Учебная программа для специальностей: 1-21 30 01 История



Дата канвертавання15.05.2016
Памер166.23 Kb.
ТыпУчебная программа
Белорусский государственный университет
УТВЕРЖДАЮ

Проректор по учебной работе

____________ А.В. Данильченко

« »________2013 г.

Регистрационный № УД-___ /баз.
ИСТОРИЯ ПЕРВОБЫТНОГО ОБЩЕСТВА

Учебная программа для специальностей:

1-21 30 01 История (по направлениям)

1-23 01 12 Музейное дело и охрана историко – культурного наследия (по направлениям)

1-23 01 13 — Историко – архивоведение

Срок действия учебной программы до мая 2018 г.

2013 г.

Составитель:

А.Н. Ваганова, доцент кафедры археологии и специальных исторических дисциплин Белорусского государственного университета, кандидат исторических наук, доцент
Рецензенты:

Колединская Т. Ю. – доцент кафедры отечественной и мировой истории, кандидат исторических наук УО «Белорусский государственный педагогический университет имени М.Танка», доцент.


новогродский Т.А., заведующий кафедрой этнологии, музеологии и истории искусств Белорусского государственного университета, кандидат исторических наук, доцент.

РЕКОМЕНДОВАНА К УТВЕРЖДЕНИЮ:

Кафедрой археологии и специальных исторических дисциплин исторического факультета Белорусского государственного университета

(протокол № 11 от 16 мая 2013г.);


Учебно-методической комиссией исторического факультета Белорусского государственного университета (протокол № 7 от 28 мая 2013г.)

Ответственный за выпуск и редакцию: А.Н. Ваганова



ЗМЕСТ


Тлумачальная запіска.........................................................................


4

Прыкладны вучэбна-метадычны план..............................................


5

Змест вучэбнай дысцыплины.............................................................


6

Літатарура............................................................................................


12



Тлумачальная запіска

Гісторыя першабытнага грамадства вывучае самую раннюю і найбольш працяглую ў гісторыі чалавецтва грамадска-эканамічную фармацыю.

У навуцы аб першабытным грамадстве дыскусійнымі з’яўляюцца пытанні пра яе месца сярод іншых навук, крыніцазнаўчую базу, пачатковую і апошнюю межы эпохі, перыядызацыю і трактоўку большасці пытанняў, якія яна вывучае. Засваенне курса мае на ўвазе знаёмства з тэарэтычнымі асновамі прадмета, яго праблематыкай, суадносінамі першабытнай гісторыі і сумежных навук (археалогія, этналогія), класіфікацыяй крыніц, выяўленнем іх асаблівасцей, каардынацыяй агульнагістарычнай і спецыяльных перыядызацый.

У кола складаных пытанняў першабытнай гісторыі уваходзяць такія грунтоўныя праблемы сусветнай навукі, як паходжанне чалавека і станаўленне сацыяльных адносін (антрапасоцыягенез), узнікненне рэлігіі, мастацтва, важнейшых формаў гаспадарчай дзейнасці — земляробства і жывёлагадоўлі, сям’і і шлюбу, станаўленне прыватнай уласнасці, класаў і дзяржавы.

Велізарная працягласць і аддаленасць названага перыяду, асаблівасці крыніц абумовілі розныя метадалагічныя і светапоглядныя падыходы да вырашэння шэрагу пытанняў першабытнай гісторыі, крытычны аналіз якіх неабходны пры вывучэнні адпаведных раздзелаў курса.

Гісторыя першабытнага грамадства паглыбляе разуменне сучаснага свету; паказвае яго гістарычныя карані, дазваляе прасачыць паступальны ход развіцця чалавецтва і з’яўляецца тым падмуркам, на якім грунтуецца ўся сістэма гістарычнай адукацыі.

Асноўная мэта курса “Гісторыя першабытнага грамадства” – раскрыццё гісторыі ўзнікнення, развіцця і распада першабытнаобшчынных адносін.

Задачы курса:



  • Азнаямленне з праблематыкай першабытнай гісторыі, перыядызацыяй, спецыфікай крыніцазнаўчай базы;

  • Азнаямленне з сучаснымі канцэпцыямі антрапагенеза, фарміраванне матэрыялістычнага светапогляда на падставе вывучэння “сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі” (СТЭ);

  • Вывучэнне станаўлення і развіцця сацыяльнай арганізацыі чалавецтва, развіцця гаспадарчай дзейнасці ў межах прысвойваючай і вытворчай эканомікі, сямейна-шлюбных адносінаў, духоўнай культуры (навуковыя веды, рэлігія, мастацтва) на ўсіх этапах першабытнаабшчыннай фармацыі

  • Пры вывучэнні курса студэнт абавязаны

ведаць:

  • Асноўныя праблемы гісторыі першабытнага грамадства, крыніцы, перыядызацыю, методыку даследаванняў, яе месца сярод сумежных дысцыплін;

  • Эвалюцыю гістарычнай думкі, розных накірункаў і школ у айчыннай і замежнай гістарыяграфіі першабытнай гісторыі;

  • Агульнатэарэтычныя аспекты праблемы паходжання чалавека, паняцце “сінтэтычнай тэорыі эвалюцыі” (СТЭ), сучасныя канцэпцыі антрапагенеза, дынаміку марфалагічных зменаў гамінід з найстаражытных продкавых форм да з’яўлення чалавека разумнага (Homo sapiens) па найноўшых палеаантрапалагічных адкрыццях, гіпотэзы найстаражытнейшай прарадзімы чалавецтва, дыскусійныя праблемы антрапагенеза;

  • Выбітныя помнікі першабытнага мастацтва.

умець:

  • Ідэнтыфікаваць асноўныя этапы першабытнай гісторыі ад пачатковых форм сацыяльнай арганізацыі фарміруючагася чалавецтва (праабшчына) да зараджэння прыватнай уласнасці, класаў і дзяржавы;

  • Ахарактарызаваць эканоміку, сацыяльна-эканамічныя адносіны, формы сям’і і шлюбу, грамадскія адносіны, духоўную культуру ў межах першабытнаграмадскай фармацыі;

  • Супрацьстаяць крэацыянісцкай тэорыі паходжання чалавека;

  • Супрацьстаяць канцэпцыі паходжання чалавечых рас з пункту гледжання тэорыі полігенізма, якая з’явілася падставай расізму;

  • Аргументавана даказаць існаванне ў гісторыі чалавецтва доўгачасовага безрэлігійнага перыяда, ахарактарызаваць сукупнасць прычын узнікнення рэлігіі, яе раннія формы і іх ролю ў жыцці першабытнага чалавецтва;

  • Здзяйсняць пошук інфармацыі па розных накірунках вывучэння першабытнай гісторыі з выкарыстаннем найноўшых інфармацыйных тэхналогій – резурсаў інтэрнета, тэлевізійных каналаў “Discavery”, “National Geographic”.

Усяго на вывучэнне дысцыплины “Гисторыя першабытнага грамадства” максимальна адводзицца
Прыкладны вучэбна-тэматычны план (дневное)


№ п.п.

Назва тэмы або раздзела

Аудыторныя

З іх

Самастойная работа

Лекцыі

Семінары

КСР

1.

Уводзіны


2

2






16

2.

Крыніцазнаўства і гістарыяграфія гісторыі першабытнага грамадства

6

4

2




16

3.

Антрапагенез і станаўленне чалавечага грамадства. Эпоха праабшчыны

16

10

4

2

16

4.

Эпоха першабытнай абшчыны

14

6

6




16




Усяго

36

22

12

2

64


Прыкладны вучэбна-тэматычны план (заочное)


№ п.п.

Назва тэмы або раздзела

Аудыторныя

З іх

Самастойная работа

Лекцыі

Семінары

КСР

1.

Уводзіны


2

2





24

2.

Крыніцазнаўства і гістарыяграфія гісторыі першабытнага грамадства

2

2





26

3.

Антрапагенез і станаўленне чалавечага грамадства. Эпоха праабшчыны

4

4





28

4.

Эпоха першабытнай абшчыны

2

2





26




Усяго

10

10





94


Змест вучэбнай дысцыпліны

Уводзіны

Прадмет, змест, задачы і значэнне гісторыі першабытнага грамадства. Агульная характарыстыка асноўных этапаў першабытнай гісторыі. Даследаванне праблем антрапагенезу, гісторыі развіцця гаспадарчай дзейнасці, матэрыяльнай культуры, сацыяльных адносін, сям’і і шлюбу, дынамікі этнічных працэсаў ад ўзнікнення чалавека да станаўлення класавага грамадства.

Перыядызацыя і храналогія першабытнай гісторыі. Перыядызацыя Л.Г. Моргана. Археалагічная, анталагічная, палеакліматычная і іншыя спецыяльныя перыядызацыі. Агульнагістарычная перыядызацыя і яе крытэрыі.
Крыніцазнаўства і гістарыяграфія гісторыі першабытнага грамадства

Крыніцы першабытнай гісторыі і іх магчымасці ў рэканструкцыі найстаражытнага перыяду гісторыі чалавецтва. Уяўленні пра першабытны стан чалавецтва ў старажытным свеце, антычнасці, сярэднявеччы. Пашырэнне этналагічных ведаў у эпоху вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Станаўленне гісторыі першабытнага грамадства як навукі ў ХІХ ст. Працы І. Бахофена і Дж. Мак-Ленана. Уклад Л.Г. Моргана ў першабытную гісторыю. Эвалюцыйная школа Э.Тэйлара. К. Маркс і Ф. Энгельс аб першабытнай гісторыі. Распрацоўка праблем першабытнай археалогіі і палеаантрапалогіі ў ХХ ст. Уклад беларускіх археолагаў і этнографаў у вывучэнне першабытнай гісторыі.


Антрапагенез і станаўленне чалавечага грамадства.

Эпоха праабшчыны.

Уводзіны ў тэорыю антрапагенеза. “Сінтэтычная тэорыя эвалюцыі” (СТЭ). Месца чалавека ў жывёльным свеце. Біялагічная сістэматыка чалавека. Агульнатэарэтычныя аспекты праблемы паходжання чалавека. Сучасная інтэрпрэтацыя эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна і працоўнай тэорыі Ф. Энгельса. Рухаючыя сілы працэса антрапагенеза. Перагляд стадыяльнай мадэлі эвалюцыі.

Выкапнёвыя малпападобныя папярэднікі чалавека.

Найстаражытныя афрыканскія гамініды. Новыя палеаантрапалагічныя адкрыцці рубяжа ХХ—ХХІ стст. і іх роля ў змяненні традыцыйных уяўленняў пра радаслоўную чалавецтва. Сахелантрап чадскі, арарын, ардыпітэк “кадаба”, “рамідус” і інш. формы, іх марфалагічныя асаблівасці, экалагічнае асяроддзе, фарміраванне комплекса прамахаджэння.

Старажытныя гамініды – аўстралапітэкі. Гісторыя адкрыцця, знаходкі Л. Лікі ў Алдавайскай цясніне ў 60-я гг. ХХ ст. Дыскусія пра так зв. чалавека умелага “Homo habilis”. Новыя знаходкі аўстралапітэкаў мяжы ХХ—ХХІ стст., іх марфалагічныя асаблівасці, сучасная класіфікацыя.

Узнікненне рода “Homo”. Старажытныя людзі (Homo erectus, архантрапы), гісторыя адкрыцця. Афрыканскія формы (Homo ergaster), еўразійскія (Homo georgius, м. Дманісі, Грузія). Марфалагічны тып Homo erectus. Сучасная інтэпрэтацыя азіяцкіх відаў.Тэхніка апрацоўкі каменя і выраб прылад працы, авалоданне агнём. Паселішчы, жытлы. Міграцыі з вобласці старажытнай прарадзімы.

Гейдэльбергскі чалавек (Homo heidelbergensis). Марфалагічны тып. Засяленне еўрапейскага кантынента . Адкрыцці ў Атапуэрцы (Гішпанія, 2008 г.). Паселішчы, жытлы, матэрыяльная культура. Афрыканскія формы гейдэльбергскага чалавека.

Неандэртальцы (Homo sapiens neanderthalensis, палеантрапы). Гісторыя адкрыцця. Разнастайнасць відаў. Марфалагічныя асаблівасці еўрапейскіх (“класічных”) і пярэдняазіяцкіх формаў. Новыя адкрыцці позніх неандэртальцаў (Партугалія, Харватыя, Гішпанія). Матэрыяльная культура. Паселішчы, жытлы, .НеандертальскІя пахаваннІ. Праблема ўдзела неандэртальскага віда ў эвалюцыі гамінід. Гістарычны лёс, прычына знікнення.

Станаўленне сацыяльнай арганізацыі чалавецтва. Першабытны статак (праабшчына). Асноўныя віды прысвойваючай дзейнасці. Пачатак першабытнага калектывізму. Палавыя адносіны ў праабшчыне (праміскуітэт, гарэмная сям’я). Развіццё мыслення і мовы. Вытокі ідэалагічных уяўленняў, неандэртальскія пахаванні. Зараджэнне мастацтва.

Чалавек разумны (Homo sapiens, “краманьёнец”, неантрап ). Час і месца ўзнікнення ў святле апошніх палеантрапалагічных адкрыццяў. Марфалагічная характарыстыка выкапнёвага чалавека сучаснага віду. Матэрыяльная культура. Засяленне першабытнай айкумены.

Дыскусійныя праблемы антрапагенеза. Тэорыі полі- і монагенізма. Крытыка тэорыі полігенізма. Тэорыя так зв. “прэсапіенса” (гістарыяграфічны аспект). Гіпотэзы полі- і монацэнтрызма (мульцірегіянальная І монафілетычная) і іх сучасная інтэрпрэтацыя. Старажытная прарадзіма чалавецтва.

Расагенез. Час узнікнення чалавечых рас. Фактары расаўтварэння.


Эпоха першабытнай абшчыны

Узнікненне абшчынна-радавога ладу. Праблема паходжання дуальнай экзагаміі. Фратрыяльная сістэма.

Раннепершабытная (раннерадавая) абшчына. Асноўныя віды прысвойваючай гаспадаркі верхнепалеалітычных абшчын — паляванне, збіральніцтва, рыбная лоўля. Прадукцыйныя сілы, падзел працы. Характар паселішчаў і жытлаў. Лакальныя адрозненні рэгіёнаў у верхнепалеалітычную эпоху. Засяленне Амерыкі, Аўстраліі. Верхнепалеалітычныя стаянкі на тэрыторыі Беларусі.

Змяненні ў гаспадарцы, матэрыяльнай культуры мезалітычных абшчын. Сацыяльна-эканамічныя адносіны. Першабытны калектывізм. Рэгуляванне спажывання. Зараджэнне абмену.

Полаўзроставая арганізацыя. Узроставыя класы і ініцыяцыі (пасвячэнне).

Шлюб і сям’я. Гіпотэзы аб першапачатковых формах шлюбных адносін. Канцэпцыя парна-групавога шлюбу. Лакалізацыя шлюбнага паселішча. Крос-кузенны (перакрыжавана-стрыечны) шлюб. Функцыі парнай сям’і.

Абшчынна-радавая арганізацыя. Лакальная група, род, радавая абшчына, суадносіны паміж імі.

Арганізацыя ўлады. Першабытнае народаўладдзе. Інстытут кіравання. Абшчынна-радавыя монанормы.

Духоўная культура. Станоўчыя веды. Узнікненне мастацтва. Віды і жанры першабытнага мастацтва. Жывапіс, скульптура, наскальны малюнак, музыка, танец.

Зараджэнне і раннія формы рэлігіі. Татэмізм, фетышызм, анімізм, магія і г.д. Сінкрэтызм першабытнай культуры.

Моўны і этнічны стан. Асноўныя прамоўныя сукупнасці. Суадносіны паміж моўнымі і этнічнымі супольнасцямі. Этнасы, этнікосы. Протаэтнічныя супольнасці.

Познапершабытная (познарадавая) абшчына земляробаў — жывёлаводаў. Узнікненне вытвараючай гаспадаркі. Прычыны і перадумовы. Гіпотэза Н.І. Вавілава аб паходжанні земляробства. Сучасныя погляды на праблему. Найстаражытныя цэнтры земляробства ў Старым і Новым Свеце, час іх узнікнення. Гісторыя культывацыі асноўных сельскагаспадарчых культур і даместыкацыя жывёл. Тэхнічныя дасягненні эпохі “неалітычнай рэвалюцыі”. Удасканальванне тэхнікі апрацоўкі каменных прылад, неалітычныя крэмнездабыўныя шахты на тэрыторыі Беларусі. вынаходства керамікі, ткацтва. Роля мужчынскай і жаночай працы ў ранніх формах земляробства і жывёлагадоўлі. Першы вялікі грамадскі падзел працы.

Зараджэнне вытвараючай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. сацыяльна-эканамічныя адносіны. Віды ўласнасці на сродкі вытворчасці, змяненне форіаў размеркавання прадуктаў спажывання. “Прэстыжная эканоміка”, яе сутнасць і роля. Павелічэнне шчыльнасці насельніцтва, рост аселасці.

Развіццё полаўзроставай арганізацыі. Роля асноўных полаўзроставых груп у адносінах да працы і радавой уласнасці. Мужчынскія і жаночыя дамы.

Шлюб і сям’я ў ранніх земляробаў-жывёлаводаў і ў грамадствах з высокаспецыялізаванай паляўніча-збіральніцкай гаспадаркай. Гаспадарчыя і сацыяльныя функцыі парнай сям’і, лакалізацыя шлюбнага пасялення. Вялікія мацярынскія сем’і. Ускладненне абшчынна-радавой арганізацыі. Развіццё ўнутрыабшчыннай інтэграцыі, сувязі паміж асобнымі абшчынамі. Сегментарная арганізацыя. Лініджы розных узроўняў. Змяненне характару роднасці (матрылінейная, патрылінейная, білінейная). Функцыі лініджу, роду, фратрыі, племя.

Арганізацыя ўлады. Развіццё інстытктаў кіраўніцтва. Бігмены.

Духоўная культура. Развіццё станоўчых ведаў у сувязі з новымі формамі гаспадаркі. Агратэхнічныя і заатэхнічныя веды. Арыфметыка, геаметрыя, уяўленні аб прасторы і часе. Піктаграфія. Асноўныя тэндэнцыі ў выяўленчым мастацтве. Дэкаратыўнае мастацтва, музычна-танцавальная творчасць, фальклор, казкі.

Развіццё міфалогіі і рэлігійных уяўленняў. Зараджэнне земляробчых і жывёлагадоўчых культаў, культу продкаў.

Моўны і этнічны стан. Узнікненне моўных сем’яў. Племя як першы гістарычны тып этнічнай супольнасці.

Разлажэнне першабытнага грамадства. Эпоха класаўтварэння. Перадумовы разлажэння першабытнага грамадства. Уздым вытворчасці на падставе развіцця вытвараючай гаспадаркі і яе аналагаў. Сістэмы земляробства. Развіццё земляробчай тэхнікі, ручное і ворыўнае земляробства. Паўкачавая земляробча-жывёлагадоўчая гаспадарка, качавая жывёлагадоўля. Лакальныя адрозненні ў розных рэгіёнах. Высокаспецыялізаваная прысвойваючая гаспадарка.

Адкрыццё металургіі. Медныя, бронзавыя прылады працы, асваенне жалеза. Старажытныя металургічныя цэнтры. Здабыча і апрацоўка металаў на тэрыторыі Беларусі.

Узнікненне рамёстваў. Развіццё хатніх промыслаў. Прафесійная спецыялізацыя. Віды рамёстваў. Другі вялікі падзел працы.

Інтэнсіфікацыя абмену. Развіццё абмену ад прымітыўных форм (нямы абмен, дараабмен) да эканамічнага абмену. Унутрыабшчынны і міжабшчынны абмен. Грашовыя эквіваленты. Трэці вялікі грамадскі падзел працы.

Стварэнне інстытутаў класавага грамадства. Перадумовы і этапы станаўлення прыватнай уласнасці. Працэс накаплення багаццяў паводле археалагічных і этнаграфічных звестак. Супярэчнасці паміж калектывісцкімі і прыватнаўласніцкімі тэндэнцыямі. Развіццё ўласнасці на зямлю.

Зараджэнне эксплуатацыі і класаў. Паглыбленне маёмаснай і грамадскай няроўнасці. Раннія віды ўнутрыабшчыннай і міжабшчыннай эксплуатацыі (эндаэксплуатацыя і экзаэксплуатацыя), рабаўладанне, іх гістарычны лёс. Узнікненне грамадскіх класаў, сутнасць працэсу класаўтварэння, асаблівасці класавага расслаення грамадства.

Пераварот у становішчы полаў у эпоху класаўтварэння. Узнікненне манагамнай сям’і і яе адрозненні ад папярэдніх формаў сямейна-шлюбных адносін. Узнікненне дзяржавы і права. Інстытуалізацыя ўлады. Патэстарныя грамадствы напярэдадні ўтварэння дзяржавы (правадырствы). Пераўтварэнне патэстарнай арганізацыі ў палітычную. Складанне дзяржавы. Сутнасць, органы дзяржаўнай улады, адметныя рысы. Фарміраванне дзяржаўнага права. Розныя шляхі станаўлення дзяржавы. Ваенная дэмакратыя.

Абшчынная і родаплемянная арганізацыя ў эпоху класаўтварэння. Сямейная абшчына і першабытная суседская абшчына, яе эканамічны дуалізм.

Духоўная культура эпохі разлажэння першабытнага грамадства. Развіццё навукі, дакладных і грамадскіх ведаў, генеалагістыка. Мастацтва: новыя віды і жанры. Рэлігія эпохі класаўтварэння. Перадумовы зараджэння сусветных рэлігій класавага грамадства.

Падзел інтэлектуальнай і фізічнай працы. Узнікненне пісьмовасць. Старажытныя сістэмы пісьма.

Этнічны і моўны стан. Асноўныя этнічныя супольнасці эпохі класаўтварэння. Аб’яднанні плямён, супляменнасці. Перарастанне міжплемянной супольнасці ў народнасць.

Першабытнае грамадства і цывілізацыя. Тыпы першабытнай перыферыі і яе кантакты з цывілізацыяй. Першабытныя грамадствы на асноўных этапах сусветнай гісторыі. Першабытнае грамадства ў сучаснасці. Рэшткі першабытнасці ў класавых грамадствах. Рэшткавыя нормы і ўяўленні, іх роля ў сучаснасці.

Літаратура

Асноўная

1. Алексеев В.П., Першиц А.И. История первобытного общества. М., 2004; М., 2007.



Дадатковая

1.Бахолдина В.Ю. Происхождение человека. М., 2004.

2.Вишняцкий Л.Б .Человек в лабиринте эволюции М., 2003.

3.Вишняцкий Л.Б. История одной случайности или происхождение человека. Фрязино. ,2005.

4.Вишняцкий Л.Б. Неандертальцы: история несостоявшегося человечества. «Нестор-история», 2010.

5.Дерягина М.А. Эволюционная антропология. М., 1999.

6.Джохансон Д., Иди М. Люси. Истоки рода человеческого. М., 1984.

7.Елинек Я. Большой иллюстрированный атлас первобытного челове ка. Прага., 1982.

8.ЗубовА.А. Палеоантропологическая родословная человечества.М.,2004.

9.Зубов АА.Становление и первоначальное расселение рода Homo.Спб,,2011.

10.Марков А.В.Эволюция человека в 2-х т.М.2011.

11. Столяр А.Д. Происхождение изобразительного искусства. М., 1985.

12. Тегако Л.И., Кметинский Е. Антропология. М., 2008.

13. Токарев С.А. Ранние формы религии. М., 1990.

14. Художественная культура первобытного общества. Хрестоматия. // Мировая художественная культура. Т.1. Спб., 1994.

15. Шнирельман В.А. Происхождение производящего хозяйства. М., 1989.

16.Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства // Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е изд. Т. 21. М., 1961.

17.Энгельс Ф. Роль труда в процессе превращения обезьяны в человека. // Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е изд. Т. 20. М., 1961.







: bitstream -> 123456789
123456789 -> Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка