Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине для специальности: 1-21 05 01 Беларуская філалогія



Дата канвертавання14.05.2016
Памер399.01 Kb.
Белорусский государственный университет
УТВЕРЖДАЮ

Проректор по учебной работе БГУ

________________ __А.В. Данильченко

(подпись) (И.О.Фамилия)

_____26.06.2013_______________

(дата утверждения)

Регистрационный № УД-261/р.

Гісторыя замежнай літаратуры: Антычная літаратура

Учебная программа учреждения высшего образования по дисциплине

для специальности:

1-21 05 01  — Беларуская філалогія
Факультет _________________филологический________________________

(название факультета)

Кафедра _________________зарубежной литературы______________

(название кафедры)

Курс (курсы) ____________1______________

Семестр (семестры) _______1____________________

Лекции ___20_____ Экзамен ______1_________

(количество часов) (семестр)

Практические (семинарские)

занятия ____14______ Зачет _______--__________

(количество часов) (семестр)

Курсовой проект (работа) ___—___

Всего аудиторных

часов по дисциплине ___34

(количество часов)

Внеаудиторная самостоятельная работа 54___


Всего часов Форма получения

по дисциплине ___88____ высшего образования __дневная__

(количество часов)
Составил(а) ____С.Д. Малюкович, кандидат филологических наук., доцент_____
2013 г.

Вучэбная праграма складзена на аснове праграмы “Гісторыя замежнай літаратуры”: вучэб. програма для студэнтаў вышэ навуч. устноў па спец. 1-21 05 01 “Беларуская філалогія”. 1- 21 05 02 “Руская філалогія”, 1- 21 05 04 “Славянская філалогія”, 1-21 05 05 “Класічная філалогія”, 1- 21 05 06 “Рамана-германская філалогія”, 1- 21 05 07 “Кітайская філалогія” / аўт.- склад. І.В.Шаблоўская [і інш.]; пад агульнай рэд. І. В. Шаблоўскай. —Мн.: БДУ, 2005. Зацверджана Вучэбна-метадычным аб’яднаннем ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі (09 снежня 2004 г. Рэгістрацыйны ТД-ДГ 004/тып.).


Рассмотрена и рекомендована к утверждению на заседании кафедры


_____________________________________зарубежной литературы _________________

(название кафедры)

21.06.2013 г., пр.№9

(дата, номер протокола)


Заведующий кафедрой

________________А. М. Бутырчик

(подпись)

Одобрена и рекомендована к утверждению Учебно-методической комиссией филологического факультета___Белорусского государственного университета___

(название высшего учебного заведения)
30 мая 2013 г., пр. №7

(дата, номер протокола)


Председатель

________________Н.Н. Хмельницкий

(подпись)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Вучэбная праграма курса “Гісторыя замежнай літаратуры (Ч. I. Антычная літаратура)” разлічана на студэнтаў філалагічнага факультэта аддзялення беларускай мовы і літаратуры. Планаванне лекцыйнага курса па такой важнай гуманітарнай дысцыпліне, як антычная літаратура, размеркаванне матэрыялаў па практычных занятках і КСР ускладняюцца невялікай колькасцю (20) лекцыйных гадзін. Між іншым, у курс антычнай літаратуры на філфаку ўключана міфалогія Старажытнай Грэцыі і Старажытнага Рыма.

Праграма складзена з улікам рэальных магчымасцяў навучання на I курсе па спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, з увагай да пытанняў рэцэпцыі міфалогіі і твораў антычнасці ў беларускай літаратуры і культуры.

Галоўныя мэты выкладання курса:



  • даць уяўленне аб мастацкай своеасаблівасці антычнай літаратуры і ўмовах яе фарміравання і развіцця;

  • на матэрыяле курса забяспечыць аснову для разумення далейшага шматвяковага культурнага працэсу, эстэтычнага і выхаваўчага значэння антычнай літаратуры, яе актуальнасці для нашай сучаснасці.

Дасягненне вызначаных мэтаў магчыма пры ўмове вырашэння на-

ступных задач:



  • сфарміраваць дакладнае ўяўленне аб міфалагічнай сістэме элінаў і рымлян, разуменне неабходнасці ведання класічных твораў;

  • азнаёміць з гістарычна-культурным кантэкстам узнікнення антычных тэкстаў і заканамернасцямі развіцця літаратурнага працэсу;

  • спрыяць засваенню спецыфікі ўзнікнення літаратурных родаў і жанраў, іх далейшай трансфармацыі;

  • вылучыць шэраг канфліктаў і мастацкіх персанажаў, якія з’яўляюцца “вечнымі” (“векавымі”, “сусветнымі”) тэмамі і вобразамі;

  • даць навыкі літаратуразнаўчага аналізу, для чаго патрабуецца праца студэнтаў з навуковай літаратурай, навучальнымі дапаможнікамі, падручнікамі, электроннымі носьбітамі;

  • звярнуць асабліваю ўвагу на спецыфіку перакладаў антычных аўтараў на беларускую мову.

Праграма курса “Гісторыя замежнай літаратуры (Ч. I. Антычная літа-

ратура)” складзена адпаведна патрабаванням агульнаадукацыйнага стандарта (34 а/ч —па спецыяльнасці 1 21 05 01 —  “Беларуская філалогія”).

Сутнасць паняцця “антычная літаратура”. Храналагічная і геаграфічная працягласць антычнасці; спецыфіка развіцця грамадства. Месца грэчаскай і рымскай літаратур сярод літаратур Старажытнага свету. Асноватворнае значэнне антычнасці, яе грамадскіх і эстэтычных ідэалаў для еўрапейскай цывілізацыі, культуры і літаратуры новага часу. Антычнасць і Беларусь.
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА
ЛІТАРАТУРА СТАРАЖЫТНАЙ ГРЭЦЫІ
Перыядызацыя гісторыі грэчаскай літаратуры. Вусная славесная творчасць элінаў. Асаблівасці міфалагічнага мыслення. Унікальнасць міфалагічнай сістэмы грэкаў. Касмагонія і тэагонія, пантэон, міфы пра герояў. Антычная міфалогія і беларуская літаратура: рэцэпцыя вобразаў і міфалагем.

Архаічны перыяд ( VIII — VI ст. да н.э.)

Гамераўскі эпас. Паняцце аб эпасе, эпічнай фабуле, эпічным герое. Сацыяльна-гістарычная аснова эпасу. Сюжет “Іліяды” і “Адысеі”, іх кампазіцыйнае і стылёвае адзінства. Своеасаблівасць паказу багоў і людзей у паэмах. Праблема лёсу ў іх. Гуманізм Гамера. Значэнне “Іліяды” і “Адысеі” для еўрапейскай культуры. Гісторыя перакладу паэм на беларускую мову. Сучасны стан гамераўскага пытання.

Дыдактычны эпас. Паэмы Гесіёда “Тэагонія”, “Турботы і дні”.

Лірыка VII  VI ст. да н.э. Сацыяльна-гістарычныя ўмовы ўзнікнення лірыкі як роду славеснай творчасці. Лірыка і музыка. Асаблівасці вершаскладання. Элегіі Тыртэя і Салона. Ямбы і элегіі Архілоха. Меліка Сапфо і Анакрэонта. Пераклады на беларускую мову. Анакрэонт і М. Багдановіч.

Харавы мелас VI — V ст. да н.э. Оды Піндара.


Класічная літаратура эпохі росквіту і крызісу рабаўладальніцкай дэмакратыі (V — IV ст. да н.э.)
Умацаванне рабаўладальніцкай дэмакратыі ў Атыцы. Росквіт Афінаў ў “век Перыкла”. Роля тэатра ў грамадскім жыцці дзяржавы. Драма і яе жанравыя структуры.

Старажытнагрэчаская трагедыя. Праблема паходжання трагедыі. Структура трагедыі. Роля харавых партый у ёй. Міфалагічная аснова фабулы.

Эсхіл. Гераічны, манументальны характар твораў Эсхіла — “бацькі трагедыі”. “Прыкуты Праметэй”: пратэст супраць тыраніі, вера ў творчыя сілы чалавека, у культурны прагрэс. Уплыў эсхілаўскай канцэпцыі вобраза Праметэя на літаратуру новага часу. Палітычная і этычная праблематыка “Арэстэі”. Рэцэпцыя “Прыкутага Праметэя” ў беларускай літаратуры.

Сафокл. Светапогляд драматурга. Характар трагічнага канфлікту ў яго творах. Асуджэнне тыраніі, палеміка з сафістычнай канцэпцыяй усёдазволенасці ў трагедыі “Антыгона”. Праблема чалавечага лёсу ў трагедыі “Цар Эдып”. Трагічная веліч герояў Сафокла. Пераклады на беларускую мову.

Эўрыпід. Асаблівасці светапогляду. Адыход ад традыцыі ва ўспрыманні прыроды, міфалогіі, чалавека. Характар трагічнага канфлікту ў творах Эўрыпіда. Тэма кахання як аснова дзеяння ў “Медэі” і “Іпаліце”. Псіхалагічнае майстэрства аўтара. Эўрыпід у сучасным тэатры, на беларускай сцэне.

Старажытнаатычная камедыя. Праблема паходжання камедыі як жанру. Структура камедыі. Яе грамадска-палітычная актыўнасць.

Арыстафан. Злабадзённасць камедыі Арыстафана. Тэма вайны і міру (“Мір”, “Лісістрата”), крытыка дэмагогаў (“Коннікі”), філасофская і педагагічная праблематыка (“Воблакі”), літаратурна-эстэтычныя пытанні (“Жабы”). Камедыйнае майстэрства Арыстафана. Рэцэпцыя творчасці “бацькі камедыі” ў літаратуры і мастацтве Беларусі.

Проза ў V — IV ст. да н.э. Галоўныя мадыфікацыі старажытна-грэчаскай прозы: гістарыяграфія, красамоўства, філасофія.

Герадот як “бацька гісторыі”. Гістарычнае і літаратурнае значэнне яго сачынення “Гісторыя” (“Музы”). Першыя загадкі аб продках беларусаў у ім.

Віды аратарскага мастацтва. Палітычнае і літаратурнае значэнне прамоў Дэмасфена: “Алінфскіх прамоў, “Філіпік”.

Філасофская проза Платона і Арыстоцеля. Акадэмія Платона. Дыялогі Платона. Вобраз Сакрата ў іх (“Пір”, “Федр”). Асаблівасці мастацкай манеры аўтара. Лікей Арыстоцеля. Праблемы літаратуры і мастацтва ў “Паэтыцы”. Пераклады твораў Платона і Арыстоцеля на беларускую мову.
Літаратура эліністычнага перыяду

(другая палова IV — I ст. да н.э.)
Элінізм як эпоха ў гісторыі антычнага грамадства. Страта Грэцыяй палітычнай самастойнасці. Магутныя манархіі замест незалежных полісаў. Культурны і навуковы цэнтр эліністычнага свету — Александрыя. Узаемаўплыў элінскай і ўсходняй культур. Страты эліністычным мастацтвам і літаратурай грамадзянскага пафасу і светапогляднай глыбіні, фіксацыя рысаў чалавечай індывідуальнасці. Галоўныя філасофскія школы: стаіцызм, эпікурэйства, кінікі.

Новая атычная камедыя. Менандр. Тэматыка новай камедыі, устойлівыя сюжэты і матывы ў ёй. Гуманна-філантрапічная накіраванасць творчасці Менандра. Адлюстраванне характараў у камедыях “Мізантроп”, “Трацейскі суд”. Уплыў Менандра на рымскую літаратуру.

Александрыйская паэзія. Распрацоўка малых жанраў у творчасці эліністычных паэтаў. Культ формы. Ідылія ў паэзіі Феакрыта. Вучоная і літаратурная дзейнасць Калімаха. Эпіграмы Асклепіяда Самоскага і Леаніда Тарэнцкага. Апалоній Радоскі як аўтар эпічнай паэмы “Арганаўтыка”. Спалучэнне традыцыі і эліністычнай навізны ў ёй.
Позні ( «рымскі ») перыяд грэчаскай літаратуры

(канец I ст. да н.э. —  V ст. н.э.)
Грэчаскі мір пад уладай Рыма (пасля 30 г. да н. э.). Ідэалагічная дэпрэсія грэчаскага грамадства і культурная палітыка Рыма. Шматграннасць літаратурнай дзейнасці Плутарха. “Паралельныя жыццяпісы”: аналіз характару, багацце і маляўнічасць стылю. Значэнне гэтага твора для літаратуры новага часу.

Другая сафістыка як з’ява грэчаскага “адраджэння”. Збліжэнне і ўзаемапранікненне філасофіі і рыторыкі. Лукіян — выдатны сатырык антычнасці. Камічнае зніжэнне алімпійскіх багоў у “Размовах багоў”, “Размовах у царстве мёртвых”, “Зеўсе трагічным”. Уплыў Лукіяна на літаратуру новага часу.



Праблема паходжання грэчаскага рамана і захаванасці тэкстаў гэтага жанру. Букалічны свет рамана Лонга “Дафніс і Хлоя”. Псіхалагізм і эротыка ў ім. Асаблівасці мовы і стылю. Спецыфіка перакладу “Дафніса і Хлоі” на беларускую мову.
ЛІТАРАТУРА СТАРАЖЫТНАГА РЫМА
Асаблівасці літаратурнага працэсу ў Рыме. Пераемны характар рымскай літаратуры і культуры. Перыядызацыя гісторыі рымскай літаратуры. Своеасаблівасць рымскага пантэона. Сатурнійскі верш старажытнай паэзіі.

Ранняя рымская літаратура

(сярэдзіна III  — сярэдзіна II ст. да н.э.)
Рост самасвядомасці Рыма як сусветнай дзяржавы. Прершыя рымскія паэты: Лівій Андронік, Гней Невій, Квінт Эній.

Ціт Макцый Плаўт як прадстаўнік камедыі — “паліяты”. Плебейскі характар яго тэатра. Вобразы хітрага раба, скупога старога (“Скарб”), тупога военачальніка (“Выхвальны воін”), Камедыйнае майстэрства Плаўта. Зварот да яго камедыі ў новы час.

Публій Тэрэнцый Афр. Маральна-этычная праблематыка яго камедый (“Браты”, “Свякруха”). Наватарства ў раскрыцці характараў. Вытанчанасць мовы.
Літаратура перыяду крызісу і гібелі рэспублікі

(сярэдзіна II  — сярэдзіна I ст. да н.э.).
Пачатак глыбокага грамадскага і духоўнага крызісу ў Рыме. Узмацненне сацыяльных супярэчнасцяў, абвастрэнне палітычнай барацьбы. Актуалізацыя літаратурнай тэматыкі, перавага празаічных жанраў.

Марк Тулій Ціцэрон — выдатны майстар аратарскага мастацтва. Погляды на мастацтва і паэзію (прамова “У абарону паэта Архія”). Прамовы Цыцэрона супраць Катыліны і “Філіпікі” як узоры палітычнага красамоўства. Заслуга Цыцэрона ў нармалізацыі лацінскай мовы (тэорыя трох стыляў).

Ціт Лукрэцый Кар як аўтар філасофска-дыдактычнага эпасу “Аб прыродзе рэчаў”. Погляды аўтара на развіццё грамадства. Асаблівасці стылю паэмы.

Гай Валерый Катул як прадстаўнік паэтаў-неатэрыкаў. Значэнне яго лірычнага цыкла, прысвечанага Лесбіі. Арыгінальная трактоўка тэмы сяброўства. Характар эпіграм. Пераклады на беларускую мову.
ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ ІМПЕРЫІ


  1. Залаты век” рымскай літаратуры (эпоха прынцыпату Аўгуста)

(другая палова I ст. да н.э. — пачатак I ст. н.э.)
Культура і палітыка Рыма ў эпоху Аўгуста. Вылучэнне на першы план паэзіі. Усталяванне класічнага стылю.

Публій Вергілій Марон. Адлюстраванне найважнейшых тэм і ідэй эпохі ў яго творчасці. Ідэалізацыя сельскага жыцця ў “Буколіках” і паэме “Георгікі”. “Энеіда” як узор рымскага гераічнага эпасу. Спалучэнне міфа і гісторыі, міфа і сучаснасці ў паэме. Канцэпцыя гістарычнай місіі Рыма. Увасабленне італійскага патрыятызму ў вобразе Энея. Псіхалагічная складанасць у адлюстраванні герояў (Эней і Дыдона). Вергілій і Гамер: агульнае і своеасаблівае ў кампазіцыі і стылі паэм. Рэцэпцыя “Энеіды” ў літаратуры новага часу, у беларускай паэзіі.

Квінт Гарацый Флак. Эвалюцыя палітычных поглядаў. Жанравая шматстайнасць творчасці Гарацыя. Своеасаблівасць “Сатыр”. “Оды” Гарацыя, іх тэматычнае і метрычнае багацце. Грамадзянская, патрыятычная накіраванасць “Рымскіх одаў”. Арыгінальнасць любоўных і філасофскіх одаў. Ідэал “залатой сярэдзіны”. Тэма “Помніка” ў паэзіі Гарацыя. Роля паэта ў фарміраванні нарматыўнай эстэтыкі класіцызму (“Навука паэзіі”). Уплыў Гарацыя на далейшую літаратуру. Беларускія пераклады яго лірыкі.

Публій Авідзій Назон. Жыццёвы і творчы шлях. Наватарскае ўвасабленне традыцыйных матываў у “Любоўных элегіях”. Іронія і пародыя як характэрныя рысы элегій Авідзія і яго паэмы “Майстэрства кахання”. Міфалагічная паэма “Метамарфозы”: філасофская задума, своеасаблівасць кампазіцыйнай і жанравай структур, стылю. “Сумныя элегіі”: паэтычнае адлюстраванне бедстваў і адзіноты аўтара ў ссылцы. Традыцыі Авідзія ў беларускай і еўрапейскай паэзіі.
2. “Сярэбраны век” рымская літаратуры ( I ст. — пачатак II ст. н.э.)

Рымская імперыя пасля класічнага перыяду. Вонкавы росквіт і крызісныя з’явы грамадства. “Новы стыль” у літаратуры. Луцый Аней Сенека і яго літаратурная дзейнасць. Ідэі стаічнай філасофіі ў “Маральных лістах да Луцылія”. Трагедыі Сенекі (“Медэя”, “Федра”, “Эдып”). Жудасці, згубныя пачуцці ў іх як адлюстраванне часу. Уплыў трагедый Сенекі на далейшае развіццё драматургіі.



Федр — байкапісец. Сувязь з традыцыяй Эзопа, яе працяг і развіццё. Выкарыстанне вопыту Федра майстрамі беларускай і еўрапейскай байкі.

Марк Валерый Марцыял як наватар у жанры эпіграмы. Месца сатырычных эпіграм у яго творчасці. Асаблівасці стылю: жывасць і непасрэднасць, выразнасць сентэнцыі, іронія.

Дэцым Юній Ювенал. Працяг сатырычнай традыцыі Луцылія ў уго творчасці. Адлюстраванне заганаў рымскай рэчаіснасці. Рэзкі выкрывальны пафас сатыр. Тэхніка дэкламацыйнага “новага стылю”. Ювенал — майстар сціслай і яркай сентэнцыі.
3. Позняя рымская літаратура (II —V ст.)

Пачатак заняпаду рымскай літаратуры. Узмацненне ролі правінцый і распаўсюджванне рымскай культуры па ўсёй тэрыторыі Рымскай імперыі.



Апулей. Светапогляд інтарэсаў Апулея: філасофія, рыторыка, гісторыя, права. “Апалогія”— узор аратарскай самаабароны ад абвінавачанняў у магіі. Раман “Метамарфозы, ці Залаты асёл”. Жанрава-структурная своеасаблівасць твора. Сэнс і значэнне казкі “Амур і Псіхея” ў ім. Філасофская канцэпцыя рамана. Дыдактычна-маралізуючая ідэя “Метамарфозаў”. Моўныя і стылёвыя асаблівасці, спецыфіка іх захавання ў беларускім перакладзе.

Ідэалагічны і грамадаска-палітычны крызіс Рымскай імперыі ў III ст. Апошні літаратурны пад’ём у IV ст. Росквіт хрысціянскай літаратуры.



ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА


№п/п

Наименование разделов, тем

Количество аудиторных часов*

Аудиторные


Внеаудиторная самостоятельная работа

54 ч.


Лекции

Практич., семинар.

Лаб. занят.

УСР

1.

Паняцце “антычная літаратура”. Значэнні і асаблівасці. Перыядызацыя грэчаскай літаратуры.

1










1

2.

Міфалагічная сістэма элінаў.

3










10

3.

Гераічны эпас: “Іліяда”, “Адысея”. Гамераўскае пытанне. Дыдактычны эпас Гесіёда.

2

2







10

4.

Лірыка VII-VI ст. да н.э.

2










2

5.

Роля тэатра ў грамадскім і культурным жыцці Элады. Эсхіл як “бацька трагедыі”.

2










3

6.

Росквіт Афінаў у век Перыкла і творчасць Сафокла.




2







3

7.

Трагедыі Эўрыпіда. Новае ў тэатры.

2










3

8.

Грэчаская камедыя. Этапы развіцця. Арыстафан.




2







3

9.

Літаратура эпохі элінізму.




2







2

10.

Перыядызацыя рымскай літаратуры. Бытавая камедыя (Плаўт, Тэрэнцый).

2










3

11.

Літаратура перыяду грамадзянскіх войнаў. В. Катул.

2










2

12.

Культура і палітыка Рыма эпохі Прынцыпата Аўгуста. Творчасць Вергілія.

1

2







4

13.

Паэзія Гарацыя як узор рымскага класіцызму.

1

2







2

14.

Сусветнае значэнне творчасці Авідзія.

2










43

15.

Літаратура позняй імперыі. Апулей.




2







3

УЧЕБНО-МЕТОДИЧЕСКАЯ КАРТА


Номер раздела, темы, занятий

Название раздела, темы, занятий;

вопросы для изучения


Количество аудиторных часов

Материальное обеспечение занятий (наглядные, методические пособия и др.)

Литература


Формы контроля

знаний


лекции

практичнские

(семинарские)

занятия


УСР




1

2

3

4

5




6

7

8

1.

Сусветнае значэнне антычнай літаратуры і культуры. Антычнасць і Беларусь.

2










Слоўнік антычнасці. Карты Ст. Грэцыі і Ст. Рыма

[4], [6], [11],

[16], [27], [31]






2

Літаратура Старажытнай Грэцыі

12

7
















2.1.

2.1.1.


Перыядызацыя грэчаскай літаратуры і асаблівасці яе развіцця.
Унікальнасць міфалогіі элінаў. Пантэон. Антычныя міфалагемы і вобразы ў беларускай літаратуры.

3










Электронныя носьбіты. Прэзентацыя помнікаў антычнага мастацтва з міфалагічнымі сюжэтамі.

[21], [22], [30], [34]

Пісьмовы тэст. Вуснае апытанне.
Творчая праца.

2.2.

Архаічны перыяд






















2.2.1.

2.2.2.


Грэчаскі гераічны эпас. Паэмы Гамера “Іліяда” і “Адысея”. Своеасаблівасць перакладаў на беларускую мову.

Дыдактычная паэма Гесіёда “Турботы і дні”.



2

2







Электронныя носьбіты. Партрэты Гамера розных эпох. Рэпрадукцыі з сюжэтамі “Іліяды” і “Адысеі”

[3], [12], [13],

[18], [20], [28], [29], [38]




Пісьмовы тэст

2.2.3.

Лірыка VII — VI ст. да н.э.

2






















Архілох, Сапфо, Анакрэонт, Піндар як стваральнікі лірычных жанравых форм. Тэматыка іх твораў. Пераклады на беларускую мову.













Схема-табліца

[6], [11], [32], [43]

Невялікая пісьмовая работа “Правер самога сябе”

2.3.

Класічны перыяд






















2.3.1.
2.3.2.

Характарыстыка эпохі V — IV ст. да н.э. Роля тэатра ў грамадскім жыцці

Эсхіл як “бацька трагедыі”. Аналіз яго трагедыі “Прыкуты Праметэй”. Праблематыка Арэстэі”.



2














[6], [12], [20],

[28], [40], [42]



Вуснае апытанне



2.3.3.

Творчасць Сафокла

























Новаўвядзенні Сафокла-драматурга. Нарматыўнасць яго герояў — носьбітаў ідэалаў дэмакратычных Афінаў.

Сутнасць трагічнага канфлікту ў “Антыгоне”; праблема лёсу у трагедыі “Цар Эдып”. Паэтыка твораў.





2







Альбомы з рэпрадукцыямі мастацтва Ст. Грэцыі класічнага перыяду

[3], [6], [27], [40], [41]

Вуснае апытанне

2.3.4.

Эўрыпід — “філосаф на сцэне”

























Адлюстраванне крызісных з’яў афінскага грамадства.

Псіхалагічнае майстэрства Эўрыпіда, аўтара трагедый “Медэя” і “Іпаліт”


2











Відэаматэрыялы: старажытнагрэчаскі тэатр, трагічныя маскі акцёраў

[4], [9], [12], [27], [28]

Вуснае апытанне

2.3.5.

Старажытнаатычная камедыя. Арыстафан.

























Праблема ўзнікнення камедыі як жанру.

Палітыка (“Лісістрата”), філасофія (“Воблакт”), эстэтыка (“Жабы”) у распроацоўцы Арыстафана.

Камедыйнае майстэрства.

Арыстафан у вяках.





2







Відэаматэрыялы:камічныя маскі ў старажытнагрэчаскім тэатры


[4], [6], [27], [39], [44]

Падрыхтоўка інсценіровак урыўкаў з камедый Арыстафана з улікам эстэтыкі яго тэатра (касцюмы і інш.)

2.3.6.

Проза V — IV ст. да н.э.

























Аратарскае мастацтва Дэмасфена.

Герадот як “бацька гісторыі”.

Вучэнне Арыстоцеля аб мастацтве і паэзіі.














Дэманстрацыя Нью-йорскага беларускамоўнага выдання сачыненняў Платона

[2], [14], [15], [17], [32]

Вуснае апытанне

2.4.

Эліністычны перыяд

























Грамадства і культура эпохі элінізму.

Новая атычная камедыя і яе распрацоўка ў творах Менандра (“Сугней”, “Трацейскі суд”).

Своеасаблівасць александрыйскай паэзіі (Калімах, Феакрыт, Апалоній Радоскі).


1



2




Альбомы па мастацтву элінізму



[6], [11], [12],

[16], [35], [36], [37]




Пісьмовая работа (КСР)

2.5.

Позні (“рымскі”) перыяд

























Плутарх і яго “Параллельныя жыццяпісы”

Сатыра Лукіяна (“Размовы багоў”, “Зеўс трагічны”).

Грэчаскі раман. Аналіз рамана Лонга “Дафніс і Хлоя”




1







Навучальныя дапаможнікі

[4], [5], [6],

[10], [12], [19], [32]



Вуснае апытанне




(разам з Апулеем)мммм

3.

Літаратура Старажытнага Рыма

6



















3.1.

Перыядызацыя рымскай літаратуры. Своеасаблівасць міфалогіі.













Альбом па мастацтву і міфалогіі Ст. Рыма







3.2.

Ранняя рымская літаратура

























Рымская бытавая камедыя-“паліята” Своеасаблівасць камедый Плаўта (“Скарб”, “Выхвальны воін”) і Тэрэнцыя (“Браты”, “Свякруха”).

1











Відэаматэрыялы: камічныя маскі ў рымскім тэатры

[3], [10], [12],

[32], [39], [44]




Вуснае апытанне

3.3.

Літаратура перыяду крызісу і гібелі рэспублікі






















3.3.1.
3.3.2.

3.3.3.


Цыцэрон і яго літаратурная дзейнасць

Паэма Лукрэцыя “Аб прыродзе рэчаў”


Паэты-“неатэрыкі” і лірыка Катула


1










Відэаматэрыялы па эпосе грамадзянскіх войн у Рыме

[12], [14], [19],

[23], [26]




Творчая праца

3.4.

Літаратура перыяду імперыі: “Залаты век” рымскай літаратуры






















3.4.1.

Культура і палітыка Рыма эпохі прынцыпата Аўгуста.






















3.4.2.

Творчасць Вергілія

























Адлюстраванне найважнейшых тэм і ідэй эпохі ў “Буколіках”, “Георгіках”, “Энеідзе”.

“Энеіда”: жанр і кампазіцыя, наватарская трактоўка герояў, асаблівасці стылю. Рэцэпцыя “Энеіды” у б беларускай літаратуры.



2


2







Ілюстрацыі да “Энеіды” Вергілія. Выявы скульптурных партрэтаў Вергілія, Гарацыя, Авідзія

[4], [12],

[24], [31], [32]







3.4.3.

Творчасць Гарацыя

























Жанравая шматстайнасць паэзіі Гарацыя.

Праблематыка і стыль яго сатыр.

Своеасаблівасць одаў. Філасофія “залатой сярэдзіны”.

Эстэтыка класіцызму ў “Навуцы паэзіі”.


2














[1], [7], [10],

[12], [24], [43]



Пісьмовая работа “Правер самога сябе”




3.4.4.

Творчасць Авідзія

























Традыцыйнае і наватарскае ў “Любоўных элегіях”.

Сусветнае значэнне эпічнай паэмы “Метамарфозы”.

Паэзія Авідзія ў ссылцы


2










Электронныя носьбіты

[8], [12], [19],

[24], [43]



Пісьмовая работа “Правер самога сябе”

3.5.

Літаратура імперыі: “Сярэбраны век” рымскай літаратуры






















3.5.1.

3.5.2.



Марцыял і яго эпіграмы

Сатырычная спадчына Ювенала.














Відэаматэрыялы па мастацкай і матэрыяльнай культуры



[4], [10], [24],

[35], [43]



Вуснае апытанне

3.6.

Літаратура імперыі: позні перыяд рымскай літаратуры






















3.6.1.

Апулей і яго раман “Метамарфозы, ці Залаты асёл”.

Росквіт хрысціянскай літаратуры





1










[4], [5], [10],

[25], [32]



Вуснае апытанне

(разам з Лон

гам)




ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
ЛІТАРАТУРА


  1. Антычная літаратура ў беларускіх перакладах: Хрэстаматыя. У 2 ч.

Уклад. Д. М. Лебядзевіч. Ч. 1. Старажытная Грэцыя. Гродна. 2002; Ч. 2. Старажытны Рым. Гродна, 2002.

  1. Античность и современность. М., 1972.

  2. Аристотель. Поэтика // Аристотель и античная литература. М., 1978.

  3. Анпеткова-Шарова Г.Г., Дуров В. С. Античная литература. М., 2005.

  4. Античный роман: Сб. статей. М., 1969.

6. Боннар А. Греческая цивилизация. Т.1–3. М., 1992.

7. Борухович В. Г. Квинт Гораций Флакк: Поэзия и время. Саратов, 1993.

8. Вулих Н. В. Овидий. М., 1996.

9. Гончарова Т. Еврипид. М., 1986.

10. Дуров В. С. Жанр сатиры в римской литературе. Л., 1987.

11. Дюрант В. Жизнь Греции. Москва, 1997.

12. История всемирной литературы: В 9 т. Т. 1. М., 1983.

13. Клейн Л. С. Анатомия "Илиады". СПб., 1998.

14. Козаржевский А. Ч. Античное ораторское искусство. М., 1980.

15. Кузнецова Т. И.; Миллер Т. А. Античная эпическая историография. Геродот. Тит Ливий. М., 1984.

16. Куманецкий К. История культуры Древней Греции и Рима. М., 1992.

17. Лосев А. Ф., Тахо-Годи А. А. Платон. Аристотель. М., 1993.

18. Лосев А. Ф. Гомер. М., 1960.

19. Лосев А. Ф. Античная литература. Мн., 2001.



20. Мальчукова Т. Г. "Одиссея" Гомера и проблемы ее изучения. Петрозаводск, 1993.

21. Малюкович С. Д. Міфалогія: Старажытная Элада. У 2-х ч. Ч.1. Мн., 2000; Ч. 2. Мн., 2003.



22. Мелетинский Е. М. Поэтика мифа. М., 1995.

23. Покровская З. А. Античный философский эпос. М.,1979.

24. Полонская К. П. Римские поэты эпохи принципата Августа. М., 1963.

25. Полякова С. В. "Метаморфозы", или "Золотой осел" Апулея. М., 1998.

26. Пронин В. Катулл. М., 1993.

27. Радциг С. И. История древнегреческой литературы. М., 2004. Савельева Л. И.

28. Сардыка Г. І. Антычная літаратура: Курс лекцый. Магілёў. 2001.



29. Сахарный Н. Гомеровский эпос. М., 1976.

30. Тахо-Годи А. А. Греческая мифология. М., 1989.

31. Топоров В. Эней - человек судьбы. М., 1993.

32.Тронский И. М. История античной литературы. М., 1988.

33. Флоренсов Н. Троянская война и поэмы Гомера. М., 1991.

34. Фрейденберг О. М. Миф и литература древности. М., 1978.

35. Чистякова Н. А. Античная эпиграмма. М., 1979.

36. Чистякова Н. А. История возникновения и развития древнегреческого эпоса. СПб., 1999.

37. Чистякова Н. А. Эллинистическая поэзия. М., 1988.

38. Шталь И. В. Художественный мир гомеровского эпоса. М., 1983.

39. Ярхо В. Н. Греческая и греко-римская комедия. М., 2002.

40. Ярхо В. Н. Античная драма: Технология мастерства. М., 1990.

41. Ярхо В. Н. Трагедия Софокла "Антигона". М., 1986.

42. Ярхо В. Н. Драматургия Эсхила и некоторые проблемы древнегреческой комедии. М., 1978.

43Ярхо В. Н., Полонская К. П. Античная лирика. М., 1977.

44. Ярхо В. Н., Полонская К. П. Античная комедия. М., 1979.



І. Мастацкія тэксты (для абавязковага чытання)

ГРЭЦЫЯ

Гомер. Илиада. Одиссея; Бел.пер. – Урыўкі с паэм // Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Мн., 1995; Антычная літаратура ў беларускіх перакладах. Старажытная Грэцыя: Хрэстаматыя. Гродна, 2002.

Гесиод. Работы и дни // Хрестоматия; Антология, ч. І.

Лірыка VII – VI ст.: Тиртей, Солон, Архилох, Алкей, Сапфо, Анакреонт, Пиндар // Хрестоматия; Антология, ч. I; Бел.пер. – Сапфо; Анакрэонт // Хрэстаматыя.

Эсхіл. Прыкуты Праметэй. Мн., 1993.

Эсхил. Орестея // Хрестоматия.



Сафокл. Антыгона. Мн., 1993; Цар Эдып.

Еврипид. Медея. Ипполит.

Аристофан. Облака; Лягушки (Альбо: Лисистрата – на выбар студэнта); Бел.пер. – Жабы. Урывак // Хрэстаматыя.

Проза V – IV ст. да н.э.: Геродот. История (Альбо: Фукидид. История; Альбо: Демосфен. Речи); Аристотель. Об искусстве поэзии // Хрестоматия; Антология, ч. І, ІІ; Бел.пер. – Арыстоцель. Паэтыка // Хрэстаматыя.

Александрыйская паэзія (Каллимах, Феокрит, Аполлоний Родосский и др.)//Хрестоматия; Антология, ч. ІІ.

Менандр. Третейский суд. Брюзга // Хрестоматия; Антология, ч. ІІ.



Лонг. Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою. Мн., 1991.

Лукиан. Разговоры богов. Разговоры в царстве мертвых // Хрестоматия; Антология, ч. ІІ.



Плутарх. Сравнительные жизнеописания (Демосфен и Цицерон).
РЫМ

Плавт. Комедия о горшке.

Лукреций. О природе вещей // Хрестоматия; Антология.

Катул. Вершы // Хрэстаматыя.

Цицерон. Против Катилины // Хрестоматия; Антология.



Вергилий. Буколики (1, 4) // Хрестоматия; Антология; Энеида; Бел.пер. – Урыўкі з “Энеіды” // Хрэстаматыя.

Гораций. Сатиры: Книга 1 (1, 6), Книга 2 (6). Оды: Да Мельпамены; Да Мецэната (“Дасюль нязнаным, моцным крылом сягну…”); Да Ліцынія Мурэны; Да Леўканоі і інш. // Хрэстаматыя; Наука поэзии // Хрестоматия; Антология.



Овидий. Любовные элегии (Книга первая: Элегии І, ІІ, ІХ і інш.). Наука любви. Метаморфозы (на выбар 2 – 3). Скорбные элегии (Книга вторая: Элегия единственная; Книга третья: Элегия ІІІ; Книга четвертая: Элегия Х) // Хрестоматия; Антология; Письма с Понта (на выбар 1 – 2). Бел.пер. – Ікар і Дэдал; Журботныя элегіі. Урыўкі // Хрэстаматыя.

Марциал. Эпиграммы: Книга зрелищ // Хрестоматия; Антология.



Ювенал. Сатиры (Сатира первая). – Хрестоматия; Антология.

Апулей. Метамарфозы, ці Залаты асёл; Мн., 1991.
ІІ. Дапаможнікі па міфалогіі; хрэстаматыі; анталогіі
Кун Н.А. Легендщы и мифы Древней Греции. Мн., 1984.

Малюковіч С.Дз. Міфалогія: Старажытная Элада. У 2-х ч. Ч.І. Мн., 2000. Ч.2. Мн.,2003.

Мифы народов мира: В 2-х т. М., 1982.

Мифологический словарь / Сост. М.Н.Ботвинник и др. Мн., 1989.

Мифологический словарь / Под ред. Е.М.Мелетинского. М., 1992.

Хрестоматия по античной литературе: В четырех томах / Сост. А.С.Шевченко. т.І. Античный эпос. Мн., 2001; т.ІІ. Античная лирика и малые жанры. Мн., 2007; т.ІІІ. Античная драма. Мн., 2007; т.IV. Античный роман. Мн., 2007.

Хрестоматия по античной литературе: В 2-х т.:

т. І. Греческая литература / Сост. Дератани Н.Ф., Тимофеева Н.А. М., 1965. М., 2004.

т.ІІ. Римская литература / Сост. Дератани Н.Ф., Тимофеева Н.А. М., 1965. М., 2004.

Античная литература. Греция: Антология: В 2-х ч. / Сост. Фёдоров Н.А., Мирошенкова В.И. М., 1989.

Античная литература. Рим. Антология / Сост. Фёдоров Н.А., Мирошенкова В.И. М., 1988.

Античная литература. Греция: Хрестоматия / Сост. Фёдоров Н.А., Мирошенкова В.И. М., 2002.

Античная литература. Рим. Хрестоматия / Сост. Фёдоров Н.А., Мирошенкова В.И. М., 2003.

Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Ч.І / Укладальнік Л.Баршчэўскі. Мн., 1995.

Антычная літаратура ў беларускіх перакладах. Старажытная Грэцыя. Хрэстаматыя / Укладальнік Лебядзевіч Д.М. Гродна, 2002.

Антычная літаратура ў беларускіх перакладах. Старажытны Рым. Хрэстаматыя / Укладальнік Лебядзевіч Д.М. Гродна, 2002.
ІІІ. Падручнікі

Анпеткова-Шарова Г.Г., Дуров В.С. Античная литература. Спб., 2007.

Анпеткова-Шарова Г.Г., Чекалова Е.И. Античная литература. Л., 1980.

Гиленсон Б.А. Античная литература: Древняя Греция. М., 2001.

Гиленсон Б.А. Античная литература: Древний Рим. М., 2001.

Дуров В.С. История римской литературы. Спб., 2000.

Лапидус Н.И. Античная литература. Мн., 1986.

Лосев А.Ф. и др. Античная литература. Мн., 2001. М., 2005.

Покровский М.М. История римской литературы. М., 2005.

Радциг С.И. История древнегреческой литературы. М., 2004.

Сардыка Г.І. Антычная літаратура: Курс лекцый. Магілёў, 2001.

Тронский И.М. История античной литературы. М., 1988.

Чистякова Н.А., Вулих Н.В. История античной литературы. М., 1972.
Дадатковая літаратура

(па жаданні студэнта)

І. Мастацкія тэксты:

ГРЭЦЫЯ

Аристофан. Мир. Всадники.

Война мышей и лягушек.

Гомеровские гимны.



Еврипид. Ифигения в Авлиде. Ион.

Лукиан. Похвала мухе. Лукий, или Осёл.

Платон. Пир. Федр.

Софокл. Электра. Эдип в Колоне.

Эзоп. Басни.

Эсхил. Персы.

РЫМ

Апулей. Апология.

Вергилий. Георгики.

Плавт. Хвастливый воин.

Проперций. Элегии.

Светоний. Жизнь двенадцати цезарей.

Сенека. Федра.

Тибулл. Элегии.

Федр. Басни.
ІІ. Навуковая літаратура:

Античные писатели: Словарь. Спб., 1999.



Боннар А. Греческая цивилизация. Т. 1-3. М., 1992.

Борухович В.Г. Квинт Гораций Флакк: Поэзия и время. Саратов, 1993.

Вулих Н.В. Овидий. М., 1996.

Гаспаров М.Л. Занимательная Греция. М., 1996.

Гаспаров М.Л. Избранные труды, том 1. О поэтах. М., 1997.

Головня В.В. История античного театра. М., 1972.

Гончарова Т. Еврипид. М., 1996.

Дуров В.С. Жанр сатиры в римской литературе. Л., 1987.

Дюрант В. Жизнь Греции. М., 1997.

История всемирной литературы: В 9 т. М., 1983. Т1. С.303-515.



Лосев А.Ф. Гомер. М., 1960 и др.изд.

Лосев А.Ф., Тахо-Годи А.А. Платон. Аристотель. М., 1993.

Мальчукова Т.Г. «Одиссея» Гомера и проблемы её изучения. Петрозаводск, 1983.

Морева-Вулих Н.В. Римский классицизм: творчество Вергилия, лирика Горация. Спб.,2000.

Никола М.И. Античная литература: Учебное пособие. М., 2001.

Ошеров С.А. Найти язык эпох: От архаического Рима до русского Серебряного века. М., 2001.

Полонская К.П. Римские поэты эпохи принципата Августа. М., 1963.

Сахарный Н. Гомеровский эпос. М., 1976.

Соболевский С.И. Аристофан и его время. М., 1957.

Словарь античности. М., 1989.



Фрейденберг О.М. Миф и литература древности. М., 1978.

Чистякова Н.А. Эллинистическая поэзия. М., 1988.

Чистякова Н.А. История возникновения и развития древнегреческого эпоса. Спб., 1999.

Шталь И.В. Поэзия Гая Валерия Катулла. М., 1972.

Ярхо В.Н., Полонская К.П. Античная лирика. М., 1967.

Ярхо В.Н. Античная драма: Технология мастерства. М., 1990.

Ярхо В.Н. Греческая и греко-римская комедия. М., 2002.

Протокол

согласования учебной программы по изучаемой учебной дисциплине с другими дисциплинами специальности


Название дисциплины, с которой требуется согласование

Название кафедры

Предложения об изменениях в содержании учебной программы по изучаемой учебной дисциплине

Решение, принятое кафедрой, разработавшей учебную программу (с указанием даты и номера протокола)*

Гісторыя замежнай літаратуры

Зарубежной литературы




Пр. № 9 от 21.05.2013 г.





































* При наличии предложений об изменениях в содержании учебной программы по изучаемой учебной дисциплине


Дополнения и изменения

к учебной программе по изучаемой учебной дисциплине на ___20___ / __20__ учебный год



№ п/п

Дополнения и изменения

Основание








Учебная программа пересмотрена и одобрена на заседании кафедры

_зарубежной литературы_______ (протокол № __ от ________________)

(название кафедры)

Заведующий кафедрой
____к.ф.н., доцент_______ _________________________ А. М. Бутырчик_____________

(степень, звание) (подпись) (И.О.Фамилия)


УТВЕРЖДАЮ

Декан факультета/Зав.общеуниверситетской кафедрой


__д.ф.н., профессор__ _________________ __И.С. Ровдо___

(степень, звание) (подпись) (И.О.Фамилия)


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка