У далёкія-далёкія часы жылі такія ж дзеці як і вы смелыя, адважныя і цікаўныя. Яны жылі ў цудоўнай краіне сярод зялёных лясоў, сініх азёр і рэк



Дата канвертавання02.07.2016
Памер13.08 Kb.


У далёкія-далёкія часы жылі такія ж дзеці як і вы – смелыя, адважныя і цікаўныя. Яны жылі ў цудоўнай краіне сярод зялёных лясоў, сініх азёр і рэк. Адно ў іх было дрэнна – яны не маглі пакідаць свой горад, бо дарог яшчэ не было, толькі вузкія сцяжынкі, якія не сыходзілі далей знаёмага лесу. І ніякіх знакаў, якія вялі дадому, не было…

Але аднойчы ўвосень, у кастрычніку, калі зоркі на небе сама высока, начное сіняе неба прачарціла падаючая знічка. Яна была зусім маленькая і звалілася прама ў горад, на адну з плошчаў. Цікаўныя і адважныя жыхары са здзіўленнем разглядалі знічку, якая ззяла цёплым яркім залацістым святлом. Яно асвятляла ўвесь горад і яркім промнем біла ў начное неба. Прайшло шмат часу, жыхары прывыклі да начнога зорнага святла, а знічка за гэты час ніколечкі не згасла.

І тады адважныя і цікаўныя дзеці горада вырашылі адправіцца ў падарожжа ў невядомыя землі. Яны разбіліся на некалькі атрадаў і пайшлі ў розныя бакі свету. Кожны вечар яны аглядаліся назад і бачылі над вяршынямі дрэў промень зорачкі, які свяціўся так жа ярка, як і раней. Іх падарожжа доўжылася шмат дзён. Ім сустракаліся на шляху розныя выпрабаванні, таямніцы, прыгоды і, вядома, новыя сябры. У дарозе яны вучыліся пазнаваць свет вакол сябе праз свае ўласныя справы. Вярталіся яны ў свой горад на святло знічкі і распавядалі іншым дзецям цікавыя гісторыі пра далёкія краіны. І новыя атрады маленькіх смельчакоў адпраўляліся ў цудоўныя экспедыцыі.

Праз шмат год знічка пачала гаснуць. Цьмяная знічка стала знакам пачатку ўсіх дарог, якія да таго часу праклалі жыхары горада ва ўсе краіны свету, а смелых адважных дзяцей назвалі акцябратамі.



Акцябронак – гэта маленькі адважны першаадкрывальнік. Ён гатовы ісці па новых дарогах і пазнаваць шмат новага, спраўляцца з цяжкасцямі, удзельнічаць у прыгодах. Яго жыццё поўнае цікавых сустрэч, добрых спраў і адкрыццяў.
: doc
doc -> Савет камандзіраў гімназіі
doc -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
doc -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
doc -> Прадмова 3 р а з д з е л дааліiмпiійская мiіфалогiія
doc -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
doc -> “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
doc -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
doc -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
doc -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
doc -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка