У краіне інтарэсаў” І. Мэты І задачы



Дата канвертавання15.05.2016
Памер32.71 Kb.
Зацвярджаю

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама

___________________П.П. Графутка

П А Л А Ж Э Н Н Е

аб раённым аглядзе-конкурсе аматарскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах

У краіне інтарэсаў”
І. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ


  • Падтрымка і стымуляванне, далейшае развіццё аматарскіх аб’яднанняў, павышэнне іх ролі ў дзейнасці дзяржаўных клубных устаноў раёна;

  • Прапаганда творчай дзейнасці лепшых аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах і выкарыстанне іх вопыту пры стварэнні новых клубных аб’яднанняў, адпавядаючых сучасным патрабаванням у сферы вольнага часу розных катэгорый насельніцтва, у тым ліку дзяцей, падлеткаў і моладзі;

  • Папулярызацыя дзейнасці клубных аб’яднанняў праз разнастайныя праграмы, накірункі і формы сумеснай дзейнасці;

  • Удасканаленне ўзроўню інфармацыйна-творчага вядзення клубнай дакументацыі


ІІ. УМОВЫ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ
Раённы агляд-конкурс аматарства праводзіцца 16 сакавіка 2014 г. на базе Забалоцкага СДК. У ім прымаюць удзел аматарскія аб’яднанні, клубы па інтарэсах раёна.

Згодна з заяўкамі ў аглядзе-конкурсе ўдзельнічаюць аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах па наступных накірунках дзейнасці: грамадска-культурныя, гісторыка-краязнаўчыя, традыцыйнай культуры, мастацкія, прыродазнаўчыя, спартыўныя, фізкультурна-аздараўленчыя, мастацка-тэхнічныя, калекцыйна-збіральніцкія, сямейна-бытавыя.

У адпаведнасці з асноўным накірункам дзейнасці аматарскае аб’яднанне самастойна вылучае форму ўдзелу ў аглядзе-конкурсе: тэматычныя і забаўляльныя праграмы, выстаўкі, паказы калекцый, канцэртныя нумары, візітныя карткі і інш.

Працягласць сцэнічнага выступлення аматарскага аб’яднання ад 10 да 15 хвілін.

Пакет творчай справаздачы кожнае аб’яднанне рыхтуе з абавязковай дакументацыяй (пашпарт, статут, планы работы на 2014 год, спісы ўдзельнікаў і членаў савета, сцэнарыі мерапрыемстваў, летапісы і фотаальбомы клуба, аб’яднання, 2-3 пастанощчыя фотаздымки щдзельникщ абъяднання і інш.)

Заяўку падаць да 1 сакавіка 2014 года у Смалявіцкі раённы арганізацыйна-метадычны цэнтр у друкаваным ці электронным выглядзе (smolevichi.rmcnt@mail.ru; тэл-факс 80177654016), наступнай формы (Дадатак).
Удзельнікі забяспечваюць выступленне і ўдзел у конкурсе рэквізітам і касцюмамі самастойна.
ІІІ. КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ
Дзейнасць аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах, якія ўдзельнічаюць у раённым аглядзе-конкурсе ацэньваецца па наступных крытэрыях:


  • Мастацка-эстэтычны ўзровень прадстаўленых выступленняў, візітовак, выстаў клубных аб’яднанняў;

  • Наяўнасць і адпаведнае вядзенне клубнай дакументацыі;

  • Стабільнасць саставу, рэгулярнасць правядзення паседжанняў і клубных мерапрыемстваў;

  • Выкарыстанне шматлікіх форм і метадаў дзейнасці аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах.


ІV. УЗНАГАРОДЖВАННЕ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ АГЛЯДУ-КОНКУРСУ
Склад журы вызначаецца аргкамітэтам, рашэнне журы перагляду не падлягае. Аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах на раённым аглядзе-конкурсе аматарства “У краіне інтарэсаў” па рашэнні журы ўзнагароджваюцца граматамі, сувенірамі. Пераможцы агляда-конкурса за 1, 2 і 3 месца ўзнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.

ДАДАТАК
Заяўка

на ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе аматарскіх аб’яднанняў,

клубаў па інтарэсах

У краіне інтарэсаў”




  1. Назава калектыва (клуба па інтарэсах, аматарскага аб’яднання, з паведамленнем накірунка дзейнасці і узроставай прыналежнасці): _________________________________

  2. Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка калектыву_______________________________________




  1. Месца жыхарства__________________________________

  2. Пашпартныя звесткі : серыя____ №_________выданы_______

Дата выдачы__________, асабісты нумар _____________,

хатні адрас _______________________________________



  1. Назва праграмы__________________________________

  2. Спіс удзельнікаў

  3. Да заяўкі дадаецца 2 пастановачныя фотаздымкі каллектыва у электронным выглядзе, сцэнарый праграмы не больш за 10-15 хвілін.

  4. Кіраўнік клубнай установы ____________________________________

___________________________________

(подпіс)
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка