Твае рукі, твае рукі нада мною, Нібы лебедзі над белаю зімою



Дата канвертавання06.07.2016
Памер5.73 Kb.
ТВОИ РУКИ

Твае рукі, твае рукі нада мною,


Нібы лебедзі над белаю зімою.
Як ласкава яны кружаць
І са мной па леце тужаць,
Нібы лебедзі над белаю зімой.

Цяжка, рукі, раставацца з вамі дужа,


І без вас мне аставацца паміж сьцюжаў!
Не ляціце, рукі, у вырай,
Нада мной кружыце шчыра,
Нібы лебедзі над белаю зімой. (2 р.)

Я люблю, як твае рукі нада мною,


Нібы лебедзі над белаю зімою.
Як яны садзяцца міла,
Склаўшы крылы, склаўшы крылы,
Нібы лебедзі над белаю зімой.

Калі лашчаць валасы мне твае рукі,


Слухаю бы песню я іх рухі, рухі.
А яны пяюць шчымліва
І крыляюць (?) палахліва,
Нібы лебедзі над белаю зімой. (2 р.)

Цяжка, рукі, раставацца з вамі дужа,


І без вас мне аставацца паміж сьцюжаў!
Не ляціце, рукі, у вырай,
Нада мной кружыце шчыра,
Нібы лебедзі над белаю зімой. (2 р.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка