ТРЭБА ДОМА БЫВАЦЬ ЧАСЦЕЙ
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стау чысцей
I не стратiу святое штосцi.
Помнiць свой наiжысце дзень,
Не забыць, як завуць суседа,
Помнiць, як сустракае дзень
За сяброускiм сталом бяседа.
Не забыць, як марозам злым,
Клёпка пальцы пячэ балюча
I адкуль на стале тваiм
Бохан свежага хлеба пахучы.
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою ты стау чысцей
I не стратiу святое штосцi.
Трэба дома бываць часцей.
|