У чароўнай краіне



Дата канвертавання02.07.2016
Памер14.26 Kb.
КТС “ У чароўнай краіне
Задачы: выклікаць цікавасць да выяўленчай дзейнасці, падрыхтоўка да лялечнага спектакля, вучыць рабіць дэкарацыі да спектакля, развіццё пачуцця прыгожага, эстэтычнага густу, фантазіі.
Падрыхтоўчая работа. За дзень да КТС настаўнік расказвае дзецям казку.

“У адным каралеўстве злы калдун украў усе пэндзлікі. Бо ён лічыў сябе лепшым мастаком і заўсёды вельмі злаваўся, калі хто-небудзь маляваў лепш за яго. Калдун марыў аб тым, каб людзі перасталі маляваць. Але жыхары каралеўства не кідалі свайго любімага занятку і запрасілі на дапамогу сяброў пэндзліка.”


Дзеці спрабуюць адгадаць, каго запрасілі людзі(тое, чым можна маляваць).

Можна маляваць ніткамі, губкай, палачкай, траўкай, тканінай, пальцамі, бульбай.

Вучням даецца заданне: знайсці дома “сяброў пэндзліка” і прынесці ў клас для афармлення запрашэнняў на спектакль “Рукавічка”, артыстамі ў якім будуць самі дзеці і іх старэйшыя сябры.

Ход КТС


Першы этап. Гульня “Аукцыён ідэй “. Дзеці выказваюць ідэі па маляванню падручнымі матэрыяламі, дэманструюць фрагменты малюнкаў.

Другі этап. “На балі”. Настаўнік прапануе вучням адправіць сваіх памагатых(сяброў пэндзліка) на баль. Гучыць плаўная музыка, і дзеці на лісце паперы малююць іх танец.

Трэці этап. “Запрашэнне”.

- Адпачыўшы на балі, - гаворыць настаўнік, - “сябры пэндзліка” дапамогуць нам выканаць цяжкую, але радасную работу – намаляваць запрашэнне гасцям на наш спектакль “Рукавічка”.



Абмяркоўваецца, што можна намаляваць на запрашэнні (сюжэт казкі, казачных герояў, занавес, афішу і інш.). Кожны вучань (можна парамі) працуе над упрыгожаннем знешняга боку запрашэння.
Чацвёрты этап. (праводзіцца ў другі дзень). Чытанне казкі “Рукавічка”. Размеркаванне роляў. Выраб дэкарацый да спектакля.
Падвядзенне вынікаў КТС
: files -> 06-4
06-4 -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
06-4 -> План правядзення тыдня прадметаў эстэтычнага цыклу Яварская сярэдняя школа
06-4 -> У чароўнай краіне
06-4 -> Кл гадзіна 4 клас Тэма: Усе прафесіі важны, усе прафесіі патрэбны
06-4 -> Дызайн і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 4клас Тэма: Колер як важны элемент народнага мастацтва
06-4 -> Вершы і загадкі пра людзей розных прафесій
06-4 -> Факультатыўны занятак 4 клас Тэма: Музыка ў народных абрадах і святах (Каляды)
06-4 -> План правядзення тыдня музыкі, працоўнага навучання, выяўленчага мастацтва ў пачатковых класах




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка