У суботу Янка ехаў ля ракі. Пад вярбой Алёна мыла рушнікі



Дата канвертавання07.01.2017
Памер6.88 Kb.
РУШНИКI

У суботу Янка ехаў ля ракі.

Пад вярбой Алёна мыла рушнікі.

- Пакажы Алёна броды земляку,

Дзе тут пераехаць на кані раку?
-Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды,

Не муці мне толькі чыстае вады.

У маркоце Янка галавой панік,

Упусціла дзеўка беленькі рушнік.


- Янка, мой саколік, памажы хутчэй,

Ой, плыве-знікае рушнічок з вачэй!

- Любая Алёна, я ж вады баюсь,

Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.


Супыніўся гнеды пад вярбой густой,

Цалавала Янку Лена над ракой.

Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі...

Па рацэ далёка рушнікі плылі.


Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі...

Па рацэ далёка рушнікі плылі.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка