У. А. "Навагрудскі дзяржаўны гандлёва эканамічны каледж" Беларусы на карце свету



Дата канвертавання21.05.2016
Памер227.8 Kb.
У.А. “Навагрудскі дзяржаўны гандлёва – эканамічны каледж”

Беларусы на карце свету

(сцэнарый пашыранага пасяджэння кружка “Спадчына”)

Кіраўнік кружка: Першукевіч Н.Я.

Навагрудак 2010

Мэты: - пазнаёмiць навучэнцаў з iмёнамi беларусаў, якiя аказалiся не па сваёй волi за межамi сваёй краiны, там праславiлiся, але засталiся да канца сваiх дзён сынамi Беларусi, чыiмi iмёнамi названы гарады, пасёлкi, унiверсiтэты , хрыбты, горы, пралівы;

- выхаванне нацыянальнай самасвядомасцi, патрыятызму, жадання жыць i працаваць на карысць сваёй Айчыны.



Абсталяванне; - мультымедыйны цэнтр, магнiтафон.

ХОД MEPAПРЫEMCTBA

  1. Уступнае слова кiраунiка кружка Першукевiч Н.Я.

  2. Песня "Беларусь мая''. На яе фоне iдзе паказ елайдаў аб прыгажосцi роднага краю.

  3. Паведамленнi навучэнцау з паказам слайдаў.

А. Irнацiй Дамейка;

Б. Тадэвуш Касцюшка;

В. Барыс Вiлькiцкi; '

Г. Пётр Казлоў;

Д. Мiкалай Каржанеўскі;

Е. Мiкалай Пржавальскi;

Ж. Iociф Гашкевiч;

З. Зыгмунт Мiнейка



  1. "Песня аб Радзiме", словы Г.Бураўкiна.

  2. Паведамленнi навучэнцаў:

А. Iван Чэрскi;

Б. Мiкалай Лявонцьеў;

В. Бенядзiкт i Уладзіслаў Дыбоўскiя.


  1. Песня "Зорачкi", словы i музыка Новiкава-Пяюна.

  2. Паведамленне навучэнкi аб беларускiх палярнiках.

  3. Гiмн "Зваяваным", на словы Я..Купалы.

  4. Верш Н. Арсенневай “Малiтва”.

  5. Заключнае слова кiраўнiка кружка.

Вось ужо каторы год пры кабiнеце гiсторыi працуе кружок "Спадчына". Ён займаецца даследаваннем нашай беларускай спадчыны, белых плямаў у нашай гісторыi, знакамiтых людзей нашай Бацькаўшчыны, пра якiх мы яшчэ мала што ведаем. Нашы кружкоўцы былi пераможцамi не аднаго рэспублiканскага конкурсу творчых работ. Заўсёды ёсць апантаныя гiсторыяй маладыя людзi. Пра нас беларусаў кажуць у свеце: "Беларусы, маеце такую багатую гiсторыю, столькiх славутых людзей i самi мала што пра ix ведаеце". Мы жывём цяпер у свабоднай незалежнай краіне. Вывучэнню гісторыі Бацькаўшчыны, вяртанню памяці яе слаўных сыноў усё больш надаецца ўвагі.Сёння мы хочам Вас пазнаёміць з імёнамі славутых сыноў Беларусі, сярод іх ёсць і нашы землякі, якія не па волі лёсу апынуліся ў іншых краінах, на чужыне. Лёс іх быў незайздросны:палон, ссылка, эміграцыя. Іх фізічныя сілы ўдалечыні ад Радзімы падтрымлівала цвёрдасць духу, прага да ведаў, мужнасць, працавітасць, аптымізм. Яны выжылі ў чужых краях, праславілі іншыя краіны, але засталіся сынамі роднай Беларусі. Для асэнсавання ўласнай годнасці нам трэба памятаць, што наша краіна дала свету не толькі Ф.Скарыну, Ф.Дастаеўскага, А.Міцкевіча, Марка Шагала але і вядомых вучоных даследчыкаў Зямлі.

Сённяшняе наша мерапрыемства мае назву “Беларусы на карце свету”.(Назва напісана на фоне карты свету.)

Наша задача – пазнаёміць вас з імёнамі беларусаў, якія праславілі іншыя краіны, але засталіся сынамі сваёй Айчыны, чыімі імёнамі названы горы, хрыбты, астравы, пралівы, тэрыторыі, гарады і пасёлкі. А мы пра іх мала што ведаем.



Вядучы 1 Ігнат Дамейка -вучоны, геолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Мядзведка Наваградскага павета, цяпер Карэліцкі раён, у 1802г. Удзельнік паўстання 1830-1831г. Аказаўся ў Парыжы, затым у Чылі. Заснаваў горную прамысловасць у Чылі, даследаваў яе багацці. Нацыянальны герой Чылі. Імя яго носіць горад Пуэрто-Дамейка,горны хрыбет, мінерал і фіялка віёла дамейкона. Быў рэктарам Чылійскага ўніверсітэта. Яму пастаўлены помнік у Сант’яга. Памёр у 1889г.

Вядучы 2 Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся ў фальварку каля Косава, цяпер Івацэвіцкі раён. Кіраўнік паўстання 1794г. у Беларусі, Літве і Польшчы. Удзельнік вайны за незалежнасць паўночна-амерыканскіх калоній у 1775- 1783гг. на баку арміі каланістаў. Ганаровы грамадзянін ЗША, Францыі і Польшчы. Пахаваны ў Вавелі пад Кракавам. Яму пастаўлены помнікі ў Кракаве, Лодзі. Вашынгтоне, Чыкага. Яго імем названы горад у штаце Місісіпі акруга ў штаце Індыяна, самая высокая гара ў Аўстраліі, астравы на Алясцы. Яго імем названы вуліцы ў Гродна, Брэсце, Косаве.

Вядучы 3 Вількіцкі Барыс Андрэевіч (1858-1913) родам з Мінскай губерніі, гідрограф, геадэзіст, генерал-лейтэнант. Узначальваў экспедыцыю на Новую зямлю, кіраваў навуковымі даследаваннямі на Енісеі і Обскай губе. У гонар яго названы праліў паміж Паўночнай зямлёйі п-вам Таймыр і востраў у Карскім моры.

Вядучы 4 Каржанеўскi Мікалай Леапольдавiч родам з Вiцебскай губepнii, даследчык Поуначы Pacіi, Цянь-Шаня, Памiра. Iмем яго названа вяршыня на Цянь-Шанi i ледавiкi на Памiры.

Вядучы 5 Пржавальскi Мiкалай Мiхайлавiч (1834-1888). Нарадзiўся на мяжы са Смаленскай губернiяй, якая была ў складзе Беларусi. Знакамiты падарожнiк, даследчык Цэнтральнай Aзii, Тыбета, генерал-маёр. Яго продкi i цяпер жывуцьна Вiцебшчыне. Яго iмем названы хрыбет у Тыбеце, горад Пржавальск каля возера Iсык-Куль.

Вядучы 6 Iociф Антонавiч Гашкевiч, беларускi знаўца Японii, дыпламат. Гэтаму дасведчанаму, дапытлiваму чaлавеку давялося прайсцi складаны i пакручастыс жыццёвы шлях. Зведаў ён i радасць вучонага, i шчасце даследчыка, i прыемныя адкрыццi натуралiста. I хто б сёння мог паверыць, што былы палонны мог стаць першым расiйскiм консулам у Японii. А яшчэ здолеў заваяваць давер i павагу ў даволi насцярожаным японскiм асяроддзi, займеў прыхiльнiкаў i нават сяброў. Ён здзейснiў шмат карысных спраў, якiя сталі знакавымi не толькi для ўсталявання нармальных дзелавых руска-японскiх адносiнаў, але i наладжвання паразумення памiж людзьмi. Iociфy Гашкевiчу, аднаму з нямногiх iншаземцаў, дазволiлi пабываць на ўнутранай тэрыторыi Японii i нават у яе сталiцы горадзе Эда (цяпер Toкio). Аказалi i найвышэйшы давер: запрасiлi ў двор сёгуна — самога правiцеля Японii. Хто ж ён быў гэты незвычайны чалавек? Нарадзiўся Iociф Антонавiч Гашкевiч у 1814г. у Мiнскiм павеце ў сям'i сельскага святара. Iociф атрымаў вышэйшую духоўную адукацыю і стаў бы неблагiм пастырам, далучаў бы людзей да слова Божага, калi б не вялiкае захапленне замежнымi мовамi. 25-гадовы юнак накiроўваецца ў сваё першае падарожжа — ў Кiтай, дзе пражыў 10 гадоў. Затым у складзе экспедыцыi Пуцяцiна - ў Японiю. Там ён вывучыў японскую мову, склаў "Японска-рускi слоўнiк". Першы слоўнiк, якi выйшаў у 1857 годзе, быў узнагароджаны Дзямiдаўскай прэмiяй. Аднак галоўнай справай яго стала дыпламатычная мiсiя ў якасцi першага расiйскага консула. Працаваў ён плённа, вынiкова i сумленна. Шмат карысцi прынёс Pacii. У 1865г. Гашкевiч вярнуўся ў Пецярбург. Аднак Iociф Антонавiч сумаваў па сваёй Беларусi. Ён пакiдае сталiцу i ў 1867г. купляе невялiкi маёнтак каля Астраўца. Беларуская зямля шчыра прыняла свайго выхаванца. Нядоўга ён цешыўся роднымi краявiдамi. 3 мая 1875г. стацкi саветнiк Iociф Антонавiч Гашкевiч пакiнуу гэты свет.

Нашага земляка спачатку ўславiлi ў сябе японцы. У японскм пасёлку



Хэда ёсць музей Iociфa Гашкевiча, у гарадку Фудзi ўзведзены помнiк матросам i афiцэрам рускага фрэгата "Дзiяна", на якiм значыцца прозвiшча і нашага земляка. У горадзе Хакадатэ, дзе знаходзiлася першае расiйскае консульства, у 1989г. устаноўлены ў музеі бронзавы бюст Iociфa Гашкевiча. Яго імем названы залiў у Паўночнай Карэi, Чосанман па-карэйску. Годна ушаноўваецца памяць нашага земляка на яго радзiме — у беларускiх публiкацыях, у бюсце, пастаўленым у Астраўцы. Але самы надзейны помнiк — людская памяць. Пакуль не знiкне яна, 6удзе жыць i iмя нашага славутага земляка Iociфa Антонавiча Гашкевiча, першага беларуса — дыпламата, якi годна паспрыяў наладжванню расiйска-японскiх адносiнаў і ўславiў сябе прызнаным у цэлай Еўропе "Японска-рускiм слоунiкам".

Вядучы 7

Зыгмунт Мiнейка -ганаровы грамадзянiн Грэцыi. Нарадзiўся ў в.Балванiшкi (цяпер Зялёны Бор) Ашмянскага павета ў 1840г. у шляхецкай сям'i. Вучыўся ў Вiленскай гiмназii, ягоным таварышам стаў Францiшак Багушэвiч. Пасля вучыўся ў Мiкалаеўскiм iнжынерным вучылiшчы ў Пецярбургу. Вучылiшча давала не толькi армейскую спецыяльнасць, а i рыхтавала ўсебакова адукаваных, культурных людзей. На першым плане ў Мiнейкi была iдэя свабоды. Ён знаёмiцца з нелегальнай лiтаратурай. У 1861г. у сталiцу прыйшлi звесткi аб выступленнях супраць самадзяржаўя ў Польшчы, Лiтве, Беларусi. Ён едзе на Радзiму, на Ашмяншчыну i ўключаецца у вызвaленчы рух. Iм зацiкавiлася палiцыя, пачалiся арышты. Мiнейка праз Вiльню, Лiду, Слонiм i Пiнск дабраўся ў Галiцыю, далей былi Румынiя, Турцыя, Iталiя. У Генуi прадоўжыў ваенную падрыхтоўку, але вучоба аказалася нядоўгай. У яго на Радзiме ў 1863г. пачалося паўстанне. Мiнейка вяртаецца на Радзiму i ўзначальвае паўстанцкi атрад. Склаў план штурма Вiльнi i захопу ў палон губернатара Мураўёва. Мiнейка быу арыштаваны як iнсургент. Яго выдалi свае. Моцна бiлi, доўга ляжаў у шпiталi. Рашэнне суда ад 5 лiпеня 1863г. было такое: "За кiраванне мяцежнай шайкай у Ашмянскiм павеце Вiленскай ryбepнii на працягу 10 дзён - пакараць смерцю - растрэлам". Мацi сабрала апошнiя грошы i за добрую узнагароду выкупiла сына. Смяротнае пакаранне было заменена на катаржныя работы у Ciбip. Адтуль яму ўдалося збегчы. Пад чужымi дакументамi ён аказаўся ў Маскве на явачнай кватэры Баляслава Шастаковiча (дзеда будучага кампазiтара Дзмiтрыя Шастаковiча, якога сёння ведае ўвесь свет). Потым ён перабраўся ў Пяцярбург, там у яго было шмат сяброў. Але ён зразумеў, што лепш яму падацца за мяжу, у Парыж. У Францыi тады аказалася шмат рэвалюцыянераў, якiя праследавалiся ў Pacii. Для падрыхтоўкi новага паўстання эмiгранты з Лiтвы, Беларусi, Польшчы сталi слухачамi Акадэмii Генеральнага штаба Францыi ў Парыжы. Яму прапанавалi ехаць у Алжыр. Такая прапанова для яго, якi жадаў свабоды ўсiм народам, была абразлiвай. Ён адказаўся. "Не магу накладваць путы няволi на людзей" Вырашыў развiтацца з Францыяй, выехаў у Балгарыю, затым жыў у Турцыi i Грэцыi. Грэцыя прывабiла сваей багатай i славутай гiсторыяй i культурай. Яму прапанавалі пасаду галоўнага iнжынера правiнцыi Эпiр i Фесалiя. Задумаў правесці раскопкi, каб знайсцi славуты старажытнагрэчаскi храм у Дадоне. Мінейку давялося шмат папрацаваць над першакрынiцамi, перагарнуць твораў старажытнагрэчаскiх аўтараў. Адкрыццё Дадоны мела рэзананс ва ўсiм свеце. Аднак не толькi Дадона прынесла яму славу, ён стварыў першую ў гiсторыі этналагiчную карту Эпiра, дзе ў старажытнасцi знаходзiлася першая дзяржава грэкаў. Праз 30 гадоў у 1810г. i за карту, i за адкрыццё Дадоны, i за шматлiкiя тапаграфiчныя работы парламент прысвоiў Мiнейку званне ганаровага грамадзянiна Грэцыi. Ён там знайшоў i сямейнае шчасце. У сям'i нарадзiлася сямёра дзяцей, якiя сталi вартымi бацькi. Дачка Соф'я стала жонкай вядомага грэчаскага дзеяча Г.Папандрэў. Але туга па Радзiме не згасла ў яго сэрцы. Жывучы ў Афiнах, наведваў бібліятэку, каб знайсцi якiя-небудзь звесткi аб Радзiме. Наведваўся на Радзiму ў 1922-1923г. Прызнаваўся: "Я пабываў у многiх кутках свету, бачыў розныя цудоўныя гарады, але Вiльня назаўсёды засталася ў маiм уяўленнi цудоўнейшым з ix, а Лiтва — самым цудоўным краем". Не стала Мiнейкi 27 снежня 1825г.

Вядучы 8

Iван Чэрскi. Нарадзiўся ён на Вiцебшчыне ў 1845г. Цяжка знайсцi другога суайчыннiка, падарожнiка, чый лёс быў бы больш цяжкi, чым Iвана Чэрскага. Ён рана страцiў бацьку, прымаў удзел у паўстаннi 1863-1864г. Самаадукацыя замянiла яму вышэйшую школу, палiтычных злачынцаў туды не прымалi. Аказаўшыся ў Ciбipы ў якасцi ссыльнага ён праз усю Ciбip з Омска ў Iркуцк прайшоў шлях, не маючы сродкаў на дарогу, часта галадаў. Даследчы талент I.Чэрскага разгарнуўся на берагах самага глыбокага ў свеце возера — Байкал. Вучоны сiстэматызаваў i апiсаў рэшткi жывёл, знайшоў косцi 20 вiдаў. Чэрскi вывучаў прыроду Саян, Прыангар'я, Якуцii. Вучоны асуджаў тых заходнiх даследчыкаў, якiя пагардлiва ставiлiся да жыхароў Паўночнай Aзii. Ён прызнаваў, што народы гэтыя самабытныя i таленавiтыя. Любымi шляхамi ён iмкнуўся аблегчыць жыццё простых людзей. Прыйшоў да высновы, што моцныя маразы ў гэтых краях Ci6ipы не могуць чынiць перашкоды развiццю земляробства. Памёр ён ад туберкулёзу ў 1892г. Ён так сумаваў па сваёй Радзiме. Ва Ўсходняй Ciбipы вучонаму стаяць вечныя помнiкi. Гэта горная сiстэма Чэрскага, краж Чэрскага ў Забайкаллi, гара Чэрскага пад Iркуцкам, перавал Чэрскага на рацэ Харок, далiна Чэрскага ў Саянах, пасёлак Чэрскi ў нiзоўях Калымы.

Вядучы 9

Мiкалай Лявонцьеў (1862-1910) Генерал-губернатар экватарыяльнай Афрыкi. Нарадзiўся ён у 1862г. у колiшняй сталiцы ВКЛ — Наваградку. Ад бацькi прывiлася яму любоў да перамены месцажыхарства. Сцяпану Лявонцьеву давялося нямала дзе служыць. Выхаванне на падзеях даўнiны i ратных подзвiгах нашчадкаў прадвызначыла прафесiю яго сына Мiкалая. Ён стаў ваенным. Гэтая прафесiя яму надакучыла, ён вырашыў заняцца нечым больш рамантычным, грошы былi, i ён накiраваўся за мяжу са сваiмi сябрамi. Наведалi Iндыю, прывязлi шмат уражанняў.У гэты час улады paбiлi захады, каб пашырыць аўтарытэт Pacii. Яго запрашае ваенны мiнiстр Пётр Ванноўскi, ураджэнец Мiнска i прапаноўвае экспедыцыю ў Эфiопiю. Лявонцьеў тэрмiнова прадае свае маёнткi, якiя перайшлi яму па спадчыне i едзе ў Эфiопiю. У арганiзацыi экспедыцыi яму дапамог рускi падарожнiк А.Елiсееў. У 1894г. падарожнiкi прыплылi ў першы афрыканскi порт Джыбуцi. Лявонцьеву ўдалося наладзіць сяброўскiя адносiны з iмператарам Менялiкам II. Аднойчы яны прагаварылі да ранiцы. Менялiк II застаўся настолькі задаволены гэтай размовай, што з радасцю назваў Лявонцьева сваiм лепшым сябрам. У час абедаў i сустрэч яго пачалi садзiць побач з iмператарам на вялiзны стул з суцэльнага кавалка чорнага дрэва, такога гонару ўдастойвалiся толькi самыя прыблiжаныя да Менялiка II людзi. У час Iтала-Эфiопскай вайны 1895-1896гг Лявонцьеў быў ваенным саветнiкам у Менялiка II. Расiя у той час пастаўляла зброю народу Эфiопii. Лявонцьеў быў узнагароджаны ордэнам Зоркi 1 ступенi. У сваiм дзённiку ён адзначыў: "Патрыятызм насельнiцтва дасягнуў такiх памераў, якiя б зрабiлi гонар любой еўрапейскай краiне".Менялiк ІІ належным чынам ацанiў заслугі Лявонцьева за тую вялiкую паслугу, якую ён аказаў эфiопскаму народу. Яму было прысвоена вышэйшае вайсковае званне - джазмегi. Спецыяльна для яго ўвялi званне графа Абiсiнскай iмперыi, а рускi ўрад узнагародзiў Менялiка II ордэнам Св.Георгiя. Iмя нашага адважнага земляка вядома ўсяму цывiлiзаванаму свету. Сапраўды, неслужывы дваранiн з Наваградка, дзякуючы нястомнай энергii, рэдкай настойлiвасцi i незвычайнаму розуму дасягнуў таго, што стварыў для Pacii важную саюзнiцу ў Афрыцы - Эфiопiю. На гэтай зямлi, якая стала яму роднай, ён знаходзiўся да 1899г i з'яўляўся генерал-губернатарам Экватарыяльнай вобласцi Эфiопii. Памёр ён у 1910г. не на Радзiме, а на чужбiне, у Парыжы. На помнiку надпiс: "Лявонцьеў Мiкалай Сцяпанавiч, падарожнiк, генерал-губернатар Экватарыяльнай Афрыкi". Iмя яго сёння занесена ў Беларускую энцыклапедыю.

Вядучы 10

Браты Дыбоўскiя (Бенядзiкт i Ўладзiслаў).

Ix Радзiма - маёнтак Адамарын Вiлейскага павета. Бенядзiкт i Ўладзiслаў знакамiтыя вучоныя заолагi, батанiкi, мiнеролагi, яшчэ i ўрачы i публiцысты. Скончылi абудва Дэрпцкi (Тартускi) унiверсiтэт. За ўдзел у паўстаннi 1863-1864г. Бенядзiкт сасланы ў Ciбip, а Ўладзiслаў пасаджаны ў турму. Бенядзiкт Дыбоўскi даследаваў флору i фаўну Прыбайкалля, побыт, вераваннi, мову буратаў. Брат яго Ўладзiслаў пасля вызвалення з турмы жыў у Нянькаве на Навагрудчыне, тут ён купiў маёнтак, а ў Войнаве пад Любчай жыла ix сястра Мальвiна, якая была ix добрым анёлам. Уладзiслаў тут апрацоўваў тыя матэрыялы, якiя прысылаў з Ciбipы Бенядзiкт. Акрамя гэтага, ён даследаваў флору i фаўну Навагрудчыны. Гербарый Навагрудскай зямлi ахвяраваў Кракаўскаму ўнiверсiтэту. Збiраў беларускi фальклор. Апублiкаваў кнiгу "Беларускiя прыказкi з Наваградскага павета", "Беларускiя загадкi з Мiнскай гyбepнii". Браты Дыбоўскiя мелi i выдатныя лiнгвiстычныя здольнасцi, акрамя роднай мовы, добра валодалi польскай, рускай, нямецкай, французскай, англiйскай, эсперанта. Уладзiслаў добра ведаў i вельмi любiў паэзiю А.Мiцкевiча. Як вядома, А.Мiцкевiч большую частку свайго жыцця правёў у выгнаннi, адкуль бачыў прыгажосць свайго роднага краю яшчэ больш выразна. Дыбоўскi ўспамiнае славуты ўступ да "Пана Тадэвуша"

Радзiма Лiтва!

Усю красу тваю бачу

дзiўную

I сягодня апiсваю,



бо па табе сумую.

У той час Бенядзiкт, жывучы некaлькi тыдняў у карчме “Свiцязянка”, даследаваў в.Свiцязь тымi ж самымi прыборамi, што i Байкал. “Свiцязь - найцiкавейшае з лiтоўскiх азёр, бо ў iм такiя раслiны, якiх няма нiдзе ва ўсім краi”, - пiсаў ён. Уладзiслаў моцна захварэў. Яго забiрае сястра ў Войнава "Цяпер я вымушаны пакiнуць чароўны Нянькаў назаўсёды", - пiсаў ён. Тым часам яго брат едзе на Камчатку, там працуе ўрачом, вывучае этнаграфiю мясцовага насельнiцтва. Абодва браты з'яўлялiся замежнымi членамi карэспандэнтамi Акадэмiй навук у Кракаве, Празе, Берлiне, Львове, дактарамi навук, прафесарамi, а Бенядзiкт Дыбоўскi — член-карэспандэнт АН СССР да 1930г.

Уладзiслаў Дыбоўскi памёр у 1910г. Пахаваны ў Войнаве пад Любчай. Ад яго помнiка цяпер застаўся толькi фундамент. Бенядзiкт памёр у 1930г. Пахаваны ў Львове. Iмя яго носiць навуковы кацер АН Pacii, ёсць яго музей. Удалечынi ад навуковых цэнтраў напружана i плённа працавалi вучоныя з еўрапейскiм iменем браты Дыбоўскiя. Не дзеля кар'еры, не дзеля грошай. Адзiн у далёкай Ciбipы, другi на Навагрудчыне. Ix iмёны навечна ўвайшлi ў гiсторыю. Адна з вулiц нашага горада Навагрудка носiць iмя Ўладзiслава Дыбоўскага.

Вядучы 11

Каб у нашым доме было ўтульна i мiрна, неабходна ўсебакова вывучаць нашу планету — Зямлю. Стыхiя на Зямлi заўсёды прыносiла людзям нямала праблем i ахвяр. Як жа беларусы даследуюць Зямлю ў пачатку ХХIст. Далёка ад Беларусi зямныя полюсы, але ёсць у нас свае палярнiкi. Першая група беларускiх палярнiкаў — Аляксандр Барысевiч, Вiталь Мазуркевiч, Андрэй Рэмiн, Юрый Судак на чале з Уладзiмiрам Драбо дабралiся 7 студзеня 2000г. да Паўднёвага полюса i ўстанавiлi там Дзяржаўы сцяг Рэспублікі Беларусь . Тады ж беларускiя i расiйскiя даследчыкi устанавiлi праваслаўны крыж, абраз Мiкалая Ўгодніка, запалiлi сiмвалiчны агонь мiру. Другая група беларускiх палярнiкаў на чале з Уладзiмiрам Драбо ў сакавiку 2001г. за месяц прайшлi па маршруту Берынга, ад вусця р. Об да пасёлка Уэллен — экспедыцыя "Палярнае кальцо". Гайдашоў, Турышаў удзельнiчалi ў Першай беларускай экспедыцыi ў Антарктыду ў красавiку 2007г. Падрыхтавана да эксплуатацыi першая беларуская станцыя ў Антарктыдзе "Гара вячэрняя". Работа беларускiх палярнiкаў прадаўжаецца.

Наталля Арсеннева "Малiтва"

Магутны Божа! Уладар сусветаў, вялiзных сонцаў i сэрц малых,

Над Беларусяй цiхой i ветлай

рассып праменне Свае хвалы.

Дай спор у працы будзённай, шэрай,

на хлеб штадзённы, на родны край. Павагу, сiлу i велiч веры

ў нашу праўду, у прышласць - дай!

Дай урадлiвасць жытнёвым нiвам, учынкам нашым пашлi ўмалот.

3paбi свабоднай, зрабi шчаслiвай краiну нашу i наш народ!

Заключэнне.

Вы пазнаёмiлiся са знакамiтымi людзьмi, якiя не па сваёй волi аказаўшыся на чужыне, праславiлiся, зрабiлi гонар тым краiнам i засталiся сынамi Беларусi. Сёння ганарымся iмi i мы. Да нас вяртаецца памяць. Ix iмёны мы заносiм у энцыклапедыi, ставiм помнiкi, рэстаўруем ix радавыя сядзiбы. Сёння наша краiна свабодная i незалежная. Можна свабодна паехаць у любую краiну. Многiя маладыя людзi так i мараць жыць i працаваць за мяжой. Паверце таму, што вы пачулi сёння. Туга па Радзiме - страшэнная рэч. Ездзiце ў турыстычныя паездкi, набывайце i ўдасканальвайце веды за мяжой, але вяртайцеся на Радзiму, жывiце i працуйце на карысць сваёй Айчыны.

Літаратура

1. Алесь Марціновіч. Хто мы, адкуль мы… Мн., “Беларусь”, 2007.

2. Вітаўт Чаропка. Лёсы ў гісторыі. Мн., “Беларусь”, 2005.

3. Вітаўт Чаропка. Адысея Грандэ Эдукадора. Беларускі гістарычны часопіс №4, 2003г.

4. Вітаўт Чаропка. Адысея Зыгмунта Мінейкі. Беларускі гістарычны часопіс №10, 2010г.

5. А.Мальдзіс. Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Внп. 1. Мн.,2000г.

6. Навагрудчына ў гістарычна – культурнай спадчыне Еўропы. Мн., УП “Рыфтур”2010г.

7. В.П.Грицкевич. От Нёмана к берегам Тихого Океана. Мн., Пламя, 1988г.

8. С.Г.Галанціёнаў, Г.М.Яцкевіч. Рыцар навукі з Нянькава. Мн., Навука і тэхніка, 1989г.

9. А.Валахановіч. Браты Дыбоўскія. Беларускі гістарычны часопіс №8, 2008г.

10. Навагрудскія чытанні. Выпуск І-ІV. Навагрудак (1993-2004).






: arch -> vospitanie -> pershukevich
pershukevich -> Культурна-гістарычная і прыродная спадчына Беларусі: сусветнае прызнанне
arch -> Конкурсу па беларускай мове для вучняў5-х класаў "Скарбы мовы: моўныя загадкі"
vospitanie -> Выхаваўчая гадзіна “Час выбраў нас” г. Навагрудак, 2011 Мэта
arch -> Таварыства Калібры
arch -> Конкурсу для вучняў 10 11-х класаў " знак таленту"
pershukevich -> Закончыла Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы
vospitanie -> Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж
vospitanie -> Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка