Турыстычнае агенцтва Бірс Трэвел”



Дата канвертавання19.07.2016
Памер19.74 Kb.


Турыстычнае агенцтва «Бірс Трэвел”

вул. Герцена 10-102

Мінск 220030 БЕЛАРУСЬ

тэл. (029)7003070, (044) 7003077

grandbears@mail.by

(017) 3212433, 3212435

Запрашаем Вас на анімацыйную экскурсію

«Сярэднявечныя гульні» ў Лідскі замак

Фармат паказу: “Гістарычная мініяцюра”
У кошт уваходзіць:


  1. Праезд аўтобусам;

  2. Экскурсійнае абслугоўванне на маршруце;

  3. Аглядная экскурсія па горадзе Ліда (касцёл Узвышэння Святога Крыжа XVІІІ ст., царква Святога Міхаіла Арханёла і кляштар піяраў XVІІІ ст.);

  4. Экскурсія па "Замку Гедыміна" (вакол замка і ў замкавым двары) з наведваннем вежы і баявой галерэі;

  5. Тэатралізаваная мініяцюра з жыцця сярэднявечча альбо вогненнае шоў;

  6. Сярэднявечныя iнтэрактыўныя гульні з турыстамі на пляцоўках:

  • Стральба з лука;

  • Стральба з катапульты;

  • Бойкi на мячах с рыцарам;

  • Сярэднявечныя гульні: “серсо”, “ладзейня”.



Кошт: па запыце

Невялічкая гістарыяная даведка
Датай узнікнення Ліды лічаць 1323 год – пачатак узвядзення Лідскага замка, вакол якога паступова вырас горад. Будоўля Лідскага замку, дарэчы - аднаго з самых вялікіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі (памеры замкавага двара прыкладна 80х80 м.) прыпадае на XIV ст. У тыя часы Вялікім князем Літоўскім быў князь Гедымін, які ўвайшоў ў гісторыю, як таленавіты ваяр з крыжакамі. Лідскі замак ўяўляе сабой велічную пабудову, якая ўражвае сваімі памерамі і сваёй прыгажосцю. Вас чакае вельмі цікавая экскурсія з элементамі гістарычнай рэканструкцыі.
Маркіз дэ Анры быў знакамітым лавеласам. Аднойчы жонцы надакучылі яго "паходы налева" і, зняўшы шлюбны пярсцёнак, яна кінула яго ў маркіза. Той не разгубіўся і, выхапіўшы шпагу, - злавіў шпагай гэты персцень.

Аб гэтым выпадку стала вядома пры двары. Людовіку XIV гісторыя спадабалася. І, ставячы коску ў "караць, нельга, мілаваць", кароль займаўся яшчэ і тым, што лавіў кольцы на шпагу. Для зручнасці памеры кольцаў павялічылі.

Для чаго расказана гэтая гісторыя? Дык дзявочае прозвішча маркізы … Cerceau – Серсо. Сення гульня серсо паступова адраджаецца і, як і шмат вякоў таму, становіцца адной з самых сексуальных гульняў на свежым паветры...





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка