Трэнінг рэалізуецца ў рамках праграмы



Дата канвертавання21.06.2016
Памер156.5 Kb.






ДУМКА, ДЫСКУСІЯ, ДЗЕЯННЕ – МЕТАДЫ СТЫМУЛІРАВАННЯ НАВЫКАЎ КРЫТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ І ВЫРАШЭННЯ ПРАБЛЕМ”


Трэнінг рэалізуецца ў рамках праграмы “Пашырэнне еўрапейскіх каштоўнасцяў шляхам

распаўсюджвання найбольш сучасных метадаў грамадзянскай адукацыі ў Беларусі”
МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ ТРЭНІНГУ

Ад аўтара
Дарагія ўдзельнікі, мы прапануем Вам дыдактычныя матэрыялы, мэтай якіх з’яўляецца дапаўненне і засваенне ведаў, набытых на трэнінгу, у якім Вы прымаеце ўдзел. Гэтыя матэрыялы, падабраныя ў выніку сінтэзу, датычаць пытанняў, якія абмяркоўваюцца на трэнінгу. Імі будзе лёгка карыстацца, калі Вы захочаце ўзгадаць найважнейшыя моманты гэтага трэнінгу. Асноўнай часткай матэрыялаў з’яўляецца апісанне метадаў і тэхнікі крытычнага мыслення, падрыхтаванае такім чынам, каб іх было лёгка ўключыць у план канкрэтнага занятку. Жадаю Вам премнага навучання і поспехаў у развіцці свайго дыдактычнага інструментарыя.

Аляксандра Лятоха

Уводзіны – значэнне крытычнага мыслення ў перыяд сталення
Перыяд сталення (12-18 гадоў) з’яўляецца адным з найбольш інтэнсіўных перыядаў жыцця чалавека, з пункту гледжання развіцця і зменаў, з гэтым звязаных. Увесь гэты час, што аддзяляе дзяцінства ад даросласці, багаты зменлівасцю на ўзроўні фізіялогіі, развіцця асобы, свядомасці, грамадзянскага і пазнаваўчага развіцця. Змены на гэтых узроўнях звязаныя паміж сабой і ўзаемна дапаўняюцца.

Малады чалавек, сталеючы, перажывае інтэнсіўныя фізічныя змены – арганізм даспявае, развіваецца сістэма пракрэацыі (дзетародная), з’яўляюцца вонкавыя палавыя прыкметы. Гэта вядзе за сабой развіццё свядомасці маладога чалавека, які пачынае бачыць сябе як жанчыну ці мужчыну, сексуальная свядомасць становіцца адным з найважнейшых пунктаў у мысленні пра сябе і ў фармаванні самаацэнкі.

Паралельна змяняецца спосаб функцыянавання юнакоў у грамадстве- найважнейшым аўтарытэтам становяцца равеснікі. Думка сяброў і сябровак становяцца важнейшай за думку дарослых, у тым ліку бацькоў. Асваенне ў групе сваіх равеснікаў, пошук успрымання і сяброўства з’яўляецца ў гэты перыяд адной з найважнейшых мэтаў маладога чалавека. У сувязі з псіхасексуальным развіццём пачынае праяўляцца зацікаўленне супрацьлеглым полам, перажываюцца першыя захапленні і закаханасць, часам надзвычай бурлівым чынам.

Адначасова ў маладога чалавека адбываюцца пераломныя змены ў пазнаваўчым развіцці, што цягне за сабою змены ў спосабе мыслення. Паміж 12 і 15 гадамі чалавек дасягае стадыі фармальнага мыслення (паводле канцэпцыі П’яжэ). Гэта азначае, што падлетак пачынае карыстацца абстрактнымі паняццямі, гіпатэтычна-дэдукцыйным мысленнем, лагічным разважаннем. Дасягненне гэтай стадыі пераносіць чалавека ў свет абстрактнага мыслення, мыслення ідэямі, каштоўнасцямі, якія можна свабодным чынам самастойна ствараць, змяняць і эксперыментаваць над імі. Гэтыя дасягненні дазваляюць маладому чалавеку будаваць уласны спосаб разумення свету, уласнай сістэмы каштоўнасцяў. Падлеткі вельмі эфектыўна шукаюць сваё месца ў жыцці, імкнуцца да дасягнення аўтаноміі ў мысленні і дзеянні, што дазволіць ім у будучыні дзейнічаць самстойна і адказна.

“Бурлівы” перыяд сталення, як яго прызвычаіліся называць бацькі, настаўнікі, а часам нават і самі юнакі, нясе за сабой вялікія шансы, але разам з тым і сур’ёзныя пагрозы.

Чалавек, які шукае сваё месца ў жыцці, успрыняцця з боку групы сваіх равеснікаў, які перажывае рознага кшталту напружанні, звязаныя з дарастаннем, у якога толькі фармуецца сістэма каштоўнасцяў, якая дазволіць прымаць адказныя рашэнні, - гэты чалавек лёгка падпадае пад уплывы наваколля. Жаданне спадабацца равеснікам можа прывесці да ўспрыняцця канкрэтнага спосабу мыслення, апранання і паводзінаў. Падлетак, які знаходзіцца пад ціскам равеснікаў, можа лёгка пачаць паводзіць сябе рызыкоўна, чынячы гвалт, аўтаагрэсію, ужываючы алкаголь, наркотыкі і г.д.

З іншага боку, інтэнсіўнае шматузроўневае развіццё спрыяе выхаваўчаму і дыдактычнаму ўздзеянню. Сістэма пазнання ў перыяд свайго развіцця з’яўляецца ёмістай і здатнай да стымуляцыі, а малады чалавек, насуперак масавай думцы, падчас пошуку сваёй сістэмы каштоўнасцяў і аўтарытэтаў прагне кантакту з дарослымі, якія могуць дапамагчы яму на цяжкай дарозе сталення.

У гэты перыяд з прычыны незвычайнай здатнасці сістэмы пазнання да стымуляцыі, найлепш стымуляваць развіццё мыслення, у тым ліку крытычнага. Больш таго, крытычнае мысленне (скептычнае, самастойнае, аналітычнае) можа ўяўляць сабой абарончы шчыт для маладога чалавека, які будзе захоўваць яго ад згубнага ўплыву наваколля.



Частка I – тыпы мыслення
Мысленне – гэта працэс перапрацоўкі і

атрымання (стварэння) інфармацыі.
Варта памятаць, што наш разумовы працэс можа ісці рознымі шляхамі, якія не заўжды выключаюцца, але таксама і не заўжды звязаныя паміж сабой. Наш розум працуе, абапіраючыся на розныя “рэжымы”, якія вядуць да дасягнення розных, адэкватных адпаведнай сітуацыі эфектаў. На пачатку псіхалогія і іншыя навукі, якія займаліся працэсам мыслення чалавека, абмяжоўваліся ў сваіх даследаваннях трактоўкай інтэлекту як навыку перапрацоўкі дадзеных, лагічнага і вербальнага мыслення. З часам, аднак, гэты спосаб аказаўся занадта вузкім. Навукоўцы заўважылі разнароднасць працэсаў спазнання чалавека, адрозніваючы сярод іх шмат здольнасцяў, што адказваюць за перапрацоўку дадзеных рознага тыпу і(альбо) вядуць да розных прадуктаў працэсу мыслення.

Прыкладам такога падыходу можа быць пераломная ў гісторыі псіхалогіі, канцэпцыя Гільфарда, якая прадугледжвае некалькі тыпаў інтэлекту: моўны, музычны, лагічна-матэматычны, прасторавы, маторны і грамадскі. Такі падыход дазваляе паглядзець на чалавека ў шырэйшым кантэксце, заўважаючы яго дасягненні ў розных сферах дзейнасці. Гэтае адрозненне асабліва важнае ў працы настаўнікаў і педагогаў, бо дазваляе заўважаць спецыфічныя ўменні вучняў, якія перажываюць цяжкасці з навучаннем у традыцыйнай форме, але ў той жа час выяўляюць надзвычайныя здольнасці ў іншых сферах. Такое ўспрыняццё вучняў з’яўляецца неабходнай ўмовай для выпрацоўкі адэкватных праграм навучання і шляхоў развіцця для гэтых вучняў.

Для патрэбаў нашага трэнінгу варта прапанаваць найбольш простую класіфікацыю тыпаў мыслення, якая можа не з’яўляецца вычарпальнай, але дазваляе стварыць адпаведны кантэкст для заняткаў па крытычным мысленні і вырашэнні праблем. Тут мы можам адрозніць:


  • аналітычнае мысленне – раскладанне праблемы на асноўныя часткі, вылучэнне складнікаў, пошук сувязі паміж дадзенымі; аналітычнае мысленне з’яўляецца важным элементам працэсу вырашэння праблем, бо спрашчае яго разуменне;

  • лагічнае мысленне – разуменне ланцуга думак, пачынаючы ад перадумоваў, праз высновы да тэзіса, які з’яўляецца вынікам працэсу ўтварэння высноваў; у лагічным мысленні ключавую ролю адыгрываюць перадумовы, альбо зыходныя дадзеныя, якія ў выпадку іх памылковасці могуць прывесці да памылковых высноваў, нават калі працэс мыслення працякаў правільна, г.зн. згодна з прынцыпамі фармальнай логікі;

  • інтуітыўнае мысленне абапіраецца на адчуванні, хутчэй на эмацыйным успрыняцці праблемы, чым на лагічных перадумовах, працякае хутка і нібы па-за свядомасцю (калі мы мыслім інтуітыўна, нам цяжка сказаць, якім чынам мы дайшлі да гэтых, а не іншых высноваў); інтуітыўнае мысленне абапіраецца на глабальнае ўспрыняццё з’явы (у адрозненні аналітычнага мыслення) і звычайна, каб быць карэктным, вымагае дасканалага ведання сферы, што дазваляе ўжываць разумовыя скарачэнні і пераскокі;

  • творчае мысленне – з’яўляецца спецыфічным тыпам перапрацоўкі інфармацыі, яго мэтай з’яўляецца выкарыстанне вядомых элементаў і вырашэнняў для дасягнення якасна іншага, новага выніку, для таго, каб стварыць новы твор, новую сутнасць. Творчае мысленне можа, але не абавязкова, абапірацца на інтуітыўнае мысленне;

  • дыскурсіўнае мысленне – перакананне іншых, фармуліроўка аргументаў, уважлівае слуханне з мэтай дакладнага разумення, гэта мысленне ў дыскусіі, вымагае ўдзелу іншых асобаў, якія праз свае аргументы, пытанні і назіранні будуць стымуліраваць наш працэс мыслення;

  • крытычнае мысленне – у вузкім разуменні гэта працэс, які абапіраецца на скептыцызме, галоўнай мэтай якога з’яўляецца шуканне памылак, недакладнасцяў у працэсе мыслення, паддаванне аргументаў у сумніў;

Варта таксама адрозніць практычнае мысленне (мэтай якога з’яўляецца хуткае і эфектыўнае вырашэнне праблем, з якімі мы сутыкаемся штодзённа; для гэтага патрэбныя добрыя навыкі, правераныя вырашэнні), а таксама тэарэтычнае мысленне (стварэнне мадэляў і тэорый, якія дазваляюць лепш зразумець навакольную рэальнасць).

Існуе таксама падзел на рэактыўнае і актыўнае мысленне. Рэактыўнае мысленне з’яўляецца нашым адказам на існуючую праблему (раздражняльнік), які пабуджае нас да дзеяння. Гэта можа быць пытанне, праблема, якую неабходна вырашыць, канфлікт. Такое мысленне саступае, калі раздражняльнік перастае дзейнічаць (няма больш пытанняў, праблема вырашаная). Гэты тып з’яўляецца нашым адказам на выклікі рэальнасці. Актыўнае мысленне з’яўляецца самастойна (яго не павінны выклікаць раздражняльнік). Абапіраецца на натуральнай цікавасці да свету, працякае ў залежнасці ад волі чалавека, які думае, а не ад існуючай сітуацыі (мы мыслім, калі хочам, а не толькі тады, калі трэба).

Хоць і цяжка пераацаніць вартасць практычнага і рэактыўнага мыслення, якія патрэбныя нам для штодзённага жыцця, усё ж варта ў вучняў стымуліраваць тэарэтычнае мысленне і перад усім актыўнае, матываваць іх да самастойных пошукаў, эксперыментаў з думкамі, гульні ў філасофію, развіваць натуральную цікавасць. Актыўнае мысленне з’яўляецца вялікім дарам для ўсіх навучэнцаў, бо зразумелыя веды, якія былі нам цікавыя, якія мы самі шукалі, засвойваюцца нашмат лепей, чым несвядома, рэактыўна успрынятая падчас лекцыі інфармацыя.


Частка II – крытычнае мысленне
Крытычнае мысленне мы будзем трактаваць тут больш шырока, чым прапануецца ў ранейшых азначэннях. Яно будзе ўключаць у сябе аналітычнае, лагічнае і дыскурсіўнае мысленне.
Крытычнае мысленне – гэта працэс пошуку і аналізу інфармацыі, працэс аналізу перадумоваў і крыніцаў, пошуку памылак і недакладнасцяў у працэсе мыслення, фармаванні і праверцы гіпотэзаў. Гэтыя працэсы маюць на мэце глыбокае разуменне навакольнай рэальнасці з апорай на крытэрыях аб’ектыўнасці.
Крытычнае мысленне, што абапіраецца як бы на скептыцызме адносна думак і інфармацыі, якія мы атрымліваем, павінна зрабіць для нас прасцейшымі выпрацоўку ўласнай пазіцыі, непадпаданне пад уплывы іншых асобаў, фармаванне ўласнай сістэмы каштоўнасцяў.

Нягледзячы на тое, што крытычнае мысленне звязанае са скептычным падыходам і грунтуецца на пошуку недакладнасцяў, яго не трэба блытаць з крытыканцтвам і бяздумным паддаваннем у сумніў усяго, што бачым ці чуем. У адрозненні ад гэтых неканструктыўных паводзінаў, крытычнае мысленне з’яўляецца свядомым дзеяннем, якое імкнецца да пазнання праўды, а не да пошуку перавагі, нанясення крыўды ці абразы камусьці ці хвальбы ўласнай эрудыцыяй.


Крытычнае мысленне спрыяе фарміраванню такіх тыпаў паводзінаў, як:


  • адкрытасць на свет і іншых людзей,

  • здольнасць успрыняцця перспектывы іншых асобаў, спачування,

  • незалежнасць у мысленні і дзеянні,

  • супраціўленне неканструктыўным уплывам наваколля,

  • натуральнай цікавасці.

Развівае ўменне годнага дыскутавання і аргументацыі, фармулявання высноваў, выказвання. З прычыны таго, што крытычнае мысленне абапіраецца на актыўнае мысленне, самастойных пошуках, цікавасці, яно можа падтрымліваць працэс навучання.


Практыка і развіццё крытычнага мыслення павінныя весці да развіцця наступных уменняў:

  • вызначэнне і ўдакладненне;

  • пастаноўка пытанняў;

  • адрозненне прычын і наступстваў;

  • выказванне гіпотэзаў і правядзенне эксперыментаў, знаёмства з даследчыцкімі працэдурамі;

  • аналіз інфармацыі, ацэнка перадумоваў і праўдзівасці крыніцаў;

  • катэгарызацыя, упарадкаванне інфармацыі;

  • фармуліроўка высноваў;

  • фармуліроўка аргументаў і вядзенне дыскусіі;

  • правядзенне ацэнкі на падставе ясных крытэрыяў;

  • прыняцце вырашэння на падставе аналізу сітуацыі;

Варта памятаць, што, уводзячы метады, якія стымуліруюць працэс крытычнага мыслення, у рэпертуар дыдактычных інструментаў, мы дзейнічаем адразу па некалькіх накірунках і падтрымліваем развіццё маладога чалавека шляхам:



  • павелічэння эфектыўнасці навучання, як ужо было сказана, крытычнае мысленне – гэта натуральная цікавасць, самастойнасць у пастаноўцы пытанняў і правядзенні эксперыментаў, і само па сабе спрыяе паглыбленню і ўтрываленню ведаў;

  • стварэння матывацыі для самастойнага навучання і пазнавання свету, цікавасць, абуджаная аднойчы шляхам самастойных эксперыментаў, не згасае і стварае ахвоту далейшага пазнання свету; вучань, які мысліць крытычна, зацікаўлены навакольным светам, будзе сам здабываць інфармацыю і вучыцца таксама па-за межамі школьнага класа;

  • падрыхтоўкі да прафесійнай працы, сучасная эканоміка патрабуе людзей, якія мысляць самастойна, умеюць вучыцца і здабываць неабходную інфармацыю, не баяцца прымаць самастойныя вырашэнні;

  • развіцця самастойнасці і адказнасці ў мысленні і дзеянні;

  • падтрымкі натуральнага ў перыяд сталення працэсу фармавання асобы і свядомасці, што абапіраецца на аўтаномнае мысленне і ўласную сістэму каштоўнасцяў;

  • фармаванне ўменняў, што дазваляюць аказаць супраціў неканструктыўным уплывам наваколля (напрыклад, групам равеснікаў, якія могуць заахвочваць да рызыкоўных паводзінаў)



Частка III – метады стымулявання крытычнага мыслення
Пастаноўка пытанняў

Ідэя 1 – „Спытай пра тое, чаго хочаш даведацца.”

Навучаючы вучняў крытычнаму мысленню, заахвочвайце іх задаваць як мага болей пытанняў, якія могуць наблізіць іх да як мага больш дасканалага разумення тэмы. Пасля пачатку занятку абмалюй яго тэму, вылучыце галоўныя аспекты і праблемы, адкажыце, якім чынам цяперашняя тэма звязаная з папярэднімі. Потым падзяліце вучняў на малыя групы (4-6 асобаў) і заахвоцце іх да пастаноўкі як мага большай колькасці пытанняў, якія яны хацелі б задаць у сувязі з абмяркоўваемай тэмай. Прапнуючы вучням гэты метад, будзьце адкрытымі да іх ідэяў. Скажыце вучням, што няма кепскіх і добрых пытанняў, важным з’яўляецца ўсё, што іх цікавіць і хвалюе. Дзякуючы гэтаму ты абудзіш у вучнях цікавасць, скіруеш іх увагу на дадзеную тэму, праз што яны са значна большай эфектыўнасцю засвояць матэрыял. Калі групы скончаць пастаноўку пытанняў, запішыце ўсе пытанні на дошцы і ўпарадкуйце. Тут можна выкарыстоўваць розныя катэгорыі – агульныя пытанні, канкрэтныя пытанні, пытанні, што непасрэдна датычаць тэмы і пытанні, слаба звязаныя з тэмай. Ведучы занятак далей выкажыцеся непасрэдна па кожным з пытанняў і дайце на іх адказ.

Увага – калі здарыцца пытанне, на якое ў дадзены момант не можаце адказаць, не хвалюйцеся і не стварайце уражанне перад вучнямі, нібы гэта інакш. Прызнайся ў сваім няведанні, маеш на гэта права. Прапануй вучням, што знойдзеш патрэбную інфармацыю да наступнага занятку альбо зрабі са складанага пытання хатняе заданне, калі ўсе вучні будуць шукаць адказ на яго.
Ідэя 2 – „Пытанні і адказы.”

Навучанне дакладным і добрым пытанням можна пачаць ад падрыхтоўкі для вучняў гатовых пытанняў, на якія яны павінны будуць знайсці адказы. Пасля абмеркавання дадзенага фрагмента матэрыялу, выбярыце нейкае ключавое пытанне, абмяркуйце яго яшчэ раз прыгадваючы найважнейшыя факты, пасля чаго прапануйце вучням паўтарэнне, якое будзе зводзіцца да іх адказаў на ключавыя пытанні. Падзяліце вучняў на малыя групы (4-6 асобаў), і дайце кожнай групе па адным ці некалькі пытанняў, скіраваных на разуменне тэмы.

Прыкладныя пытанні, якія можаш задаць вучням: Чаму так сталася? Што было прычынай гэтага? Якія гэта мела наступствы? Які прыклад гэтага можна прывесці? Што не было б прыкладам гэтага правіла? Якія асобы/постаці ў гэтай справе з’яўляюцца найбольш важнымі? Хто нясе адказнасць за праблему? Што ў гэтым пытанні з’яўляецца фактам, а што міфам ці дапушчэннем? Якія найбольш істотныя змены адбыліся (колькасныя і якасныя)? Якім чынам гэтыя змены адбыліся? Чаго мы яшчэ не ведаем?

Памятайце, што пытанні павінны спрашчаць глыбокае разуменне тэмы, гэта павінны быць праблемныя пытанні, якія вымагаюць мыслення, разумення, фармуліроўкі аргументаў, а не толькі завучвання на памяць ці пошуку інфармацыі ў тэксце.

Калі кожнай групе даць розны камплект пытанняў, тады, арганізуючы прэзентацыю адказаў, вы будзеце мець магчымасць абмеркаваць усю тэму, і адначасова не будзеце сумаваць, слухаючы паўторы адказаў. Такі спосаб вядзення занятку можа ўяўляць сабой цікавае падсумоўванне выбранага фрагмента матэрыяла і падрыхтоўку вучняў да праверкі ведаў.
Фармуляванне гіпотэзаў і правядзенне эксперыментаў

Заняткі па прыродазнаўчых дысцыплінах можна зрабіць больш прыцягальнымі шляхам самастойнага правядзення эксперыментаў вучнямі. Гэта не толькі абудзіць цікавасць, але будзе таксама спрыяць працэсу адкладання матэрыялу ў памяці (тое, што мы зробім, запомнім значна лепш, чым тое, што пачуем). Гэта таксама развівае крытычнае мысленне. Гэты метад будзе яшчэ эфектыўнейшым, калі вучні самі паставяць цікавыя ім гіпотэзы і заплануюць эксперымент.

Пасля ўводзінаў у тэму і абмеркавання асноўных пытанняў разам з вучнямі трэба дамовіцца, якія зменныя з’яўляюцца ключавымі для гэтага пытання, пасля чаго (у малых групах) заахвоціць вучняў да выказвання гіпотэзаў: якія могуць быць сувязі паміж зменнымі, што з імі здарыцца ў дадзеных умовах. Калі з’явяцца і будуць запісаныя гіпотэзы, дазвольце, каб вучні самі запланавалі і правялі неабходныя эксперыменты.

Увага – пастаноўка гіпотэзаў і эксперыментаванне – гэта металы, якія могуць быць скарыстаныя таксама і на занятках па гуманітарных дысцыплінах. Адпаведнікам эксперымента тады будзе аналіз крыніцаў, якія дазволяць нам выпрабаваць пастаўленыя гіпотэзы.



Успрыняццё розных пунктаў гледжання

Заняткі па гуманітарных і грамадазнаўчых дысцыплінах – гэта выдатная магчымасць практыкавання ўмення змены пункту гледжання і прыняцця розных перспектыў. Пасля абмеркавання асноўнай тэмы вылучыце разам з вучнямі ключавыя асобы альбо групы інтарэсаў (пры абмеркаванні літаратурных герояў гэта могуць быць героі твору, на занятках па гісторыі гэта могуць быць сацыяльныя групы, уцягнутыя ў нейкі важны канфлікт, на занятках па выхаванні гэта могуць быць гістарычныя постаці канфліктнай гісторыі, абмеркаванне якой дазволіць вучням лепш зразумець тэму). Потым падзялі вучняў на малыя групы (колькасць груп павінна адпавядаць колькасці пунктаў гледжання) і папрасіце, каб кожная з іх прыняла пункт гледжання аднаго з герояў ці адной з групаў.

Калі вы абмяркоўваеце літаратурны твор альбо сацыяльную праблему, а групы павінны прыняць пункт гледжання канкрэтнай асобы, папрасі вучняў, каб адказалі на такія пытанні: як гэтая асоба адчувала сябе ў дадзены момант? Аб чым думала? Што рабіла альбо хацела зрабіць? Што яе хвалюе найбольш? У выпадку абмеркавання гістарычных альбо сацыяльных падзеяў з удзелам розных груп інтарэсаў задай вучням пытанне: якая найважнейшая мэта дадзенай групы? Што для яе важна? Чые патрабаванні яна жадае задаволіць? Якія дзеянні плануе? Чаго яна можа баяцца?

Калі вучні падрыхтуюць такія характарыстыкі, што адпавядаюць розным перспектывам, дазвольце, каб яны іх па чарзе прачыталі, а потым разам падумайце, што адбудзецца, калі асобы альбо групы інтарэсаў сустрэнуцца паміж сабой? Як розныя пункты гледжання будуць уплываць на развіццё падзеяў? Наколькі гэта магчыма, пастарайся стварыць такую сітуацыю, каб дыскусіяй кіравалі вучні, няхай яны вырашаюць, што для іх з’яўляецца найбольш важным у дадзеным пытанні.


Крытычны аналіз інфармацыі

Заняткі па гуманітарных і грамадазнаўчых дысцыплінах з’яўляюцца добрай магчымасцю для развіцця ўмення крытычнага аналіза інфармацыі. Гэтаму таксама могуць служыць праца з крыніцамі, відэаматэрыяламі і г.д.

Пасля знаёмства вучняў з выбранай крыніцай падзялі вучняў на групы і прапануй ім ацаніць дадзены матэрыял з пункту гледжання яго праўдзівасці і аб’ектыўнасці. Задай вучням наступныя пытанні:


  • якую мэту меў аўтар крыніцы?

  • што яго найбольш хвалявала?

  • якія кваліфікацыі дазваляюць аўтару займацца гэтай тэмай?

  • якія падаюцца факты?

  • якія прыводзяцца аргументы?

  • ці падмацоўваюцца аргументы звесткамі?

  • ці праўдзівыя гэтыя звесткі, ці падцвярджаюцца яны з іншых незалежных крыніцаў?

  • ці было штосьці замоўчана?


Фармуляванне аргументаў – дыскусія, якая абапіраецца на мадэлі оксфардскіх дэбатаў

Заняткі па гуманітарных і выхаваўчых дысцыплінах з’яўляюцца добрай магчымасцю для ўвядзення метаду дэбатаў. Ён вучыць фармуляванню аргументаў, развівае здольнасці да аўтапрэзентацыі, спрыяе ўдасканаленню пры прыняцці рашэнняў.



Роля настаўніка ў вядзенні дэбатаў выяўляецца ў вызначэнні тэмы ў выглядзе ясна сфармуляванага ТЭЗІСА (напрыклад: “На занятках варта ўжываць метады актывізацыі”). Апроч таго настаўнік дзеліць вучняў на тры групы, з якіх адна будзе прадстаўляць ПРЫХІЛЬНІКАЎ ТЭЗІСА, другая ПРАЦІЎНІКАЎ, а трэцяя ГЛЕДАЧОЎ. Дзве першыя групы падрыхтоўваюць спісы сваіх аргументаў, а Гледачы складаюць спіс пытанняў, якія яны б хацелі задаць дэбатуючым. Настаўнік вызначае рэгламент, час і колькасць выступаў для кожнай з груп. Праціўнікі і Прыхільнікі тэзіса выступаюць па чарзе, Гледачы могуць задаваць пытанні таксама ў часе выступаў, а ў перапынках дэбатаў галасуюць за адну ці іншую каманду, выбіраючы тую, якая іх найбольш пераконвае.
Частка IV – вырашэнне праблем
Вырашэнне праблем – гэта працэс, які уключае ўсе дзеянні, пачынаючы ад усведамлення і вызначэння праблемы да яе вырашэння і ацэнкі вынікаў дзеянняў.
Гэты працэс мае наступныя этапы:

  1. Усведамленне праблемыальбо яе адчуванне. На гэтым этапе найважнейшым з’яўляецца знайсці адказы на пытанні: У чым палягае праблема? Якія праявы гэтага? Каго яна датычыць? Што адбудзецца, калі мы не вырашым праблему?

  2. Збор і аналіз інфармацыіШто мы ведаем пра праблему? Якой інфармацыі нам не хапае? Якім чынам мы можам яе знайсці?

  3. Вызначэнне праблемы тут ключавым будзе выбар найбольш істотных элементаў і вылучэнне ключавой праблемы, аддзяленне яе ад пабочных праблем альбо яе праяўленняў?

  4. Вызначэнне МЭТЫ дзеяння перад тым, як прадумаць вырашэнне праблемы, мы павінны ясна і дакладна вызначыць мэту нашага дзеяння. Гэтая мэта павінна быць акрэслена як мага больш проста і ясна. Яна павінна адпавядаць вызначанай раней ключавой праблеме, каб нашыя дзеянні былі скіраваныя на сутнасць справы, а не толькі на праявы. Гэтая мэта павінна быць дасягальнай і адэкватнай нашым магчымасцям, каб было магчымым ажыццяўленне тых ці іншых дзеянняў.

  5. Выпрацоўка вырашэнняў – на гэтым этапе ключавм з’яўляецца генерацыя як найбольшай колькасці магчымых дзеянняў і рашэнняў праблемы. Пакуль не праводзім іх ацэнкі. Нашай мэтай з’яўляецца стварэнне як мага даўжэйшага спісу, з тым, каб выбраць рашэнне найлепшае, найбольш эфектыўнае. Гэта найбольш творчы этап вырашэння праблем.

  6. Ацэнка і выбар вырашэння толькі на гэтым этапе мы ацэньваем асобныя прапановы рашэнняў. Мы робім гэта, правяраючы, наколькі пэўная прапанова адпавядае пастаўленай намі МЭЦЕ? Наколькі спрычыняецца да вырашэння праблемы? Ці магчыма яе ажыццяўленне? Ці ў нас дастаткова сродкаў на такое вырашэнне? Гэты этап павінен скончыцца выбарам аднаго з прапанаваных вырашэнняў.

  7. Рэалізацыя вырашэння мы рэалізуем дзеянні, на якія вырашыліся на папярэднім этапе, маючы на ўвазе пастаўленую намі МЭТУ.

  8. Ацэнка зрэалізаваных намі дзеянняў пасля рэалізацыі рашэння, мы павінны праверыць, наколькі яно было эфектыўным, ці была дасягнута МЭТА, ці вырашана праблема? Калі адказ на гэтыя пытанні станоўчы, працэс вырашэння праблемы сканчваецца. Калі праблема не была вырашаная, мы працягваем пошук іншых спосабаў, вяртаючыся да пункту 5 альбо 6.


: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка