Трылогія “На ростанях”



Дата канвертавання18.06.2016
Памер19.04 Kb.
Якуб Колас

Трылогія “На ростанях”


Намацаць галінамі сонца!...”


план-канспект урока ў XI класе


Мэты:

• сфарміраваць веды вучняў па тэме;

• выпрацоўваць уменні і навыкі аналізу мастацкага вобраза, параўнальнай характарыстыкі; развіваць культуру маўлення вучняў, навыкі звязнага выказвання, працы з мастацкім тэкстам;

• на прыкладзе станоўчых герояў твора выхоўваць у вучняў лепшыя чалавечыя якасці.


Форма ўрока: урок-абагульненне .
Аўдыторыя: вучні 11”А” класа.
Абсталяванне:

  • трылогія Я. Коласа “На ростанях”;

  • прэзентацыя урока;

  • праекцыйнае абсталяванне


Ход урока:
1. Арганізацыйны момант.
2. Праца па тэме ўрока.

2.1.Паведамленне тэмы і мэт урока. Уступнае слова настаўніка “Завочная экскурсія па Радзіме пісьменніка”.

2.2 Разгадванне крыжаванкі.

2.3. Характарыстыка герояў твора (праца ў групах):


Вобраз Андрэя Лабановіча


І група : “Лабановіч – настаўнік”.

ІІ група: “Узаемаадносіны настаўніка з народам”

ІІІ група: “Чаму разыходзяцца дарогі настаўніка з тымі дзяўчатамі. З якімі ён сустракаецца на сваім шляху”

Падсумоўванне адказаў і вывад па тэме: “Для чаго чалавек жыве на зямлі?” (стар. 82)


Другарадныя вобразы

На дошцы запісана тлумачэнне слова інтэлігенцыя, узятае з “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы “


Інтэлігенцыя сацыяльная праслойка, якую складаюць работнікі разумовай працы: вучоныя, настаўнікі, артысты.
І група : “Інтэлігенты – настаўнікі”.

ІІ група: “Цельшынская інтэлігенцыя”

ІІІ група: “Панямонская і выганаўская інтэлігенцыя”

Падсумоўванне адказаў і вывад па тэме: “Інтэлігент – гэта ...”

3. Падвядзенне вынікаў урока.



•Вучні выказваюць асабістыя ўражанні ад прачытанага.


  1. Дамашняе заданне:

Напісаць міні-сачыненне “Што азначае быць інтэлігентам?”.
5. Каменціраванне і выстаўленне адзнак.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка