Тлумачальная запіска



Дата канвертавання01.07.2016
Памер20.84 Kb.



тлумачальная запіска

Археалогія – адна з фундаментальных, базавых гістарычных дысцыплін, веданне якой з’яўляецца абавязковай як для спецыялістаў-гісторыкаў, так і для музеязнаўцаў.

Прапанаваны электронны вучэбна-метадычны комплекс прызначаны для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці 1-23 01 12 “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” завочнай формы навучання.

Мэтай курса “Археалогія” з’яўляецца фарміраванне і замацаванне ў студэнтаў ўяўленняў аб спецыфіцы археалогіі як навукі і ведаў аб адметнасцях асноўных этапаў гісторыі чалавецтва, рэканструяваных на падставе археалагічных крыніц.

Структура электроннага вучэбна-метадычнага комплексу ўключае наступныя часткі:


  • Тэарэтычны раздзел, які змяшчае канспект лекцый. Тэарэтычны курс не разлічаны на прадстаўленне вычарпальнай інфармацыі па тэмам курса, а пададзены ў сціслым выглядзе, у сувязі з прадугледжанай самастойнай працай студэнтаў па паглыбленні атрыманых на лекцыях ведаў.

  • Практычны раздзел, у якім даюцца падрабязныя метадычныя рэкамендацыі па выкананні кантрольных работ.

  • Раздзел кантролю ведаў, які ўключае тэставыя заданні для самаправеркі і прыкладны пералік пытанняў да іспыту.

  • Дапаможны раздзел, у якім размешчаны рабочая праграма курса і спіс рэкамендаванай літаратуры з пералікам вучэбных, навуковых і энцыклапедычных выданняў, а таксама спецыялізаваных Інтэрнэт-рэсурсаў.

  • Раздзел з дадатковымі матэрыяламі, якія выконваюць функцыі ілюстраванага дадатку да канспекта лекцый.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен



ведаць:

  • спецыфіку археалогіі і места гэтай дысцыпліны ў сістэме навук;

  • асноўныя крыніцы і метады археалагічнага даследавання;

  • прынцыпы археалагічнай перыядызацыі;

  • адметнасці асноўных этапаў гісторыі чалавецтва, рэканструяваных на падставе археалагічных крыніц.

  • характэрныя рысы асноўных археалагічных культур Усходняй Еўропы;

  • асноўныя тэорыі этнагенеза, этнічнай гісторыі народаў Усходняй Еўропы.

умець:

  • правільна вызначаць тып археалагічнага помніка на мясцовасці,

  • праводзіць папярэднюю культурна-храналагічную інтэрпрэтацыю археалагічных знаходак;

  • карэктна выкарыстоўваць археалагічныя матэрыялы ў навучальнай, прафесійнай і асветніцкай дзейнасці.


На завочным аддзяленні на вывучэнне дысцыпліны “Археалогія” адводзіцца 148 гадзін, з іх 18 аўдыторных гадзін і 130 гадзін самастойнай працы. Форма кантролю ведаў – залік (1 семестр) і іспыт (2 семестр).
: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка