуе кроў ды аднекуль здаля даносіцца прыглушанае адлегласцю тахканне цягніка.

  5. Варта ж яму было загаварыць як вам пачынала здавацца што вы гэтага чалавека ведаеце ўсё жыццё.


А29. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:

  1. Сяргей Іванавіч глядзеў у акно, спрабаваў згадаць, дзе едзе, але не мог __ месцы быццам бы знаёмыя, але і нейкія чужыя.

  2. Алень выбіўся на сонечны астравок, неахвотна грызянуў асіну, пастаяў, самотны, ля маладой бярэзіны і злосна выцяў яе рогам, потым яшчэ раз, яшчэ __ звонкі ляскат прабег па пушчы.

  3. У густым і сцюдзёным лесе ехаць стане цяжэй __ яшчэ не падсохлая пасля веснавога разводдзя дарога будзе злавацца, куляць з боку на бок машыну, змушаючы яе пятляць вакол шырокіх лужын

  4. Раз-пораз усё залівалася мігатлівым водбліскам маланкі __ непадалёк грымела гулка, раскаціста.

  5. Здаецца, усё наўкола замерла __ не чутно ні маланак-стрыжоў над пясчанаю кручаю, ні шолаху чаратоў, ні шэпту лісця.


А30. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе:

У пясчаную ямку дзе начавалі мінулую ноч яны звалаклі ўсё сухое што змаглі знайсці вакол сябе і ў дадатак яшчэ наламалі кучу яловых лапак атрымалася бярлога ад якой не адмовіўся б і сам мядзведзь.

1) коска, коска, коска, працяжнік, коска; 2) коска, коска, коска, коска, двукроп’е, коска; 3) коска, коска, коска, двукроп’е, коска; 4) коска, коска, коска, коска, працяжнік, коска; 5) коска, коска, працяжнік, коска, коска.


А31. Адзначце сказы з простай мовай, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:

  1. “Дудка беларуская” __ прашаптаў Стась і пачаў ціха ўставаць з зямлі, быццам баяўся спалохаць мелодыю.

  2. І захацелася крыкнуць сонцу __ “Дзякуй табе, свяціла, што ты такое добрае, бескарыслівае”.

  3. “Зямля – геоід, – скзала Сана Аляксандраўна __ – прычым з рознымі нахіламі восі вярчэння ”.

  4. “Вы ведаеце такую актрысу? – яна паказала на сябе і спытала зноў __ – Ці я перабольшваю?”

  5. А маці заплакала __ “Ты ж хаця пазвані калі” – і кінулася мне на шыю.


А32. Адзначце сродкі, пры дапамозе якіх звязаны абзацы тэксту:

У статку ўжо карагодзяць маладзейшыя. А ён, маючы вялікі вопыт, адчувае, што страціў сілу, і сыходзіць. І ходзіць-блудзіць па пушчанскіх лясах ці доўга стаіць дзе-небудзь, як скала, як цень. І днём, і ноччу, і тыдзень, і месяц, і гады – адзін. І думае ў такую часіну адзінец пра тое, што ён лішні сярод сваіх, стаў абузай статку. Таму і застаецца толькі сам з сабою – адзінцом...

1) лексічны паўтор; 2) займеннікі; 3) пабочныя словы; 4) няпоўныя сказы; 5) злучнікі.



В1-2009

В1. Запішыце лічэбнік у той форме, якой патрабуе словазлучэнне:

паміж 2 маладымі елачкамі


В2. Знайдзіце няправільную асабовую форму цяперашняга або будучага часу дзеяслова. Утварыце форму правільна і запішыце адказ:

1) ясі; 2) падсячэш; 3) прылеціце; 4) аддаяце; 5) прывязеце.


В3. Запішыце беларускі адпаведнік да слова пророчество.
В4. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх лексічным значэннем:

А. Мяняць гаршкі на гліну. 1. Моцна надакучыць

Б. Набіваць ногі. 2. Моцна стамляцца ад доўгай хады

В. Навязнуць у зубах. 3. Загадзя разведаць што-небудзь

Г. Намацаць глебу. 4. Недаацэньваць свае шанцы

5. Выбіраць горшае


В5. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю. Запішыце правільны адказ.

А. Нечакана насустрач нам выбегла Аленка. 1. Займеннік

Б. Таго месца яны якраз і не змаглі знайсці. 2. Прыслоўе

В. Якая птушка, такі і галасок. 3. Прыназоўнік

Г. Волька не любіла збіраць ягады, затое ў грыбы 4. Злучнік

выбіралася ледзь не кожны дзень. 5. Часціца


В6. Ад дзеяслова, што падаецца ў дужках, утварыце і запішыце дзеепрыслоўе:

(Вяртацца) з поўдня ў палескі край, жураўлі рабілі тут свае кароткія прыпынкі.


В7. Перабудуйце двухсастаўны сказ у сінанімічны безасабовы. Запішыце граматычную аснову безасабовага сказа:

Іван тады нават і хацеў сустрэцца з Пятроўскім.


В8. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце.

Я рады, што будуюцца новыя гарады, узнікаюць новыя вуліцы ў старых гарадах, але засмучваюся, калі імёны ім даюцца непрадумана. Ёсць у нас два гарады з цудоўнымі паэтычнымі назвамі – Светлагорск і Салігорск. Але я ўпэўнены, што іх хацелі назваць не гэтак. Яны мусілі быць Светлаград і Саляград ад самай звычайнай прыметы: горад, адкуль ідзе святло, і горад, дзе здабываецца соль. А назвалі, паклаўшы ў аснову слова “гара”, а гэта ж няпраўда: абодва яны стаяць на раўніне.

Тэсціраванне

Комплекс заданняў № 2-2009

А1. Адзначце словы, у якіх літары дз абазначаюць два гукі:

  1. дзяжа; 2) адзвон; 3) надземны; 4) кадзіраваць; 5) індзеец.


А2. Адзначце словы, у якіх ёсць шыпячыя гукі:

1) ладзіць; 2) дзежцы; 3) базар; 4) чынны; 5) дождж.


А3. Адзначце словы, у якіх пры змене формы ліку мяняецца месца націску:

1) племя; 2) вяха; 3) кветнік; 4) рэмень; 5) келіх.


А4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:

1) задр_маў; 2) лют_ранства; 3) ж_мчужына; 4) вод_р; 5) ш_рыф.


А5. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара:

1) манпа_сье; 2) фе_ерверк; 3) расква_тараваць; 4) дыспе_чар; 5) ажыц_явіць.


А6. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ч:

1) гарадо_нік; 2) яе_ня; 3) а_чапіць; 4) ру_нік; 5) поч_ырк.


А7. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара я:

1) фімі_м; 2) зады_к; 3) і_нізацыя; 4) харэ_графічны; 5) тры_лет.


А8. Адзначце словы з фанетычным падаўжэннем зычных:

1) замужжа; 2) чаканны; 3) жыццёвы; 4) стаеннік; 5) гнездаванне.


А9. Адзначце словы, у якіх напісанне выдзеленых арфаграм заснавана на марфалагічным прынцыпе:

1) вокладка; 2) з часам; 3) вачаняты; 4) бяздонны; 5) не ведаць.


А10. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі парамі слоў і іх сэнсавай характарыстыкай. Адзначце нумар правільнага адказу.

А. Староннія людзі – староннія сувязі 1. Сінонімы

Б. Будова твора – структура рэчыва 2. Антонімы

В. Заслужыць давер даверлівасць у адносінах 3. Амонімы

Г. Яснасць неба – густая смуга 4. Мнагазначныя словы

5. Паронімы

1) А5Б2В1Г4; 2) А2Б5В3Г4; 3) А3Б5В1Г2; 4) А4Б1В5Г2; 5) А3Б4В1Г5
А11. Адзначце радкі з аднакаранёвымі (роднаснымі) словамі:

1) высновы – прысніць; 2) солад – саладжавы; 3) уранні – раніць; 4) трыножыць – ножык; 5) абуць – разуць.


А12. Адзначце словазлучэнні з няправільнай формай прыналежнага прыметніка:

1) дзядулеў кіёк; 2) з Віцева партфеля; 3) аб Мележавым рамане; 4) Грышын сшытак; 5) у бабулінавым куфры.


А13. Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак :

1) юбілей; 2) вугал; 3) хлеб; 4) мёд; 5) тэмп.


А14. Адзначце азначальныя прыслоўі:

1) па-свойму; 2) згарача; 3) вельмі; 4) весела; 5) дома.


А15. Адзначце рознаспрагальныя дзеясловы:

  1. наесціся; 2) разбіць; 3) вечарэць; 4) паддацца; 5) разбегчыся


А16. Адзначце правільна ўтвораныя дзеепрыметнікі:

1) аблюбаваны; 2) сцэментованы; 3) вымерзшы; 4) адталы; 5) аддаваны.


А17. Адзначце словазлучэнні, у якіх не са словамі пішацца асобна:

1) (не)хітрая ежа; 2) стаяў у (не)рухомасці; 3) (не)змоўкны кліч сэрца; 4) (не)дужа даўно; 5) еў (не) спяшаючыся.


А18. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў пішацца ні:

  1. Пачатак новага стагоддзя, што __ кажыце, – незвычайная дата ў жыцці чалавечым! .

  2. Хоць калгас у Падгайцах быў ужо __ першы год, выгляд вёскі амаль не змяніўся.

  3. Як бы бедна, гаротна __ жыў народ, ён быў вялікі высакароднасцю маралі, сілай і хараством таленту, дужасцю веры сваёй, крылатасцю мар і спадзяванняў.

  4. Яго __ з чым нельга было параўнаць.

  5. У лесе было ціха, нідзе нават птушка __ ціўкне: яны не любяць гушчару.


А19. Адзначце складаныя словазлучэнні:

  1. давайце дапаможам яму;

  2. дзве тоны бульбы;

  3. самая цікавая казка;

  4. дзяўчынка з блакітнымі вачамі;

5) канцэрт мастацкай самадзейнасці.
А20. Адзначце двухсастаўныя сказы:

1. Вада ў крыніцы чыстая-чыстая.

2. Адноўленыя хаты, крытыя шыферам або чарапіцай.

3. На матэрыяле прыказак можна пісаць трактаты пра народную мараль, філасофію, эстэтыку і этыку.

4. Ласям было прывольна ў пушчы.

5. Адтуль нейкі дзіўны гук.


А21. Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова з’яўляецца дапаўненнем:

  1. У месячныя ночы Нарач мае казачны выгляд.

  2. Але Андрэй гэтага ўжо не бачыў.

  3. Рабіць насценгазету тады даручылі Любе.

  4. Усе любілі крынічку, якую выкапаў дзед.

  5. Спачуваў ён усім і ва ўсім, ніколі нікому дарогі не заступаў.


А22. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў неабходна паставіць працяжнік:

1) Стары лес кончыўся, і палянка __ уся ў ззянні сонца.



  1. Гэта была вялікая радасць __ збіраць грыбы.

  2. З такімі сіламі ён __ не касец.

  3. Рэчка мне __ спакой і суцяшэнне.

  4. Цемра __ хоць вока выкалі.


А23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

  1. Для новых назваў ёсць многа прастору: і новыя паселішчы, і новыя вуліцы __ або хоць старыя, але з выпадковымі назвамі.

  2. Цішыня стаяла ля хаты __ і на пасецы __ і на балоце.

  3. І тыдзень __ і другі былі толькі халады ды сцюдзёныя вятры.

  4. Заняткі ў школе, кіраванне працай па перапісванні кніг, барацьбу з эпідэміяй халеры __ усё магла Ефрасіння даверыць з лёгкім сэрцам сваёй стрыечнай сястры Еўпраксіі-Звеніславе.

  5. Пад нагамі роўна шарахцела высокая __ прысыпаная снегам трава.

А24. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

  1. Усё скончылася __ як найлепш.

  2. Рудая зямля зрабілася __ як камень.

  3. Колас глядзеў на прыродныя з’явы не толькі __ як мастак.

  4. Ды тут __ нібы для запалу __ проста перад носам стаіць ладны такі баравічок.

  5. Паселішчы __ як і людзі __ без біяграфіі не маюць свайго аблічча.


А25. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца:

  1. Я ведаю, што гэта Венера ці Мілавіца як называюць гэтую зорку ў нас.

  2. Гэтых камянёў было тут штук дзесяць раскіданых абы-як.

  3. Ён пільна ўглядаўся ў хату з зарослай мохам страхой.

  4. І значыць, гадоў трыста дуб яшчэ прастаіць здаровы, поўны сіл.

  5. Ды і самі вуліцы асабліва ў веснавое разводдзе ці асеннюю слату падобна было, танулі ў балоце.


А26. Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы выдзяляюцца коскамі:

  1. Ладзік так бабуля называла Валодзю ўжо тады навучыўся кляпаць косы.

  2. Зайгралі на небе рознакаляровыя воблачкі, якіх здаецца да гэтага часу і не было.

  3. Адным словам было над чым задумацца.

  4. Адно было бясспрэчна: ехаць трэба сёння.

  5. Усяк бывае на вяку мой часе малады!.


А27. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі:

  1. Пыл асядаў на дрэвы __ і яны рабіліся шэрымі.

  2. Адкуль пайшла назва “Белая Русь” __ і які яе спрадвечны сэнс?.

  3. Адно ступі ў дрыгву __ і не выберашся.

  4. Узлесак __ і крынічка ў лазняку.

  5. Дзяўчаты ў хаце пралі і спявалі __ і асабліва выносіў словы песні адзін галасок.


А28. Адзначце сказы, у якіх трэба паставіць дзве коскі:

  1. Збоку ад палатак дзе была доўгая водмель і пачынаўся густы непралазны чабор хрыпла крычалі чайкі.

  2. На пасвяжэлую лёгкую ад сырасці вуліцу Міця выйшаў тады калі ўжо адсланіла хмара сонца і ў мокрым бэзе зашчабяталі задаволеныя вераб’і.

  3. Так ціха таму што яшчэ рана і ў нядзелю ніхто нікуды не спяшаецца.

  4. Гладкімі плямамі браліся ўмёрзлыя вадзяныя прагалы якія каб не пакідаць слядоў старанна мінала Зоська.

  5. І вось цяпер хоць возера было і невялікае ў ім пасяліліся бабры.


А29. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е:

  1. Я прыўзняўся __ здаецца, падасінавік!.

  2. Няхай дзіця ўбачыць, адкрые для сябе родныя вобразы прыроды, сваёй зямлі __ тады ў яго сэрца і памяць назаўсёды ўвойдзе і вобраз Радзімы.

  3. Мама, ты вучыла нас __ шануйце працу!

  4. Гэта ўжо былі не ласі __ на паляну імчаў статак зуброў.

  5. Ствалы імкнуць увысь __ кожны з іх заканчваецца нібы каронай.


А30. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе:

Валуны складаюць такую неадлучную частку ландшафту што здаецца прыбяры іх і беларуская прырода значна збяднее.

1) коска, коска, працяжнік, коска; 2) коска, коска, коска, працяжнік; 3) коска, коска, коска, коска, коска; 4) коска, коска, коска, коска, працяжнік; 5) двукроп’е, коска, коска, працяжнік.


А31. Адзначце сказы, будова якіх адпавядае схеме “П, – а. – П”:

1) Даўно да Лявона не хадзіў сказаў бацька сёння вечарам трэба зайсці праведаць.

2) Ты ўжо многаму навучыўся сказала аднойчы настаўніца але многага яшчэ не ведаеш.

3) Заходзьце, заходзьце клікала маці я ўжо даўно вас чакала.

4) Будзеш у раёне, прывязі мянташку сказаў бацька і дадаў косы тупыя.


  1. І што табе трэба ў гэтым клубе дапытвалася маці дома столькі работы.


А32. Адзначце сказ, які з’яўляецца пачаткам тэксту:




  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка