Алесь Бадак
Н арадзіўся 28 лютага 1966 года ў вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і рабочых. У школе цікавіўся творчасццю Ясеніна, потым Андрэя Вазнясенскага, Якуба Коласа. У 1983 г. пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1984-1986). Зноў вучыўся ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 г. Сябра СП СССР з 1990 г.
З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборніка паэзіі «Будзень» (1989). Пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце "Будаўнік камунізму", якая цяпер называецца "Ляхавіцкі веснік". Пазней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. На пачатку 90-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы Алеся Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. У апошні час выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.
Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы
Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца - Мінск: Беларус. Энцыкл. iмя П. Броўкi, 2014. - ( Кніжная паліца для школьніка).
Жывёлы . - Мн.: Маст. лiт., 2009. -( Усiм пра ўсё) .
За ценем самотнага сонца - Мн.: Маст. лiт., 1995.
Мы купілі “кракадзіла”: вершы. – Мн.: Юнацтва, 1995. – 32с.
Насякомыя - Мн.: ЛiМ, 2011. -( Усiм пра ўсё).
Невероятные истории из жизни волшебников - Мн.: ЛiМ, 2011.
Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзмаў . - Мн.: Звязда, 2014 .
Побег на край дождя - Мн.: Четыре четверти, 2014. -( Б-ка Саюза пiсьменнiкаў Беларусi).
Расліны /- Мн.: Маст. лiт., 2008. - ( Усiм пра ўсё).
Літаратура аб жыцці і творчасці
Алейнік,Л. Нельга двойчы ўвайсці ў адну раку… //Полымя. – 2008. - №5. – С.111-116.
Верціхоўская, М. Прачытаем разам : [літ.крытыка] // Маладосць. - 2006. - № 2. - С. 132-138.
Гарадніцкі,Я. Паэзія – 2011: зямное і ўзвышанае. – Полымя. – 2012.- №10. – С.169-184.
Шаўлякова,І. Маланкавыя будні самотнага сонца //Маладосць. – 2006. - №7. – С.130-136.
Явіч,Я. Паэт эпохі кніжных скарбаў //Літаратура і мастацтва. – 2015. – 30 студзеня.
|