У раённай «Вахце Памяці» машканскія краязнаўцы занялі першае месца ў аргані­зацыі патрыятычных мерапрыемстваў



Дата канвертавання17.06.2016
Памер24.08 Kb.
Першае знаёмства хлопчыкаў і дзяўчынак са школьным музеем адбываецца яшчэ ў дзіцячым садку. Першы ўрок для першакласнікаў праходзіць таксама менавіта ў музеі. Па матэрыялах экспазіцыі, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, вучні знаёмяцца з героямі-аднавяскоўцамі, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з ворагам. Асаблівая ўвага засяроджваецца на такіх паняццях, як «герой» і «подзвіг».
Выклікае вялікі інтарэс такая форма работы, як чытанне франтавых лістоў. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што вучні самастойна выбіраюць лісты, а потым разам з юнымі краязнаўцамі чытаюць і аналізуюць іх.
У раённай «Вахце Памяці» машканскія краязнаўцы занялі першае месца ў аргані­зацыі патрыятычных мерапрыемстваў.
Вялікую цікавасць выклікаюць матэрыялы музея, размешчаныя ў экспазіцыі, прысвечанай героям-землякам П.М.Машэраву, А.К.Гараўцу, І.І.Камінскаму. Праз выхаванне патрыятычных пачуццяў падтрымліваецца інтарэс да з’яў мінулага і сучаснага грамадскага жыцця. Рабяты вучацца даваць ацэнку падзеям, выказваць свае меркаванні.
Пяты год гурткоўцы «Памяці» супрацоўнічаюць з раённай газетай «Голас Сенненшчыны», дзе расказваюць пра аднавяскоўцаў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пра гераічнае мінулае і працоўныя дасягненні землякоў, падзеі, якія адбываюцца ў школе, папаўняючы такім чынам матэрыялы летапісу навучальнай установы. Дзякуючы супрацоўніцтву з «раёнкай» рабяты два разы
станавіліся пераможцамі абласнога конкурсу СМІ «Слова — за намі», іх праца адзначалася дыпломамі І ступені. Асаблівым гонарам стаў альбом «Старонкі ваеннай гісторыі», дзе сабраны газетныя выразкі публікацый, які таксама папоўніў фонд матэрыялаў школьнага музея новымі звесткамі, бо рабяты стараліся расказаць пра кожнага аднавяскоўца – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.
Успаміны ветэранаў, свае назіранні гурткоўцы выкарыстоўваюць у творчых работах пад час удзелу ў раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах. За доследную работу «Таямніцы малой радзімы» вучаніца 5 класа Алёна Валодзькіна ў раённым конкурсе заняла другое месца. А ў акцыі патрыятычнага выхавання, якая праходзіла ў раёне ў кастрычніку мінулага года, краязнаўцы гуртка «Памяць» занялі першае месца.
У час святкавання 570-годдзя г.Сянно гурткоўцы прынялі ўдзел у стварэнні квілта «Роднай зямлі матывы» і сталі пераможцамі. У дні святкавання 95-гадовага юбілею з дня нараджэння П.М.Машэрава член гуртка Вераніка Казлова ўдзельнічала ў абласных чытаннях, прысвечаных знакамітаму земляку, якія праходзілі ў абласным Палацы дзяцей і моладзі. А потым у якасці ганаровых гасцей Вераніка Казлова і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Аляксандраўна Іванькова былі запрошаны на ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае памяці П.М.Машэрава, у Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт, з якім Машканскую школу звязвае даўняе сяброўства. Вераніка прачытала верш, прысвечаны славутаму земляку. Далі слова на ўрачыстасці і Святлане Аляксандраўне.
Нядаўна члены гуртка «Памяць» прынялі ўдзел у рэспубліканскім паэтычным конкурсе «Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкаю цвіла», дзе верш Аляксандра Кавалёва быў адзначаны як лепшы.
Каб зрабіць работу музея больш канкрэтнай і мэтанакіраванай, яго савет распрацаваў наступныя накірункі дзейнасці: умацаванне ролі патрыятычнага выхавання на ўроках і пазакласных мерапрыемствах, прапаганда гераічнага мінулага, выхаванне беражлівых адносін да нацыянальных і культурных традыцый, клопат і ўвага да ветэранаў вайны і працы, працяг збору матэрыялаў для экспазіцыі.
Работа ў музеі не спыняецца. Яго рэгулярна наведваюць вучні іншых устаноў адукацыі раёна. Зусім нядаўна юныя экскурсаводы правялі цікавую экскурсію для машчонскіх школьнікаў.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Хроніка вызвалення
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка