Тэст Лексіка. Фразеалогія Варыянт І адзначце правільны адказ



Дата канвертавання17.01.2017
Памер50.05 Kb.
Тэст

Лексіка. Фразеалогія

Варыянт І

1. Адзначце правільны адказ.

Словы, якія маюць толькі адно значэнне, - гэта ...

а) агульнаўжывальныя;

б) мнагазначныя;

в) адназначныя.

2. Адзначце правільны адказ.

Словы, якія вымаўляюцца і пішуцца аднолькава, але маюць розныя значэнні, - гэта ...

а) антонімы;

б) сінонімы;

в) амонімы.

3. Адзначце словы, якія з’яўляюцца агульнаўжывальнымі.

Снежань, сонца, знічка, рыжык, раса, чарніцы, неба, падасінавік, лета, дождж.



4. Адзначце правільнае сцвярджэнне.

Прамое значэнне – гэта ...

а) асноўнае значэнне слова;

б) значэнне, якое ўзнікае на аснове пэўнага падабенства;

в) тое, што слова абазначае.

5. Падкрэсліце ў сказах фразеалагізмы.

а) Сёлета грыбоў у лесе хоць касой касі.

б) Ён толькі абяцанкамі корміць.

в) Дроў пад паветкаю – кот наплакаў.



6. Падкрэсліце словы, якія з’яўляюцца сінонімамі да слова дапамога.

Падтрымка, падпорка, падмога, парада, выручка.



7. Падбярыце і запішыце антонімы да слоў.

Родны - _____________

лёгка - ______________

стары - ______________

цёплы - ______________

дзень - ______________


8. Падкрэсліце антонімы ў прыказках.

а) Чорны мак, ды смачны, белая рэдзька, ды горкая.

б) Згода збірае, нязгода растрасае.

в) Радзіма – матка, чужына – мачыха.

г) Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка.

д) Дзе пасееш густа, там не будзе пуста.



9. Адзначце словазлучэнні, у якіх адно са слоў ужыта ў пераносным значэнні. Падкрэсліце слова, ужытае ў пераносным значэнні.

Залаты характар, сасновая шышка, мяккі хлеб, шышка на лобе, залаты пярсцёнак, мяккі голас.



10. Адзначце пары словазлучэнняў, у якіх выдзеленыя словы – амонімы.

Вострая касадзявочая каса.



Крыло птушкі – крыло самалёта.

Прыляцеў журавелькалодзежны журавель.



Ружовая хустачка – ружовыя мары.

Зялёны ліст тытульны ліст.

Шырокае полеполе дзейнасці.

11. Падкрэсліце ў вершы амонімы і растлумачце іх значэнне.

Чую я – “норка залезла ў норку”.

Дзіўна мне слухаць такую гаворку,

Гэта, па-мойму, проста лухта:

Хіба ж улезе кот ў ката?

К.Крапіва

12. Напішыце, як называюць.

а) чалавека, які здзейсніў подзвіг: ______________________________________;

б) вялікую гару снегу, намеценую ветрам: _______________________________;

в) прыемны пах кветак: _______________________________________________.



13. Запішыце словазлучэнні з прапанаванымі словамі, якія ўжываліся б у прамым і пераносным значэннях.

Глыбокая - распісваць - , ружовыя -, чорны , дыктант - .



14. Падбярыце да кожнага прыметніка адпаведны назоўнік, каб атрымаліся словазлучэнні.

Матчына______________, зубасты_______________, зямельны______________, зубчасты_______________, мацярынская_________________.



15. Размяркуйце словы па групах (агульнаўжывальныя, дыялектныя, прафесійныя словы і тэрміны).

Зялёны, жупіць, малекула, дом, спражэнне, сонца, студня, дрэва, дзеяслоў, маці, услон, кантата, метэарыт, таптун, бацян.

Агульнаўжывальныя словы:

Дыялектныя словы:

Прафесійныя словы і навуковыя тэрміны:

Прозвішча, імя _______________________________________



Тэст

Лексіка. Фразеалогія

Варыянт ІІ

1. Адзначце правільны адказ.

Словы, якія маюць некалькі значэнняў, - гэта словы...

а) адназначныя;

б) мнагазначныя;

в) агульнаўжывальныя.

2. Адзначце правільны адказ.

Словы, якія вымаўляюцца і пішуцца па-рознаму, але маюць блізкае значэнне, называюцца.

а) антонімамі;

б) сінонімамі;

в) амонімамі.

3. Адзначце словы, якія з’яўляюцца агульнаўжывальнымі.

Сакавік, зіма, баравік, снег, мароз, зямля, пралеска, брат, поўня, бліскавіца.


4. Адзначце правільнае сцвярджэнне.

Пераноснае значэнне – гэта ...

а) асноўнае значэнне слова;

б) значэнне, якое ўзнікае на аснове пэўнага падабенства;

в) тое, што абазначае слова.
5. Падкрэсліце ў сказах фразеалагізмы.

а) Яго лёс вісеў на валаску.

б) У клубе столькі людзей, што няма дзе яблыку ўпасці.

в) Я яшчэ пакажу, дзе ракі зімуюць.


6. Падкрэсліце словы, якія з’яўляюцца сінонімамі да слова адважны.

Смелы, храбры, забаўны, геройскі, спрактыкаваны.


7. Падбярыце і запішыце антонімы да слоў.

Высока - _________________,

горкі - ___________________,

любіць - __________________,

сіла - _____________________,

акуратны - _________________.


8. Падкрэсліце антонімы ў прыказках.

а) Дзе шчырая праца – там густа, а дзе лянота – там пуста.

б) Хто не шануе чужога, той і свайго не мае.

в) Не адкладвай на заўтра тое, што можна зрабіць сёння.

г) З вялікага грому малы дождж бывае.

д) Дай дзецям волю, то сам трапіш у няволю.



9. Адзначце словазлучэнні, у якіх адно са слоў ужыта ў пераносным значэнні. Падкрэсліце слова, ужытае ў пераносным значэнні.

Цвёрдая глеба, дыханне чалавека, касіць ворага, цвёрдыя веды, касіць траву, дыханне зямлі.


10. Адзначце пары словазлучэнняў, у якіх выдзеленыя словы – амонімы.

Зялёная трава – зялёны юнак.

Пушыстая ласка – матчына ласка.

Сцюдзёная крыніцакрыніца ведаў.

Жалезная бочка – жалезная воля.

Вясёлая кампанія – выбарачная кампанія.



Бабка з бульбы – сталёвая бабка.

11. Падкрэсліце ў вершы амонімы і растлумачце іх значэнне.

- У мяне, браток, аўсянка,

Гэта цуд, - гаворыць Янка.

- І ў мяне аўсянка, -

Хваліцца Раманка, -

Добры голас мае, весела спявае.



С.Дзеружынскі

12. Напішыце, як называюць.

а) штучны вадаём: ___________________________________________________;

б) пераможцу спартыўных спаборніцтваў: _______________________________;

в) след на скуры ад раны: _____________________________________________.



13. Запішыце словазлучэнні з прапанаванымі словамі, якія ўжываліся б у прамым і пераносным значэннях.

Хіліцца - __________________________________________________________,

востры - ___________________________________________________________,

цвёрдыя - __________________________________________________________,

аўдыторыя - _______________________________________________________,

тэнар - ____________________________________________________________.



14. Падбярыце да кожнага прыметніка адпаведны назоўнік, каб атрымаліся словазлучэнні.

Чулы ______________, гарыстая ______________, лясны _____________, горны ______________, лясісты ________________.



15. Размяркуйце словы па групах (агульнаўжывальныя, дыялектныя, прафесійныя словы і тэрміны).

Дом, назоўнік, неба, блында, кратар, араторыя, скланенне, мэндлік, зямля, вышыванка, люлька, лета, атмасфера, падузорнік, кубел.

Агульнаўжывальныя словы: ________________________________________________________________________________________________________________________________________

Дыялектныя словы: ________________________________________________________________________________________________________________________________________



Прафесійныя словы і навуковыя тэрміны: ________________________________________________________________________________________________________________________________________

: bel -> Метадычная%20скарбонка -> Тэсты%20па%20мове
Тэсты%20па%20мове -> Прыстаўныя гукі
Тэсты%20па%20мове -> Лексічнае значэнне слова, адназначныя і мнагазначныя словы. 1 варыянт
Тэсты%20па%20мове -> Сінтаксіс І пунктуацыя
Тэсты%20па%20мове -> Прамое і пераноснае значэнне слова
Тэсты%20па%20мове -> Лексіка вызначце лексічнае значэнне слова замак
Тэсты%20па%20мове -> Прыназоўнік укажыце правільнае азначэнне. Прыназоўнік — службовая часціна мовы, якая
Тэсты%20па%20мове -> Закончыце выказванне. Лексічнае значэнне гэта тое, што слова Якія словы не маюць лексічнага значэння?
Тэсты%20па%20мове -> Праверачная работа па тэме “ Фанетыка”. Варыянт Б
Тэсты%20па%20мове -> 1. Ці можна прыведзены ўрывак назваць тэкстам ?
Тэсты%20па%20мове -> 1. Ці можна прыведзены ўрывак назваць тэкстам ?




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка