У іосіфа Іосіфавіча шмат сапраўдных сяброў



Дата канвертавання18.06.2016
Памер17.17 Kb.

У Іосіфа Іосіфавіча шмат сапраўдных сяброў


Дзякуй, хлопчыкі, што не забываеце. Вельмі рады вас бачыць зноў, — не хаваў задавальнення ад сустрэчы з гасцямі ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы Іосіф Іосіфавіч Смяцюх. – Здаецца, і няма ў мяне асаблівых праблем. Яшчэ маю моц у свае 83 гады, але калі прыехалі, то ад дапамогі не адмоўлюся.

А тым часам, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні І.А. Курыла, інспектар групы прапаганды і навучання С.К. Бакун з раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і некалькі работнікаў пажарнага паста №11 г.п. Жалудок ужо знайшлі чым заняцца. Хто ўзяў вілы, а хто граблі і стаў наводзіць парадак каля дома ветэрана, а хто вырашыў адрамантаваць веласіпед.

Іосіф Іосіфавіч нарадзіўся ў вёсцы Малое Сяло, што непадалёку гарадскога пасёлка Жалудок, у сялянскай сям’і . А яна была не малая – восем чалавек. Кожны яе член з самага рання і да позняга вечара працаваў на зямлі. Таму і юнак з ранніх гадоў зведаў цану кавалка хлеба. Шмат давялося ўсяго перажыць. На фронт пайшоў пасля вызвалення раёна Чырвонай Арміяй. Служыў у Войску Польскім. Быў вадзіцелем “палутаркі”. Вазіў на перадавую артылерыйскія снарады, рознае ўзбраенне, паліва для танкаў і іншай ваеннай тэхнікі. Словам, забяспечваў усім неабходным наступаючыя часці 2-ой арміі 2-га Беларускага фронту. Неаднойчы трапляў пад бамбёжкі. Але хлопцу пашанцавала – ні разу не быў паранены. Прымаў удзел у вызваленні Варшавы, фарсіраванні Одэра і ўзяцці Берліна, вызваляў Чэхаславакію. Дамоў вярнуўся 1947 годзе. Ордэн Айчыннай вайны, медаль “За перамогу над Германіяй” і іншыя ўзнагароды ўпрыгожваюць яго кіцель.

У мірны час дапамагаў арганізоўваць мясцовы калгас, быў рахункаводам. Але  так атрымалася, што ў пажарную часць, якая размяшчалася ў Жалудку, тэрмінова патрабаваўся вадзіцель. З таго часу Іосіф Смяцюх ажно 36 гадоў ратаваў ад агню маёмасць жыхароў і гаспадарак раёна. За гэта ўзнагароджаны ганаровым знакам “Выдатнік пажарнай аховы”.

Ды і пасля выхаду на пенсію І.І. Смяцюх займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю: працяглы час быў членам пасвыканкама, старастам вуліцы Першамайская, дапамагаў людзям вырашаць розныя надзённыя патанні, сачыў за парадкам. Яго ведаюць і паважаюць аднавяскоўцы. І цяпер, калі што здарыцца, ідуць да яго па параду, па падтрымку.

Іосіфа Іосіфавіча не забываюць былыя і цяперашнія калегі-пажарнікі. Часцяком, дарэчы, як і да іншых сваіх саслужыўцаў-пенсіянераў, наведваюцца, аказваюць неабходную дапамогу. Ветэран вайны І.І. Смяцюх жаданы і ганаровы госць на святочных урачыстасцях, прысвечаных Дню Перамогі.


Сяргей ГАРДЗЕЙЧЫК.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка