Турфірма "Святавіт", г. Ліда



Дата канвертавання15.05.2016
Памер31.68 Kb.

Турфірма "Святавіт", г. Ліда,


Запрашае наведаць

У рамках праекта
"Старадаўніх муроў адраджэнне"

Анімацыйныя праграмы

  1. Фарсы.

Паказ складаецца з дзвюх частак. Агульная працягласць паказу да 30 хвілін (з антрактам ў 5 хвілін). У праграме заняты 4 акторы. Агучванне – пад фанаграму.

Час выступлення – любы, зручны для Заказчыка.



  1. Гістарычная рэканструкцыя

  • "Вяселле Ягайлы".

  • "Княжы суд"

Працягласць паказу да 30 хвілін. Склад аніматарскай групы – не менш 8 чалавек. Агучванне – жывы гук (2-6 выканаўцаў).

Сеансы гістарычнай рэканструкцыі: ў рабочыя дні – з 17.30, ў выхадныя і святочныя дні – з 09.00.



Паказы адбываюцца ў "Зале Доспехаў" вежы Вітаўта.

Магчымы выбар – два фарсы альбо адна гістарычная рэканструцыя.

Дадаткова ў праграмах:

  • Аглядная экскурсія "Мінулае, сапраўднае і будучае Лідскага замка" (пешая – вакол замка і ў замкавым двары) з наведваннем вежы і баявой галерэі.

  • Паядынкі рыцараў (некалькі схватак).

  • Магчымасць прымеркі рыцарскіх доспехаў (шлем, пальчаткі), практыкаванні з сярэднявечнай зброяй (меч, сякера, алебарда).

  • Стральба з лука; кіданне суліцы (невялікага кідальнага кап'я).

  • Стральба з катапульты (малы анагр).

  • Сярэднявечныя гульні: серсо, ладзейна. .

  • Розыгрыш прызоў.

  • Агульная працягласць праграм: Фарс – да 150 хвілін (да 2,5 гадзін); Гістарычная рэканструкцыя – да 180 хвілін (да 3 гадзін).

  • Найменшая колькасць турыстаў – 40 чалавек.

  • Маецца магчымасць прыёму груп у любы час сутак! У цёмны час, у замкавым двары – факельнае асвятленне, вогнішчы і выстрал з катапульты палаючым снарадам!

  • Вядзецца продаж сувеніраў.

Кошт:

УВАГА! Ва ўсіх выпадках кошт пададзены з улікам ПДВ (НДС) – 18%

  • Фарс: дзеці – 10500 руб/чал, дарослыя – 11000 руб/чал.

  • Гістарычная рэканструкцыя: дзеці 15000 руб/чал, дарослыя – 15500 руб/чал.

Фота- і відэаздымкі на свае камеры – без аплаты.

Дадатковыя паслугі.

  • Аглядная экскурсія па горадзе Ліда (працягласць 45 хв., кошт 1 БВ з групы).

  • VIP-варыянт гістарычнай рэканструкцыі "Вяселле Ягайлы" з удзелам турыстаў у якасці запрошаных гасцей і частаваннем у стылі старабеларускай кухні + канцэрт арт-фолк групы. Агульная працягласць да 3,5 гадзін. Кошт 20000 руб./чал (для дзіцячых груп) і 25000 руб./чал. (для груп з дарослых турыстаў). Начны прыем (з 21.00, толькі для групп дарослых турыстаў) – 35000 руб/чал.

  • У зімні час – пракат канькоў і катанне на катку ў Лідскім замку. Кошт – па даведцы.

  • Навагоднія і святочныя праграмы (Дні нараджэння, вяселлі) ў Лідскім замку. Сцэнарый і кошт узгадняюцца асобна.

  • Лялечны тэатр-батлейка – 2000 руб/чал.

  • Наведванне аднаго з буйных прамысловых прадпрыемстваў горада (працягласць 45-60 хвілін. Кошт - 1 БВ з групы).

  • Наведванне унікальнай царквы абарончага тыпу ў Малым Мажэйкаве (знакамітай Мураванкі). На транспарце Заказчыка, працягласць - 90 хвілін, кошт – па даведцы.

  • Наведванне шклозавода "Неман" у г. Бярозаўка – назіранне за працэсам вырабу шкла і крышталю, наведванне музея шкла (на транспарце Заказчыка, працягласць 180 хвілін, кошт 160000 руб. з групы).

  • Відэаздымка на прафесійную лічбавую відэакамеру з прадастаўленнем касеты фармату MiniDV на месцы. Кошт 1 гадзіны здымкакў = 60000 руб. Прадастаўленне дакументальнага фільма фармату DVD (з фанаграмай и спецэфектамі) – кошт па даведцы.

  • Арганізацыя харчавання ў кропках агульнага харчавання ў горадзе – ад 6000 руб./чал.

Праграма можа быць выкарыстана ў якасці як асноўнага кампанента экскурсіі, так і дадатковага, падчас паездак у Навагрудак, Гродна, Вільню і інш.

Размясціць заяўку і атрымаць больш дакладную інфармацыю можна:

(01561) 2-43-44, 2-74-84, GSM (029) 6166949, 3787756, 8822119

Беларусь, г. Ліда, вул. Чапаева, 8. E-mail: svyatovit@tut.by Web: http://svyatovit.at.tut.by

Ліцэнзія МСіТ № 02310/0277978 да 28.07.2010 (тураператарская). Паслуга сертыфікавана! Сертыфікат № BY/112 04.03.071 0181


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка