Тып урока: вывучэння новага матэрыялу Выкарыстоўваемая тэхналогія



Дата канвертавання01.07.2016
Памер41.02 Kb.
Урок: Вымярэнне аб’ёмаў. Адзінкі аб’ёму
Тып урока: вывучэння новага матэрыялу

Выкарыстоўваемая тэхналогія: элементы інфармацыйных тэхналогій

Абсталяванне: Мультымедыйны праектар, экран, РМН, РМВ, лакальная сетка, камп’ютарная прэзентацыя “Вымярэнне аб’ёмаў”, камп’ютарны тэст “Вымярэнне аб'ёму цела”, відэафрагменты з мультфільма “Коля, Оля і Архімед”; адліўны сасуд; пасудзіна з вадой; міска; слоік на 0,5 л; пустая шклянка; мензурка; бульбіна.

Мэта: сфарміраваць уменне вызначаць аб'ём целаў рознымі спосабамі

Задачы

адукацыйныя: абагуліць і сістэматызаваць вывучаны ранней на ўроках матэматыкі матэрыял аб вымярэнні аб’ёму геаметрычных аб’ёмных фігур (прамавугольнага па-ралелепіпеда, куба) і адзінках вымярэння аб’ёму. Навучыцца выкарыстоўваць мензурку для вымярэння аб’ёмаў цел.

развіваючыя: развіваць лагічнае мысленне, праз пазнавальную дзейнасць вучняў; творчыя здольнасці і кемлівасць; уменне супастаўляць, абагульняць і рабіць вывады..

выхаваўчыя: развіваць цікавасць да прадметаў фізікі і матэматыкі, выхоўваць імкненне да вучэння, адказнасці, культуры паводзін.
Змест урока
1. Арганізацыйны момант і пастаноўка мэтаў урока.

Настаўнік вітаецца з класам і пытаецца ў вучняў: "Ці глядзелі вы мультфільм “Коля, Оля і Архімед”? Ён паведамляе, што у гэтым мультфільме расказваецца, як аднойчы цар Сіракуз Гіерон 2 паставіў перад Архімедам задачу (слайд №1) і прапануе паглядзець, як гэта было (першы відэафрагмент). Пасля прагляду відэафрагмента вучні спрабуюць прыдумаць спосабы рашэння задачы Архімеда. Выказванні вучняў абмяркоўваюцца. Хутчэй за ўсё, вучні не змогуць адразу прапанаваць спосаб вызначэння аб’ёма кароны. У такім выпадку, ўзнікне праблемная сітуацыя. На аснове якой будуць сфармулявана мэта ўрока. У выпадку, калі ж правільнае рашэнне будзе прапанавана, настаўнік заўважае, што гэта толькі адзін з выпадкаў, дзе ўзнікае патрэба вызначыць аб’ём цела. Задача ўрока: навучыцца вызначаць аб’ёмы розных целаў рознымі спосабамі (слайд №2). Вучні запісваюць тэму ўрока ў рабочым сшытку.



2. Аперацыйна-пазнавальны

а) актуалізацыя апорнага матэрыялу па матэматыцы

Настаўнік адзначае, што з вымярэннямі аб’ёму прыходзіцца сутыкацца пастаянна: запраўляючы бак аўтамабіля палівам, прымаючы мікстуру, аплачваючы расход вады і г. д. (слайд №3). Як жа вымераць аб’ём? Многія з навакольных цел маюць форму вядомых нам аб’ёмных фігур. У такім выпадку аб’ём вызначаецца па формулах для вылічэння гэтых фігур. Настаўнік дэманструе на экране відарысы некаторых цел: акварыума, шафы, сістэмнага блока камп’ютара, упаковачнай каробкі, каробкі з-пад соку (слайд №4). Ён просіць дзяцей назваць аб’ёмную геаметрычную фігуру, што нагадваюць гэтыя целы. Пасля гэтага на экране з’яўляецца выява прамавугольнага паралелепіпеда (слайд №5). Вучні ўспамінаюць, як называюцца яго вымярэнні. Настаўнік просіць іх назваць формулу, па якой вылічваецца аб’ём прамавугольнага паралелепіпеда. Пасля чаго формула выводзіцца на экран. “А ці ведаеце вы яшчэ адну формулу для вылічэння аб’ёма прамавугольнага паралелепіпеда?” – пытаецца настаўнік дзяцей.

Выслухаўшы адказы вучняў ён дэманструе на экране, як з першай формулы () можна атрымаць формулу, для знаходжання аб’ёму паралелепіпеда праз плошчу асновы і яго вышыню (слайд №5). Вучні запісваюць абедзве формулы ў рабочы сшытак. Настаўнік прапануе вучням успомніць, што такое куб і як вылічваецца яго аб’ём (слайд №6). Формула для аб’ёма кубу запісваецца таксама ў рабочы сшытак.

Настаўнік напамінае вучням, што ў якасці адзінкі вымярэння, выбіраюць кубік з кантам, роўным якой-небудзь адзінцы даўжыні. Але асноўнай адзінкай даўжыні ў сістэме СІ з’яўляецца 1 м3 (слайды №7,8). Аб’мяркоўваючы змест наступнага слайду (слад№9), вучні ўстанаўліваюць сувязі паміж асноўнай адзінкай аб’ёму ў сістэме СІ і неасноўнай. Дадзеныя суадносіны вучні запісваюць у рабочы сшытак. На аснове зместу наступных відарысаў (слайды №10,11,12) разглядваюцца практычныя выпадкі вымярэння аб’ёму рэальных цел, што маюць форму прамавугольнага паралелепіпеда або куба. Вучні вылічваюць аб’ёмы гэтых цел на дошцы і ў рабочым сшытку. Па заканчэнню разгляда вывучаемага матэрыяла настаўнік найбольш актыўным вучням выдае бонусы (дадатковыя балы да адзнакі).



б) Знаёмства з тэарэтычным матэрыялам па фізіцы

Настаўнік паведамляе вучням, што аб’ёмы вадкасцей, умяшчальнасць сасудаў, аб’ёмы невялікіх цел вымяраюць мензуркай (вымяральным цыліндрам) і дэманструе на экране відарысы некаторых мензурак (слайд №13). Далей вучні адказваюць на пытанні: 1)Вымярэнні якой мензуркай больш дакладныя (слад №14)? 2)Які аб’ём вадкасці наліты ў мензурку (слайд№15)? 3)Падумайце, як з дапамогай мензуркі вымяраць умяшчальнасць невялікай пустой пасудзіны(Заданне выконваецца практычна, слайд №16)? 4)Чаму роўны аб’ём цыліндра (слайд №17)? Настаўнік прапануе вучням падабраць абсталяванне і змадэліраваць на практыцы дзеянні па вызначэнню аб’ёма цела няправільнай формы (кароны, бульбіны), што не змяшчаецца ў мензурцы. Патрэбнае для гэтага абсталяванне знаходзіцца на рабочым стале, а таксама паказана на экране (слайд №18). Вучні фармулююць алгарытм вырашэння гэтай задачы і вызначаюць аб’ём бульбіны. У заканчэнні клас праглядвае другі відэафрагмент з мультфільма “Коля, Оля і Архімед”, у якім паказана як вырашыў дадзеную задачу Архімед (слад №19).



3. Замацаванне ведаў і праверка іх разумення

З мэтай развіцця навыкаў практычнага прымянення атрыманых ведаў і дыягностыкі іх засваення, вучні выконваюць у сістэме “Настаўнік 2” тэст “Вымярэнне аб'ёму цела”. У асяроддзі праграмы “Знак” па выніках тэсціравання ў рэжыме “Статыстыка” і “Рэзультаты”праводзіцца аналіз і карэкцыя ведаў.



4. Падвядзенне вынікаў урока

Настаўнік дае вучням магчымасць выказацца аб атрыманых імі ведах і ўроку. Ён аб’яўляе вучням адзнакі атрыманыя імі па выніках тэсціравання і атрыманых дадатковых балаў. Так як тэст насіў трэнінгавы і дыягнастычны характар, то адзнакі ў журнал і дзённікі выстаўляюцца толькі са згоды вучняў.



5. Інфармацыя аб дамашнім заданні, інструктаж па яго выкананні: §11. Падрыхтоўка да выканання лабараторнай работы №4 ”Вымярэнне аб’ёму” (слайд №20). Прадумаць ход выканання работы, даць адказы на кантрольныя пытанні. Прадумаць магчымыя пытанні настаўніку на пачатку выканання лабараторнай работы.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка