Тэст № Марфалогія, правапіс і культура маўлення Частка Марфалогія і правапіс



старонка1/2
Дата канвертавання17.06.2016
Памер351.48 Kb.
  1   2
Тэст № 2. Марфалогія, правапіс і культура маўлення

Частка 1. Марфалогія і правапіс

1. Адзначце назоўнікі, якія ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак –у (-ю):



1) жыхары (прыгарад),

4) ад водару (язмін),

2) дзецям няма (занятак),

5) на дне (чамадан).

3) падмурак з (камень),

2. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) чарна_морскі курорт,

4) светла_валосая дзяўчына,

2) выразна_прачытаны верш,

5) светла_ружовы абрус.

3) прымаць полі_вітаміны,




3. Адзначце правільна напісаныя дзеясловы:

1) абагуліваць,

4) загароджваць,

2) выконываць,

5) пераначаваць.

3) абнадзейваць,

4. Адзначце прыслоўі, якія пішуцца разам:

1) выцерці (да) чыста,

4) пайсці (у) чатырох,

2) (па) летняму цёпла,

5) бегчы (без) аглядкі.

3) адпачываць (у) восень,

5. Адзначце словазлучэнні, у якіх не- (ня-) пішацца са словамі разам:

1) (не) каторыя вучні, 4) рамонт (не) закончаны,

2) чалавечая (не) удзячнасць, 5) (не) гледзячы пад ногі.

3) (не) высока, а нізка,

6. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца ні:


  1. Нічога мне ў свеце не трэба — __ неба, __ зор — без цябе.

  2. Без уласнага майстра-каваля __ абыходзілася ніводнае паселішча.

  3. Як бы __ старалася сталасць, а не сцерці ёй таго, што накрэсліла дзяцінства.

  4. Малюнкі бацькоўскай зямлі! Нічым вас з памяці __ сцерці!

  5. Няма __ кавалачка вольнай ад снегу зямлі.

7. Запішыце лічэбнік у той форме, якой патрабуе галоўнае слова ў словазлучэнні: 33 вучнямі

8. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу маюць канчатак –еце:



1) чытаць,

4) перарабляць,

2) напісаць,

5) непакоіць.

3) даць,



9. Адзначце дзеясловы з нарматыўнымі асабовымі канчаткамі:



1) мы сустракаем,

4) вы мыяце,

2) вы спяваеце,

5) яна шыець.

3) мы рэжым,



10. Адзначце дзеясловы, якія не маюць формы цяпера­шняга часу:



1) размаўляць,

4) папрасіць,

2) дапамагчы,

5) бегчы.

3) асэнсаваць,





Тэст № 2. Марфалогія, правапіс і культура маўлення

Частка 2. Марфалогія і культура маўлення

1. Адзначце словазлучэнні (сказы), у якіх правільна дапасаваны прыметнік або займеннік да назоўніка:



  1. аўтарытэтнае журы,

  2. брат быў заўсёды маім абаронцай,

  3. рэцэнзавала рукапіс прафесар Андрэева,

  4. белая манжэта,

  5. няўклюдная качаня.

2. Адзначце сказы, у якіх правільна ўтворана ступень параўнання прыметніка або прыслоўя:

  1. Лянівы горшы за бязрукага.

  2. Не кожны чалавек без роздуму адкажа, які дзень свайго жыцця ён лічыць самым найшчаслівейшым.

  3. Ігліца кедровая намнога даўжэй за сасновую.

  4. Пячора была не ля вады, а значна далей і вышэй.

  5. Сын быў яшчэ шырэйшы ў плячах і ростам вышэйшы за бацьку.

3. Утварыце ад асновы дзеяслова аздобіць дзеепрыметнік залежнага стану прошлага часу і запішыце яго ў пачатковай форме.

4. Замяніце дзеяслоў у дужках дзеепрыслоўем адпаведнага трывання. Запішыце дзеепрыслоўе.

З вясёлым шумам і крыкам выбеглі дзеці на вуліцу, (напаўнялі) яе звонкімі галасамі.

5. Адзначце прыметнікі, ад якіх утвараюцца формы ступеней параўнання:



1) шчаслівы,

4) свежы,

2) высокі,

5) школьны.

3) блакітны,

6. Адзначце дзеясловы цяперашняга часу з няправільнымі асабовымі канчаткамі:

1) мы едзем,

4) мы кладзем,

2) ён даець,

5) вы кладзяце.

3) вы жывеце,




7. Устанавіце адпаведнасць паміж словам і яго характарыстыкай. Адзначце правільны варыянт адказу.

А. Ветлівы.

Б. Стары.

В. Дзіцячы.

Г. Маладжавы.

Д. Пабляклы.

  1. Прыметнік, утварае ўсе формы ступеней параўнання.

  2. Прыметнік, утварае толькі складаныя формы ступеней параўнання.

  3. Прыметнік, не ўтварае форм ступеней параўнання.

  4. Дзеепрыметнік.

1) А2Б3В1Г4Д2, 3) А1Б1В2Г4Д3

2) А2Б1В3Г2Д4 4) А4Б1В4Г2Д4



8. Адзначце сказы з формамі дзеепрыметнікаў, якія не адпавядаюць нормам беларускай мовы:

  1. Цёплы змрок выносіў з сабою на вольнае паветра з ачышчаючаю пыл вільгаццю і лёгкасць, і пах, і спакой.

  2. Гойдалася верхавіна бярозы, адламаная ўчарашняй бурай.

  3. У нейкім панылым маўчанні застылі кусты жаўцеючага алешніку.

  4. Спеў салаўя, цешыўшый вуха, паплыў па-над рэчкай.

  5. Пад страхою нашай хаты было ластаўчына гняздо, злепленае з ілу, прынесенага ў клювах птушкамі з маленькай сажалкі.

9. Адзначце сказы з памылковым ужываннем дзеепрыслоўяў:

  1. Падыходзячы да школы, у хлопцаў узнікла спрэчка.

  2. Па тратуарах, схаваўшы насы ў каўняры, праходзілі рэдкія прахожыя.

  3. Зразумеўшы сваю нетактоўнасць, мужчына змоўк.

  4. Даведаўшыся пра вызваленне Мінска, нас акрыліла надзея хутка вярнуцца ў родныя мясціны.

  5. Доўга нахадзіўшыся па лесе, мне вельмі захацелася піць.

  1. Раз-пораз адчыняючыся, пагруквалі ў вагонах дзверы.

10. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі ўжыты і ўтвораны правільна:

  1. Мужчыны павольна ішлі, узгадаўшы былыя партызанскія гады.

  2. Бабуля, пачакаў хвілінку, наблізілася да толькі што адчыненага магазіна.

  3. У восеньскім небе насіліся ластаўкі, гуртуючысь ляцець у далёкі вырай.

  4. Ідучы ў лес, я пашкадаваў, што не ўзяў фотаапарат.

  5. Шумела і пенілася вада, імкнучыся на вольны прастор.

11. Адзначце дзеепрыслоўі, перакладзеныя правільна.

1) подобрав – падабраўшы,

4) улыбаясь – усміхаючыся,

2) боясь – баючысь,

5) мечтая – марачы.

3) держа – трымая,




12. Адзначце дзеепрыслоўі, перакладзеныя правільна.

1) подобрав – падабраўшы,

4) улыбаясь – усміхаючыся,

2) боясь – баючысь,

5) мечтая – марачы.

3) держа – трымая,




13.Знайдзіце дзеясловы з ненарматыўнымі асабовымі кан­чаткамі. Запішыце правільную форму дзеясловаў.

1) ён кажа,

4) вы жывяце,

2) яна клеець,

5) яны мыюць.

3) ты пішэш,




14. Знайдзіце неўласцівую для беларускай мовы форму дзеепрыметніка. Запішыце яго нарматыўную форму.

1) зачыненыя дзверы,

4) напісанае сачыненне,

2) зжатае поле,

5) створатыя атрады.

3) пашыты кажух,




15. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі ва ўжыванні займеннікаў:

  1. Не хвалі сябе, няхай лепш людзі пахваляць.

  2. Натрудзіць дзяцел сваю дзюбу, пакуль збудуе сабе хатку.

  3. Цэлы дзень ні з кім пагаварыць.

  4. Хлопец пацягнуўся, каб злавіць Нініну руку, але яна адбегла.

  5. У пакой увайшоў Васіль і ягоны бацька.

16. Адзначце канструкцыі з нарматыўнымі формамі лічэбнікаў:

1) з пяццю памылкамі,

4) на дзвюхстах старонках,

2) з шасцю мільёнамі,

5) не хапае шэсцьсот васьмідзесяці кілаграм.

3) тром хлопцам,


Частка 1І

1. Адзначце словазлучэнні, у якіх правільна вызначаны род назоўнікаў.




1) вялікая цень;

16) белы гусь;

2) старое піяніна;

17) новая АТС;

3) вялікая ахáпка;

18) нясцерпны боль;

4) дубовая камода;

19) дарожная пыл;

5) шырокі Місісіпі;

20) злы сабака;

6) круглы сірата;

21) чорнае поні;

7) круглая сірата;

22) сонечны россып;

8) неразборлівы подпіс;

23) конскае капыта;

9) шэры шчаня;

24) сонечны Бакý;

10) вопытнае ранцьé;

25) прыўзнятае ў здзіўленні брыво;

11) вядомае трыо;

26) вялікая зала;

12) папулярны квартэт;

27) смяротны пікé;

13) гасціннае Тбілісі;

28) жвавы шымпанзэ;

14) святочнае меню;

29) каштоўны бандэроль;

15) вядомае маэстра;

30) прасторнае фае.

2. Адзначце назоўнікі, у якіх няправільна ўтворана форма пэўнага ліку і склону.




1) некалькі вішань;

16) пара туфель;

2) без сваіх сёстраў;

17) не спаць па начам;

3) утаптаная коньмі дарога;

18) некалькі новых трактараў;

4) група партызан;

19) залівацца слязьмі;

5) васьмёра салдатаў;

20) група мінчанаў;

6) трое чалавекаў;

21) парушэнне нормаў мовы;

7) грукат кол па бруку;

22) у выніку здарэннеў;

8) па вынікам праверкі;

23) напісаць пісьмо мацеры;

9) з гарэзлівымі дзецьмі;

24) ступеняў параўнання;

10) рохканне парасяці;

25) многа падзеяў;

3. Адзначце словы, якія ў месным склоне маюць канчатак –е.



  1. у (гушчыня) лесу;

  1. рос на (паляна);

  1. майму сябру (Пеця);

  1. стаяць на (ганак);

  1. па (завулак) грымець;

  1. на высокай (хвоя);

  1. разбірацца ў (жывапіс);

  1. расказаць аб (бацька);

  1. ісці па (дарога);

  1. ехаць на (конь);

  1. напісана ў (кніга);

  1. у шчырай (песня);

  1. прыехаць у (жнівень);

  1. у новым (дом);

  1. прытаіццца ў (зацішак);

  1. у старой (хата);

  1. аб (плакса) Машы;

  1. грукатаць па (падлога);

  1. аб (плакса) Віцю;

  1. у наступным (год);

4. Адзначце словы, якія ў месным склоне маюць канчатак –э.



1) плыць на (лодка);

16) на суседскім (двор);

2) іграць на (дудачка);

17) аб вядомым (дырыжор);

3) на прыгажуні-(елка);

18) ляжаць у (бальніца);

4) пры гэтым (дырэктар);

19) у добрай (казка);

5) стаяла пры (ліхтар);

20) пры сваім (кавалер);

6) аб маёй (дачка);

21) сляза па (шчака);

7) у адрыўным (каляндар);

22) ехаць на (трактар);

8) пры старой (груша);

23) вада ў (рака);

9) радавацца (знаходка);

24) купацца ў (рэчка);

10) у (гушчар) пушчы;

25) зварыць кáшу на (малако);

11) на старым (зáмчышча);

26) жыць у (вёска);

12) на высокай (гара);

27) вымакнуць на (дождж);

13) па даўняй (звычка);

28) быць на (сонца);

14) на (галінка) дрэва;

29) запісаць на (дошка);

15) на (двор) холадна;

30) у правай (рука).

18. Адзначце словазлучэнні, у якіх назоўнікі маюць канчатак –у (-ю).


1) укладка асфальт..;

16) прыём антыбіётык..;

2) пліты тратуар..;

17) з пагонамі лейтэнант..;

3) не чуў стук..;

18) выпаўзці з мурашнік..;

4) не хапіла соус..;

19) выкрыкваць з напоўп..;

5) ні пробліск.. ў чорным небе;

20) курс масаж..;

6) кавалак кекс..;

21) лыжкі з алюміні..;

7) папіць кісял..;

22) на беразе канал..;

8) няма канчатк.. (у слове);

23) камандзір батальён..;

9) студэнты інстытут..;

24) слоік мёд..;

10) ружовы ад мароз..;

25) няма ні агеньчык..;

11) удзельнікі канфлікт..;

26) ля самага беражк..;

12) дабрацца да кантынент..;

27) з боку лес..;

13) прыгажосць далягляд..;

28) каля гэтага ляск..;

14) прыступіць да збор.. ягад;

29) ураджай ячмен..;

15) не ведаць змест.. твора;

30) палеткі аўс.. .

19. Адзначце назоўнікі, якія пішуцца праз злучок.




1) (горад) герой;

26) (штаб) кватэра;

2) (двухсот) годдзе;

27) (прэс) канферэнцыя;

3) (гука) перайманне;

28) (прэм'ер) міністр;

4) (генерал) губернатар;

29) (экс) чэмпіён;

5) (інжынер) канструктар;

30) (рай) цэнтр;

6) (мед) сястра;

31) (жалеза) бетон;

7) (машына) аўтамат;

32) (дванаццаці) годка;

8) (матч) рэванш;

33) (авія) канструктар;

9) (жыцце) апісанне;

34) (сацыял) рэфарміст;

10) (выстаўка) продаж;

35) (дом) музей;

11) (супер) шоу;

36) (Давыд) Гарадок;

12) (мікра) раён;

37) (Астрашыцкі) Гарадок;

13) (нацыянал) дэмакрат;

38) (прыма) балерына;

14) (магазін) салон;

39) (вет) урач;

15) (контр) адмірал;

40) (фота) мантаж;

16) (контр) атака;

41) (узаема) адносіны;

17) (жаўта) ліст;

42) (віцэ) прэзідэнт;

18) (добра) зычлівасць;

43) (паўднёвы) захад;

19) (бар) рэстаран;

44) (мікра) клімат;

20) (інша) сказальнасць;

45) (нацыянал) ліберал;

21) (пяці) томнік;

46) (развед) група;

22) (паў) яблыка;

47) (школа) інтэрнат;

23) (паў) Мінска;

48) (проці) пастаўленне;

24) (паў) горада;

49) (плашч) палатка;

25) (метэа) зводка;

50) (баль) маскарад.

20. Знайдзіце сказы, у якіх ёсць назоўнікі, ужытыя ў ненарматыўнай родавай форме. Запішыце правільна словазлучэнне “прыметнік + назоўнік”.

  1. Дзед Астап быў старым мікалаеўскім салдатам, служыў вартаўніком у дэпо, меў дзве срэбныя медалі за турэцкую вайну.

  2. У кожнага свая бяда, свая боль.

  3. Па двары важна шпацыравала белая гусь.

  4. Сонечныя прамяні пранізваюць лясны цень, але воблакі час ад часу закрываюць сонца.

  5. Я іду ваяваць, шынель апрануўшы паходную.

  6. Ціха пашумлівала лістамі маладая таполя.

  7. Рэдактарша ўважліва прачытала матэрыялы наступнага нумара.

  8. Вялікае дзякуй вам за ўвагу і клопат, за спагаду.

  9. Адчуваўся нейкі ледзь прыкметны фальш у словах дзяўчыны.

  10. Мы чакалі гасцей з далёкага Сібіру.

21. Знайдзіце сказы, у якіх назоўнікі маюць канчаткі, не адпаведныя норме. Запішыце словы правільна.

  1. Над ракой ляціць дружны крык гусей.

  2. Усё стала нерухома, быццам высечанае з цудоўнага самацветнага каменя.

  3. Я стаяў, прысланіўшыся спіной да цёплых дзвярэй.

  4. Пагаліўшыся, Віталь праводзіць далонню па гладкай скуры.

  5. Нехта гучна пляскаў даланёю сабе па вýсе — вытрасаў ваду з вуха.

  6. Міхась напаіў коняў, пасля выкупаўся ў возеры.

  7. Чаму шмат на гэтым вабным свеце бед і гораў, слёзаў і пакут?

  8. Зразумела, ніякіх вокнаў не было, толькі адна дзірка, якая служыла дзвер'ю.

  9. Немагчыма было не спагадаць гэтаму дзіцю, не шкадаваць яго.

  10. Маці гаварыла са слязьмі на вачах.

  11. Ля вогнішча сядзела з дзесятак салдатаў.

  12. Чацвёра салдат перанеслі шафу ў меншы пакой.

  13. Ілья дастаў з рукзака паўбохана хлеба, шматок сала, бляшанку кансервы.

  14. То тут то там відаць на старадрэвінах шапкі птушыных гнёздаў.

  15. На вяршынях старых бярозаў, што раслі за плотам, мы разгледзелі не адзін дзесятак гнёзд.

  16. Тоненькімі ніткамі прашыліся з неба прамяні сонца.

  17. Гнулі насустрач вятрам свае галовы важкія калоссі.

  18. Я ніколі не хаваўся за чужымі плечмі.

  19. Рада з людзьмі ніколі не шкодзіць.

  20. Пасля тых падзеяў мы з Віцькам доўга нават не віталіся.

22. Адзначце прыметнікі, якія пішуцца праз злучок.




1) (гарна) лыжны курорт;

36) (вішнёва) яблычны;

2) (грамадска) палітычны дзеяч;

37) (горка) кіслы;

3) (добра) суседскія адносіны;

38) (двух) кватэрны дом;

4) (заходне) беларускі;

39) (дзіка) рослыя расліны;

5) (паўднёва) заходні вецер;

40) (залаціста) жоўты дыван;

6) (далёка) ўсходнія жыхары;

41) (залата) валосая дзяўчына;

7) (зелена) вокі хлопец;

42) (зямліста) шэры плашч;

8) (інша) гароднія абітурыенты;

43) (інша) моўная лексіка;

9) (медна) чырвонае лісце;

44) (сумна) ціхі настрой;

10) (малочна) белы твар;

45) (дзесяці) хвілінны даклад;

11) (мала) вопытны інжынер;

46) (шэра) бурыя палосы;

12) (лімонна) жоўты;

47) (шэра) вокі мужчына;

13) (між) гародні маршрут;

48) (сцішана) ўладарныя гукі;

14) (заходне) еўрапейскі;

49) (бліскуча) серабрысты іней;

15) (паўночна) заходні напрамак;

50) (прыгожа) светлая вясна.

16) (нацыянальна) вызваленчы;

51) (шэра) папяловы туман;

17) (навукова) папулярны;

52) (усе) баковы аналіз;

18) (народна) паэтычны;

53) (агульна) даступная крыніца;

19) (васількова) сіні;

54) (доўгі) доўгі дзень;

20) (празрыста) белы туман;

55) (феадальна) рэлігійны прыгнёт;

21) (бела) снежны абрýс;

56) (давыд) гарадоцкія вуліцы;

22) (жаўта) крылыя матылькі;

57) (ружавата) чырвоны месяц;

23) (абсалютна) празрысты;

58) (ружава) шчокі малы;

24) (аграрна) прамысловы;

59) (цёмна) сіні мяч;

25) (азёрна) балотны край;

60) (цёмная) цёмная ноч;

26) (бела) ружовыя воблакі;

61) (англа) саксонскі звычай;

27) (агульна) даступны факт;

62) (мангола) татарскае íга;

28) (бледна) сіняе неба;

63) (фізіка) матэматычны;

29) (бледна) твары хлопец;

64) (блякла) сінія воды;

30) (бура) жоўтае лісце;

65) (біблія) графічны даведнік;

31) (ваенна) марскі флот;

66) (вока) мгненны адказ;

32) (ваенна) слýжачы;

67) (вугле) прамысловы;

33) (вакальна) сімфанічны;

68) (вучэбна) трэніровачны;

34) (васьмі) гадовая асада;

69) (грашова) рэчавая латарэя;

35) (вішнёва) чырвоны;

70) (дваяка) выпуклая лінза.

23. Знайдзіце словазлучэнні, у якіх няправільна ўтвораны прыналежныя прыметнікі або дапушчаны памылкі ў напісанні суфіксаў прыметнікаў. Запішыце правільна прыметнік.




1) матчыны рукі;

6) буслава гняздо;

2) дочана кніга;

7) Антонавы сыны;

3) Петрусёў бацька;

8) Алёшыва жыццё;

4) Сцёпкіна паліто;

9) Алесеў баян;

5) Нáдзеў муж;

10) ластаўчына гняздо.

24. Знайдзіце прыметнікі, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі. Запішыце словы правільна.




1) беларускі;




2) кантрастны;




3) радасны;




4) сусéцкі;




5) нясвішскі;




6) мастацкі;




7) гарацкі;




8) брэсцкі;




9) салдацкі;




10) турэцкі;




11) казахскі;




12) таджыцкі;




13) славáцкі;




14) мнагаместны;




15) французскі;




16) палесскі;




17) пачэсны;




18) заводскі;




19) вільнюскі;




20) латышскі;




21) адвакатскі;




22) слуцкі;




23) паляшукскі;




24) навагрудскі;




25) нясчасны;




26) бухгалтарскі;




27) сённяшні;




28) расыпчаты;




29) безземельны;




30) бессмяротны.



25. Адзначце сказы, у якіх парушаны граматычныя нормы беларускай мовы.



  1. Радзіма, у сэрцы мы носім адданасць табе і любоў.

  2. Ускарміла зямля, успаіла і яго, і табе, і мяне.

  3. Тут ты нарадзіўся, тут табе знаёма кожная вуліца, кожны дом, тут ты ўсех ведаеш і цябе таксама ўсе ведаюць.

  4. Прыемна адчуваць сябе пераможцам.

  5. Вартасць чалавека можна ўзважыць па яго імкненнях.

  6. Лес — жывая вопратка зямлі, её музыка.

  7. Паляўнічы азірнуўся і ўбачыў на снезе яго след.

  8. Яшчэ ніколі дзядзька зроду не бачыў гэтулькі народу.

  9. За чэм пойдзеш, тое і знойдзеш.

  10. Той нечага не страціць, хто нічога не мае.

  11. Нехта спяшаецца, камусьці не спіцца, некага гоніць радасць адкрыцця, а можа, бяда і трывога.

  12. Хтось палюе на сініцу, нехта ловіць жураўля.

  13. Жыццё кожнага чалавека як будаўніцтва новага дома: які збудуеш, такі ён і будзе.

  14. Не ўсё то збываецца, на што чалавек спадзяваецца.

  15. Ніхто наперад не знае, што каго чакае.

  16. З кем павядзешся, ад таго і набярэшся.

  17. З самай раніцы ішоў снег.

  18. Нішто не парушала начной цішыні.

  19. Той сам сябе губіць, хто працы не любіць.

  20. Бываюць моманты, якіх сябе ніколі не даруеш.

  21. Людзей кранае кожны раз да слёз і радуе іх позірк чалавечы бязвоблачная чысціня нябёс сваёй ад сонца выцвілай сінечай.

  22. Я сёння бачыўся з тваей сястрой.

  23. Няма нічаго горшага, як нуднае, абрыдлае чаканне.

  24. Сумна Васільку, бо не з кім пагуляць.

  25. “Бабуля, а ты мне штосьці купіла?”— енчыць унучка.

26. Адзначце лічэбнікі.




1) два;

13) адна другая;

24) чатырнаццаць;

2) двайны;

14) палова;

25) чатырохсоты;

3) другí;

15) паўтары;

26) адзін;

4) двойка;

16) сто пяцьдзесят;

27) адзінства;

5) удваіх;

17) пяцёра;

28) адзіны;

6) двойчы;

18) пяцярня;

29) адны;

7) падвойны;

19) пяты;

30) аднойчы;

8) двое;

20) упяцёх;

31) адзінарны;

9) дзве;

21) у пяць (разоў);

32) адзінока;

10) абедзве;

22) чацвяртак;

33) аднаму;

11) двайняты;

23) чвэртка;

34) першы;

12) дзве трэція;




35) адна тысяча.

27. Знайдзіце словазлучэнні, у якіх трэба ўжыць зборныя лічэбнікі. Запішыце гэтыя словазлучэнні.




1) 2 (тыдзень);

11) 5 (кнігі);

21) 3 (вучаніца);

2) 4 (жанчына);

12) 8 (мужчына);

22) 4 (конь);

3) 3 (цяля);

13) 6 (салдат);

23) 2 (радасць);

4) 5 (метр);

14) 2 (паверх);

24) 7 (доктар);

5) 6 (студэнт);

15) 3 (год);

25) 5 (дзень);

6) 2 (прахожы);

16) 9 (хлопец);

26) 4 (суткі);

7) 4 (нажніцы);

17) 4 (камп'ютэр);

27) 3 (гняздо);

8) 3 (падручнік);

18) 2 (настаўніца);

28) 5 (гусь);

9) (мы) было 3;

19) 2 (дзверы);

29) 3 (нага);

10) 7 (казляня);

20) 6 (вучань);

30) 6 (вобласць).


: ~dsch4 -> Distanc -> bel -> doc K -> olimp
olimp -> Кантрольныя тэсты па беларускай мове
olimp -> Фанетыка. Арфаэпія
olimp -> Марфалогія, правапіс І культура маўлення трэніровачны тэст
olimp -> 1. Згрупуйце словы па характары ўзаемаадносін паміж гукамі. Назавіце гэтыя з’явы. Якое слова лішняе? Растлумачце
olimp -> Тэст па тэме “складаны сказ” Адзначце нумары складаных сказаў
olimp -> Заданні і пытанні па тэме “Фанетыка. Арфаэпія” Звярніце ўвагу!
doc K -> Склад слова і словаўтварэнне
olimp -> Заданне Насупраць дзеясловаў, якія абазначаюць адпаведныя тыповыя гукі, запішыце назоўнікі — назвы тых, хто гэтыя гукі ўтварае


  1   2


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка