Тэставыя заданні па выніках знаёмства з тэарытычным матэрыялам



Дата канвертавання29.07.2016
Памер75.26 Kb.


Тэставыя заданні па выніках знаёмства з тэарытычным матэрыялам (Максімальная колькасць – 55 балаў)


  1. Што маецца на ўвазе пад вучнёўскай навукова-даследчай працай:

А) выкананая пад кіраўніцтвам настаўніка самастойная даследчая творчая работа вучня ў рамках вучэбнай праграмы;

Б) выкананая пад кіраўніцтвам настаўніка самастойная даследчая творчая работа вучня, змест якой выходзіць за рамкі вучэбнай праграмы.

В) выкананая пад кіраўніцтвам настаўніка даследчая творчая работа вучня, змест якой выходзіць за рамкі вучэбнай праграмы.



Б


  1. Вызначце, якія функцыі выконвае настаўнік як кіраўнік навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў:

А) дапамога вучню пры выбары тэмы даследвання і яе фармулёўцы;

Б) прапаноўвае канкрэтную тэму для даследчай дзейнасці вучня;



В) складанне спіса літаратуры (бібліяграфіі па тэме);

Г) складанне плана работы;

Д) напісанне самой даследчай работы;



Е) абмеркаванне вынікаў даследвання;

Ж) кансультаванне падчас афармлення работы;

З) праверка і карэкціроўка тэксту.

А, В, Г, Е, Ж, З


  1. Вызначце галоўную задачу педагога-кіраўніка:

А) выклікаць у вучняў цікавасць да даследчай дзейнасці, патрэбу ў разумовай працы, якая вымагае стараннасці, арганазаванасці, самастойнасці мыслення;

Б) карэкціроўка сабраных вучнем матэрыялаў;

В) накіраваць вучняў на абавязковае адкрыццё новага ў галіне чалавечых ведаў;

Г) фарміраванне ў вучняў матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці.



А
4. Навуковы падыход да працэсу даследавання патрабуе рэалізацыі прынцыпаў:

А) рэальнасці;

Б) дэмакратызму;



В) прынцып асэнсаванасці; (як праблемы, мэт і задач, так і хода даследвання і яго вынікаў);

Г) прынцып самадзейнасці;

Д) прынцып нагляднасці;

Е) гуманізму.



А, В, Г, Д


  1. Суаднясіце этапы напісання навукова-даследчай работы (адказы запішыце як адпаведныя спалучэнні лічбы і літары):

1) дыягнастычны;

2) прагнастычны;

3) арганізацыйны;

4) само публічнае выступленне.

А) прагназаванне магчымых пытанняў і адказаў на іх;

Б) вызначэнне шляхоў вырашэння пастаўленых задач, абгрунтаванне актуальнасці і навізны даследвання;

В) збор інфармацыі, складанне спіса літаратуры, апрацоўка і сістэматызацыі матэрыялу, складанне плана, напісанне наукова-даследчай работы, фармулёўка вывадаў, рэгааванне тэксту;

Д) выбар тэмы, вызначэнне мэты і задач даследвання.



1Д, 2Б, 3В, 4А


  1. Пазначце абавязковыя патрабаванні да выбару тэмы:

А) актуальнасць і навізна;

Б) навуковасць і дакладнасць;

В) праблемнасць;

Г) арыгінальнасць;

Д) шаблоннасць.



А, Б, В, Г
7. Прадстаўце структуру навукова-даследчай работы:

1) уводзіны;

2) тытульны ліст.

3) пералік умоўных абазначэнняў.

4) змест.

5) спіс выкарыстаных крыніц.

6) асноўная частка.

7) заключэнне;

8) дадаткі.

2, 4, 3, 1, 6, 7, 5, 8
8. Выбар тэмы даследвання, яе актуальнасць і навізна, фармулёўка мэты і задач даследвання абгрунтоўваецца ва:

А) уводзінах;

Б) асноўнай частцы;

В) заключэнні;

Г) дадатках.

А
9. Ад чаго залежыць вызначэнне тэмы даследавання:

А) узроўню падрыхтаванасці вучня;

Б) цікавасці да пэўнай з’явы ці аўтара (твора);

В) актуальнасці той ці іншай тэмы на сённяшні час;

Г) умення крытычна асэнсоўваць матэрыял з розных крыніц;

Д) тэма прапаноўваецца настаўнікам.

А, Б, В, Г

10. Устанавіце адпаведнасць паміж тэрмінамі і іх сэнсавым значэннем:

1) мэта даследвання;

2) задачы даследвання;

3) актуальнасць даследвання;

4) навізна даследвання;

А) выяўленне ступені распрацаванасці тэмы;

Б) паслядоўныя крокі, якія забяспечваюць дасягненне пастаўленай мэты;

В) асноўны напрамак даследчай дзейнасці, тое, што павінна быць дасягнута ў выніку працы;

Г). паказ адрознення атрыманых вынікаў ад ужо вядомых.

1В, 2Б, 3А, 4Г
11. Канкрэтная частка аб’екта, унутры якога адбываецца пошук – гэта:

А) аб’ект даследавання;



Б) прадмет даследавання.

Б


12. Вызначце правільныя меркаванні: “Пры фармуліроўцы мэты даследавання прыняты наступныя патрабаванні”:

А) ставіцца некалькі мэт;



Б) дзеясловы ўжываюцца толькі ў неазначальнай форме (вызначыць, раскрыць, выявіць, стварыць, устанавіць іінш);

В) не трэба фармуляваць мэту словамі “даследаванне”, “вывучэнне”, “аналіз”.

Б, В


13. Вызначце памылковыя сцвярджэнні:

А) задача фармулюецца боль вузка, чым мэта;



Б) задача фармулюецца больш шырока, чым мэта;

В) задача фармулюецца так, як і мэта.

Б, В


14. У якім раздзеле навукова-даследчай працы размяшчаецца дапаможны матэрыял (табліцы, ілюстрацыі, графікі, анкеты; слоўнікі моўных з’яў, якія даследуюцца ў рабоце; рэкамендацыі па практычным выкарыстанні атрыманых вынікаў):

А) асноўная частка;

Б) спіс выкарыстаных крыніц;

В) дадаткі;

Г) заключэнне.

В
15. Асноўнымі відамі навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў з’яўляюцца:

А) аналітыка-рэфератыўны;



Б) праблемна-рэфератыўны;

В) аналітыка-сістэматызуючы;

Г) праектна-пошукавы.

Б, В, Г
16. Устанавіце адпаведнасць паміж асноўнымі відамі навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў і іх сэнсавым значэннем (адказы запішыце як адпаведныя спалучэнні лічбы і літары):

1) праблемна-рэфератыўны;



  1. аналітыка-сістэматызуючы;

  2. праектна-пошукавы.

А) аналітычнае супастаўленне дадзеных розных літаратурных крыніц з мэтай асвятлення праблемы і праектавання варыянтаў яе рашэння;

Б) пошук, распрацоўка і апрабацыя праекта – асобая форма новага, дзе мэтавай устаноўкай з’яўляецца спосабы дзейнасці, а не накапленне і аналіз фактычных ведаў;

В) гназіранне, фіксацыя, аналіз, сінтэз, сістэматызацыя колькасных і якасных паказчыкаў, працэсаў і з’яў.

1А, 2В, 3Б
17. Складзіце паслядоўны алгарытм дзеянняў па падрыхтоўцы да навуковага даследавання:

1) фармуліроўка гіпотэзы.

2) вызначэнне метадаў вядзення даследавання.

3) вывучэнне навуковай літаратуры і ўдакладненне тэмы.

4) вызначэнне праблемы, выбар і фармуліроўка праблемы, тэмы і абаснаванне іх актуальнасці і практычнай значнасці.

5) вызначэнне аб’ектнай вобласці, аб’екта і прадмета даследавання.

6) фармуліроўка мэты і задач даследавання.

4, 5, 3, 1, 6, 2
18.Размясціце ў правільнай паслядоўнасці этапы правядзення даследавання.

1) падбор інструментаў для даследавання;

2) практычнае авалодванне адабранымі інструментамі для даследавання;

3) паўтарэнне тэорыі;

4) пастаноўка праблемы;

5) аналіз і абагульненне;

6) апрацоўка атрыманых вынікаў.

4, 3, 1, 2, 6, 5
19. Да афармлення вынікаў даследавання прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:

А) наяўнасць тытульнага ліста;

Б) наяўнасць літаратуры;

В) наяўнасць зносак;

Г) афармленне дадаткаў.

В, Г
20. У прэзентацыі да даследчай работы мэтазгодна прапаноўваць наступную колькасць слайдаў:

А) прыкладна 15-20;



Б) прыкладна 10-15;

В) 20 і больш.



Б
21. Як правіла на публічнае выступленне адводзіцца:

А) 10-15 хвілін

Б) да 20 хвілін

В) не больш за 5-7 хвілін.

В
22. Выберыце правільнае сцвярджэнне: характэрнай рысай факультатыўных заняткаў-даследаванняў з’яўляецца:

А) пастаноўка і выкананне мэты: пашырэнне ведаў па прадмеце.

Б) пастаноўка і выкананне мэты: навучанне даследчай дзейнасці.

В) пастаноўка і выкананне дзвюх мэт: пашырэнне ведаў па прадмеце і навучанне даследчай дзейнасці.

В
23. Правільна арганізаваная даследчая дзейнасць на ўроках літаратуры дазваляе вучням:

А) развіваць свае творчыя здольнасці;

Б) лепш разумець прачытаны твор;

В) дзейнічаць па стэрэатыпе;



Г) павялічыць чытацкі, маўленчы ўзровень.

А, Б, Г
24. Для фарміравання навыкаў даследчай дзейнасці на ўроках літаратуры неабходна развіваць у вучняў уменне:

А) працаваць з крытычнай і дадатковай літаратурай;

Б) арыентавацца ў мастацкім творы;

В) выказваць уласны пункт погляду і ўмець яго адстойваць;

Г) адсочваць праблему, якая стаіць у цэнтры канкрэтнага твора, без сувязі з іншымі творамі аднаго гістарычнага перыяду.



А, Б, В
25. Ствараючы ўмовы для развіцця дзіцяці на ўроку неабходна:

А) ініцыіраваць дзіцячы пошук уласных варыянтаў рашэння пастаўленых задач;

Б) выводзіць за вучня правілы і заканамернасці, узоры, алгарытмы, азначэнні.



А
: e107 files -> public
public -> Беліцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Сенненскага раёна
public -> Дадатак 3 праграма правядзення дыстанцыйнага семінара-практыкума для настаўнікаў беларускай мовы І літаратуры “Арганізацыя І суправаджэнне навукова-даследчай дзейнасці навучэнцаў”
public -> Аб устанаўленні формы даведкі аб засваенні зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі
public -> Дзяржаўная ўстанова адукацыі Выканала вучаніца 9 класа Пятрова Дар’я Міхайлаўна Кіраўнік настаўнік беларускай мовы і літаратуры
public -> Намінацыя “Сельскія населеныя пункты” Справаздача па выніках даследванняў дэмаграфіі знікаючай вёскі Івоні
public -> Папячыцельскага савета на 2015/2016 навучальны год № п/п Тэма Месяц
public -> Сенненскі раённы выканаўчы камітэт
public -> Праграма вывучэння пытання “Аб дзейнасці адміністрацыі, калектыву педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па ўкараненні ў адукацыйны працэс новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”
public -> Урок беларускай мовы у 4 класе па "Па краіне роднай мовы"
public -> Студзёнкаўская дссш




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка