Тэсты І заданні да экзамену па антычнай літаратуры на і-м курсе аддзялення беларускай мовы І літаратуры завочнага абучэння



Дата канвертавання23.06.2016
Памер40.68 Kb.
Тэсты і заданні да экзамену па антычнай літаратуры на І-м курсе

аддзялення беларускай мовы і літаратуры завочнага абучэння

Варыянт 2


Тэсты і заданні па міфалогіі:

  1. Назавіце багіню лясоў, палявання

А — Афрадыта; Б — Артэміда; В — Афіна; Г — Гестыя.

  1. Назавіце багіню правасуддзя:

А — Ніка; Б — Дэметра; В — Феміда; Г — Фетыда.

  1. Назавіце бога — вестуна багоў і Зеўса, апекуна падарожнікаў, гандляроў, злодзеяў:

А — Гермес; Б — Гефест; В — Арэс; Г — Дыяніс.

  1. Каго з багоў называлі “кіфарэдам”?

А — Зеўс; Б — Апалон; В — Гермес; Г — Пан.

  1. Назавіце жонку Аіда:

А — Персефона; Б — Афрадыта; В — Даная; Г — Гестыя.

  1. Вылучыце музу танцаў:

А — Кліо; Б — Тэрпсіхора; В — Мельпамена; Г — Эрата.

  1. Адкажыце, якая рымская багіня адпавядае Дэметры?

  2. Якія німфы жылі ў лясах?

  3. Замяніце выказванне на афарызм, які ўтрымлівае міфалагічны вобраз “умяшчальня бедстваў, падарунак, што тоіць у сабе няшчасці”.

  4. Хто спускаўся ў Аід за сваёй каханай жонкай?

А — Тантал; Б — Арэст; В — Арфей; Г — Арыён.

  1. Якім сімвалам з’яўляюцца браты Дыяскуры (Кастар і Палідэўк):

А — братэрскай любові; Б — братэрскай нянавісці; В — братэрскай здрады; Г — Свой варыянт.

  1. Хто з герояў не быў выхаванкам мудрага кентаўра Хірона?

А — Геракл; Б — Ясон; В — Ахіл; Г — Персей.

  1. Адкажыце, чаму стрэлы Геракла былі смярцельнымі і з якім подзвігам героя гэта звязана.

Тэсты па тэкстах “Іліяды” і”Адысеі”.

  1. Назавіце героя, які змагаўся ў стане траянцаў супраць ахейцаў:

А — Аякс; Б — Ахіл; В — Эней; Г — Антылох.

  1. Чаму 10-я песня “Іліяды” называецца “Далонія”?

А — Далон – брат Дыямеда, з якім Адысей адправіўся ў разведку ; Б — Далон — траянец, які адправіўся ў разведку да ахейцаў; В — Далон — фракійскі цар, уладальнік цудоўных коней; Г — Далон — адзін з цудоўных коней. якіх выкралі Адысей і Дыямед.

  1. Як пахавалі Гектара?

А — Труп закапалі; Б — Труп аддалі марскім хвалям; В — Труп спалілі; Г — Свой варыянт.

  1. Назавіце імя самага нахабнага з “жаніхоў” Пенелопы, якога першага забіў Адысей:

А — Антыной; Б — Эўрымах; В — Амфіном; Г — Алкіной.

  1. Хто паказаў Адысею дарогу ў горад феакійцаў, дзе царом быў Алкіной?

А — Наўсікая; Б — Арэта; В — Каліпса; Г — Пенелопа.

  1. Як Пенелопа пазнала Адысея?

А — па вачах на твары старога жабрака; Б — па ложку, вырабленаму з масліны;

В — па шраму на назе; Г — па пярсцёнку на руцэ Адысея.


Тэсты па тэкстах грэчаскіх трагедый і камедый


  1. Якую таямніцу не раскрыў Праметэй Гермесу?

А — Пра шлюб Зеўса з Латонай; Б — Пра шлюб Зеўса з Калісто; В — Пра шлюб Зеўса з Фетыдай; Г — Пра шлюб Зеўса з Еўропай.

  1. Як загінула Антыгона?

А — скінулася са скалы; Б — павесілася; В — закалола сябе мячом; Г — была забіта натоўпам.

  1. Каго праклінае Эдып за смерць Лая (“Цар Эдып”)?

А — Крэонта; Б — Сябе; В — Тырэсія; Г — Фіванскі народ.

  1. З якой мэтай наведаў Медэю Ясон?

А — Прымусіць пакінуць Карынф; Б — Убачыць дзяцей; В — Пераканаць у справядлівасці свайго ўчынку; Г — Пазнаёміць са сваёй нявестай.

  1. Пра якое жаданне Федры даведаліся з яе трызненняў?

А — Выйсці замуж за Іпаліта; Б — Атруціць мужа; В — Трапіць на паляванне, ганяцца за ланню, як Артэміда; Г — Скончыць самагубствам.

  1. Да якога настаўніка адправіў Стрэпсіяд свайго сына (“Воблакі” Арыстафана)?

А — Да Праўды; Б — Да Крыўды; В — Да Сакрата; Г — Да Вучня.

  1. Назавіце хор у камедыі “Лісістрата”:

А — Хор старых афінянаў; Б — Хор афінскіх жанчын; В — А,Б; Г — Хор спартанскіх жанчын.

  1. Як выганяў раз’юшаны Княмон раба Састрата — у камедыі “Сугней” (“Брюзга”) Менандра?

А — Бег за ім з палкай; Б — Закідаў зямлёй, камянямі; В — Лаяўся; Г — Свой варыянт.

  1. Назавіце тэрмін, які не звязаны са спевамі хора ў трагедыі і камедыі:

А — Парад;Б — Пралог; В — Стасім; Г — Парабаса.

Тэсты па грэчаскай лірыцы


  1. Назавіце паэта, які не пісаў пра каханне:

А — Сапфо;Б — Архілох; В — Піндар; Г — Анакрэонт.

  1. Назавіце лішняе імя ў гэтым ланцугу паэтаў. Абгрунтуйце.

Сапфо, Анакрэонт, Феакрыт, Гарацый, Калімах, Апалоній Радоскі.

Тэсты па рымскай літаратуры


  1. Чаму В.Катул апяваў сваю каханую пад імем Лесбія?

А — Яна жыла на востраве Лесбас; Б — Марыў з ёй пабываць на востраве Лесбас;

В — Падабалася гэтае імя; Г — Адчуваў блізасць сваёй лірыкі да паэзіі Сапфо.



  1. Якой эстэтычнай пазіцыі прытрымліваліся паэты-неатэрыкі, Катул?

А — Распрацоўваць малыя жанры; Б — Адысці ад палітычных праблем; В — А,Б; Г — Не арыенціравацца на грэчаскіх паэтаў.

  1. Хто імкнуўся спыніць траянцаў, не даць ім уцягнуць драўлянага каня ў горад (ІІ кніга “Энеіды” Вергілія)?

А — Жрэц Лаакаонт; Б — Царыца Гекуба; В — Цар Прыам; Г — Эней.

  1. Як паводзіць сябе Дыдона падчас сустрэчы з Энеем у царстве Аіда?

А — Гаворыць пра каханне да яго; Б — Гаворыць пра нянавісць да яго;

В — Накідваецца з папрокамі; Г — Моўчкі ўцякае да мужа.



  1. Каго ўсхваляў у шматлікіх одах Гарацый?

А — Лідзію; Б — Мецэната; В — Леўканою; Г — Пампея Вара.

  1. У якім творы Гарацый заклікаў паэтаў быць вельмі патрабавальнымі да сябе?

А — Да Мельпамены; Б — Да Ліцынія Мурэны; В — Да Пізонаў; Г — Свой варыянт.

  1. Якім метадам аргументацыі пачуццяў карыстаўся Авідзій у сваіх элегіях?

А — ланцуг аналогій; Б — метафарызацыя; В — гіпербалізацыя; Г — Свой варыянт.

  1. Назавіце памер эпічнай паэмы Авідзія “Метамарфозы”:

А — гекзаметр; Б — пентаметр; В — ямб; Г — асклепіядава страфа.

  1. Якое абяцанне, дадзенае Купідону, парушыла Псіхея, гераіня рамана Апулея?

А — не здраджваць мужу; Б — ніколі не спрабаваць яго ўбачыць; В — не пакланяцца яму як богу; Г — не грубіць яго маці-Венеры.

  1. Які раман вызначаецца большай разнастайнасцю тэматыкі, філасофскай глыбінёй, стракатасцю мовы?

А — “Дафніс і Хлоя” Лонга; Б — “Залаты асёл” Апулея.

Асобнае заданне


Даць разгорнуты адказ на пытанне: “Энеіда” Вергілія. Міф і сучаснасць у ёй. Тэма гістарычнай місіі Рыма.
: documents -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D0%B9%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> %D0%9F%D0%B0%D0%BF%D0%BA%D1%96%20%D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D1%87%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E -> %D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> %D0%A2%D1%8D%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%B4%D0%B0%20%D1%8D%D0%BA%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%83
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Грэчаская міфалогія, якая фарміравалася ў мікенскую эпоху (ІІ тыс да н. Х.), мае вызначэнні: класічная, алімпійская, а таксама гераічная
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Персей герой Аргаліды 10 Нараджэнне Персея
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Сафокл (“Антыгона”. Пераклад Ю. Дрэйзіна)
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Фіванскі цыкл міфаў. Эдып
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Геракл — агульначалавечы герой
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Героі афінскіх І крыцкіх міфаў. Тэсей
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Нараджэнне свету (касмагоніiя) ІI багоў (тэагоніiя)
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Паняцце "міфалогія" мае два значэнні. Міфалогія гэта сукупнасць міфаў таго ці іншага народа. І ў гэтым сэнсе яна з’яўляецца сімвалічнай мадэллю свету
%D0%A2%D1%8D%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%B4%D0%B0%20%D1%8D%D0%BA%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%83 -> Варыянт 3 Тэсты і заданні па міфалогіі
%D0%A2%D1%8D%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%B4%D0%B0%20%D1%8D%D0%BA%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%83 -> Тэсты І заданні да экзамену па антычнай літаратуры на і-м курсе аддзялення беларускай мовы І літаратуры завочнага абучэння




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка