Твой шлях у эфір!



Дата канвертавання15.05.2016
Памер32.69 Kb.
Праект
“Твой шлях у эфір!”


Резюмэ.
Маеца на мэце заахвочванне школьнікаў да радыёаматарства, канструявання электронных самаробак і асабістых радыёстанцый, ўдзелу ў працы на калектыўнай радыёаматарскай станцыі з ужываннем сучасных відаў кампутарнай радыёсувязі, навязвання праз эфір кантактаў са сваімі аднагодкамі як на Беларусі? так і за яе межамі, ўдзел ў мясцовых і міжнародных спаборніцтвах па радыёсувязі.


Абгрунтаванне праекта.
З 1974 году, на працягу больш дваццаці пяці гадоў, пры шчучынскай Станцыі Юных Тэхнікаў працавала афіцыйна зарэгістраваная аматарская радыёстанцыя (пазыўны знак EW4WE). З верасня 2008 года палічана мэтазгодным аднавіць яе працу ў эфіры. “Твой шлях у эфір!” - праект пошуку магчымасцей усталявання сціслых кантактаў вучнямі малодшых і старэйшых класаў школ г. Шчучына праз радыёаматарскі эфір са сваімі калегамі ў розных кутках свету. Праца ў радыёаматарскім эфіры, уключаючы cучасныя лічбавыя кампутарныя і спадарожнікавыя сувязі, дасць магчымасць юнакам бліжэй далучыцца да еўрапейскіх каштоўнасцей праз сціслыя кантакты са сваімі аднагодкамі. Дазволіць мець зручную магчымасць удасканальвання валодання замежнымі мовамі, больш грунтоўна пазнаць і авалодаць сучаснымі кампутарнымі тэхналогіямі сувязі праз працу ў эфіры з мясцовымі і замежнымі радыёаматарамі.
Мэта праекту:

- аднавіць працу калектыўнай аматарскай радыёстанцыі (EW4WE), улічваючы сучасныя магчымасці ужывання лічбавых кампутарных і спадарожнікавых сувязей,

- вывучэнне асноў радыятэхнікі,

- даць магчымасць вучням малодшых і старэйшых класаў г. Шчучына далучыцца да радыёаматарства праз працу на калектыўнай аматарскай радыёстанцыі,

- удасканальванне валоданнем капутарам i кампутарнымі тэхналегіямі працы ў эфіры,

- удасканальванне валоданнем замежнымі мовамі праз працу ў эфіры,

- даць магчымасць юнакам наблізіць еўрапейскія каштоўнасці праз іх сціслыя кантакты с замежнымі радыёаматарамі,

- умацаванне грамадзянскай супольнасьці праз больш разнастайныя, сучасныя накірункі працы,

- выхаванне ў моладзі калектыўнай працы над вырашэннем агульных мэтаў.
Апісанне дзейнасці:

- давесці абсталяванне аматарскай радыёстанцыі да якаснага працоўнага стану,

- даць сябрам гуртка асноўныя звесткі па радыётэхніцы, практычнаму канструяванню, кампутарнай грамаце,

- навучыць сяброў гуртка працы на калектыўнай радыёстанцыі,

- распрацаваць і зрабіць кампутарную раздрукоўку паштовак-квітанцый для пацвярджэння праведзенных сувязей,

- зрабіць куток станаўлення караткахвалёвага радыёаматарства Шчучыншчыны і дасягненняю працы ў эфіры,

- інфармаванне насельніцтва праз мясцовыя сродкі масавай інфармацыі аб гуртковай працы i пашырэнне кола сяброў гуртка,

- распрацоўка і выданне інфармацыйных буклетаў і фотаздымкаў з мэтаю заахвочвання далучэння новых груп моладзі да радыёаматарства,

- падтрымка Шчучынскага сайту www.schuchin.net , адкрыцце старонкі “Клубу радыёаматараў” з мэтанакіраваным інфармаваннем яго наведвальнікаў аб працы радыёаматарскай радыёстанцыі.
Дадаткі:
артыкулы і фотаздымкі папярэдняй працы – Пра тых хто побач

– Свет нашых захапленняў


fota.zip - фотаздымкі сяброў калектыўнай радыестанцыі – 1974 – 1991 г.г.
UR5EGF Log - кампутарная праграмма апаратнага журнала для працы ў радыёаматарскім эфіры http://cqrivne.com.ua/ur5eqf/files/ur5eqflogsetup41.EXE
TR4W - кампутарная праграмма працы ў мясцовых і міжнародных спаборніцтвах па радыёсувязі http://tr4w.qrz.ru/

EU_EW.zip - (N6TR) – дадаткі да праграммы TR4W, адаптацыя праграммы пад беларускія спаборніцтвы http://bfrr.net/index.php?sid=082a8b10e4a8b5020c36b47ac055cba5


CW Master - кампутарная праграмма вывучэння азбукі Морзе http://qrz.ru/shareware/files.phtml?group=18&st=0
orbitron - кампутарная праграмма сачэння за спадарожнікамі, у тым ліку радыёаматарскімі. Дазваляе дакладна пралічыць арбіту радыёаматарскага спадарожніка і значна лягчэй правесці праз яго радыёсувязь http://www.stoff.pl/orbitron/summary.php?rus
e1998 - кампутарная праграмма пачынаючага радыёаматара па зборцы электрычных схем http://e1998.newmail.ru/




: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка