Тэставыя заданні па беларускай літаратуры (8 клас) Народная песня



Дата канвертавання08.12.2016
Памер36.36 Kb.
Тэставыя заданні па беларускай літаратуры (8 клас)
Народная песня

1.Ці можна па назвах народных песень (“Бяроза з лістом”, “Во з-пад лесу, лесу цёмнага...”, “Зелянеюць, зелянеюць лугі, сенажаці...”) вызначыць іх від і змест? а) так, можна, калі ведаць, што хаця прырода адухаўляецца ва ўсіх відах беларускіх народных песень (каляндарна-абрадавых, сямейна-абрадавых, лірычных), усё ж па значэнні асобных слоў ці выразаў (лес цёмны, лугі зелянеюць) можна здагадацца пра драматычныя або светлыя падзеі жыцця чалавека; б) нельга, назва даецца па з’явах прыроды, а яны могуць прыкладацца да песень рознага віду і зместу.
2.Якія вобразы ў песні “Во з-пад лесу, лесу цёмнага...” перадаюць ласкава-пяшчотныя адносіны народа да закаханых: а) бяроза белая; б) гаёк зялёны; в) дробныя дажджы; г) шэры лебедзь; д) наша лябёдка, наша шэрая; е) коні добры, усе малойчыкавы.
3.Якімі дабротамі цешылася народная душа (песня “Зелянеюць, зелянеюць лугі, сенажаці...”): а) дзявочай красой; б) багаццем; в) уборамі і строямі багатай дзяўчыны; г) працавітасцю, руплівасцю сіраціны.
Грамадзянская лірыка (Я.Купала. “Спадчына”)
1.Прачытай тры першыя страфы вершаў вядомага беларускага паэта Я.Купалы:

а) Не шукай ты шчасця-долі б) Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,

На чужым, далёкім полі, Распетаю буду маліцца душой,

Гэт, за шумным лесам-борам, Каб чорныя далі з мяцеліцаў шумамі

За шырокім сінім морам Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй...

Не шукай ты шчасця-долі! “Мая малітва”

Не шукай...”

в) Ад прадзедаў спакон вякоў Паміж сваіх і чужакоў

Мне засталася спадчына; Яна мне ласкай матчынай...

Спадчына”



Што аб’ядноўвае іх паміж сабой: а) род; б) жанр; в) тэма; г) назва; д) памер; е) аўтар.
2.Запішы назвы мастацкіх вобразаў, намаляваных у вершы “Спадчына”, якія складаюць гэта паняцце. Пастарайся, каб словазлучэнні склалі не болей за два значымыя словы. ____________________ ____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
3.Перачытай другую страфу верша Я.Купалы “Спадчына”: “Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеннія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены”.

За кошт якіх моўных сродкаў дасягаецца яе мілагучнасць: а) за кошт ужывання запазычанай лексікі; б) арыгінальнай сінтаксічнай будовы (наяўнасці складаных сказаў, бяззлучнікавага віду сувязі і г.д); в) паўтору аднолькавых зычных гукаў (алітэрацыі); г) паўтору аднолькавых галосных (асанансу); д) раўнамернага чаргавання націскных і ненаціскных складоў.
4.Перачытай трэцюю страфу верша: “Аб ёй мне будзіць успамін На ліпе бусел клёкатам І той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам...”. За кошт якіх моўных сродкаў дасягаецца яе мілагучнасць: а) за кошт ужывання запазычанай лексікі; б) арыгінальнай сінтаксічнай будовы (наяўнасці складаных сказаў, бяззлучнікавага віду сувязі і г.д); в) паўтору аднолькавых зычных гукаў (алітэрацыі); г) паўтору аднолькавых галосных (асанансу); д) раўнамернага чаргавання націскных і ненаціскных складоў.

Выпішы гукі, якія найчасцей паўтараюцца ў прыведзеных вершаваных радках: ___________________
5.Вызначы памер верша: а) ямб; б) харэй; в) дактыль.

6.Першыя тры страфы верша раскрываюць разуменне лірычным героем паняцця “спадчына”. Пазнаёмімся з асноўнымі значэннямі гэтага слова: 1.Маёмасць, гаспадарка, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у чыю-небудзь уласнасць. 2.З’явы культурнага жыцця, быту, якія ўспрыняты ад папярэдніх дзеячаў, ад мінулых часоў. Выкажы сваё меркаванне наконт таго, у чым своеасаблівасць мастацкага вобраза спадчыны, намаляванага Я.Купалам: а) мастацкі вобраз спадчыны зусім іншы; б) іншы, але не зусім, бо ўбірае ў сябе слоўнікавыя значэнні, адштурхоўваецца ад іх; в) мастацкі вобраз шырэйшы і паўнейшы; г) ён больш канкрэтны і разнастайны; д) мастацкі вобраз нясе нетрадыцыйнае, асобаснае разуменне паняцця; е) такое разуменне супадае з маім; ё) не супадае, бо для мяне спадчына – гэта тое, што нажылі бацькі і перадаюць сваім дзецям.
7.Падумай, якой тэмай могуць быць аб’яднаныя апошнія тры страфы верша: а) агледзіны скарбу; б) клопат лірычнага героя пра захаванне спадчыны; в) трывожны роздум пра “старонку родную”.
У.Караткевіч. “Беларуская песня”
1.Выпішы з верша “Беларуская песня” тры радкі-адказы на пытанне лірычнага героя “Дзе мой край?” ___________________________________________________________________________________ __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
2.Якія адвечныя каштоўнасці, уласцівыя беларускаму народу, лірычны герой лічыць найважнейшымі ___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
3.Выпішы з верша па два эпітэты і параўнанні, якія найбольш уразілі цябе сваёй незвычайнасцю і маляўнічасцю.

Эпітэты: ______________________________________________________________________________



Параўнанні: ___________________________________________________________________________
4.Якая інтанацыя верша У.Караткевіча “Беларуская песня”: а) пералічальная; б) закліку; в) просьбы; г) сцвярджэння.
5.Якія асаблівасці зместу і формы аб’ядноўваюць паміж сабой вершы “Беларуская песня” У.Караткевіча, “Слуцкія ткачыхі” М.Багдановіча і “Спадчына” Я.Купалы: а) тэма (любоў да зямлі і народа Беларусі, да беларускага мастацтва); б) жанр; в) мастацкія вобразы; г) вершаваны памер; д) наяўнасць сімвалаў.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка