Уладзімір Дубоўка



Дата канвертавання13.06.2016
Памер41.09 Kb.

Уладзімір Дубоўка

Хроніка жыцця.


2(15) ліпеня 1900 года - нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці).
1905 г. - вучыцца ў Манькавіцкай пачатковай школе
1912 г. - паступае ў двухкласнае Мядзельскае вучылішча.
1914 г. - у кастрычніку паступае ў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю (каля Вільні), якая ў сувязі з вайной была пераведзена ў г. Невель ( беларускі горад - цяпер Расія).
1918 г. - у лютым завершыў вучобу ў семінарыі і прыехаў у Маскву, дзе ў той час жылі бацькі.
1920 г. - проаходзіць службу ў асобнай тэлеграфна-будаўнічай роце Чырвонай Арміі.
1921 г. - пасля дэмабілізацыі працуе ў Народным камісарыяце асветы РСФСР метадыстам і інструктарам беларускіх школ і вучыцца ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя В. Брусава.
1924 г. - упершыню наведвае Мінск; у сакавіку едзе ў Харкаў, дзе знаёміцца з П. Тычынам, М. Рыльскім, Ул. Сасюрам; завяршае вучобу ў інстытуце імя В. Брусава; працуе рэдактарам беларускага тэксту "Весніка ЦВК, СНК і СПА ССР" і адказным сакратаром прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР, а таксама рэдактарам літаратурнай старонкі на беларускай мове ў газеце "Гудок".
1925 г. - разам з сябрамі ўтварае літаратурна-мастацкае аб'яднанне "Маладняк" .
1927 г. - ажаніўся з Марыяй Пятроўнай Кляўс.
1928 г. - нараджаецца сын Альгерд.
1930 г.- за верш "За ўсе краі, за ўсе народы свету" паэта арыштоўваюць.
1931 г. - знаходзіцца ў зняволенні ў менскай турме; 10 красавіка асуджаны на пяць гадоў высылкі ў Яранск (былая вяцкая губерня); працуе ў Яранскім райспажыўсаюзе на пасадзе сакратара; у Яранск прыяжджае з малалетнім Альгердам і Марыя Пятроўна.
1932 г. - жыццё ў Яранску. Калі ён "...як пісьменнік, нічога не рабіў".
1933 г. - прымусовы пераезд ў вёску Шэшурга, а пазней - у Чэбаксары.
1937 г. - новы арышт. Жонка з сынам вяртаецца ў Маскву, а потым - у Талдом (сто кіламетраў на поўнач ад Масквы), дзе працуе рахункаводам. Там, напачатку вайны, загінуў іх трынаццацігадовы сын Альгерд. У снежні з прысудам "пазбавіць волі на дзесяць гадоў" паэта этапіруюць на Далёкі Ўсход.
1939 г.- знаходзіцца на лагернай будоўлі ў Новым Бірабіджане.
1947 г. - пасля заканчэння тэрміну зняволення паэт апынаецца ў г. Зугдзідзі (Грузія), дзе працуе рахункаводам у канторы чайнага саўгаса Наразені. Туды ж пераяжджае і Марыя Пятроўна.
1949 г. - чарговы арышт. Спачатку - тбіліская турма, а потым этап у Краснаярскі край. Працуе сталяром у Почэце Абанскага раёна, Марыя Пятроўна выкладае ў школе матэматыку.
1957 г. - канчаткова рэабілітаваны.
1958 г. - стала жыве ў Маскве.
1959 г. - наведвае Кіеў, падарожнічае па Палессі.
1976 г.- у Маскве 20 сакавіка паэт памірае.

ХРОНІКА ТВОРЧАСЦІ.


1921 г. - у газеце "Савецкая Беларусь" ад 28 траўня пад прозвішчам Бладысь Дубоўка друкуе свой першы верш "Сонца Беларусі".
1922 г. - у альманаху "Маладая Беларусь" друкуе свае пераклады Байрана з цыкла "Яўрэйскія мелодыі".
1923 г. - у Вільні выдае першую кнігу вершаў "Строма". Становіцца сябрам літаратурна-мастацкай групоўкі "Маладняк" і старшынёй яе маскоўскай філіі.
1925 г. - задумвае гістарычную паэму "Браніслава"(мядзельская легенда) і ў 7 нумары "Маладняка" пад назваю "Там, дзе азёры" друкуе яе ўрыўкі. Асобнай кнігай выдае паэму "Там, дзе кіпарысы". З друку выходзіць зборнік вершаў "Трысцё".
1926 г. - выдае кнігу вершаў "Credo". Удзельнічае ў стварэнні літаратурнага аб'яднання "Ўзвышша". 29 верасня піша верш "За ўсе краі, за ўсе народы свету...", які адыграў у ягонным жыцці вельмі вялікую ролю. У лістападзе прымае ўдзел у Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі.
1927 г. - выдае ў Маскве кнігу вершаў "Наля", ва "Ўзвышшы" друкуе паэму "Кругі", у Вільні ў часопісе "Беларуская культура" пад псеўданімам Янка Крывічанін надрукаваны верш "За ўсе краі, за ўсе народы свету..."
1928 г. - піша паэму "Урачыстая дата" (Узвышша <= 6).
1929 г. - друкуе паэму "І пурпуровых ветразей узвівы...", здаў у друк зборнік вершаў "Депешы без адрасу", які так і не выйшаў у свет. Такі ж лёс напаткаў і паэму "Штурмуйце будучыні аванпосты"( яна была надрукавана толькі ў 1965 годзе). Паэма "Браніслава" надрукавана ў часопісе "Ўзвышша".
1930 г. - у газетах БССР друкуецца рэзалюцыя аб выкрыцці палітычных памылак згуртавання "Узвышша". Пачатак масавых арыштаў беларускай інтэлігенцыі. 20 ліпеня У. Дубоўку арыштоўваюць.
1931 г. - у мінскай турме пераклаў паэму Байрана "Шыльёнскі вязень". Пачынаецца актыўнае шальмаванне імя і творчасці паэта ў літаратурных выданнях. Асабліва шчыруюць К. Крапіва, П. Глебка, М. Лужанін.
1937 г. - пад час новага арышту быў канфіскаваны і загінуў пераклад "Паломніцтва Чайльд-Гарольда".
1939 г. - у Вільні ў "Калосьсях" друкуюць паэму "І пурпуровых ветразей узвівы".
1959 г. - у Дзяржаўным выдавецтве БССР з прадмоваю П. Глебкі выходзіць у свет першая паслялагерная кніжка "Выбраныя творы".
1960 г. - у тым жа выдавецтве выходзіць зборнік казак "Цудоўная знаходка".
1961 г. - асобным выданнем выходзіць казка "Як сінячок да сонца лётаў"; з'яўляецца ў свет кніга вершаў і перакладаў "Палеская рапсодыя"; у ленінградскім аддзяленні выдавецтва "Советский писатель" выходзіць паэтычны зборнік "Золотая ранница"(у перакладах на рускую мову Г. Ахматавай, Ус. Раждзественскага, М. Браун).
1962 г. - у Дзяржаўным выдавецтве БССР выходзіць зборнік вершаваных казак у перакладзе на рускую мову "Миловица"; за зборнік "Палеская рапсодыя" прысуджана Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы.
1963 г. - асобным выданнем выходзіць казка "Дзівосныя прыгоды", а таксама зборнік вершаваных казак "Кветкі - сонцавы дзеткі"; у часопісе "Полымя" друкуюць аўтабіяграфічны артыкул "Сярод людзей добрых". 1964 г. - у выдавецтве "Беларусь" асобнай кніжкай выходзіць казка "Мілавіца"; там жа выдаецца кніга перакладаў 154 санетаў Шэкспіра.
1965 г. - выходзяць выбраныя творы ў двух тамах; піша ўспаміны пра У. Жылку; у выдавецтве "Беларусь" у перакладзе на рускую мову выходзяць казкі "Кто сильнее" і "Чудесные приключения".
1966 г. - у трэцім томе аўтабіяграфій "Советские писатели" (выдавецтва "Художественная литература" (Масква)) друкуецца жыццяпіс паэта "Среди добрых людей".
1967 г. - у Ленінградзе выходзіць паэтычны зборнік "Полесская рапсодия"; у выдавецтве "Беларусь" - аповесць "Жоўтая акацыя."
1968 г. - у выдавецтве "Народная асвета" выходзіць зборнік вершаваных казак.
1969 г. - у выдавецтве "Беларусь" друкуецца аповесць "Ганна Алелька".
1970 г. - у серыі "Бібліятэка беларускай паэзіі" выходзіць кніжка выбраных вершаў; у Маскве - аповесць "Жёлтая акация".
1973 г. - у выдавецтве "Мастацкая літаратура" выходзіць зборнік апавяданняў-успамінаў "Пялёсткі".
1974 г. - выдавецтва "Мастацкая літаратура" выпускае дзіцячую аповесць "Як Алік у тайзе заблудзіўся".
1975 г. - у альманаху "Дзень паэзіі" друкуецца паэма "Усходняя казка і сібірская быль"; у выдавецтве "Мастацкая літаратура" выходзіць апошняя прыжыццёвая кніга паэта - зборнік казак "Залатыя зярняты".


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка