Тры ключы ад неба



Дата канвертавання04.07.2016
Памер12.7 Kb.
Тры ключы ад неба
Жыў сабе калісьці адзін вялікі кароль, найвялікшы ва ўсёй акрузе. Гэта быў час, калі людзі ведалі яшчэ, дзе знаходзіцца брама Неба.

Кароль ужо меў усё, што толькі можна было мець. Але ён жадаў здабыць яшчэ адну, найважнейшую рэч: хацеў знайсці ключы, якімі адмыкаюць брамы неба. Аднак ніхто не мог дапамагчы яму.

Кароль не шкадаваў грошаў са сваёй велізарнай скарбонкі, і плаціў іх людзям, якія вандравалі ў найдалейшыя закуткі зямлі, паўсюль шукаючы тыя шчаслівыя ключы. Ён выслаў сваіх адважных і мужных рыцараў у найбольш недаступныя мясціны. Але ўсё было дарма.

Ды вось аднойчы кароль, вандруючы на кані, ўбачыў вялізную, добра ўмацаваную браму. Вырашыў адчыніць яе. Але брама не паддалася.

Кароль сціснуў кулак і прыгразіў анёлам, якія сцераглі браму:

- Я не супакоюся, пакуль не атрымаю ключы, якія адчыняць мне гэтую браму!



Адзін з анёлаў гарэзліва паглядзеў на яго і засмяяўся, бо зямныя валадары зусім не страшныя для нябесных анёлаў. Але потым ён пасур’ёзнеў і растлумачыў каралю:

  • На зямлі ёсць тысячы ключоў, якімі можна адчыніць браму Неба. Яны расцвітаюць проста пад тваімі нагамі, але людзі іх заўсёды затоптваюць. Ты таксама зможаш іх знайсці, толькі трэба добра пашукаць. Тры з іх прызначаныя толькі для цябе. Здолееш іх знайсці - зможаш адчыніць браму Неба.

Кароль адразу саскочыў з каня і пачаў шукаць. Шмат гадоў вандраваў ён па свеце, узіраючы сабе пад ногі, але ніводзін ключ не расцвітаў.

Аднаго разу, калі ён сумны брыў па пустэльні, то ледзьве не растаптаў слабенькае, амаль высахлае дрэўца. За гады, праведзеныя ў пошуках ключоў, кароль зрабіўся менш ганарыстым - цяпер ён больш увагі звяртаў на тое, што было слабым і кволым. Кароль выкапаў дрэўца і занёс яго дахаты. Ён сам падрыхтаваў у садзе зямлю, пасадзіў у яе дрэўца, паліў яго, а потым падпёр калкамі танюткія галіны.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка