У цэнтра сцэны крыж. Голас Пана Езуса з укрыцця. Постаці прыходзяць з разных месцаў касцёла Ціхая музыка



Дата канвертавання17.06.2016
Памер53.18 Kb.

Сцэнаграфія: У цэнтра сцэны крыж. Голас Пана Езуса з укрыцця. Постаці прыходзяць з разных месцаў касцёла... Ціхая музыка.
1.Багаты чалавек трымае ў руках сотовы:

На мне вісіць столькі спраў.Ўсе чагосці ад мяне хочуць. Нічога не атрымоўвацца, а яшчэ гэтыя паперы! А, дзе яшч...Зараз... зараз...тут.

Трэба толькі прааналізаваць іх.( Чуецца голас з-за сцэны )
Езус: Куды так спяшаешся ? Ёсць больш важныя рэчы! Супакой духа, вытрымка, пяшчота. Ці дбаеш пра гэта?
Багаты чалавек: пяшчота, вытрымка..Не, гэта хіба не для мяне. Гэта занадта цяжка і занадта прыгожа, каб быць сапраўдным.
Езус: Але ці спрабаваў хаця б паглядзець на гэтыя важныя справы з адлегласці ?
Багаты чалавек: А ці буду я што - небудзь за гэта мець?
Езус: Здольнасць да самакантролю, больш сяброў і час на размову са Мной.
Багаты чалавек: Дзякуй за параду. Падумаю над гэтым

( Павольна адыходзіць.)
2.Хворы чалавек:Цяжка цяпер жыць. Занятыя людзі не заўважаюць мяне. Цяжка быць і жыць хвораму чалавеку. Не бачу ніякага сэнсу ў тым, што са мной адбываецца.
Езус: Чалавеча, як цябе клічуць?
Хворы чалавек( НН )
Езус: Тваё імя паказывае, што ты калісьці быў ахрышчаны. Я цябе ведаю. У той дзень, ты стаў дзіцём Бога. З таго дня з’яўляешся хрісціянінам. Так?
Хворы чалавек: Так, але адкуль я ведаю, з кім я размаўляю?
Езус: Памятае адзін дзень, калі ў прыліве любові ты сказаў на малітве: “Божа, ўсё вытрымаю дзеля Цябе: “
Хворы чалавек: Так, памятаю, але не думаў, што Ты ўспрымаеш гэта ўсур’ёз.
Езус: Я прызвычаіўся ставіцца паважна да тых, каго кахаю.
Хворы чалавек: Дык значыць, гэта пакута ад Цябе?
Езус: Так, ты дапамагаеш Мне ратаваць свет!
Хворы чалавек: Добра, ужо больш не буду наракаць. Дзякую і іду за Табой.
3.Тры дзяўчынкі:
І- Уявіце сабе, Юлька ўчора зазірала ў дзённік.

ІІ- Але як клясуха ўсхвалявалася, калі ўбачыла заплямлены дзённік!

ІІІ- Ведаеце, што? Я яе не люблю: яна апранаецца, як у вёсцы.
Езус: Каго так жыва абмяркоўваеце?
І – Нікога!

ІІ- А Ты хто такі, што пытаешся пра гэта?

ІІІ- Мама казала мне не размаўляць з чужымі.
Езус: Добра разумею тваю маму. Аднак ведаю, што вы нарушылі 8 –ое прыказанне. Ці якаясьці з вас памятаюць яго?
І - Канешне: Не сведчы фальшыва супраць бліжняга свайго.
Езус: Добра. Ці прымяняеце яго ў жыцці?
ІІ- Ну, не так поўнасцю.

ІІІ- Юлька гэта не заслугоўвае.


Езус: Для кожнага важна добрая думка.Задумайцеся і вечарам, калі зробіце рахунак сумлення, дасце Мне адказ. Да вечара!
4. Камунійныя дзяўчынкі:
І- Паглядзі, які прыгожы гадзіннік я атрымала ад маёй хроснай.

ІІ- А я табе заўтра, калі прыйдзеш да мяне, пакажу ровар ад хроснага.

ІІІ- А мая хросная купіць мне залаты ланцужок.
Езус: Алё, алё..што гэта, мае дзяўчынкі? Нічога не чую пра тое, што прынялі ў сваё сэрца Святую Камунію. Ці гэта для вас ужо мала значыць.?
І- Не, але я хацела пахваліцца, тым, што атрымала.
Езус: Хвальба не адносіцца да вартасцяў. А вы ўжо некалькі хвілін, ні пра што іншае акрамя толькі як пра падарункі .Зрабіце для Мяне трошкі больш месца ў сваім сэрцайку. Добра?
ІІ- З гэтым роварам я перабольшыла. Прабач.

І- Я таксама не атрымаю камп’ютэр. Прабач, Каця, што я цябе падманула.


5.Тры дзяўчыны:
І- Слухайце. Я ўчора даведалася, што ў касцёле будзе Крыжовы шлях. Пайдзеце на яго? Бо я пайду.

ІІ- У мяне шмат урокаў. Мне трэба атрымаць пяцёрку, бо інакш у мяне не будзе залатога медаля.

ІІІ- А мне трэба паглядзець мой любімы серыял.( ...........)

Я глядзела ўсе серыі і не хачу нічога прапусціць.


Езус: Чую, што некаторыя з вас вельмі занятыя, а час посту-цяумольна мінае.
ІІІ- Хто Ты такі, што робіш нам заўвагу? Я маю права рабіць ўсё, што мне падабаецца.
Езус: Канешне, маеш. Але не ўсе рэчы добрыя.Згаджаешся?
ІІ- Але бацькі амбіцыёзныя і не вынесуць весткі, што я не атрымала залатога медаля.
Езус: Залаты медаль і амбіцыі бацькоў – гэта дзве розныя рэчы.Аддаванне чэсці Богу адносіцца да аднаго з першых прыказанняў. Ты павінна яшчэ раз усё гэта прадумаць.
ІІ- Паспрабую. А так сапраўды, я толькі прыкрываюся бацькі, каб не ісці ў касцёл. Можа, гэта мая лянота.
ІІІ - То што, дзяўчаты, ідзёце?
Дзяўчыны: Ідзём! ( становяцца на калені перад крыжам ).

6.Маці Божая:
Узнялі Цябе, Сыне ,высока, з высокага, з высокага дрэва і на Мне затрымаўся Твой погляд. Калі Ты быў маленькі , я Маці, прытуляла Цябе да Сябе, а цяпер Ты вырас і валадарыш у цярновай кароне. Гэта людзі, хаця самі малыя, узялі Цябе

і ўкрыжавалі. ( Паварочываецца да людзей ).


Пытаю вас: што Ён зрабіў вам злога? Ці не памятаеце, як уваскрасіў Лазара, дзяўчынку і як вярнуў зрок Варфаламею?

А можа, і ты не раз абапёрся на Яго цуд?



( абдымае крыж і рыдает )

7. Ян :

Не плач! Езус даручыў мне заняцца Табой. Я чуў з Яго вуснаў тыя словы: Маці, гэта сын Твой. Сыне гэта Маці Твая. Мая Маці – Твая ! Наша Маці!.Ніхто не можа зразумець яе боль. Звяртаюся да цябе, малады чалавеча, шануй сваю маці і не рань яе сэрца.



8.Магдалена: ( трымае в руцэ камень )
Маё імя Магдалена. Пазнала Яго тады, калі іншыя хацелі мяне каменаваць. Яго погляд, лагодны, цярплівы, міласэрны,змяніў маё жыццё.Я тут, каб сказаць табе, што гэта Ён Збаўца свету. Дзеля Яго варта жыць . Кахаю Яго.
9.Вераніка:
Не ведаю, ці пазнаў хто – небудзь мяне. Я Вераніка. Езус пакінуў мне свой партрэт. Памятаю, быў тады спякотны дзень. Я стаяла з іншымі жанчынамі, калі вялі Галілеяніна. Быў бяссільны. Хтосьці зневажальна крычаў, іншыя размахвалі кулакамі, яшчэ іншыя плявалі на Яго прыгожы твар. Тады я падышла да Яго. Прыклала хустку. Паглядзіце, вось яна! З таго часу нашу яе ў сваім сэрцы. І ўжо ніколі з ёй не развітаюся.

10. Апавядальнік:
Ужо мінула дзве тысячы год з той пары, як людская несправядлівасць асудзіла Бога. Нас не было там у той час, але Ён думаў пра кожнага з нас.

11.Дзве дзяўчынкі: ( трымаюць у руках скарбонкі)
І- Сёння я ўкінула ў скарбонку 200 рублеў. Я адмовілася ад жавальнай гумкі.
ІІ- А я ўкіну пасля абеду, мне мой старэйшы брат абяцаў даць на чыпсы. Замест таго, каб купіць іх пакляду грошы ў скарбонку. Так я дапамогу дзецям, якія бядней за мяне.

Апавядальнік:
Бог так палюбіў свет, што паслаў Свайго Адзінароднага Сына, каб кожны, хто ў Яго верыць, меў жыццё вечнае. Ці верыш у Гэта?




: images -> stories -> files -> credo -> teatr
teatr -> Знойдзеныя мары … аповед пра Божае Нараджэнне, якое працягваецца Героі
teatr -> К вифлеему не очень далеко” “Да Бэтлеема не вельмі далёка” Лектар 1
teatr -> Калі мы бачылі Цябе, Пане?
teatr -> Батлейка без слоў – музычная батлейка Час каля 20 хвілін Героі
teatr -> Цемра, фанаграмма –гадзіннік, мелодыя – amomentLost Адвэнт – чаканне Голас аўтара
teatr -> Батлейка з нашых часоў музычная батлейка Героі: Юзаф
teatr -> Дары Артабана (сцэнка на Божае Нараджэнне)
teatr -> Дакраніся да міласэрнасці (цэлебрацыя для моладзі) І. Уступ




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка