Убягае ўнучка: “Добры дзень, бабуля! Як ты сябе адчуваеш, даражэнькая?”



Дата канвертавання06.07.2016
Памер107.17 Kb.
Вялікдзень.

У зале ўстанаўліваюцца дэкарацыі, імітуючыя вясковую вуліцу (некалькі хатак, плот, вярба). На пярэднім плане залы размешчаны атрыбуты сялянскай хаты. Бабуля рыхтуецца да свята: падмятае падлогу, сцеліць на стол чысты абрус.



Убягае ўнучка: “Добры дзень, бабуля! Як ты сябе адчуваеш, даражэнькая?” (Бабуля адказвае).

Унучка. А што ты робіш?

Бабуля. Ды вось унучанька, да Вялікадня рыхтуюся.

Унучка. А што гэта за свята такое?

Бабуля. Вялікдзень - веснавое свята. Гэта свята вышэйшае за ўсе іншыя - свята са святаў і ўрачыстасць з урачыстасцей. У гэты дзень фарбуюць яйкі. Яйка - сімвал чырвонага сонца. У Вялікдзень ходзяць валачобнікі, спяваюць, танцуюць, жадаюць людзям здароў’я, шчасця, дабрабыту. За гэта іх частуюць усялякімі стравамі. З гэтага свята сонца ў лета коціцца.

- Алеська, дапамажы мне, я пірог пагляджу, а ты яйкі пафарбуй… (дзяўчынка апускае белае яйка, а дастае фарбаванае) і ўпрыгож імі пірог (Алеся выкладвае яйкі вакол пірага).

А зараз я пакладу фарбаванае яйка ў чыстую ваду. Кажуць, што калі гэтай вадой памыць бабулю, то яна памаладзее і разбагацее (мые сабе твар), а калі гэтае яйка пакатаць па тварыку дзіцяці, то яно ўвесь год будзе румяненькім і здаровенькім (катае яйка па шчочках унучкі, затым дзецям). Унучанька, прачытай нашым гасцям верш, які называецца “Вялікдзень”.

Вялікдзень, Вялікдзень -

Найвялікшы дзень!

Ззяе сонечны прамень,

Ўцякае цень.

У гэты дзень Іісус Хрыстос

З мёртвых уваскрос.

Ён цяпер глядзіць на нас

З вышыні нябёс.

Хто ў нядолі, хто у бядзе,

Ён да тых ідзе,

Бо шануе нас усіх

Як дзяцей сваіх.

Бабуля. Ой, дзеткі, пагляньце сонейка засвяціла. Якая добрая прыкмета - з’яўленне сонца на ясным небе. Яго ігранне вяшчае цёплае лета, багаты ўраджай, добрых сяброў усім дзеткам.

Дзіця. Сонейка свеціць ад ранку да вечара,

Сонейка грэе ад ранку, да вечара,

І не таму, што рабіць яму нечага

Хоча яно, каб шумелі сады.

Каб у садах спелі дзецям плады,

Каб колас у полі хіліўся к раллі

Каб травы раслі,

Каб кветкі цвілі.

Каб людзі шчасліва

Жылі на зямлі.

І.Муравейка

Выконваецца песня “Свяці, свяці, сонейка”.

Дзіця: Ну-ка, братцы,

Збірайцеся гуртам,

Пойдзем у тое сяло,

Павіншуем іх са святам Хрыстовым,

З Хрыстовым днём, чырвоным яйцом.

Дзеці-валачобнікі бяруць кошыкі, ідучы спяваюць валачобныя песні. Падыходзяць да бабулі і кажуць.

Дзіця. Тут сабраліся ды добры малайцы,

Добры малайцы ды валачобнікі,

А ішлі яны, ішлі гуляючы,

Слаўнага сяла ўсіх пытаючы,

Слаўнага сяла ды багатага двара:

Дзіця. “А ці спіш-ляжыш ты слаўны гаспадар?

Надары гасцей, каб ішлі часцей,

Нашы дары ні вялікі, ні малы.

Пару яек ды з варэннем пірагі?”



Дзеці - валачобнікі. Хрыстос уваскрос, сын Божы!

Можна да вас?



Бабуля. Уваісціну уваскрос! Запрашаем у госці.

Дзеці - валачобнікі. Не тамі гасцей, надары хутчэй!

Нам дар невялікі трэба.

З вялікіх паноў - па трыста рублёў,

З лепшых паноў - па сто рублёў.

Не дасі абаранак -

Разлаем увесь ганак.



Бабуля. Валачобнікі - людзі добрыя,

Валачыліся, намачыліся.

Зайшлі к бабцы - пасушыліліся.

Была ў бабкі курка рабенька,

Нанесла яец поўны карабец,

Дала бабка ўсім па яечку.



Выконваецца песня “Чырвонае кока”.

Дзіця. Дай вам Божа, добрыя гаспадары,

Доўга жыцці, вясёлымі быці!

Хай вашы дзеткі будуць як у полі кветкі.

Хай ваша ніва будзе ўрадліва!



Дзіця. Дай вам Бог, надзялі Хрыстос

Падольш пажыці, пабольш нажыці.

Грошай мяшок і дабра карабок.

Бабуля. Дзякуй вам, валачобнікі, за вашыя пажаданні. Вялікдзень! А вось гуртам і скакаць весялей! Давайце станцуем святочны карагод.

Выконваецца карагод “Каго я люблю, таго і вазьму”.

Бабуля. Валачобнікі, дзякуй вам, павесялілі вы нас, можа яшчэ цікавае, што раскажаце.

Дзіця. Ведаем прымаўкі цікавыя.

Дзіця. Пачаўся месяц снегам - канчаецца травой, а дождж вясновы воза золата каштуе.

Дзіця. Старыя людзі кажуць, што ў гэты дзень мядзведзь вылазіць з бярлогі, лісіца нару мяняе. Вярба цвіце.

Бабуля. У вербную нядзелю (за тыдзень да Вялікадня). У царкве вярбу свенцяць. Вось і я была ў царкве, бацюшка папырскаў на вярбу святой вадой і вярба стала чароўнай. Вярба першая вясну адчувае, першая сонейку лісток адкрывае. Паслухайце верш пра яе.

Дзіця. Куды ні пасадзіш,

Яна прыжывецца,

І проста, так проста

Вярбою завецца.

Вось дрэўца пасеклі.

Слупочак зрабілі,

Глядзіш, а назаўтра

Карэньчык пусціла.

Галінка з’явілася,

Дзе зрэз, дзе балюча,

Як быццам сказаць яна хоча:

Я дрэўца жывучае.



Бабуля. А зараз, мае дараженькія, прыміце вярбовы пачастунак, незвычайны, не бойцеся, вярба моцна біць не стане (бабуля прыгаворваючы дакранаецца галінкай да дзяцей).

Вярба б’е,

Не я б’ю.

Будзьце здаровы,

Як тая вярба,

Будзьце вясёлы,

Як тая вясна.

Слухайце бацькі,

Слухайце маці,

Не забывайце

Усім памагаці:

Старэнькім, маленькім,

Ці хворым, можа,

А вам усім няхай

Бог дапаможа!

Пачастую я вярбою гасцей,

Каб хадзілі да сваіх сяброў часцей.

У кожнай хаце такой вярбе месца знойдзецца, зараз вось за іконку палажу. Вось пагонім мы з дзедам першы раз на Юр’еў дзень сваіх каровак у поле, будзем іх паганяць вярбою святочнаю, каб не хварэлі. Дапамагае яна ад злога вока, ад людзей зайздросных, нядобрых і злосных. А як высахнуць вярбовыя галінкі, то іх выкідаць не будуць, а на Купалле гэтымі галінкамі вогнішча распальваць трэба, каб кожны сваё шчасце знайшоў, сваю долечку.



Бабуля. А зараз нашыя валачобнікі выканаюць “Танец з вярбовымі галінкамі”.

Уваходзіць Вясна. Вітаецца.

Вясна. Добры дзень, мае даражэнькія,

І дарослыя, і маленькія,

Усім, хто мяне чакаў,

Карагодзікі рыхтаваў.



Дзеці. Вясна-красна!

Што ты нам прынясла?



Вясна. А прынесла я малым дзетачкам па яечку,

Старым бабачкам па кіёчку,

Маладым цётачкам - па дзіцяці,

Добрым дзядзечкам - па лапаце.

Каб зямельку ўсю ўскапалі,

Лета цёплае сустракалі.



Вядучая. Дазволь вясна прывітаць цябе песняй.

Карагод “Як вясна прыйшла” муз. В.Сярых

Вясна. Дзякуй вам, дзеткі, за вашу прывітальную песню.

Але ж мае даражэнькія,

Не сама я да вас прыйшла,

Мяне птушачка на крылах прынесла.

А якая, адгадайце!

Ходзіць па балоце,

Ножкі высока паднімае,

Жаб шукае.



Дзеці. Буслік.

Вясна. Давайце ўсе разам паклічам яго!

Дзеці. Буслік, буслік, прылятай,

З намі трошкі пагуляй!



Буслік. Хто ж мяне клікаў,

Хто ж мяне чакаў,

Хто ж мне жаб прыгатаваў?

Дзеці. Мы!

Буслік. Дык дзе тыя жабкі?

Вясна. Дзеткі, пагуляем з Буслікам? Вы будзеце жабкамі, а ты Буслік, стой не рухома, жаб выглядай.

Праводзіцца гульня “Буслік”.

Дзеці. Буслік, Буслік, дзе ты быў?

Буслік. На балоце жаб лавіў,

Дзве злавіў, дзве згубіў,

Астатнія спужаліся,

У балоце пахаваліся.



Пасля гэтых слоў дзеці ўцякаюць ад Бусліка, хаваюцца.

Буслік. Добра вы гулялі, спрытныя жабкі! Птушка я вядомая, хачу зараз паслухаць, што вы, дзеці, ведаеце пра мяне.

Дзіця. Мы шмат ведаем пра цябе.

Калі буслоў многа на балоце ходзіць,

То лета мокрае будзе.

Няма буслоў на балоце - сухое.



Дзіця. Даўно я сябрую з цудоўнаю птушкай зямлі беларускай.

Дзіця. Ведаем мы, што ты шчасце людзям прыносіш.

Дзіця. Яшчэ з маленства

Такую прыкмету

Я знаю пра бусла,

Пра птушачку гэту:

Як буслік на хаце,

То і шчасце ў хаце.



Дзіця. І знаю яшчэ,

Што, як шчыра папросіш,

Ты, Буслік харошы

Дзіцятка прыносіш.

Таму, каму трэба

Сястрычка ці брацік,

Пра гэта пра ўсё

Трэба мамцы сказаці.



Дзіця. Мы любім цябе

І вясною чакаем,

На вербнай нядзельцы

Цябе сустракаем.



Буслік. Вось як многа вы пра мяне ведаеце. Дзякуй вам, за добрыя словы, за такую цёплую сустрэчу. Вырашыў я, калі вы не супраць, тут гняздо зрабіць, на вашым даху. Палячу сваю бусліху клікаць.

Бабуля. Ой, дзеткі, як весела у нас на свяце, чую нехта зноў да нас ідзе.

Уваходяць дзяўчынкі спяваючы частушку. На Вялікдзень мы ідзём

Дарагія дзевачкі.

Гарманіст у нас вясёлы

Грае нам прыпевачкі.



Унучка. Бабуленька! Гэта ж мае сяброўкі з суседняй вёскі.

Дзяўчата. Хрыстос уваскрос!

Гаспадыня з унучкай. Уваісціну уваскрос!

Дзяўчата. Рукі да работы, а ногі да ахвоты!

Роцікі разгавеліся, а ножанькі засядзеліся.



Выконваецца беларускі народны танец па выбару музычнага кіраўніка.

Бабуля. Малайцы прыгожа танцавалі, а цяпер пагуляем.

Праводзяцца гульні:

Качанне яек” - у каго далей пакоціцца, у таго жаданняў больш збудзецца, увесь год ён будзе весялейшы, здаравейшы, мацнейшы за ўсіх.

Біткі” - дзеці б’юць яйка аб яйка - чыё мацнейшае.

Хто хутчэй перанясе яйка ў лыжцы” - дзеці бяруць у руку лыжку ў якой ляжыць яйка, абягаюць вакол пірамідкі і вяртаюцца назад, аддаюць лыжку наступнаму дзіцяці.



Пасля гульняў Бабуля з унучкай выходзяць на сярэдзіну залы.

Бабуля. Вось і закончылася свята Вялікдзень, як прыемна, як радасна майму сэрцу, што вы, дзеці, ведаеце і паважаеце звычаі свайго народа, таму што: Без маці Беларусі,

Без беларускай мовы

Вы будзеце сіротамі,

Вам сцежкі стануць вузкімі.

І ў радасці, і ў скрусе

Гарніце ўсэрцы словы,

Расціце беларусамі,

Расціце беларусамі.

Р.Барадулін.

Бабуля частуе дзяцей пачастункамі.

Убягае ўнучка: “Добры дзень, бабуля! Як ты сябе адчуваеш, даражэнькая?” (Бабуля адказвае).

Унучка. А што ты робіш?

Бабуля. Ды вось унучанька, да Вялікадня рыхтуюся.

Унучка. А што гэта за свята такое?

Унучка. Бабуленька! Гэта ж мае сяброўкі з суседняй вёскі.
Вялікдзень, Вялікдзень -

Найвялікшы дзень!

Ззяе сонечны прамень,

Ўцякае цень.

У гэты дзень Іісус Хрыстос

З мёртвых уваскрос.

Ён цяпер глядзіць на нас

З вышыні нябёс.

Хто ў нядолі, хто у бядзе,

Ён да тых ідзе,

Бо шануе нас усіх

Як дзяцей сваіх.


Дзіця. Сонейка свеціць ад ранку да вечара,

Сонейка грэе ад ранку, да вечара,

І не таму, што рабіць яму нечага

Хоча яно, каб шумелі сады.

Каб у садах спелі дзецям плады,

Каб колас у полі хіліўся к раллі

Каб травы раслі,

Каб кветкі цвілі.

Каб людзі шчасліва

Жылі на зямлі.



Дзіця: Ну-ка, братцы,

Збірайцеся гуртам,

Пойдзем у тое сяло,

Павіншуем іх са святам Хрыстовым,

З Хрыстовым днём, чырвоным яйцом.
Дзіця. Тут сабраліся ды добры малайцы,

Добры малайцы ды валачобнікі,

А ішлі яны, ішлі гуляючы,

Слаўнага сяла ўсіх пытаючы,

Слаўнага сяла ды багатага двара:
Дзіця. “А ці спіш-ляжыш ты слаўны гаспадар?

Надары гасцей, каб ішлі часцей,

Нашы дары ні вялікі, ні малы.

Пару яек ды з варэннем пірагі?”


Дзеці - валачобнікі. Хрыстос уваскрос, сын Божы!

Можна да вас?



Дзеці - валачобнікі. Не тамі гасцей, надары хутчэй!

Нам дар невялікі трэба.

З вялікіх паноў - па трыста рублёў,

З лепшых паноў - па сто рублёў.

Не дасі абаранак -
Дзіця. Дай вам Божа, добрыя гаспадары,

Доўга жыцці, вясёлымі быці!

Хай вашы дзеткі будуць як у полі кветкі.

Хай ваша ніва будзе ўрадліва!


Дзіця. Дай вам Бог, надзялі Хрыстос

Падольш пажыці, пабольш нажыці.

Грошай мяшок і дабра карабок.
Дзіця. Ведаем прымаўкі цікавыя.
Дзіця. Пачаўся месяц снегам - канчаецца травой, а дождж вясновы воза золата каштуе.
Дзіця. Старыя людзі кажуць, што ў гэты дзень мядзведзь вылазіць з бярлогі, лісіца нару мяняе. Вярба цвіце.
Дзіця. Куды ні пасадзіш,

Яна прыжывецца,

І проста, так проста

Вярбою завецца.

Вось дрэўца пасеклі.

Слупочак зрабілі,

Глядзіш, а назаўтра

Карэньчык пусціла.

Галінка з’явілася,

Дзе зрэз, дзе балюча,

Як быццам сказаць яна хоча:

Я дрэўца жывучае.


Дзеці. Вясна-красна!

Што ты нам прынясла?


Дзеці. Буслік, буслік, прылятай,

З намі трошкі пагуляй!



Дзіця. Мы шмат ведаем пра цябе.

Калі буслоў многа на балоце ходзіць,

То лета мокрае будзе.

Няма буслоў на балоце - сухое.


Дзіця. Даўно я сябрую з цудоўнаю птушкай зямлі беларускай.
Дзіця. Ведаем мы, што ты шчасце людзям прыносіш.
Дзіця. Яшчэ з маленства

Такую прыкмету

Я знаю пра бусла,

Пра птушачку гэту:

Як буслік на хаце,

То і шчасце ў хаце.


Дзіця. І знаю яшчэ,

Што, як шчыра папросіш,

Ты, Буслік харошы

Дзіцятка прыносіш.

Таму, каму трэба

Сястрычка ці брацік,

Пра гэта пра ўсё

Трэба мамцы сказаці.


Дзяўчата. Рукі да работы, а ногі да ахвоты!

Роцікі разгавеліся, а ножанькі засядзеліся.



Дзіця. Мы любім цябе

І вясною чакаем,

На вербнай нядзельцы

Цябе сустракаем.


Буслік. Хто ж мяне клікаў,

Хто ж мяне чакаў,

Хто ж мне жаб прыгатаваў?

Буслік. Дык дзе тыя жабкі?
Буслік. На балоце жаб лавіў,

Дзве злавіў, дзве згубіў,

Астатнія спужаліся,

У балоце пахаваліся.



Буслік. Добра вы гулялі, спрытныя жабкі! Птушка я вядомая, хачу зараз паслухаць, што вы, дзеці, ведаеце пра мяне.
Буслік. Вось як многа вы пра мяне ведаеце. Дзякуй вам, за добрыя словы, за такую цёплую сустрэчу. Вырашыў я, калі вы не супраць, тут гняздо зрабіць, на вашым даху. Палячу сваю бусліху клікаць.

.






База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка