Тлумачальная запіска



Дата канвертавання15.05.2016
Памер353.76 Kb.
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека ў сучасных умовах — адна з самых актуальных. Падзеі, якія адбываюцца ў свеце, сведчаць пра павелічэнне тэхнагеннай, прыродагеннай і сацыягеннай небяспекі для жыцця чалавека, паказваюць прамую залежнасць стабільнасці дзяржаў і выжывальнасці народаў ад падрыхтаванасці падрастаючых пакаленняў да распазнавання і прадухілення небяспекі, ад сістэмы грамадскіх і індывідуальных механізмаў абароны дзяржавы і асобы.

Падрыхтаваць чалавека да надзвычайных умоў, да ўмення знаходзіць выхад з сітуацый, небяспечных для жыцця і здароўя, магчыма шляхам фарміравання ў яго сістэмы ведаў пра асновы бяспекі жыццядзейнасці чалавека і грамадства, набыцця практычных навыкаў аховы жыцця і здароўя, шляхам фарміравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасці.

У дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ўказана на неабходнасць арганізоўваць па месцы працы і па месцы жыхарства навучанне грамадзян дзеянням у надзвычайных сітуацыях, на прадугледжанне мер па стварэнні дзяржаўнай сістэмы прадухілення надзвычайных сітуацый па рэспубліцы. Важнай састаўной часткай сістэмы грамадскай бяспекі з’яўляецца навучанне падрастаючага пакалення асновам бяспекі жыццядзейнасці. Заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці і дапрызыўная падрыхтоўка вучняў арганічна ўключаюцца ў адзіную сістэму ідэалагічнага і патрыятычнага выхавання моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

Праграма курса па асновах бяспекі жыццядзейнасці вучняў агульнаадукацыйнай школы ўяўляе сабой кароткі тэматычны пераказ зместу курса, які ўключае веды аб асновах бяспекі жыц­цядзейнасці чалавека, небяспечных і шкодных фактарах рознага паходжання, метадах і прыёмах засцярогі чалавека ад іх уздзеяння, мерах бяспекі ў надзвычайных умовах.



Мэта курса — выхаванне ў школьнікаў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і фарміраванне вопыту бяспечнай жыццядзейнасці.

Задачы курса:

1) навучыць школьнікаў уменню распазнаваць і ацэньваць небяспеку навакольнага асяроддзя;

2) раскрыць сістэму ведаў пра небяспеку рознага паходжання, меры па яе прадухіленні, ліквідацыі наступстваў;

3) прывіць вучням навыкі засцярогі і самазасцярогі, дапамогі і ўзаемадапамогі ў сітуацыях, небяспечных для іх фізічнага, псіхічнага здароўя і жыцця.

Праграма заняткаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці вучняў складаецца з чатырох раздзелаў («Правілы дарожнага руху», «Правілы пажарнай бяспекі», «Засцярога ад надзвычайных сітуацый», «Ахова жыцця і здароўя») і пабудавана на аснове наступных пры нцыпаў: улік узроставых асаблівасцей вучняў, поліцэнтрызм, спалучэнне псіхалагічнага і культуралагіч­нагасу­праваджэння, сістэматычнасць.

Адметнымі асаблівасцямі праграмы з’яўляюцца ўключэнне ў яе шырокага спектра сацыягеннай небяспекі, звязанай з рэальным вопытам узаемаадносін вучняў з іншымі людзьмі, а таксама апора на эмацыянальны вопыт засцярогі асобы ад некаторых відаў небяспекі.

Раздзелы праграмы маюць уласныя ўнутраныя прынцыпы пабудовы матэрыялу і фармуліроўкі тэм. Агульным прынцыпам пабудовы праграмы з’яўляецца прынцып пашырэння сацыяльнага вопыту бяспечнай жыццядзейнасці вучняў.

Праграма прадастаўляе настаўнікам магчымасць творча падысці да планавання заняткаў у залежнасці ад канкрэтных умоў школы, мясцовасці, псіхалагічных магчымасцей вучняў і арганізацыйных рэсурсаў школы. Выключэнне складаюць заняткі, непасрэдна звязаныя сваім зместам з порамі года, напрыклад «Восеньскія пажары», «Правілы бяспечных паводзін у вадзе» і г. д.

Структура праграмы ўлічвае асаблівасці навучання школьнікаў рознага ўзросту. Усе раздзелы пабудаваны па прынцыпе разгортвання сістэмы ведаў ад простага да складанага, каб у школьнікаў ад класа да класа выпрацоўвалася псіхалагічная гатоўнасць да цяжкіх і небяспечных сітуацый у рэальным жыцці, у іх кантактах з прыродай, тэхнікай, іншымі людзьмі.

Вывучэнне матэрыялу, які патрабуе вялікіх затрат часу, можа быць завершана на занятках з атрадамі юных выратавальнікаў, юных інспектараў дарожнага руху.

Навучальны год можна завяршыць правядзеннем Дня аховы дзяцей у выглядзе аб’ектавай трэніроўкі (падрыхтоўка вучняў і персаналу да дзеянняў у надзвычайных умовах).

Пры арганізацыі заняткаў патрэбна практыкаваць правядзенне сустрэч са спецыялістамі (па вывучаемых тэмах).


П Р А Г Р А М А
Р а з д з е л 1
Правілы дарожнага руху
(адпаведна з п.п. 3.4 пункта 3 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2005 г. № 551 «Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху»)
II КЛАС (7 г)
1. Падарожжа ў краіну дарожных ведаў. (1 г)

Знаёмства з асноўнымі паняццямі: праезная частка, астравок бяспекі, тратуар, пешаходны пераход, падземны пешаходны пераход, пешаходная дарожка, прыпыначны пункт маршрутных транспартных сродкаў. Паказ на схеме элементаў праезнай часткі. Транспартныя сродкі (аўтобус, аўтамабіль, веласіпед, колавы трактар, мапед, матацыкл, прычэп, трамвай, тралейбус), ступень небяспекі кожнага з іх.



2. Дарога ў школу. (1 г)

Бяспечны маршрут у школу і са школы дадому.

Малюнкі індывідуальных маршрутаў, іх абмеркаванне.

Патэнцыяльная небяспека для дзяцей пры іх руху па маршруце «школа—дом».



3. Святлафор — наш сябар і памочнік. (1 г)

Віды святлафораў (пешаходныя, транспартныя, святлафоры на чыгуначным пераездзе). Сігналы святлафора, іх прызначэнне. Правілы падпарадкавання сігналам святлафора (п. 39, 42 і дадатак 1 Правілаў).



4. Надвор’е, поры года, час сутак і дарога. (1 г)

Уплыў пор года, надвор’я і часу сутак на бяспеку дарожнага руху. Правілы бяспечных паводзін пры катанні на веласіпедах, роліках, лыжах, санках, каньках.



5. Знаёмства з дарожнымі знакамі. (1 г)

Дарожныя знакі: «Пешаходная дарожка», «Пешаходны пераход», «Падземны пешаходны пераход», «Надземны пешаходны пераход», «Веласіпедная дарожка», «Жылая зона», «Пункт прыпынку» (дадатак 2 Правілаў).



6. Паводзіны на прыпынку маршрутнага транспарту. (1 г)

Маршрутны транспарт. Зона прыпынку. Правілы паводзін на пасадачных пляцоўках пры чаканні, пасля прыбыцця і пры адпраўленні маршрутнага транспарту. Пабочныя прадметы і бяспека руху (п. 2.25, 18.4, 23, 24 Правілаў).



7. Практычныя заняткі па агульных правілах пераходу праезнай часткі дарогі. (1 г)

Пераход дарогі на перакрыжаванні па сігналах святлафора. Пераход дарогі ў спецыяльна абазначаных для пераходу месцах. Пераход вуліцы, дарогі па-за населеным пунктам (без святлафора і дарожнага знака «Пешаходны пераход») (п. 17, 42 Правілаў і лініі дарожнай разметкі 1.14.1—1.14.3 дадатку 3 Правілаў).


III КЛАС (7 г)
1. Дарожная разметка ў частцы пешаходнага перахода. (1 г)

Прызначэнне дарожнай разметкі. Сувязь паміж значэннем дарожнай разметкі, дарожных знакаў і сігналамі святлафораў на пешаходным пераходзе. Паўтор асноўных правілаў пераходу праезнай часткі дарогі (п. 17, 39, 42, 114 Правілаў і лініі дарожнай разметкі 1.14.1—1.14.3, 1.15, 1.17.1, 1.17.2 дадатку 3 Правілаў).



2. Рухаемся па вуліцах горада. (1 г)

Практычныя заняткі на спецыяльных пляцоўках.



3. Дарожныя знакі. (1 г)

Знакі, якія папярэджваюць, забараняюць, прадпісваюць, іх прызначэнне (дарожныя знакі 3.10, 4.5.1, 4.5.2, 4.6.1, 4.6.2, 5.12—5.17, 5.22.1—5.26.2, 5.38—5.41, 6.1, 6.2, 6.6—6.15 дадатку 2 Правілаў).



4. Перакрыжаванне дарог. (1 г)

Правілы руху пешаходаў на рэгулюемых і нерэгулюемых перакрыжаваннях. Сітуацыйныя гульні па тэме (п. 17.2, 18, 42, 50.2, 50.3, 114 Правілаў).



5. Зіма — небяспечная пара года. (1 г)

Асаблівасці зімніх дарог. Правілы катання на санках, каньках, лыжах і бяспека дарожнага руху.



6. Небяспечныя сітуацыі на дарогах. (1 г)

Узнікненне небяспекі для пешаходаў пры руху па дарозе. Прычыны дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. Правы і абавязкі пешаходаў (гл. 2, 4, п. 135 Правілаў).



7. Дарогі па-за населенымі пунктамі. (1 г)

Асаблівасці пешаходнага руху па дарогах па-за населенымі пунктамі. Правілы бяспечных паводзін на дарогах у вёсцы, дачным пасёлку (п. 17—22, 131.1 Правілаў).


IV КЛАС (7 г)
1. Дарога ў школу і новыя маршруты. (1 г)

Расказ пра раён, дзе знаходзіцца школа. Абмеркаванне канкрэтных маршрутаў вучняў, якімі яны часта карыстаюцца.



2. Правілы бяспечных паводзін пешаходаў і пасажыраў, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху. (1 г)

Прытрымліванне правілаў дарожнага руху пешаходамі, пасажырамі — неабходная ўмова забеспячэння бяспекі дарожнага руху. Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя МУС Рэспублікі Беларусь (п. 2.59, 4, гл. 4, 5 Правілаў).



3. Ты — пешаход. (1 г)

Асноўныя правілы бяспечных паводзін пешаходаў, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху. Пераход дарогі па рэгулюемым і нерэгулюемым пешаходным пераходзе і па-за ім. Асаблівасці руху транспартных сродкаў і пешаходаў у сваім раёне (п. 17.2, 18, 36, 42, 114, 135, 50.2, 50.3 гл. 4 Правілаў).



4. Ты — пасажыр. (1 г)

Асноўныя правілы бяспечных паводзін дзяцей-пасажыраў у маршрутным транспартным сродку пры следаванні з бацькамі, у групах і самастойна. Правілы бяспечных паводзін дзяцей-па­са­жыраў у легкавым аўтамабіле, на матацыкле (п. 2.44, 178, 179, 181.5—181.7, гл. 5 Правілаў).



5. Вадзіцель і пасажыры. (1 г)

Правілы зносін пасажыраў і вадзіцеля. Недапушчальнасць адцягнення ўвагі вадзіцеля падчас руху. Паводзіны пасажыраў у салоне транспарту і бяспека дарожнага руху (гл. 5, 23 Правілаў).



6. Бяспечныя паводзіны на чыгунцы. (1 г)

Небяспека, якая ўзнікае пры руху пешаходаў уздоўж чыгункі. Чыгуначныя пераезды. Сігналы. Забарона хаджэння па чыгунцы, насыпе. Забарона гульняў паблізу чыгункі. Правілы перасячэння чыгункі, карыстання і паводзін у чыгуначным транспарце.



7. Абагульняльныя гульнявыя заняткі. (1 г)

Прагляд дыя-, відэа- і кінафільмаў на тэму бяспекі руху. Абмеркаванне прагледжанага. Правядзенне выніковага тэста па бяспецы руху.


V КЛАС (7 г)
1. Правілы дарожнага руху. (1 г)

Гісторыя ўзнікнення правілаў дарожнага руху. Іх змяненні ў сувязі з развіццём транспартных сродкаў, дарог і грамадскіх зносін у сферы дарожнага руху. Новыя правілы дарожнага руху, што ўступілі ў дзеянне з 1 студзеня 2006 года (гл. 2, 4, 5 Правілаў).



2. Рух вучняў групамі і ў калоне. (1 г)

Парадак руху вучняў групамі па тратуары, пешаходнай і веласіпеднай дарожках, збоку дарогі, па пешаходным пераходзе, у жылой і пешаходнай зоне. Парадак руху вучняў у калоне. Правілы пасадкі групы вучняў у грамадскі маршрутны транспарт (п. 2.21, 2.48, 17, 18, 21, 22, 23.1, 24.1, 131.1, 135 Правілаў).



3. Правілы дарожнага руху і перакрыжаванні. (2 г)

Перакрыжаванне — месца перасячэння дарог. Абазначэнне перакрыжаванняў. Правілы пераходу праезнай часткі дарогі на перакрыжаванні (п. 2.33, 2.45, 17, 18, 42 Правілаў).



4. Папярэджваючыя сігналы вадзіцеляў і жэсты рэгуліроў­шчы­ка. (1 г)

Падача вадзіцелем транспартнага сродку папярэджваючых сігналаў светлавымі сігналамі паваротаў або рукой. Сігналы і жэсты рэгуліроўшчыка. Значэнне гэтых сігналаў для вадзі­целяў і пешаходаў. Практычныя заняткі або гульня з вучнямі на дадзеную тэму (п. 35, 36, 50.2, 50.3, 56 Правілаў).



5. Абсталяванне транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння: спецыяльная афарбоўка, светлавая і гукавая сігналізацыя. (1 г)

Транспартныя сродкі аператыўнага прызначэння: МНС, міліцыя, хуткая медыцынская дапамога, аварыйныя службы (газавая і камунальная). Права пераважнага праезду і адступленні ад патрабаванняў Правілаў дарожнага руху транспартных сродкаў, якія падаюць спецыяльныя гукавыя і светлавыя сігна­лы (п. 2.70, 20, 29 Правілаў).



6. Экскурсіі па горадзе, пераход праезнай часткі на перакры­жаваннях складанай канфігурацыі і ўчастка дарогі па-за перакрыжаваннем і пешаходным пераходам. (1 г)

Правядзенне экскурсіі па горадзе. Назіранне за рухам транспарту і пешаходаў. Нагадванне правілаў бяспекі пры пераходзе дарогі на перакрыжаванні, па пешаходным пераходзе і па-за ім (п. 17.2, 18, 42, 114, 135 Правілаў).

VI КЛАС (7 г)
1. Дарожна-транспартныя здарэнні. (1 г)

Прычыны ўзнікнення і вынікі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей. Прычыны траўміравання дзяцей пры дарожна-транспартных здарэннях. Выкананне правілаў бяспечных паводзін пры ўдзеле ў дарожным руху — залог бяспекі. Дзеянні вучняў, калі яны сталі сведкамі альбо ўдзельнікамі ДТЗ (п. 2.14, 2.18, 2.43, 33, 34 Правілаў).



2. Сігналы святлафораў. (1 г)

Віды святлафораў (пешаходныя, транспартныя, святлафоры на чыгунцы). Значэнне сігналаў святлафораў. Практычныя занят­кі па тэме (п. 38, 39, 42, 43, 45—47 Правілаў).



3. Сігналы і жэсты рэгуліроўшчыка. (1 г)

У якіх выпадках рух рэгулюе рэгуліроўшчык. Становішча корпуса і жэсты рэгуліроўшчыка, іх значэнне (п. 35—37 Правілаў).



4. Дарожныя знакі. (2 г)

Прызначэнне дарожных знакаў. Пастаянныя і часовыя дарожныя знакі. Знакі забараняючыя, прадпісваючыя, інфармацыйна-ўказальныя, сервісу і дадатковай інфармацыі (дарожныя знакі 3.10, 4.5.1, 4.5.2, 4.6.1, 4.6.2, 5.12—5.17, 5.22.1—5.26.2, 5.38—5.41, 6.1, 6.2, 6.6—6.15, 7.1.1, 7.1.3, 7.1.4, 7.2.1, 7.4.7, 7.5.1—7.5.7, 7.17—7.18, 7.23 дадатку 2 Правілаў).



5. Дарожная разметка. (1 г)

Прызначэнне дарожнай разметкі, яе роля ў рэгуляванні руху транспартных сродкаў і пешаходаў (п. 2.46, 2.69, 114 Правілаў і дарожная разметка 1.14.1—1.14.3, 1.15, 1.17.1, 1.17.2 дадат­ку 3 Правілаў).



6. Віктарына «Ці ведаеш ты правілы бяспечных паводзін на дарогах?». (1 г)
VII КЛАС (7 г)
1. Рух транспартных сродкаў. (1 г)

Хуткасць руху транспартных сродкаў. Шлях спынення транспартных сродкаў. Час, неабходны для спынення транспартнага сродку. Бяспечная адлегласць ад пешахода да транспартнага сродку пры пераходзе дарогі ў розных умовах надвор’я (дождж, снег, галалёд, лістапад).



2. Рух пешаходаў збоку і па праезнай частцы дарогі ў светлы і цёмны час сутак. (1 г)

Роля сігнальных ліхтароў і святлоадбівальнікаў для транспартных сродкаў і пешаходаў. Рух пешаходаў, якія вядуць у руках веласіпед, мапед, матацыкл (п. 17.1—17.3, 19 Правілаў).



3. Правілы дарожнага руху для вадзіцеляў мапедаў, матацыклаў, веласіпедаў. (1 г)

Патрабаванні да тэхнічнага стану і знешняга выгляду веласіпеда, мапеда, матацыкла. Патрабаванні Правілаў дарожнага руху, якімі павінны кіравацца вадзіцелі мапедаў, веласіпедаў. Узроставы цэнз. Распалажэнне веласіпедаў і мапедаў на дарозе. Парадак руху груп веласіпедыстаў, матацыклістаў. Небяспека неарганізаваных спаборніцтваў у хуткасці (гл. 20 Правілаў).



4. Правілы перавозкі пасажыраў на веласіпедах, матацыклах. (2 г)

Экіпіроўка пры яздзе на матацыкле, абавязковае выкарыстанне засцерагальных шлемаў. Правілы паводзін пасажыраў. Колькасць пасажыраў. Абмежаванні паводле Правілаў на перавозку пасажыраў на матацыклах, мапедах, веласіпедах (п. 2.27, 2.28, 9.5, 23.2, 153 Правілаў).



5. Рух у жылой і пешаходнай зоне. (1 г)

Правілы руху пешаходаў і транспартных сродкаў на дваравых тэрыторыях, абазначаных знакамі «Жылая зона», «Пешаходная зона» (гл. 18 і дарожныя знакі 5.38—5.41 дадатку 2 Правілаў).



6. Практычныя заняткі. (1 г)

Рашэнне сітуацыйных задач па правілах дарожнага руху.

VIII КЛАС (7 г)
1. Гутарка «Праверка ведання правілаў дарожнага руху». (1 г)

Паўтор правілаў дарожнага руху ў аб’ёме VII класа (п. 2.27, 2.28, 9.5, 17.1—17.3, 19, 23.2, 153, гл. 18, 20 Правілаў і дарожныя знакі 5.38—5.41 дадатку 2 Правілаў).



2. Паводзіны вучняў пры дарожна-транспартным здарэнні. (1 г)

Паводзіны ўдзельнікаў і сведкаў дарожна-транспартнага здарэння. Забеспячэнне ўласнай бяспекі пасля ДТЗ. Выклік «хуткай дапамогі», міліцыі, падраздзялення МНС (п. 2.18, 2.43, 31—33 Правілаў).



3. Аказанне даўрачэбнай дапамогі пацярпелым пры ДТЗ. (1 г)

Дзеянні па аказанні дапамогі пацярпелым. Прак­тыкаванні па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі (пад кіраўніцтвам медыцынскага работніка).



4. Чыгуначныя пераезды. (1 г)

Правілы пераходу чыгуначных пераездаў пешаходамі. Правілы паводзін пасажыраў падчас вымушанага прыпынку транспартнага сродку на чыгуначным пераездзе. Дарожныя знакі і сігналы чыгуначных святлафораў, іх значэнне. Правілы бяспекі пры руху людзей уздоўж чыгункі. Правілы пераходу праз чыгунку па-за чыгуначным пераездам (п. 2.19, 2.20, 39.5, 46, 128.3, 130 Правілаў і дарожныя знакі 1.1.—1.4.6 дадатку 2 Правілаў).



5. Дарожны рух па-за населенымі пунктамі. (1 г)

Трактары і прычэпы (прычапныя і навесныя прылады) да іх. Самаходныя сельскагаспадарчыя машыны. Гужавыя транспартныя сродкі. Прагон жывёлы. Патрабаванні да бяспекі дарожнага руху гужавых транспартных сродкаў і прагону жывёлы (п. 2.8, 2.22, 2.60, 3.13, 131.1, 181.1—181.3, гл. 21 Правілаў).



6. Грамадскі транспарт. (1 г)

Маршрутныя транспартныя сродкі. Неабходнасць прытрымлівацца правілаў бяспекі пры пасадцы, высадцы, пераходзе вуліцы пешаходамі, якія выйшлі з маршрутнага транспартнага сродку. Правілы бяспечных паводзін у метро (п. 2.25, 23, 24, 179, 181, 3 Правілаў). Узаемаадносіны «вадзіцель—пешаход» і «пешаход—вадзі­цель». Выпадкі адсутнасці павагі паміж удзельнікамі дарожнага руху. Спосабы пазбягання канфліктаў у дарожных сітуацыях паміж удзельнікамі дарожнага руху і ў салоне транспартнага сродку. Паводзіны вучняў пры пасадцы, высадцы, чаканні мар­ш­рутнага транспартнага сродку.


7. Абагульняльныя заняткі. (1 г)

Правядзенне віктарыны (конкурсу) на веданне правілаў дарожнага руху (п. 2.8, 2.18, 2.19, 2.20, 2.22, 2.25, 2.43, 2.60, 3.13, 23, 24, 31—33, 39.5, 46, 128.3, 130, 131.1, 179, 181.1—181.3, гл. 21 Правілаў і дарожныя знакі 1.1—1.4.6 дадатку 2 Правілаў).


IХ КЛАС (7 г)
1. Гутарка «Праверка ведання правілаў дарожнага руху». (1 г)

Паўтарэнне правілаў дарожнага руху ў аб’ёме VIII класа (п. 2.8, 2.18, 2.19, 2.20, 2.22, 2.25, 2.43, 2.60, 3.13, 23, 24, 31—33, 39.5, 46, 128.3, 130, 131.1, 179, 181.1—181.3, гл. 21 Правілаў і дарожныя знакі 1.1—1.4.6 дадатку 2 Правілаў).



2. Правілы карыстання транспартнымі сродкамі. (1 г)

Права на кіраванне матацыклам, аўтамабілем. Удзел у дарожным руху ў якасці пасажыра легкавога, грузавога аўтамабіля, аўтобуса, трамвая, тралейбуса, матацыкла. Дзеянні пасажыра ў перадаварыйнай сітуацыі (п. 6.7.2—7.5, 190, гл. 5, 23 Правілаў). Узроставыя і медыцынскія абмежаванні на кіраванне некато­рымі відамі транспартных сродкаў. Прычыны абмежаванняў. Допуск да кіравання транспартным сродкам. Падрыхтоўка вадзі­целяў механічных транспартных сродкаў, у прыватнасці вадзіце­ляў матацыклаў. Патрабаванні Правілаў дарожнага руху да ва­дзіцеля і пасажыра матацыкла.


3. Неабходнасць прытрымлівання правілаў бяспечных паводзін удзельнікамі дарожнага руху. (2 г)

Адміністрацыйная адказнасць за парушэнні правілаў дарож­нага руху. Асабісты прыклад прытрымлівання правілаў бяспеч­ных паводзін — залог бяспекі дарожнага руху. Роля дзяржавы ў бяспецы ўдзельнікаў дарожнага руху. ДАІ — орган дзяржаў­нага кантролю ў сферы бяспекі дарожнага руху (гл. 2, 4, 5 Правілаў).

Абавязак пешаходаў і пасажыраў прытрымл1вацца патрабаван­няў Правілаў дарожнага руху. Прафілактыка дарожна-транс­партных здарэнняў. Сустрэча з работнікам ДАІ (п. 2.59, 4.5, гл. 4, 5 Правілаў).

4. Аказанне першай даўрачэбнай дапамогі пацярпелым пры дарожна-транспартным здарэнні. (1 г)

Магчымасць і дапушчальнасць аказання першай даўрачэбнай дапамогі. Практыкаванні па аказанні першай даўрачэбнай дапа­могі (пад кіраўніцтвам медыцынскага работніка).



5. Парадак атрымання вадзіцельскага пасведчання. (1 г)

Умовы, неабходныя для атрымання вадзіцельскага пасвед­чан­ня: узроставы цэнз, медыцынскія патрабаванні да будучага вадзіцеля механічнага транспартнага сродку, падрыхтоўка вадзі­целяў механічных транспартных сродкаў.



6. Выніковыя заняткі. (1 г)

Паўтарэнне правілаў дарожнага руху ў аб’ёме IX класа (п. 2.59, 4.5, 6, 7, 7.2—7.5, 190, гл. 4, 5, 23 Правілаў).

Праверка ведання вучнямі правілаў дарожнага руху, навыкаў бяспечных паводзін пры ўдзеле ў дарожным руху (гл. 2, 4, 5 Правілаў).Самастойная работа вучняў з задачамі (або тэстамі) (п. 2.59, 4.5, 6, 7, 7.2—7.5, 190, гл. 4, 5, 23 Правілаў).

Р а з д з е л 2


ПРАВІЛЫ ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ
II КЛАС (7 г)
1. Агонь карысны і небяспечны. (1 г)

Карысць, якую прыносіць агонь чалавеку сёння. Уменне чалавека кі­раваць агнём, выкарыстоўваць яго на карысць. Шко­да, якую наносіць агонь, калі выходзіць з-пад кантролю чала­века. За­гадкі, прыказкі і прымаўкі на пажарную тэматыку.



2. Запалкі — не цацка. (1 г)

Пажары, якія ўзніклі з-за гульні дзяцей з агнём. Вынікі такіх пажараў. Што патрэбна ведаць дзецям, каб не дапусціць пажару. Сітуацыйныя тэматычныя гульні.



3. Электрапрыборы. (1 г)

Электрычныя прыборы. Узнікненне пажараў ад электрапры­бораў. Навыкі правільнага карыстання электрапрыборамі (уклю­чэнне, выключэнне). Сітуацыйныя тэматычныя гульні.



4. Як пазбегнуць пажараў і траўм на кухні. (1 г)

У якіх выпадках можа ўзнікнуць пажар ад газавай або элек­трычнай пліты. Што можа прывесці да апёку. Як трэба сябе паводзіць, каб пазбегнуць апёкаў і траўм, асабліва на малень­кай кухні. Сітуацыйныя тэматычныя гульні.



5. Небяспечныя гульні. (1 г)

Прыклады пажараў, прычынай якіх стала гульня дзяцей: кіданне падпаленых папяровых самалёцікаў з балкона, самастой­нае ўключэнне газавых пліт, сушка адзення і мяккіх цацак на электраабагравальніках; іх выні­кі. Сітуацыйныя тэматычныя гульні.



6. Пажары ў дварах. (1 г)

Свавольства з агнём, якое прыводзіць да пажараў у дварах, яго вынікі: узгаранне сухой травы, пуху таполі; небяспека агню каля драўляных будынкаў.



7. Урок займальнай бяспекі. (1 г)

Літаратурны або гульнявы ўрок на тэму бяспекі: чытанне літа­ратуры, інсцэніроўка, віктарына, тэст, прагляд відэаматэ­рыялаў, спаборніцтвы.


IIІ КЛАС (7 г)
1. Як пазбегнуць пажару ў доме (кватэры). (1 г)

Асноўныя правілы паводзін дзяцей, каб пазбегнуць пажару ў доме (кватэры): абагульнены паўтор тэм мінулага навучаль­нага года.



2. Небяспека печак, камінаў. (1 г)

Чаму нельга дзецям самім распальваць печку, адчыняць дзверцы печкі, якая топіцца, кідаць туды якія-небудзь прадметы, выграбаць вуголле. Чытанне літаратуры і гаворка пра прачы­танае.



3. Небяспека свечак. (1 г)

Выкарыстанне свечак для асвятлення. Запальванне свечак падчас навагодніх свят і дзён нараджэння. Прытрымліванне пра­вілаў бяспекі.



4. Тэлефон службы выратавання — 101. (1 г)

Як паведамлялі пра пажар у тыя часы, калі не было тэле­фона. Чаму менавіта гэты нумар вызначылі для выкліку да­памогі ў выпадку пажару. Чаму нельга тэлефанаваць па гэтым нумары без уважлівай прычыны. Сітуацыйныя тэматычныя гульні.



5. Прафесія — выратавальнік. (1 г)

Аб’яднанне людзей у барацьбе з агнём. Першыя прафесія­наль­ныя падраздзяленні пажарных. Сучасныя выратавальнікі-пажарныя, асаблівасці іх работы. Сустрэча з работнікам пад­раздзялення па надзвычайных сітуацыях.



6. Небяспека дыму. (1 г)

Небяспека задымленага памяшкання, пад’езда, ліфта. Рас­паў­сюджванне дыму. Атрутныя рэчывы, якія выдзяляюцца пры гарэнні. Правілы засцярогі ад дыму і выхаду з задымленага памяшкання.



7. Урок займальнай бяспекі. (1 г)

Літаратурны або гульнявы ўрок на тэму бяспекі: чытанне лі­таратуры, інсцэніроўка, віктарына, тэст, прагляд відэаматэ­рыя­лаў, спаборніцтвы.


IV КЛАС (7 г)
1. Пажарная бяспека ў доме, кватэры. (1 г)

Небяспека ўзнікнення пажара ў доме ,кватэры ад вытокау агню каля дома, у пад ездзе, у суседней кватэры. Правілы паводз1н 1 меры бяспекі.



2. Пажарная бяспека і піратэхніка. (1 г)

Забарона продажу і выкарыстання дзецьмі піратэхнічных вырабаў. Правілы супрацьпажарнай бяспекі ў сітуацыі выкарыс­тання піратэхнічных вырабаў. Наяўнасць інструкцыі на рускай мове, папярэджанне аб ступені небяспекі.



3. Прыметы ўзгарання электраабсталявання. (1 г)

Першыя прыметы няспраўнасці электраабсталявання, якія мо­гуць стаць прычынай пажару. Дзеянні дзяцей школьнага ўзрос­ту па папярэджанні пажару ў такіх выпадках. Сітуацый­ныя тэматычныя гульні.



4. Небяспека гаручых і лёгкаўзгаральных вадкасцей (ЛУВ). (1 г)

Небяспечныя вадкасці, якія не толькі лёгка ўзгараюцца, але і выдзяляюць пры гарэнні атрутныя рэчывы. Асаблівая небяспе­ка памяшканняў, дзе знаходзяцца ЛУВ (гаражы, сараі, балконы).



5. Пажаранебяспека сенасховішчаў, паддашкаў і падваль­ных памяшканняў. (1 г)

Небяспека ўзнікнення і хуткае развіццё пажару на месцах, дзе складаюць сена. Заваленасць і павышаная пажарная небяс­пека паддашкаў і падвальных памяшканняў.



6. Творчы тэматычны ўрок. (1 г)

Прыдумаць, намаляваць казку або фантастычнае апавяданне на пажарную тэматыку, у якой героем можа быць персанаж з папулярнага мультфільма, дзіцячага серыяла, жыхары іншых галактык або жывёлы.



7. Урок займальнай бяспекі. (1 г)

Літаратурны або гульнявы ўрок на тэму бяспекі: чытанне лі­та­ратуры, інсцэніроўка, віктарына, тэст, прагляд відэаматэ­рыя­лаў, спаборніцтвы.


V КЛАС (7 г)
1. Небяспека восеньскіх пажараў. (1 г)

Небяспека ўзгарання сухога лісця, травы, сена. Небяспека развядзення вогнішчаў і спальвання смецця на дачных участках. Недапушчальнасць выкарыстання для падпальвання лёгкаўзга­ральных вадкасцей.



2. Пажарная небяспека пры атапленні жылых памяшкан­няў. (1 г)

Пажарная небяспека пячнога атаплення. Недапушчальнасць абагрэву жылых памяшканняў з дапамогай газавых і электра­пліт. Неабходнасць прытрымлівання правілаў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні бытавых электраабагравальнікаў.



3. Небяспека электрычнасці і электрапрыбораў. (1 г)

У якіх выпадках электрапрыборы, разеткі і электрасеткі бы­ваюць небяспечныя. Дзеянні на выпадак узгарання або задым­ленасці электраправодкі або ўключаных электрапрыбораў.



4. Калі ўзнік пажар… (1 г)

Дзеянні школьнікаў пры выяўленні пажару, узгарання, за­дым­ленасці. Меры па папярэджанні атручвання дымам, атры­манні апёкаў. Паведамленне пра пажар па тэлефоне. Выклік да­памогі пры адсутнасці тэлефона або немагчымасці ім скарыс­тацца. Эвакуацыя са шматпавярховых будынкаў, месцаў з масавым знаходжаннем людзей. Выратаванне з кватэры, будынка, паддашка, падвала, пад’езда, лесу, якія гараць. Дапамога ў выратаванні людзей і жывёлы.


5. Пажаранебяспечныя аб’екты — не месца для гульні. (1 г)

Небяспека пры неасцярожным абыходжанні з агнём у са­раях, падвалах, паддашках, гаражах, сенасховішчах. Абаснава­насць забароны выкарыстання адкрытага агню на пералічаных аб’ек­тах (напрыклад, асвятленне свечкамі, запалкамі, запальні­цамі і г. д.).



6. Экскурсіі ў падраздзяленне па надзвычайных сітуацыях. (2 г)

Наведванне бліжэйшага падраздзялення па надзвычайных сі­туацыях. Падрыхтоўка вучняў да экскурсіі.


VI КЛАС (7 г)
1. Пажары ў гісторыі чалавецтва. (1 г)

Знішчэнне агнём населеных пунктаў, архітэктурных помні­каў, найстаражытнейшых бібліятэк. Выкарыстанне агню ў ваен­ных мэтах. Найбуйнейшыя пажары-катастрофы (на параходах, у месцах масавага знаходжання людзей, выбух і пажар на Чар­нобыльскай АЭС).



2. Правілы пажарнай бяспекі для школ. (2 г)

Супрацьпажарныя патрабаванні да тэрыторыі і памяшканняў школы. Планы эвакуацыі. Супрацьпажарны рэжым у кабінетах фізікі, хіміі, майстэрнях. Меры засцярогі пры правядзенні лаба­раторных работ.



3. Правілы пажарнай бяспекі пры арганізацыі навагодніх свят. (1 г)

Пажарная бяспека пры ўпрыгожванні навагодніх ёлак, выка­рыстанні ёлачных агеньчыкаў, вырабе маскарадных касцюмаў і масак, асвятленні памяшканняў, дзе праводзяцца святочныя мерапрыемствы.



4. Удзел членаў КЮВП і БМГАВП у рабоце па прадухіленні пажараў. (1 г)

Мэты і задачы клубаў юных выратавальнікаў-пажарных і Бе­ларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратаваль­нікаў-пажарных. Роля КЮВПаў і БМГАВП у справе прадухілен­ня пажараў і выхавання моладзі.



5. Пажары ад навальніц. (1 г)

Як паводзіць сябе падчас навальніцы. Меры засцярогі пры знаходжанні ў гэты час дома, на вуліцы, у лесе, каля вадаёма, у час працы ў полі, на лузе.



6. Конкурс знаўцаў пажарнай справы. (1 г)

Конкурс або віктарына на тэму пажарнай бяспекі.


VII КЛАС (7 г)
1. Пажарная бяспека пры правядзенні масавых мерапры­емстваў. (2 г)

Неабходнасць прытрымлівання правілаў пажарнай бяспекі пры правядзенні мерапрыемстваў або наведванні аб’ектаў з ма­савым знаходжаннем людзей (вечары адпачынку, дыскатэкі, кінатэатры, магазіны і г. д.). Дзеянні падчас узнікнення пажа­ру на ўказаных аб’ектах.



2. Знакі бяспекі. (1 г)

Знакі бяспекі, якія папярэджваюць, прадпісваюць, забара­ня­юць, указваюць. Прыклады іх прымянення і месцы ўстаноўкі.



3. Я б у выратавальнікі пайшоў... (1 г)

Прафесія — выратавальнік. Навучальныя ўстановы МНС Рэс­публікі Беларусь. Патрабаванні да абітурыентаў. Знаёмства з прафесіяй у дзень адчыненых дзвярэй у Камандна-інжынерным інстытуце МНС рэспублікі.



4. Небяспека лясных пажараў. (1 г)

Прычыны лясных пажараў: незатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, асколкі шкла, маланка. Распаўсюджванне агню і ме­ры барацьбы з ім. Матэрыяльны і экалагічны ўрон.



5. Правілы распальвання вогнішча. (1 г)

Выбар і падрыхтоўка месца для вогнішча ў паходзе: вычыст­ка месца, назапашванне паліва, улік хуткасці і напрамку ветру. Дзяжурства каля вогнішча. Тушэнне вогнішча. Забарона рас­пальвання вогнішча ў сухое надвор’е. Дзеянні падчас узгарання сухой травы або вецця.



6. Практычныя заняткі па правілах распальвання вогні­шчаў. (1 г)

Спосабы складання дроў для вогнішча. Як скласці вогнішча падчас ветру, на мокрай зямлі, снезе. Як затушыць вогнішча, каб яно не стала прычынай пажару.


VIII КЛАС (7 г)
1. Асновы гарэння. Пажарная бяспека рэчываў і матэ­рыя­лаў. (1 г)

Асновы гарэння. Цвёрдыя гаручыя рэчывы і матэрыялы. Са­­маўзгаранне рэчываў. Лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці. Узгаранне і самаўзгаранне вадкасцей. Узрыва- і пажаранебяс­печ­­ныя пара- і газапаветраныя сумесі. Пажаранебяспека драўня­нага і мучнога пылу.



2. Першасныя сродкі пажаратушэння. (2 г)

Шчыты з наборам пажарнага інвентару. Прызначэнне, віды, правілы ўтрымання і парадак прымянення вогнетушыцеляў. Вы­ка­рыстанне для тушэння вады, пяску, зямлі, снегу, кашмы, сы­рых ветак. Пажарныя краны.



3. Пажарная тэхніка і абсталяванне. (2 г)

Маркі і прызначэнне пажарных аўтамабіляў (аўтацыстэрна, аўтанасос, аўтамашына сувязі і асвятлення і г. д.), кароткая ха­рактарыстыка магчымасцей пажарнай тэхнікі. Мотапомпа як сродак падачы вады на пажары. Пажарна-тэхнічнае абсталяван­не, яго прызначэнне. Баявое адзенне, амуніцыя і сродкі абароны ор­ганаў дыхання пажарных.



4. Сістэмы аўтаматычнага пажаратушэння і пажарнай сіг­на­лізацыі. (1 г)

Аўтаматызаваная пажарная сігналізацыя. Аўтаномныя і цэн­т­ралізаваныя сістэмы сігналізацыі. Віды пажарных апавяшчаль­нікаў. Устаноўкі пажаратушэння. Сістэмы дымаўдалення.



5. Эвакуацыя, выратаванне і самавыратаванне. (1 г) Эвакуацыя са шматпавярховых будынкаў, месцаў з масавым знаходжаннем людзей. Выратаванне з кватэры, будынка, паддашка, падвала, пад’езда, лесу, якія гараць. Дапамога ў выратаванні людзей і жывёлы.

IХ КЛАС (7 г)



1. Неабходнасць выканання супрацьпажарных патрабаван­няў. (1 г)

Прыклады пажараў з трагічнымі вынікамі і нанясеннем вя­лікага матэрыяльнага ўрону з-за парушэння або невыканання правілаў пажарнай бяспекі і патрабаванняў работнікаў дзяржаў­нага пажарнага надзору.



2. Дзеянні падчас пажару. (2 г)

Магчымасць ліквідацыі ўзгарання першаснымі сродкамі. Вы­клік прафесіянальных падраздзяленняў падчас пажару. Апавя­шчэнне людзей, якія знаходзяцца ў небяспечнай зоне. Меры за­сця­рогі ад паражэння электрычным токам, атрымання апёкаў, атруч­вання дымам, газам.



  1. Неасцярожнасць пры курэнні — асноўная прычына гібелі людзей пры пажарах. (1 г)

Статыстыка гібелі людзей пры пажарах, працэнт гібелі з-за неасцярожнасці пры курэнні. Уплыў алкагольнага ап’янення на ўзнікненне і трагічны зыход такіх пажараў.

4. Правілы пажарнай бяспекі пры паездцы ў лес і іншыя месцы адпачынку. (1 г)

Неабходнасць прытрымлівання правілаў пажарнай бяспекі ў лесе, каля вадаёмаў і ў іншых месцах адпачынку. Дзеянні падчас знаходжання або ўзнікнення пажару. Правы, абавязкі і адказнасць грамадзян у галіне пажарнай бяспекі.

Азнаямленне з Законам Рэспублікі Беларусь ад 15.06.1993 г. «Аб пажарнай бяспецы». Юрыдычная адказнасць за падпаль­ванне і пажары, якія ўзніклі па неасцярожнасці грамадзян.
5. Псіхалогія паводзін чалавека пры пажары. (1 г)

Псіхалагічная падрыхтоўка чалавека да дзеянняў у экстрэ­маль­ных умовах: уменне вызначыць рэальную небяспеку і дзей­нічаць згодна з абставінамі. Паніка. Небяспека натоўпу.



6. Выніковыя заняткі (1 г)

Правядзенне тэсціравання на ступень падрыхтаванасці вуч­няў да дзеянняў у экстрэмальных умовах пажару.

Р а з д з е л 3
Ахова ад надзвычайных сітуацый
V КЛАС (2 г)
1. Месцы асаблівай небяспекі. Сустрэча з небяспечнай кам­па­­ніяй. (1 г)

Месцы асаблівай небяспекі: яры, глухі лес, цёмныя алеі, зачы­неныя двары, будоўлі, паддашкі, ліфты, траншэі, шалашы, бы­тоўкі, лесвіцы. Небяспека, з якой там можна сутыкнуцца, спо­­сабы яе прадухілення. Пагрозы, іх распазнанне. Спосабы і прыёмы абароны падчас небяспекі. Паведамленне пра здарэнне бацькам, настаўнікам.

Вымаганне, прыёмы абароны ад яго. Прыметы мухлярства і падману. Разгадванне падману па асаблівасцях паводзін лю­дзей. Уменне процістаяць падману.

2. Магчымасць выкрадання. (1 г)

Выкраданне дзяцей і падлеткаў. Прыёмы, якія выкарыстоў­ваюцца выкрадальнікамі. Транспарт і выкраданне дзяцей. Праві­лы паводзін, якія дазваляюць пазбегнуць выкрадання. Спосабы абароны і прыё­мы падавання сігналаў падчас выкрадання.


VІ КЛАС (2 г)
1. Правілы бяспечных паводзін у школе. (1 г)

Правілы паводзін у калідорах, рэкрэацыях, гардэробах, за­лах, прадметных кабінетах. Веданне плана школы, выхадаў з яе падчас небяспекі. Лесвічныя маршы — месцы павышанай небяспекі.

Чужыя і незнаёмыя прадметы на тэрыторыі школы. Правілы інфармавання пра іх. Рэчы свае і чужыя. Адказнасць за захоў­ванне сваіх і чужых рэчаў. Функцыі вахцёра і сакратара школы.

2. Канфлікты ў класе, на вуліцы і дома як шлях да небяс­пекі. (1 г)

Узаемаадносіны з роднымі, блізкімі, сябрамі. Небяспека за­хаплення самалюбаваннем. Небяспека выкарыстання памыл­ковых ацэнак у паводзінах адзін аднаго. Правілы паводзін у клас­ным калектыве як шлях пазбягання канфліктаў. Давер да баць­коў, на­стаўнікаў як асноўны шлях прадухілення небяспекі канф­лікту.

Прыметы агрэсіі з боку аднагодкаў. Пагрозы, набыццё вопы­ту абароны ад іх. Прыёмы супрацьстаяння спробам прыцягнення да курэння, ужывання спіртных напіткаў. Прыёмы супраць­ста­ян­ня старэйшым па ўзросце пры спробах уцягвання ў про­ці­­праў­ныя дзеянні.
VII КЛАС (2 г)
1. Правілы бяспечных паводзін у сітуацыях крымінаген­нага характару. (1 г)

Месцы павышанай крымінагеннай небяспекі: кірмашы, ста­дыё­ны, вакзалы і г. д. Сітуацыі сустрэч з гвалтаўнікамі і хуліга­намі на вуліцы, у грамадскіх месцах, транспарце, пад’ездзе дома, ліфце. Самаацэнка паводзін. Псіхалагічныя і фізічныя прыёмы самаабароны. Адказнасць непаўналетніх за паводзіны ў гра­мадскіх месцах. Дакладнае інфармаванне дарослых пра канкрэт­ныя сітуацыі крымінагеннага характару. Прычыны папа­дання ў сітуацыю ахвяры (даверлівасць, балбатлівасць, хвальба).

Паводзіны пры навязванні знаёмства. Паводзіны пры ўзнік­ненні канфліктаў паміж людзьмі, боек. Адмова ад прапаноў падазроных людзей.

2. Вымушанае аўтаномнае існаванне. (1 г)

Аўтаномнае існаванне чалавека або групы людзей. Прычыны пападання ва ўмовы вымушанага аўтаномнага існавання (ава­рыя транспартнага сродку далёка ад населеных пунктаў, згубілі­ся ў лесе, адсталі ад групы ў турпаходзе і інш.).

Правілы бяспечных паводзін у аўтаномных умовах: арыента­ванне на мясцовасці, выхад да населеных пунктаў, уладкаванне часовага прытулку, спосабы здабычы агню, забеспячэнне вадой і харчаваннем, сігналы бедства, пераадоленне страху. Практыч­ныя заданні па адпрацоўцы навыку ўкрыцця ў прытулку.

Вызначэнне лідэра, размеркаванне абавязкаў, сумеснае абмер­каванне выхаду, узаемадапамога і ўважлівасць адзін да аднаго.


VIII КЛАС (8 г)
1. Радыяцыя і жыццё. (1 г)

Агульныя звесткі пра радыяцыю. Прыродны радыяцыйны фон. Прымяненне радыеактыўных рэчываў і крыніц іанізуючых выпраменьванняў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, меды­цы­не. Атамная энергія, яе стваральнае і разбуральнае ўздзеян­не. Аварыя на ЧАЭС — найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі чала­вецтва. Прычыны аварыі. Меры па ліквідацыі катастрофы. Под­звіг пажарных. Доўгачасовыя вынікі катастрофы для жы­хароў Беларусі, Еўропы. Першыя сутыкненні вучоных з паражальным уздзеяннем ра­дыяцыі на арганізм чалавека. Знешняе і ўнутранае апраменьван­не. Залежнасць ступені знешняга апраменьвання ад часу зна­ходжання ў забруджанай зоне, адлегласці ад крыніцы, наяў­насці ахоўных матэрыялаў.

2.Спосабы і сродкі аховы ад радыеактыўных рэчываў. Ахоўнае адзенне і сродкі абароны органаў дыхання. Дэзакты­ва­цыя. Укрыццё ў сховішчах. Эвакуацыя. Забеспячэнне экала­гіч­на чыстымі прадуктамі харчавання і пітной вадой.

3. Харчовая бяспека і ахова здароўя. (1 г)

Паняцце харчовай бяспекі. Вытворчасць экалагічна чыстых прадуктаў. Выбар прадуктаў харчавання пасля вывучэння інфар­мацыі пра іх. Рэклама прадуктаў і бяспека здароўя. Уменне вы­­вучаць інструкцыю на ўпакоўках. Прыгатаванне ежы і экалагіч­­ная бяспека чалавека. Генетычна мадыфікаваныя прадукты хар­-ча­вання. Біялагічна актыўныя дабаўкі, адносіны да іх. Спо­сабы вывядзення радыенуклідаў з арганізма. Выключэнне з рацыёну пра­дуктаў харчавання, забруджаных радыенуклідамі. Уключэнне ў рацыён харчовых прадуктаў, якія дапамагаюць вы­вя­дзен­ню радыенуклідаў і павышаюць устойлівасць арганізма да радыяцыі.



4. Надзвычайныя сітуацыі прыроднага характару. (1 г)

Паняцце пра аварыі, катастрофы і стыхійныя бедствы. Кла­сіфікацыя НС прыроднага характару. Надзвычайныя сітуацыі прыроднага паходжання, характэрныя для нашай рэспублікі: ураганы, снежныя буры і заносы, паводкі, лясныя пажары (нізовыя, вярховыя, грунтовыя), пажары на тарфяных месцара­джэннях, навальніцы. Магчымыя вынікі НС прыроднага харак­тару. Правілы паводзін пры пагрозе і ўзнікненні НС пры­роднага характару. Прыродныя НС у месцах адпачынку. Бяспе­ка падчас навальніцы. Неабходнасць вывучэння клімату і маг­чымых пры­родных НС перад выездам на адпачынак у краіны далёкага і блізкага замежжа. Надзвычайныя сітуацыі прыроднага характару: змяненне скла­ду сушы, уласцівасцей паветра, становішча гідрасферы, біясферы (знікненне некаторых відаў жывёл і раслін). Прыметы парушэння экалагічнай раўнавагі ў навакольным асяроддзі. Фор­мы практычнага ўдзелу чалавека ў ліквідацыі надзвычайных сітуацый пры­роднага і экалагічнага характару



5.Спосабы і сродкі аховы пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага характару. (1 г)

Дзеянні чалавека, які апынуўся ў зоне надзвычайнай сітуа­цыі прыроднага характару (паводкі, снежнай буры, урагану, ляс­нога пажару, эпідэміі). Спосабы і сродкі аховы. Прыняцце мер па прадухіленні негатыўных вынікаў. Аказанне дапамогі бед­ным. Аказанне даўрачэбнай медыцынскай дапамогі пацярпе­лым (пры абмаражэнні, апёку і г. д.). Спосабы апрацоўкі ран, меры антысептыкі. Дапамога пры атручваннях, апёках, стратах крыві. Віды і спосабы перамяшчэн­­ня пацярпелых. Траўмы галавы і пазваночніка. Першая дапа­мога тапельцу. Штучнае дыханне. Непрамы масаж сэрца. Інды­відуальная аптэчка, правілы выкарыстання. Прыёмы і срод­кі медыцынскай дапамогі ва ўмовах школы, вуліцы, дома, гра­мадскага месца, транспарту.



6.Надзвычайныя сітуацыі крымінагеннага характару. (1 г)

Адказнасць за злачынствы супраць грамадскага парадку і грамадскай маральнасці (хуліганства, непраўдзівае паведамленне пра небяспеку, апаганьванне помнікаў і магіл, распаўсюджванне парнаграфіі). Правілы паводзін і спосабы самааховы ад розных відаў нападзення на чалавека. Схіленне да ўгону аўтатранспар­ту, спосабы ўхілення ад удзелу. Сутыкненне груп, метады і прыё­мы прадухілення злачынства. Крымінальная адказнасць за кра­дзеж асабістай і грамадскай маёмасці. Адказнасць за непраў­дзі­вае сведчанне.

Надзвычайныя сітуацыі крымінагеннага характару падчас ма­­савых свят, гулянняў, спартыўных і іншых відовішчаў, меры прадухілення і выхаду з сітуацый.

7. Адказнасць за правапарушэнні. (1 г)

Віды правапарушэнняў у падлеткавым асяроддзі. Прычыны пра­вапарушэнняў. Правапарушэнні і канфлікты. Сітуацыі ўцяг­вання ў проціпраўную дзейнасць з боку дарослых. Права­пару­шэнні і адказнасць. Камісія па справах непаўналетніх. Лідэ­ры сапраўдныя і несапраўдныя. Адказнасць за групавыя анты­гра­мадскія дзеянні. Узроставы цэнз за правапарушэнні. Крыміналь­ны кодэкс (агульнае паняцце).



8. Прававая ахова дзяцей і падлеткаў. (1 г)

Бацькі як законныя прадстаўнікі інтарэсаў дзяцей і падлет­каў у складаных жыццёвых сітуацыях. Роля адміністрацыі шко­лы ў ахове інтарэсаў дзяцей і падлеткаў падчас следства і ў судзе. Спосабы інфармавання бацькоў і педагогаў падчас кра­дзяжоў, боек, пагроз, вымаганняў, гвалтоўных дзеянняў. Не­шчас­лі­­выя або небяспечныя сітуацыі ў сям’і і прававая ахова непаў­налетніх.


IX КЛАС (8 г)
1. Надзвычайныя сітуацыі тэхнагеннага характару. (1 г)

Класіфікацыя НС тэхнагеннага характару. Аварыі на хіміч­на-, рацыяцыйна-, гідрадынамічна-, пажара- і ўзрыванебяспеч­ных аб’ектах і камунальна-энергетычных сетках. Аварыі на транспарце. Прадпрыемствы, якія знаходзяцца на тэрыторыі го­рада (вобласці), іх небяспека. Магчымыя вынікі НС тэхна­геннага характару. Правілы паводзін пры пагрозе і ўзнікненні НС тэхна­геннага характару. Аварыі з выкідам радыеактыўных або моцна­дзейнічаючых ядавітых рэчываў, іх магчымыя вынікі. Па­радак правядзення экстраннай эвакуацыі. Спосабы і сродкі аховы ў забруджанай зоне. Аварыі ў метрапалітэне, іх асаблівасці. Тэх­на­генныя аварыі ў месцах адпачынку, іх асаблівасці.



2.Медыцынская ахова насельніцтва ад вынікаў надзвычай­ных сітуацый і сучасных сродкаў паражэння. (1 г)

Санітарная апрацоўка людзей. Сродкі медыцынскай аховы. Дэзінфекцыя. Абеззаражванне. Дэзактывацыя. Дэгазацыя. Арга­нізацыя аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелым.



3.Дзяржаўная сістэма прадухілення і ліквідацыі надзвы­чай­ных сітуацый (ДСНС) і Грамадзянская абарона (ГА). (1 г)

Арганізацыя ДСНС у Рэспубліцы Беларусь. Асновы і парадак пастраення (структура). Задачы і функцыі ДСНС. Асноўныя мерапрыемствы, якія ажыццяўляюцца пры функцыянаванні ДСНС у рэжыме паўсядзённай дзейнасці, павышанай гатоў­насці, надзвы­чайным рэжыме. Арганізацыя ГА ў Рэспубліцы Беларусь. Мэты і задачы гра­мадзянскай абароны.

Арганізацыя сувязі і апавяшчэння. Парадак апавяшчэння насельніцтва. Сігналы ГА. Дзеянні па сігнале «Увага ўсім!» і моўнай інфармацыі. Эвакуацыя. Парадак эвакуацыі з будынка школы.
4. Сучасныя сродкі масавага паражэння. Абарончыя збудаванні грамадзянскай абароны. Сродкі ін­ды­відуальнай аховы. (1 г)

Ядзерная, хімічная і біялагічная зброя. Новыя віды зброі масавага паражэння. Прыметы, дзеянні і магчымыя вынікі пры­мянення зброі масавага паражэння. Віды абарончых збудаванняў грамадзянскай абароны, іх пры­зна­чэнне. Правілы паводзін у абарончых збудаваннях.

Індывідуальныя сродкі аховы, іх прызначэнне. Парадак вы­ра­бу найпрасцейшых сродкаў аховы органаў дыхання і скуры.

5.Нефармальныя аб’яднанні моладзі. (1 г)

Паняцце нефармальнага аб’яднання. Інтарэсы моладзі і аб’­яднанні на іх аснове. Віды маладзёжных аб’яднанняў, іх накіра­ванасць. Небяспека антыграмадскай накіраванасці асобных ма­ладзёжных аб’яднанняў. Маладзёжныя акцыі і ўдзел у іх. Не­санк­цыянаваныя выступленні, мітынгі, акцыі і адказнасць за ўдзел у іх.



6. Псіхалогія натоўпу і асабістая бяспека. (1 г)

Механізмы ўзнікнення панікі ў месцах масавага знаходжання людзей. Першыя яўныя прыметы панікі, ацэнка надзвычайнай сітуацыі, прыняцце індывідуальнага алгарытму паводзін, значэн­не хуткасці прыняцця рашэння. Спосабы кіравання эмоцыямі натоўпу і ўласнымі пачуццямі. Ахова цела і асобных частак падчас даўкі. Аналіз зыходзячых камандаў, хуткасць рэагавання на іх. Арганізаванае масавае мерапрыемства, правілы падпарад­кавання яго арганізацыі. Нейтралізацыя перадпанічных, дэзар­га­нізуючых настрояў, выражэнняў, дзеянняў; яе формы. Асаб­лівасці асабістай псіхалагічнай дапамогі ў месцах масавага зна­ходжання людзей.


7. Псіхалогія і правілы паводзін чалавека ў надзвычайных умовах і экстрэмальных сітуацыях. (1 г)

Неабходнасць кантролю псіхалагічнага стану ў экстрэмаль­ных сітуацыях: супрацьстаянне перадпанічным настроям, пра­віль­ная ацэнка абставін і рэальнай небяспекі, захаванне спакою пры пошуку выхаду з палажэння, якое склалася. Псіхалогія ўзае­маадносін групы людзей, якія апынуліся ва ўмовах аўтаномнага існавання.



8. Адпрацоўка элементаў аўтаномнага існавання падчас па­ходу. (1 г)

Р а з д з е л 4


Ахова жыцця і здароўя
II КЛАС (2 г)
1. Вымушаная адзінота. (1 г)

Паводзіны без дарослых дома. Правілы паводзін у шматлюд­ных месцах, якія выключаюць маг­чымасць згубіцца. Адставанне ад бацькоў або іншых суправа­джаючых дарослых, ад групы падчас экскурсій, паходаў.Памяшканне, якое выпадкова зачынілася (кватэра, ліфт, дача і г. д.), формы падачы сігналаў.



2. Чужыя людзі. (1 г)

Правілы аховы дома ад чужых людзей. Адрас і тэлефон — асабісты сакрэт. Ключы ад дома, спосабы іх захоўвання. Паво­дзі­ны пры сустрэчы з незнаёмымі людзьмі на вуліцы, у тран­с­парце, пад’ездзе, ліфце, парку.


III КЛАС (2 г)
1. Паведамленне пра небяспеку. (1 г)

Роля тэлефона ў небяспечнай сітуацыі. Варыянты выкліку «хуткай дапамогі» і міліцыі пры адсутнасці тэлефона. Зварот да знаёмых дарослых у розных сітуацыях. Спосабы паведам­лення пра небяспеку. Навучанне навыкам паведамлення прозві­шча, імя, нумара школы, апісання месца падзеі. Правільныя зносіны з суседзямі, прадстаўнікамі ахоўных органаў.



2. Бяспека зносін з жывёламі. (1 г)

Правілы паводзін з дамашнімі жывёламі. Пазбяганне траўм ад жывёл, птушак, насякомых (сабакі, кошкі, хамякі, каровы, коні, ваўкі, мядзведзі, змеі, папугаі, пеўні, гусі, індыкі, восы, пчолы, чмялі, кляшчы). Агрэсіўнасць і шаленства жывёл. Маг­чы­мыя вынікі падобных траўм. Меры засцярогі. Дзеянні падчас нападзення жывёл на чалавека. Паводзіны падчас траў­м ад жы­вёл (інфармаванне, зварот, першая дапамога).


IV КЛАС (2 г)
1. Сваркі з сябрамі — крыніца небяспекі. (1 г)

Моўныя канфлікты і іх вырашэнне. Словы і пачуцці, спосабы іх перадачы таварышам. Нядобразычлівыя паводзіны (абзыван­не, замахванне, перадражванне, дрэнныя і крыўдныя жарты, штурханне і г. д.) як крыніцы небяспекі і сур’ёзных канфліктаў.

Правілы аховы ад пагроз, гвалтоўных дзеянняў з боку стар­шакласнікаў, дарослых у школе і на вуліцы. Прыёмы пазнаван­ня агрэсіі і нядобразычлівасці з боку людзей рознага ўзросту (міміка, мова, рухі цела, выраз вачэй і г. д.).

Ролевыя і імітацыйныя гульні па тэме.



2. Правілы бяспечных паводзін у вадзе. (1 г)

Небяспека вадаёмаў, асаблівасці стану вадаёмаў у розныя поры года. Правілы паводзін у вадзе: купанне і гульні ў вадзе ў летні час, выкарыстанне замёрзлых вадаёмаў для катання на каньках і зімовай рыбалкі.

Спосабы пераправы праз раку (пераход уброд, пераадольван­не ўплаў, масты і мосцікі, пераход па замёрзлым лёдзе), пера­адоль­ванне багны, балот.

Тонкі лёд. Прыметы небяспекі. Меры засцярогі пры руху па лёдзе вадаёмаў.


V КЛАС (2 г)
1. Прыродная небяспека. (1 г)

Лекавыя травы. Выкарыстанне лекавых раслін у народнай медыцыне. Ягады знаёмыя і незнаёмыя. Грыбы ядомыя і неядо­мыя. Адрозненне ядавітых раслін. Дзеянні і першая дапамога пры атручванні ядавітымі раслінамі і грыбамі.



2. Правілы паводзін у спякотнае надвор’е. (1 г)

Сонечныя апёкі, сонечныя і цеплавыя ўдары. Меры па іх прадухіленні. Першая дапамога пацярпелым. Правілы паводзін у спякотнае надвор’е каля вадаёмаў. Адзенне і галаўныя ўборы для спяко­ты. Смага і яе спатоленне.


VI КЛАС (2 г)
1. Лад жыцця і ахова здароўя. (1 г)

Надвор’е, мода і здароўе. Харчаванне і здароўе. Фізічная культура і разумнае загартоўванне. Асабістая гігіена — шлях да здароўя. Воля і звычкі. Супрацьстаянне ўцягванню ў шкод­ныя звычкі. Небяспека празмерных захапленняў і пацех. Шко­да курэння і алкаголю.



2. Інфармацыя бывае розная. (1 г)

Тэлевізар, відэа і рэклама, іх значэнне ў жыцці чалавека, пазітыўны і негатыўны ўплыў. Набыццё вопыту распазнавання небяспечных жыццёвых сітуацый пры праглядзе. Прыгожыя, агідныя, трагічныя і камічныя сцэны на экране. Набыццё ўмен­няў крытычных адносін да інфармацыі. Роля асабістай ацэнкі і ацэнак дарослых да прагледжанай інфармацыі.


VII КЛАС (2 г)
1. Небяспечныя звычкі. (1 г)

Шкодныя звычкі, іх уплыў на здароўе. Тытунекурэнне і яго вынікі для арганізма, здароўя дзяцей і людзей, што побач. Алкаголь, яго ўплыў на здароўе і паводзіны чалавека, сацыяль­ныя вынікі ўжывання алкаголю, зніжэнне разумовай і фі­зічнай працаздольнасці. Наркотык — вораг чалавека. Наркама­нія і таксікаманія (агульныя паняцці).



2. Камп’ютэр і асабістая бяспека. (1 г)

Камп’ютэр і фізічнае здароўе чалавека. Камп’ютэрныя гуль­ні, правілы іх адбору па змесце. Неліцэнзійная прадукцыя, адказнасць за яе набыццё. Адказнасць за несанкцыянаваны до­ступ у Інтэрнет. Адносіны да інфармацыі гвалтоўнага, кры­мі­нальнага, антычалавечага характару, асабістая псіхалагічная і духоўная абарона чалавека.


VIII КЛАС (4 г)
1. Наркотык — смяротны. (1 г)

Уздзеянне таксічных і наркатычных рэчываў на чалавека. Сацыяльныя вынікі далучэння чалавека да ўжывання нар­коты­каў. Фізіялагічныя змены ў арганізме чалавека ад уздзеян­ня так­січных і наркатычных рэчываў. Трагічны зыход жыцця лю­дзей у выніку наркаманіі і таксікаманіі. Крымінальная адказнасць за выраб, захоўванне і збыт нар­коты­каў. Формы, метады і прыёмы супраціўлення ўцягванню ва ўжы­ван­не наркатычных сродкаў. Хуткасць і форма паведам­лення дарослым пра сітуацыі, звязаныя з наркотыкамі. Спосабы пера­адоль­вання стрэсавага стану, няўдач у вучобе, асабістым жыцці, пошукі выхаду з экстрэмальных сітуацый. Дапамога са­­бе і сяб­ру. Роля бацькоў, педагогаў і псіхолагаў у прадухіленні небяс­пекі ўжывання наркотыкаў.


2. Здароўе і каштоўнасць жыцця. (1 г)

Псіхічнае здароўе, яго асноўныя характарыстыкі. Пры­меты дыскамфорту, самааналіз яго прычын. Узаемасувязь фізіч­нага, псіхічнага і духоўнага стану чалавека. Трэніроўка пачуц­цяў, кі­раванне імі. Небяспечныя думкі і пачуцці. Жыццё як дар і каштоўнасць. Спосабы дапамогі і самадапамогі пры па­грозе са­ма­губства або меркаванні пра яго.



3. Сям’ю абараняюць усе. (1 г)

Узаемаадносіны з бацькамі, прычыны несупадзення погля­даў, густаў, ацэнак. Сям’я і грошы. Міф пра магутнасць грошай. Грошы і праца. Псіхалагічныя прыёмы аховы ад інфармацыі, якая наносіць шкоду сям’і. Непрыемнасці, сваркі ў сям’і, пра­вілы паводзін у такіх сітуацыях. Паводзіны дзяцей і дабра­быт сям’і. Пераадольванне стрэсу, страху, дэпрэсіі; адрасы звароту па дапамогу.



4. Асабістая бяспека і калектыў. (1 г)

Небяспека канфліктаў, якія вынікаюць з супрацьпастаўлен­-ня гру­повак класа. Канфлікты і спосабы іх вырашэння. Гендэр­ныя адрозненні і канфлікты. Сяброўскія ўзаемаадносіны хлоп­чыкаў і дзяўчынак у класе, школе, двары і мікрараёне — залог бяспекі кожнага. Магчымасці калектыву ў абароне свайго члена. Небяспека групавой змовы. Грамадская думка калектыву і ахова асобы.


IX КЛАС (4 г)
1. Асабістая бяспека ў сям’і і грамадстве. (1 г)

Уплыў грамадскай думкі на асобу. Змова і падбухторванне, зайздрасць і помста, крыўда і здрадніцтва, іх негатыўная роля ў адносінах паміж людзьмі. Сумленне і прыстойнасць, падтрым­ка і ўзаемадапамога, сяброўства і бескарыслівасць — аснова нармальных адносін паміж сябрамі. Давер у сям’і. Гвалт у сям’і, узаемная адказнасць бацькоў і дзяцей за гвалтоўныя дзеянні ў адносінах адзін да аднаго. Святы ў сям’і, сярод сяброў, у ма­лазнаёмай кампаніі і бяспека падчас правядзення падобных мерапрыемстваў.

Узаемаадносіны з супрацоўнікамі міліцыі ў розных жыццё­вых абставінах і ўменне граматна дзейнічаць падчас памылко­вых абвінавачванняў.

2. Палітыка, жыццё, ідэалогія. (1 г)

Інфармацыя афіцыйная і неафіцыйная, спосабы яе адрозні­ван­ня. Роля газет і часопісаў у жыцці чалавека. СМІ і жыццё, прак­тычныя ўменні па ацэнцы інфармацыі. Небяспека скажэння інфармацыі, спосабы і крыніцы правільнай ацэнкі палітычных, культурных падзей у жыцці грамадства і дзяржавы. Артыкулы КК, якія закранаюць выкарыстанне інфармацыі ў антыграмад­скіх мэтах, прызывы да змянення канстытуцыйнага ладу. Сімвалы і міфы. Рэклама праз прызму міфа. Міф пра поўную свабоду. Свабода і адказнасць чалавека за свае ўчынкі. Куміры і рэальнае жыццё. Відэакультура і небяспека хлуслівых міфаў. Адказнасць за рэалізацыю несанкцыянаванай аудыё- і відэа­прадукцыі, тыра­жы­раванне забароненай відэапрадукцыі, выраб грашовых зна­каў, падробку дакументаў згодна з заканадаўствам.


3. Відовішча і жыццё. (1 г)

Правілы паводзін у месцах масавага знаходжання людзей (футбольныя матчы, масавыя святы, шоў-канцэрты і г. д.). Псі­халагічныя асаблівасці паводзін людзей у месцах масавага зна­ходжання. Эмацыянальная напружанасць чалавека. Эфект рэза­нансу. Адрозненне эмацыянальнага стану чалавека падчас успры­­няцця відовішчаў і ў звычайным жыцці. Прыёмы ўнут­ра­нага сама­кантролю. Ахова жыцця і здароўя ў выпадку над­звы­чайных зда­рэнняў падчас свята. Уздзеянне відовішчаў на псіхіку чала­века. Прыёмы аховы ад негатыўных уздзеянняў.



4. Тэсты (кантрольныя) або залік па курсе заняткаў. (1 г)


Скачено с Образовательного портала www.adu.by

: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка