Тып урока: урок-даследаванне Формы і метады: работа ў групах, аналіз гістарычных падзей і дакументаў, дыскусіі Працягласць урока



Дата канвертавання21.06.2016
Памер36.23 Kb.
ТыпПлан работы
План-канспект урока сусветнай гісторыі Новага часу ў 8 класе з выкарыстаннем тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення па тэме:

Дзяржава ў XVII – XVIII стст.

ДУА «Лебедзеўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна»

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Апанасевіч Антон Антонавіч


Тып урока: урок-даследаванне

Формы і метады: работа ў групах, аналіз гістарычных падзей і дакументаў, дыскусіі

Працягласць урока: 45 хвілін

Мэта ўрока: даць характарыстыку дзяржаве ў XVII – XVIII стст.

Задачы: - вызначыць прычыны афармлення новай формы дзяржаўнай улады – абсалютнай манархіі (абсалютызму);

  • садзейнічаць развіццю ўменняў аналізаваць гістарычныя працэсы, выказваць свой пункт гледжання, умець яго падцвердзіць гістарычнымі фактамі, весці дыялог;

  • садзейнічаць выхаванню цікаўнасці да гісторыі, працавітасці і ўзаемадапамогі.


План работы


  1. Абсалютызм.

  2. Абсалютызм у Францыі.


Літаратура: Сусветная гісторыя Новага часу, XVII – XVIII стст. – Мн., 2010.
Сродкі навучання: Карта «Заходняя Еўропа ў XVII – XVIII стст. », атласы, схемы-малюнкі «Саслоўі ў краінах Заходняй Еўропы», «Структура абсалютнай манархіі ў краінах Заходняй Еўропы XVII», партрэты гістарычных асоб, дакументы.
Асноўныя паняцці і тэрміны: абсалютызм, пратэкцыянізм.
Ход урока
І. Арганізацыйны момант. Азнаёміць вучняў з тэмай, мэтай і задачамі ўрока, метадамі работы.
ІІ. Паўтарэнне пройдзеннага матэрыялу. Адказаць на пытанні і заданні на с. 59.
ІІІ. Матывацыя. Абмеркаваць матэрыял на с. 65 («Урывак з вучэбнага дапаможніка, выдадзенага ў Францыі пры Людовіку XIV», «Сучасныя гісторыкі пра эпоху праўлення Людовіка XIV»).
ІV.Актуалізацыя ведаў вучняў. Растлумачыць значэнне паняццяў «дзяржава», «манархія», «саслоўе», «саслоўна-прадстаўнічая манархія».
V. Разгляд новай тэмы.

І-я фаза – фаза выкліку (абуджэння інтарэсу і існуючых ведаў).

Выкарыстанне «Вострава нявызначанасці». Вучні самастойна чытаюць пытанне 1.(Абсалютызм). У сшытках даюць азначэнне паняццю «Абсалютызм». Вусна адказваюць на пытанне «Чаму на змену саслоўна-прадстаўнічай манархіі прыйшла абсалютная?». Потым запісваюць у сшытак тэрмін “пратэкцыянізм”. На аснове аналізу зместу другога пытання (Абсалютызм у Францыі) вучні характарызуюць абсалютызм у Францыі. Настаўнік звяртае увагу школьнікаў на стасункі, якія склаліся паміж абсалютнымі манархамі і арыстакратыяй, буржуазіяй, царквой.


Фізкультмінутка
ІІ-я фаза – фаза асэнсавання зместу. Работа ў групах.

Выкарыстоўваем “фішбон” (рыбная костка)



Асноўныя пытанні параграфа (з першым пытаннем «Абсалютызм» працуе першая група, з другім пытаннем «Абсалютызм у Францыі» – другая група)

Абсалютызм Абсалютызм у Францыі




Галоўнае ў пытаннях параграфа

  • умацаыанне каралеўскай улады; - росквіт абсалютызму ў часы

  • абмежаванне дзейнасці органаў праўлення караля Людовіка XIV саслоўнага прадстаўніцтва; («Дзяржава – гэта я», «Кароль-

  • аслабленне пазіцый дваранства, сонца»);

духавенства і ўзмацненне ролі - улада караля ад бога;

буржуазіі; - апора караля на адданых і



  • увядзенне сістэмы пастаяннага разумных чыноўнікаў;

падаткаабкладання; - строгі кантроль над жыццём

  • цэнтралізацыя сістэмы кіравання; сваіх падданых;

  • стварэнне рэгулярнай арміі; - пратэкцыянісцкая палітыка

  • пратэкцыянізм. Кальбера.

Капітаны каманд паведамляюць вынікі работы ў групах.


VI. Высновы, пакіданне «Вострава нявызначанасці», пераход да трэцяй фазы – рэфлексіі.
Фізкультмінутка
VIІ. Рэфлексія: складанне «дыяманты» – вершаванай формы, блізкай да хайку, але з сямі радкоў, першы з якіх і апошні – паняцці з процілеглым значэннем.

1 радок: тэма (1 назоўнік) – дзяржава;

2 радок: азначэнне (2 прыметнікі) – манархічная, абсалютызская;

3 радок: дзеянне (3 дзеясловы) – узмацняе, абмяжоўаве, развівае;

4 радок: асацыяцыі (5 назоўнікаў) – кароль, дваранін, рамеснік, сялянін,

буржуа;


5 радок: дзеянне (3 дзеясловы) – заахвочвае, стымулюе, кантралюе;

6 радок: азначэнне (2 прыметнікі) – збяднелая, бясслаўная;

7 радок: тэма (1 назоўнік) – безуладдзе.
VIІІ. Дамашняе заданне: параграф 11 (пытанні і заданні 1 – 4 на с. 64). Па жаданню можна скласці сваю «дыяманту».

ЛІТАРАТУРА



  1. Булахова, З. И. Применение технологии критического мышления на уроках русского языка и литературы // Нар. асвета. – 2004. – № 9. – С. 15 – 19.

  2. Загашев, И. О., Заир-Бек, С. И., Муштавинская, И. В. Учим детей мыслить критически. – СПб., 2003.

  3. Трыгорлава, Л. Выкарыстанне тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення на ўроках гісторыі // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2005. – № 1. – С. 27 – 32.




: DswMedia
DswMedia -> Дырэктар Лебедзеўскай сярэдняй школы А. А. Гарбачова
DswMedia -> Урок Дыцукрыды. Цукроза
DswMedia -> Алімпіяда па беларускай мове 11 клас №1. Вызначыць, якія словы складаюцца з наступных гукаў
DswMedia -> Тэма ўрока “Азёры” Задачы
DswMedia -> Царква І адукацыя ў межах лебедзеўскага прыходу
DswMedia -> Узгоднена зацверджана пастанова 8/81 ад 01. 09. 2015 Загад дырэктара
DswMedia -> І.І. Троцкая 1-4 класаў на І паўгоддзе 2015/2016 н г
DswMedia -> Лідскія пуцявіны Ігната Іпалітавіча Дамейкі
DswMedia -> Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад сярэдняя школа




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка