Тэсты І заданні да экзамену па антычнай літаратуры на і-м курсе аддзялення беларускай мовы І літаратуры завочнага абучэння



Дата канвертавання23.06.2016
Памер38.08 Kb.
Тэсты і заданні да экзамену па антычнай літаратуры на І-м курсе

аддзялення беларускай мовы і літаратуры завочнага абучэння

Варыянт 1


Тэсты і заданні па міфалогіі:

  1. Назавіце багіню мудрасці, ваіцельніцу

А — Гестыя; Б — Артэміда; В — Афіна; Г — Гера.

  1. Назавіце багіню перамогі

А — Нікта; Б — Ніка; В — Мойра; Г — Ніоба.

  1. Назавіце бога пладаносных сіл прыроды, вінаробства

А — Пасейдон; Б — Пан; В — Дыяніс; Г — Эрот.

  1. Каго з багоў называлі “кіфарэдам”?

А — Зеўс; Б — Апалон; В — Гермес; Г — Пан.

  1. Назавіце перавозчыка душ памерлых у царстве Аіда

А — Хронас; Б — Фрыкс; В — Харон; Г — Хірон.

  1. Назавіце музу эпічнай паэзіі

А — Каліопа; Б — Уранія; В — Полігімнія; Г — Талія.

  1. Адкажыце, якая рымская багіня адпавядае Артэмідзе

  2. Якія німфы жылі ў рэчках?

  3. Замяніце выказванне на афарызм, які ўтрымлівае міфалагічны вобраз “нясцерпныя мукі”.

  4. Хто закахаўся ў статую прыгожай дзяўчыны?

А — Арфей; Б — Палідэўк; В — Палінік; Г — Пігмаліён.

  1. Што азначае выраз “Мідасаў суд”?

А — справядлівы суд; Б — суд невука; В — гаспадарчы суд; Г — Свой варыянт.

  1. Назавіце героя, каго выратавала “ніць Арыядны”

А — Тэсей; Б — Персей; В — Геракл; Г — Ясон.

  1. Адкажыце, як удалося Гераклу вычысціць Аўгіевы канюшні за адзін дзень.

Тэсты па тэкстах “Іліяды” і “Адысеі”:

  1. Хто з багоў-алімпійцаў быў на баку грэкаў-ахейцаў?

А — Афіна; Б — Апалон; В — Афрадыта; Г — Арэс.

  1. Хто забіў бацьку і братоў Андрамахі?

А — Ахіл; Б — Агамемнан; В — Аякс; Г — Дыямед.

  1. Хто адправіўся да Ахіла, каб прасіць яго аддаць траянцам цела Гектара?

А — Эней; Б — Прыам; В — Парыс; Г — Андрамаха.

  1. Назавіце імя мудрай жонкі феакійскага цара Алкіноя.

А — Наўсікая; Б — Эўрыклея; В — Арэта; Г — Арыядна.

  1. Дзякуючы каму Адысей перамог марскую стыхію?

А — Каліпса, Афіна; Б — Афіна, Леўкатэя; В — Леўкатэя, Каліпса; Г — Свой варыянт.

  1. Што з’явілася прычынай паўстання ітакійцаў?

А — Смерць жаніхоў; Б — Непрызнанне Адысея царом Ітакі; В — Вяртанне Адысея; Г — Свой варыянт.

Тэсты па тэкстах грэчаскіх трагедый і камедый:

  1. Адзначце, каго няма сярод дзеючых асобаў у трагедыі Эсхіла “Прыкуты Праметэй”

А — Гефест; Б — Зеўс; В — Акіян; Г — Гермес.

  1. Як Крэонт вырашыў пакараць Антыгону?

А — Забіць; Б — Адправіць у выгнанне; В — Пахаваць жывую ў пячоры;

Г — Аддаць на расправу натоўпу.



  1. Якой просьбай Эдыпа заканчваецца трагедыя “Цар Эдып”?

А — Просіць Крэонта дапамагаць дзецям; Б — Просіць пахаваць Іакасту;

В — Просіць Антыгону суправаджаць яго, сляпога; Г — Свой варыянт.



  1. Што патрабаваў Крэонт ад Медэі?

А — Пакінуць Карынф; Б — Не сустракацца з Ясонам; В — Дапамагчы сваімі чарамі; Г — Быць міласэрнай да дзяцей.

  1. Хто расказаў Іпаліту пра каханне Федры да яго?

А —Сама Федра; Б — Карміліца; В — Афрадыта; Г — Цар Тэсей.

  1. Чаму хацеў навучыцца Стрэпсіяд у думальні Сакрата (“Воблакі” Арыстафана)?

А — геаметрыі; Б — філасофіі; В — красамоўству; Г — музыцы.

  1. Дзе схаваліся ад сваіх мужоў жанчыны — гераіні камедыі “Лісістрата”:

А — У доме Лісістраты; Б — У Акропалі; В — У Спарце; Г — У храме Артэміды.

  1. Як Састрат хацеў спадабацца Княмону — у камедыі “Сугней” (“Брюзга”) Менандра?

А — апрацоўваў матыкаю зямлю; Б — прапанаваў грошы; В — абяцаў жаніцца з яго дачкой; Г — Свой варыянт.

  1. Тэрмін “перыпетыя” азначае:

А — даведванне;Б — завязку; В — перамену дзеяння да супрацьлеглага;

Г — харавую партыю.


Тэсты па грэчаскай лірыцы


  1. Хто з паэтаў спяваў пад акампанемент флейты?

А — Алкей;Б — Сапфо; В — Анакрэонт; Г — Архілох.

  1. Назавіце александрыйскага паэта, які пісаў буколікі:

А — Калімах;Б — Феакрыт; В — Апалоній Радоскі; Г — Сапфо.

Тэсты па рымскай літаратуры


  1. Якія тэмы распрацоўваў В.Катул?

А — любоўную; Б — сяброўства; В — палітычную; Г — Усе названыя.

  1. Вершы Катула аўтабіяграфічныя і звязаны з каханнем да рымскай прыгажуні:

А — Беранікі; Б — Клодыі; В — Лесбіі; Г — Карыны.

  1. Хто з багоў быў незадаволены паднятай бурай на моры (І кніга “Энеіды” Вергілія)?

А — Эол; Б — Нептун; В — Эўр, нот; Г — Юнона.

  1. Якому майстэрству, на думку Анхіза, трэба навучыцца рымлянам? Пра гэта ён гаворыць у царстве Аіда Энею.

А — вырабляць статуі з бронзы і мармуру; Б — лепш весці цяжбы; В — адкрываць і называць зоркі; Г — кіраваць народамі.

  1. Вызначце тэму оды Гарацыя “Да Мельпамены”:

А — кахання; Б — сяброўства; В — паэзіі; Г — вайны и міру.

  1. Які памер (памеры) выкарыстоўваў Гарацый пры напісанні одаў:

А — ямб; Б — асклепіядаву страфу; В — сапфічную страфу; Г — розныя памеры.

  1. Чаму Авідзія адносяць да апазіцыйных паэтаў эпохі прынцыпата Аўгуста?

А — Не закранаў палітічных тэм у сваёй творчасці; Б — Выступаў супраць палітычнага рэжыму Аўгуста; В — Падтрымліваў Мецэната, а не Аўгуста;

Г — Свой варыянт.



  1. Авідзій як аўтар паэмы “Майстэрства кахання” сцвярджае, што

А — усе жанчыны недаступныя; Б — няма недаступных жанчын;

В — сустракаюцца недаступныя жанчыны; Г — Свой варыянт.



  1. У якім жанры працаваў Марцыял?

А — элегія; Б — буколіка; В — эпіграма; Г — паэма.

  1. За што Луцый, герой рамана Апулея, быў пакараны ператварэннем у асла?

А — быў дурнем; Б — быў упарты; В — вёў скоцкі спосаб жыцця; Г — Свой варыянт.

Асобнае заданне


Даць разгорнуты адказ на пытанне: “Цар Эдып” Сафокла. Праблема року і чалавека.
: documents -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%B6%D0%BD%D0%B0%D0%B9%20%D0%BB%D1%96%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> %D0%9F%D0%B0%D0%BF%D0%BA%D1%96%20%D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D1%87%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E -> %D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> %D0%A2%D1%8D%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%B4%D0%B0%20%D1%8D%D0%BA%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%83
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Грэчаская міфалогія, якая фарміравалася ў мікенскую эпоху (ІІ тыс да н. Х.), мае вызначэнні: класічная, алімпійская, а таксама гераічная
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Персей герой Аргаліды 10 Нараджэнне Персея
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Сафокл (“Антыгона”. Пераклад Ю. Дрэйзіна)
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Фіванскі цыкл міфаў. Эдып
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Геракл — агульначалавечы герой
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Героі афінскіх І крыцкіх міфаў. Тэсей
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Нараджэнне свету (касмагоніiя) ІI багоў (тэагоніiя)
%D0%9C%D0%B0%D0%BB%D1%8E%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87%20%D0%A1.%D0%94 -> Паняцце "міфалогія" мае два значэнні. Міфалогія гэта сукупнасць міфаў таго ці іншага народа. І ў гэтым сэнсе яна з’яўляецца сімвалічнай мадэллю свету
%D0%A2%D1%8D%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%B4%D0%B0%20%D1%8D%D0%BA%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%83 -> Варыянт 3 Тэсты і заданні па міфалогіі
%D0%A2%D1%8D%D1%81%D1%82%D1%8B%20%D0%B4%D0%B0%20%D1%8D%D0%BA%D0%B7%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%83 -> Тэсты І заданні да экзамену па антычнай літаратуры на і-м курсе аддзялення беларускай мовы І літаратуры завочнага абучэння




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка