Уцякала зіма ад вясны



Дата канвертавання30.06.2016
Памер42.89 Kb.
Рыгор Барадулін “Уцякала зіма ад вясны”

Мэта:

1) Дапамагчы вучням спасцігнуць вобразы і карціны прыроды, створаныя аўтарам.

2) Паглыбіць веды пра мастацкія тропы (эпітэт, параўнанне, метафару).

3) Развіваць рэпрадуктыўнае і творчае ўяўленне вучняў.

4) Спрыяць выхаванню пачуцця прыгожага, эстэтычнага, беражлівасці да прыроды.

Тып урока: тлумачэнне новай тэмы.

Форма ўрока: даследчая лабараторыя.

Абсталяванне: камп’ютар, праектар з мультымедыйнай устаноўкай, выстава кніг

Р. Барадуліна, друкаваныя заданні для працы ў групах, выразаныя з каляровай паперы жоўтыя кляновыя лісты, зялёныя бярозавыя лісточкі, сняжынкі, васількі.



Эпіграф да ўрока:

Заўжды, заўжды, у кожны міг

Мне пакланіцца хочацца прыродзе

К. Кірэенка



Ход урока:

I. Арганізацыйны момант

1. Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік пачынае ўрок з эпіграфа.

- Як вы зразумелі радкі, напісаныя К. Кірэенкам?

- Так. Чалавек і прырода – гэта непадзельнае цэлае. Прырода дае нам жыццё, а мы павінны не толькі захапляцца прыгажосцю прыроды, а і ахоўваць яе.



2. Інтэлектуальная размінка.

Для таго, каб актывізаваць вашу мысліцельную дзейнасць, правядзём наступную працу: да кожнай пачатковай літары слова прырода падбяром назоўнікі, якія раскрываюць сэнс гэтага слова.



п – поле, пралеска, папараць, пупышкі, паводка, павуціна, падбярозавік, памідор, пацук, прыгажосць

ррамонак, рака, рысь, радасць раса, ралля

ы – няма слоў

р рабіна, раздолле, разліў, рак, ракітнік, рачулка, ржышча

о

ддрэва, дуб, дождж, дарога дупло, дэльфін

аагурок, агрэст, авечка, алень, азярцо, акіян, алыча, ахова, абарона.

- Гэта толькі невялікая колькасць, тых слоў, якія раскрываюць сэнс слова прырода.

- А чаму сёння мы пачалі ўрок менавіта з гэтай тэмы?

3. Аб’яўленне тэмы і мэты ўрока.

- Сёння на ўроку я запрашаю вас у казачную краіну прыроды, якую стварыў для нас Р. Барадулін у вершы “Уцякала зіма ад вясны”.

Павінны навучыцца:


  1. Выразна чытаць верш

  2. Бачыць малюнкі прыроды, створаныя аўтарам

  3. Знаходзіць вобразна-выяўленчыя сродкі ў творы

  4. Развіваць літаратурна-творчыя здольнасці

II. Работа па тэме урока.

  1. Знаёмства з паэтам Р. Барадуліным.

  • Ці вядомы вам такі паэт, як Р. Барадулін?

  • Так. Вучылі ў 5 класе яго верш “Бацьку”.

  • Хто нагадае гэты верш? Якой тэме ён прысвечаны?

На экране дэманструецца партрэт Р. Барадуліна і некалькі слоў пра аўтара.

Ідзе каментар настаўніка і зварот да выставы кніг.



  1. Выразнае чытанне верша настаўнікам.

Перад чытаннем верша настаўнік ставіць дзецям пытанне:

- Якія карціны прыроды ўявіліся вам, праслухаўшы верш “Уцякала зіма ад вясны”.

(канец зімы, з-пад снегу віднеецца зямля, з’яўляюцца пралескі, трэскаецца лёд на рацэ).

- У чым незвычайнасць верша?

- Ці згодны вы з тым, што верш нагадвае казачную гісторыю?

3. Паўторнае чытанне верша вучнем.

- Перадайце сваімі словамі, які ж шлях зрабіла зіма, уцякаючы ад вясны.

- Хто ў гэтым змаганні дзвюх пор года аказаўся мацнейшым?

- Як у народзе называецца свята, калі сустракаюцца дзве пары года? (Стрэчанне або Грамніцы адзначаецца 15 лютага)

Якая тэма гэтага верша?

4. Работа ў групах.

- Сёння на ўроку будуць працаваць 4 групы вучняў: лінгвісты, тэарэтыкі, мастакі і літаратуразнаўцы.У кожнай групе працуе аналітык, у якога ёсць картка ацэнкі ведаў, дзе ён пазначае вашы адказы. І ў канцы ўрока дапаможа мне выставіць адзнакі.



Пытанні для працы ў групах:

Лінгвісты:

  1. Растлумачце прамое значэнне наступных слоў:

  • каптан –

  • здрадзіў –

  • ачах –

  • буслянка –

  • блакіт –

  • ніцы –

  • затлела –

  1. Патлумачце, у якім значэнні ўжываюцца яны ў вершы.

Тэарэтыкі:

  1. Які мастацкі прыём выкарыстаў паэт пры абмалёўцы зімы і вясны? Дайце яму азначэнне.

  2. Выберыце сярод прапанаваных прыкладаў увасабленні:

  • уцякала зіма ад вясны;

  • вербалозаў рагатых;

  • лёд закрэктаў, заныў;

  • брод шукаюць бярозы-бяглянкі;

  • як дзяцей палахлівых, буслянкі;

  • і пралескі распырскаў, раскідаў.

Мастакі:

  1. Вусна намалюйце карціны прыроды з казачным сюжэтам, які нам апісаў Р. Барадулін.

  2. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны М. Ліханенкі “Сакавік”. Параўнайце успрыманне прыроды паэтам і мастаком.

Літаратуразнаўцы:

  1. Выразна прачытайце верш У. Дубоўкі “Восень”.

Восень”

Набліжалася восень да нас

Ціхутка.

Уцякала лета ад восені

Хутка.

Пагубляла, уцякаючы, лета

Уборы.

А яны – у амшарах, у пушчах,

Як зоры.

Як чырвоныя зоры, каліна,

Брусніцы.

І ў іх пра новае лета надзея.

Ільсніцца.

  1. Параўнайце верш Р. Барадуліна і У. Дубоўкі. Што агульнага ў гэтых творах?

  • сюжэт, у аснове якога казачная гісторыя;

  • форма падачы матэрыялу;

  • героі;

  • вобразна-выяўленчыя сродкі.

  1. Падагульненне.

  • Перад намі паўсталі ўсе поры года. Якімі эпітэтамі можна ахарактарызаваць кожную з іх.

  • Звярніцеся да абразка З Бядулі “Зямля” за дапамогай.

Кожная група расказвае пра сваю пару года і эпітэты запісвае ў сшытак.

  1. зіма, 2- вясна, 3 – лета, 4 – восень.

Адзі вучань з групы зачытвае эпітэты, а астатнія сімвалізуюць гэтую пару года, падымаючы выразаныя з паперы, сняжынкі, кветкі, лісты.

  1. Рэфлексія.

  • У вас у кожнага ёсць любімая пара года. Давайце выберам сімвал сваёй пары года і прымацуем на дошцы.

  1. Дамашняе заданне .

“Мая любімая пара года”. Малюнак або сачыненне-апісанне.

  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.








База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка