Тэст. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў першай палове 19ст



Дата канвертавання15.05.2016
Памер58.16 Kb.
Тэст. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў першай палове 19ст.

1. Што аб’ядноўвае даты: 1772, 1793, 1795, 1807?

а) буйнейшыя антыфеадальныя паўстанні б) гады заключэння уніі РП і Расіі в) даты статутаў ВКЛ г) даты інкрпарацыі беларускіх зямель у Расію.

2. Апошні кароль РП адрокся ад трону а) 5 жніўня 1772г б) 24 верасня 1795г в) 23 студзеня 1793 г) 25 лістапада 1795г

3. Усе юрыдычныя паняцці аб дзяржаўнасці РП былі знішчаны а) 5 жніўня 1772г,

б) 27 сакавіка 1793 в) 25 лістапада 1795 г) 26 студзеня 1797

4. Па адміністрацыйнаму падзелу 1801 г на тэрыторыі Беларусі ў складзе Расіі балі губерніі а) Віленская б) Віцебская в) Гродзенская г) Гомельская д) Літоўская

е) Магілеўская ж) Менская

5. Асобная арганізацыя войска ў Расіі ў 1810-1857г пры якой спалучалася ваенная служба і с/г праца а) ар’ергард б) ваеннае пасяленне в) інкарпарацыя г) кагал

6. Першае ваеннае пасяленне на Беларусі ўтворана а) 1819 б) 1810 в) 1811 г) 1812

д) 1857


7. Колькасць дзяржаўных сялян зменшылася ў 3 разы да 9,3% з-за а) адмяны прыгоннага права б) вайны 1812г в) дзяржаўных падараванніяў г) разбору шляхты

д) эпідэмій

8. Якія новыя падаткі былі ўведзены на Беларусі а) аброк б) паншчына в) земскі збор

г) падушны падатак д) падымны е) рэкруцкая павіннасць

9. Якія змены адбыліся ў канфесійным становішчы а) забарона акаталічвання праваслаўных б) забарона акаталічвання уніятаў в) забарона дзейнасці езуітаў

г) дазвол дзейнасці езуітаў д) кантроль за дзейнасцю каталіцкага касцела е) пануючае становішча праваслаўя.

10. Указ аб увядзенні мяжы яўрэйскай аселасці быў уведзены ў а) 1772 б) 1794

в) 1856 г) 1807

11. Уключэнне апошняй этнічнай часткі Беларусі ў Расію адбылося ў а) пасля трэцяга падзелу РП б) пасля ўвядзення мяжы яўрэйскай аселасці в) пасля Тільзіцкага міру

г) у час першай сусветнай вайны

12. Надзеі а аднаўленне ВКЛ у сувязі з напалеонаўскай Францыяй і герцагствам Варшаўскім звязвалі а) М.Агінскі б) Л. Пац в) Д. Радзівіл г) А.Сапега д) А.Чартарыйскі

13. Надзеі на аднаўленне ВКЛ у сувязі з Расіяй выказвалі а) М Агінскі б) Ф.Любецкі

В) Д.Радзівіл г) А.Сапега

14. План Міхала Клеафанса Агінскага 1811г прадугледжваў а) асігнаванні на народную адукацыю б) далучэнне Польшчы да Расіі в) прызнанне статута ВКЛ 1588г

г) утварэнне ВКЛ у складзе Расійскай імперыі

15. Ад Купалля да каляд на Беларусі працягваліся падзеі а) паўстання Т.Касцюшкі

Б) падзеі вайны 1812г в) паўстанне Каліноўскага

16. Падчас падрыхтоўкі да нападу на Расію Напалеон запрашаў прыняць удзел у ваенных дзеяннях а) Т.Касцюшку б) М.Агінскага в) Я.Ясінскага г) А. Чартарыйскага.

17. Кіраўніком партызанскага атрада в . Трасцяны Ігуменскага павета быў а) М.Маркаў

Б)Д.Давыдаў в) Т.Барысенка г) Ф.Міронава

18. Ці правільна , што Напалеон стварыў камісію часовага урада ВКЛ а) 1 ліпеня 1812г

Б) 12 снежня 1812г в) абодва сцвярджэнні няправільныя

19. Камісія часовага урада ВКЛ распаўсюджвалася на а) Магілеўскую губернію

б) Віленскую в) Гродзенскую, г) Віцебскую д) Мінскую е) Беластоцкую вобласць

20 Кравапралітная Бярэзінская бітва адбывалася а) 14-17 лістапада 1812г б) 14-17 ліпеня 1812г в) 14-17 кастрычніка 1812 г) 14-17 снежня 1812г

21. Кіраўніком партызанскага атрада в. Жарцы быў селянін ... і казак...

22. Прыгонная сялянка,якая выконвала ролю разведчыцы падчас вайны і пасля вайны была ўзнагароджана сярэбраным медалем іграшовай прэміяй і вызвалена ад прыгону

а) Ф. Міронава б) Н.Дурава в) Э. Плятэр г) У.Радзівіл

23. Галоўнакамандуючым расійскай арміяй на пачатку вайны быў а) Баграціен

в) Кутузаў г) Барклай дэ Толі д) Тармасаў

24. М.Кутузаў за масавы партызанскі рух аб’явіў падзяку усяму насельніцтву губерніі

А) Мінскай б) Магілеўскай в) Віцебскай г) Гродзенскай

25. Камандуючым Валынскай арміяй быў а) Баграціен б) Чычагоў в) Вітгенштейн

г) Тармасаў д) Кульнеў

26. Таварыства філарэтаў узнікла ў а) 1814 б) 1815 в) 1817 г) 1820 д) 1823

27 Кіраўнікамі таварыства філаматаў былі а) Т.Зан б)А.Чартарыйскі в) А.Міцкевіч

г) І.Лялявель ж) Я.Чачот е) Ю.Яжоўскі

28 М.Рукевіч, К.Ігельстром, А.Вягелін –гэта а) кіраўнікі таварыства філарэтаў

б) таварыства ваенных сяброў в) Дэмакратычнага таварыства г) таварыства шубраўцаў

29. Тайнае таварыства “Садружнасць польскага народа” узначаліў а) А.Міцкевіч

Б) А,Чартарыйскі в) Ш.Канарскі г) Ромер

30.Суаднясіце :



  1. Дэмакратычнае таварыства а) 1817

  2. Прамяністыя б) 1819

  3. Саюз вольных братоў в) 1820

  4. Таварыства аматараў навук г) 1825

  5. Таварыства ваенных сяброў д) 1836

  6. Таварыства філаматаў е) 1846

  7. Таврыства філарэтаў

31. Галоўнай мэтай філаматаў бало: а) увядзенне канстытуцыі б) самаадукацыя

в) усталяванне роўнасці людзей і народаў г) грамадзянская праца на карысць людзей

32. Таварыства філарэтаў імкнулася да а) аднаўлення незалежнага ВКЛ б) аднаўлення РП в) адмены прыгону г) культурна-асветніцкай дзейнасці

33. Асобны камітэт па справах заходніх губерній быў створаны а) 1832 б) 1831

в) 1839 г) 1840

34 Расставіць у храналагічнай паслядоўнасці: а) дзейнасць “Саюза свабодных братоў”

Б) скасаванне Статута ВКЛ у Віцебскай і Магілёўскай губерніі в) разгром “Таварыства філарэтаў” г) стварэнне “Таварыства філаматаў” д) стварэнне “ Таварыства ваенных сяброў” е) стварэнне “Таварымтва філарэтаў”

35. Ці правільна ,што арганізацыя “Прамяністых” была легальнай і займалася культурна- асветніцкай дзейнасцю ?

36. Ці верна , што паўстанне 1830-1831гг ставіла мэтай абвяшчэнне незалежнасці Беларусі , Літвы і Украіны?

37. Ці правільна, што найбольш актыўную і масавую частку ўдзельнікаў паўстання 1830-1831гг складалі сяляне?

38. Прымусовае адчуджэнне маёмасці дзяржавай на патрэбы арміі – гэта...

39.Вайсковая адзінка ў войску ВКЛ на чале з харунжым...

40. Усведамленне сваей прыналежнасці да пэўнага этнасу...

41. Адміністрацыйна- тэрытарыяльная адзінка нп акупіраванай французамі ў 1812г тэрыторыі...

42. Суаднесці :

1. у залатым шчыце трайная зяленая магіла , а) герб Віцебскай губерні

на якой тры каласы

2. у барвовым полі сярэбраны ўзброены коннік б) герб Мінскай губерні

з паднятым мячом і круглым шчытом

3. у барвовым шчыце залаты зубр в) герб Магілеўскай губерні

4. у залатым шчыце тры блакітныя хвалепадобныя паясы г) Гродзенскай губерні

43. Абмежаванне на тэрыторыю пражывання яўрэйскага насельнцтва называлася...

44. Суаднесці:


  1. Увядзенне мяжы яўрэйскай аселасці а) Павел І

  2. увядзенне Канстытуцыі ў Царстве Польскім б) Кацярына ІІ

  3. скасаванне Статута ВКЛ 1588г в) Мікалай І

  4. вызваленне з турмы Т.Касцюшкі г) Аляксандр І

45. Суаднесці:

  1. месца пераправы французаў, дзе загінула а) Смаргонь

каля 20 тыс чалавек

2. горад, каля якога адбылося злучэнне 1 і 2 рускіх б) Смаленск

армій

3. горад, дзе Напалеон пакінуў сваю армію і в) Студзенка



ад’ехаў у Парыж

4. крэпасць, якая у час вайны так і не была

ўзята французамі г) Бабруйск

46. Вызначыць паслядоўнасць : а) закрыцце Віленскага універсітэта б) “бабруйскі план” дзекабрыстаў в) стварэнне Ф.Савічам “Дэмакратычнага таварыства” г) закрыцце Горы- Горыцкага земляробчага інстытута

47. Кіраўніком шляхецка- рэвалюцыйнай плыні ў паўстанні 1830-1831г быў...

48.Назавіце горад, які з’яўляўся цэнтрам губерні, дзе была адкрыта ў 1848г адна з першых на Беларусі вышэйшых навучальных устаноў...

49.Ці правільна, што Купецтва на тэрыторыі Беларусі па ўмовах “Даравальнай граматы гарадам” у 1785г не атрымала права на арганізацыю гільдый?

50 Ці правільна, што “таварыства з’яднаных славян” зрабіла спробу падняць паўстанне ў Палтаўскім палку ў Бабруйску ў лютым 1826г?

51.Часовую камісію ўрада ВКЛ у 1812г узначаліў...

Канал Агінскага злучаў рэкі...

52. Полацк у час вайны 1812г быў заняты войскам французскага маршала...

53. Афіцыйная дзейнасць праваслаўнай царквы ў РП была забаронена ў...

54. Пісьмовыя зборнікі песнапенняў, прызначаныя для аднагалоснага вакалу і так званага знаменнага распеву , якім карысталіся ў праваслаўных цэрквах, называліся..

55. Горад , у якім была адкрыта ў 1805г першая ў Беларусі гімназія...

56. У 19 ст некалькі сялянскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыходу ўтваралі....

57 Дакумент, які ўтрымлівае апісанне феадальных уладанняў, памераў сялянскіх надзелаўі павіннасцей...

58. “Прынцыпы дэмакратызму”- гэта праграмма....

59. У раене якога беларускага горада рускія войскі атрымалі першую перамогу над французамі?...



60. Ліквідацыя уніяцкай царквы адбылася ў .... на .....





: vornovka -> library
library -> -
library -> Храналагічная табліца. Беларускія землі ў уі – сярэдзіне ХІІІ стст. Каля 500 года
library -> Галоўныя даты па гісторыі беларусі (са ст часоў да п. ХХ ст.) 100-35 тыс гадоў таму
library -> Варганаў В. В., настаўнік гісторыі дуа «Ворнаўскі нпк дссш» І дуа «Гімнагія г п. Карма» Кармянскага раёна
library -> Перадумовы ўзнікнення вкл (апорны канспект) Прычыны феадальнай раздробленасці
library -> Пасьля ўзяцьця ўлады заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы ў кіраванне яму заходнюю частку гаспадарства Гародня, Слонім, Ваўкавыск, Камянец, Трокі, Жмудзь і інш
library -> Замкі І крэпасці Беларусі XIV-XV ст. Змест замак вежа крэпасць беларускі спадчына
library -> Храналагічная табліца. Новая гісторыя, Ч. 1 Вялікія геаграфічныя адкрыцці І каланіяльная экспансія
library -> Урок распрацаваны: настаўнікам гісторыі дуа "Лошніцкая раённая гімназія" Галінай Міхайлаўнай Галуза; настаўнікам геаграфіі дуа "
library -> Урока : "Паўтарэнне, абагульненне І сістэматызацыя матэрыялу раздзела І "Заходняя Еўропа І еўрапейская культура ў ХІХ пачатку ХХ ст."




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка