Уладзімір караткевіч



старонка2/7
Дата канвертавання14.12.2016
Памер1.51 Mb.
1   2   3   4   5   6   7
I
сяго толькі натураліст.

  • У-у... Дык вы мне, можа, скажаце, што гэта за такое ў тайзе, страшэнна падобнае на жэньшэнь, але не тое, бо яго там, як лапухоў?

  • Трохі калючы?

  • Але.

  • Гэта элеутэракок, калючы брат жэньшэня.

    — Шмат ведаеце.
    Маленькая паўза.

    • Ну, кіньце. Квіты. Прашу прабачэння,— ска заў ён.

    • Ніколі не думала, што можа быць такая зла-памятнасць...

    — Гладкі брат трохі адпомсціў калючай сястры.
    Засмяяліся. Вакол сцямнела зусім.< Відаць, на-

    соўвалася навальніца. На небе сям-там успыхвалі чырвоныя сполахі зарніц.



    • Не маўчыце,— сказаў ён.— Давайце размаў-ляць, калі звёў лёс. Як вы думаеце, што зараз у той Перавознай?

    • Яны не гасяць агнёў. Ім няма патрэбы. Усе зараз выйшлі на прыстань, сядзяць або стаяць. Ча-каюць. Нехта на гармоніку грае. Нехта гарбузікі лу-зае. I вось салют.

    • А ён ім — далёка. Як поле кветак. Нізка, ля самай зямлі,— падхапіў ён.

    Згаснулі раптоўна гірлянды на караблях. Запа-навала поўная цемра, якую раздзіралі толькі ўспыш-кі зарніц.

    — Зараз,— глуха сказала яна.

    I тут грымнула. Залпы з караблёў, дым, каметны

    442


    хвасты ракет. Чырвоныя, зялёныя, як на ёлцы, агні. Шаленства агню.

    Будрыс зірнуў на суседку. I тут цяжка зразумець, што за аблічча. У мімалётным святле ракет яно асаб-ліва, па-жаноцку пяшчотнае, дзень або электрыч-насць, вядома ж, сторгне з яго і гэтую пяшчоту, і таямнічасць, і налёт загадкі, з якой глядзяць на мора гэтыя вялікія вочы. Цёмныя? Ды, мабыць, не. Прыгожае аблічча? Невядома. Строгае, але з нейкай унутранай, прыхаванай усмешкай.

    I зменлівасць. Ад бягучага святла твар то «месяч-ны», то залаціста-чырванаваты, то зноў туманны ў цемры. Толькі і можна зразумець, што рот цвёрды і прыгожы, нос просты і трохі ўсторгнуты, а вочы вя-лікія-вялікія, і ў іх жыве цень.

    У адказ ракетам успыхвалі зарніцы, і ўсё гэта адбівалася ў моры. Зарніцы палымнелі і ўверсе і ўні-зе. Ракеты ўзляталі і ўгору і ўніз, і ў хмары і ў пра-донне хлябяў марскіх, у чорную начную ваду.

    Агні, магутнае водгулле перуноў, грымоты, якія вывяргалі караблі. Снапы агністых, барвяных, ізу-мрудных, сонечных каласоў. I гэтыя снапы ўзлятаюць і расцвітаюць зорамі, і зоры марудзяць нейкае імгнен-не і спадаюць уніз, і рассыпаюцца, рассыпаюцца зорныя вадаспады.


    • Гляньце, «Навуцілусы»,— сказала яна.

    • Дзе?

    I тут ён заўважыў сам. Некаторыя ракеты не паспявалі згаснуць у паветры. Яны падалі ў ваду і танулі, і гарэлі пад вадой зелена і аранжава, і ўсё цьмяней і цьмяней па меры таго як глыбей і глыбей апускаліся ў бяздонне. I гэта было, сапраўды, як падводны водсвет пражэктараў «Навуцілуса».

    Усё памнажаліся і памнажаліся ў паветры дым-ныя смерчы, спляталіся, перакрыжоўваліся, ператва-раліся ў ствалы і шаты дзівосных дрэў, і нібыта ў пе-раблытаныя сцябліны гіганцкіх, небывалых імхоў накшталт «божанькавых ільноў», і яшчэ ў нешта, чаму і наймення знайсці немагчыма.

    , А пасля ўсё скончылася. А яны ўсё стаялі і глядзе-л|> як пад дымнымі велічэзнымі імхамі зноў загарэ-ліся гірлянды на караблях.

    Народ разыходзіўся.

    — Так вось усё і канчаецца...— сказаў ён.

    443


    • Але. А для мяне і горад канчаецца.

    • Едзеце некуды?

    • Так. За Каўшом стаіць катэр. I вось праз га-дзіну...

    • Недзе на вёсцы працуеце?

    • Бярыце глыбей.

    • Экспедыцыя?

    • Запаведнік. Апошні год даводзіцца па ўсіх прыморскіх запаведніках ездзіць. Дзеля сваёй працы.

    Ён не спытаў, якая яна, тая праца, бо тады давя-лося б расказаць нейкую дробязь і пра сваю, а ён не любіў рабіць гэта, ды і не дужа мог.

    • I дзе ж вы цяпер? Куды пойдзе гэты ваш катэр?

    • Цяпер еду ў так званую «Тыгравую Падзь».

    • Цікава, хто на каго там паляваць будзе? Вы на тыграў ці яны на вас?

    Жанчына засмяялася:

    • Тыграў там цяпер няма. Яны ў Суйфунскім. I паляваць на іх нельга, крыважэрны вы чалавек. Тыгры — харошыя. Яны цяпер панічна баяцца лю-дзей, ніколі не нападаюць. Іх вельмі мала. Затое там, дзе яны ёсць, мядзведзяў з агнём не знойдзеш. А мядз-ведзь у нас — гэта самая шкода і ёсць. Іх многа. Вель-мі многа.

    • Хто ж там у вас?

    • Дзікія каты, мядзведзі, дзікі.

    • Гэта што, назнарок?

    • Ах, божа мой, кіньце! Гэта не вельмі ўдала. Ну, яшчэ харза, вялікая гэткая куніца, расамаха, кабар-га, гарал, плямісты алень-кветка і шмат яшчэ чаго. Кампанія някепская.

    • I далёка гэта?

    • Далёка. Морам ісці трэба.

    • Паходзім,— сказаў Будрыс.

    3 «Блакітнага Дуная», што стаяў на тым баку пры-
    бярэжнай шашы, вывалілася трохі падпітая кампанія,
    замаячылі ў цемры агеньчыкі папярос, даляцелі за-
    надта гучныя словы, смех. .;;

    • Трэба ісці,— сказала яна.— Бывайце. . -

    • Я думаю, мне трэба вас правесці. Бачыце, якія веселуны! Пяніцелі акіянаў. Спіны ў мідзіях, увесь кіль вустрыцамі аброс. Пачынаюць плаванне ў «Зала-тым Рогу», прадзіраюцца праз «Прыбой» і «Лотас»

    444

    і, урэшце, стаюць на мёртвы якар у «Блакітным Дунаі».

    — Ну што ж, буду ўдзячна.

    Яны мінулі кампанію — нехта здзіўлена свіснуў — і рушылі ўздоўж балюстрады ўніз.

    — Я не баюся,— сказала яна.— Даводзілася ба-
    чыць і не такое. Тайга не жартуе. Але тут — гідка
    проста. Таму і дзякую.

    — А я ў іншым сэнсе вас і не зразумеў.


    Жанчына хораша ішла. Гэта не быў часты і дроб-

    ны поступ гараджанкі. Гэта была плаўная і размер-ная, няспешная, эканомная і вельмі прыгожая хада чалавека, якому падоўгу і памногу даводзіцца ха-дзіць, які любіць і ўмее хадзіць. Здавалася б, ня-спешна, але вечарам за спіною семдзесят кіламетраў, і не страчана ані каліва лішняй энергіі, і можна скі-нуць цяжкі рукзак, і разбіваць лагер, і ежу варыць, і паліва запасіць.

    Яму падабаліся такія людзі. Вось ідзе. Постаць ганарлівая, гожая, моцныя ногі цвёрда нясуць ладнае цела.

    А твар ён разгледзеў толькі тады, калі яны трапілі ў святло з акон і ад ліхтароў. Дзіўна", ён амаль не па-мыліўся, уяўляючы, які ён. Але яшчэ больш дзіўна было тое, што знікла зменлівае святло, а чароўнасць і таямнічасць гэтага аблічча засталіся.

    Вочы цёмна-сінія, валасы залацістыя. Але чароў-насць гэтага аблічча была не ў тым, не ў нейкай там прыгажосці або нават правільнасці рысаў, а ў той самай зменлівасці — выяўляецца, заўсёднай,— у ця-кучасці выразу, у тым, што мілая ўсмешка змяняла годную строгасць, а на яе месца прыходзіла амаль Дзіцячая ўвага, каб саступіць у сваю чаргу хлапечай Дзёрзкасці або дзявочай цёплай пакоры. Часам адзін такі стан нібы забываў, што яму трэба сысці, і заста-ваўся жыць у вачах або на вуснах у дзівосным, ча-Роуным спалучэнні з наступным і процілеглым.

    I яшчэ побач з гэтай зменлівасцю ва ўсёй яе істоце ^ьіла і трыумфавала ў кожным руху, слове і позірку Рывалая, жывая, маладая сіла жыцця.

    ~- I не сумуеце? — спытаў ён. н ~~ Пасля салюта на хвіліну стала сумна. А цяпер п ВаТ Радасна. Паеду. Ужо ідзе на нераст сіма. 3 со-

    Квідаць караблікі: лаўцы трапанга працуюць. Вось-

    445


    вось горы стануць пярэстыя, як букеты. Ізюбр за-крычыць. Ух, як ён трубіць! Аж страшна! I стронга серабрыцца ў ручаінах.

    • Праўда, прыгожа...— сказаў ён, уявіўшы.—• Слухайце, а туды ўсіх пускаюць?

    • Усіх, хто не стане лавіць сіму і кусаць мядзве-дзяў за лыткі.

    • Я, мабыць, не буду. Не ведаю яшчэ.

    • Вы што, на самай справе? — Яна глядзела на яго нібы трохі насцярожана.

    • А чаму не? Час у мяне ёсць.

    — Я і казала: «Вось чалавек, які не спяшаецца».
    Яго і сапраўды нібы асяніла раптоўная магчы-

    масць і дазволенасць гэтага, свая нязвязанасць, свая поўная свабода. I раптоўнае, ад магчымасці гэтага, пачуццё радасці. Чаму б і не?! Вось узяць і паехаць. Наўрад ці дапаможа, але і не пашкодзіць. Усё ж пе-рамена месца, глушыня, нетры... Ен яшчэ не бачыў тут першазданных нетраў. Можна было б паехаць і зараз, але гэта палічаць за нясціпласць, нетактоў-насць, дакучлівасць. Ды і сабрацца трэба.

    «Не, паеду. Дальбог, паеду».

    Жанчына, відаць, і на шэлег не паверыла ў са-праўднасць і нязменнасць яго рашэння.



    • Хутка надумана. Хутка і раздумана.

    • Як дабрацца ў Тыгравую?

    — Раз у тыдзень туды ходзіць наш катэр. Нерэ-
    гулярна. Часцей за ўсё ў нядзелю.

    «Паслязаўтра нядзеля»,— у думках адзначыў ён. —■ 3 гэтага ж прычала, з якога еду я. А там яшчэ даволі вялікая дарога берагам і тайгой.



    • Адліць ваду праз кокпіт,— сказаў ён.— Пе-растаўляй шчупальцы берагам і тайгой, салага!

    • Я і кажу — несур'ёзны вы чалавек...— з дако-рам сказала яна.

    • Я — лёгкі чалавек. Лёгкі на пад'ём. «Здаецца, гэта была міна?» — спытаў боцман у капітана. «Буль-буль-буль»,— адказаў капітан. Я — марскі воўк.

    • I рашэнні ў вас несур'ёзныя,— ціха засмяялася яна.— Ну, вось мы і тут. I катэр збіраецца адчаль-ваць.

    На катэры, што цьмяна чарнеў ля прычала, са-праўды, канчалася мітусня.

    «Паеду,— у прадчуванні незвычайнага таго, за

    446

    чым ён увесь век гнаўся, падумаў Будрыс.— Аба-вязкова паеду. I, можа, жыццё павернецца іншым бокам...»



    —- Ну, добра,— сказаў ён.— Скажыце хоць на развітанне ваша імя.

    — Хіба дзеля таго, каб трывала забыць на ўсё астатняе жыццё?



    • Дык вось вам дзеля «забыць» — Севярын Будрыс.

    • Вазьміце і маё на могілкі імён. Гражына Ар-сайла.

    • Чакайце,— сказаў ён.— Што за імя?

    • Сама ведаю, што незвычайнае. Але імёны — тое нешматлікае, што засталося з сямейнай традыцыі. Ды яшчэ некалькі назваў хатніх прадметаў. Ды пры-казак колькі там.

    • Не, не,— сказаў ён.— Гэта тут яно незвычай-нае. У мяне на радзіме гэта... ну, самае звычайнае імя. Імя як імя.

    • Мы — сасланыя,— сказала яна.— Не... Мы з сасланых даўно, да рэвалюцыі. Вельмі даўно. Быў нейкі вялікі бунт. Усе бунтавалі... Скажыце, ёсць не-дзе такі гарадок Міловід?

    • Мілавіды,— сказаў ён.— Гэта не гарадок. Гэ-та — вёска. У той, як вы кажаце, «бунт» ля яе адбы-лася адна з самых вялікіх бітваў.

    • Бачыце, значыць, праўда? А ў нас многія лі-чылі, што апавяданні прадзеда — мана, а ён — хваль-ко. Я зусім малая была, а яму было дзевяноста пяць гадоў, і ён загаворваўся, амаль зусім з розуму выжыў.

    • Словы...— сказаў Севярын.— Словы якія за-сталіся?

    Яна наморшчыла лоб. I пасля паўзы, з невымоўна мілым, дзіцячым акцэнтам пачала называць:

    • Здзецінёў-ув... Гэта пра яго... Гаршчэк... Вара-Цідала... На рагулі тапор направяць... О, чэсь вам, панове магаці.

    • Здзяцінеў,— папраўляў ён.—Гаршчэчак... Ва-Рацідла... На рагулі сякеру напраўляць... О, чэсць вам, панове-магнаці...

    • Так... Так...

    ■— Мілая мая,— сказаў ён.— Мілая вы мая. Мы ж з адных краёў... Вы разумееце, што мы з адных кра-еУ?.. I падумаць толькі, каб не гэтая штурханіна, я не

    447


    ведаў бы вас, а вы не ведалі б, адкуль вы, ды яшчэ б лічылі нябожчыка дзеда хлусам!

    ...Пасля, як катэр адваліў, Севярын доўга стаяў на прычале і глядзеў на мора. Спачатку ён яшчэ ба чыў цень жанчыны на борце, пасля застаўся толькі цьмяны абрыс пасудзіны, пасля — агеньчыкі. Пасля зніклі і яны, і засталося мора...

    III

    КАРОТКАЯ ПЕСНЯ ПРА СНЫ, АБУДЖЭННЕ I ШТОРМ



    Тыя два дні, што заставаліся да нядзелі, ён пра вёў, бы ў тумане. Ён сам не чакаў, што выпадковая сустрэча народзіць у ім такую шчаслівую, напятую, як струна, трывогу, такое хвалюючае, дзіўнае чакан-не. I гэта было, вядома, не таму, што чакала жанчы-на (яна яго не чакала, ды і не магла чакаць), а таму, што наперадзе былі шляхі, змены, нетры джунгляў і спадзяванне на тое, што яму стане лягчэй.

    Нават страшныя начныя кашмары не так катавалі яго: тое, што адбывалася ўдзень, таксама было па-добна на сон. Ен адчуваў прыблізна тое, што, відаць, адчувае рыба-поўня.

    Ёсць такая. Сапраўды круглая, як поўня. Плысці сама, з гэтай прычыны, амаль не ўмее. Марскія цёп-лыя плыні нясуць яе то пад сонцам, то пад зорамі, і яна лянотна марыць аб нейкіх невядомых залатых краінах. Часам яна адчувае, што ўзнік менавіта той вецер, што аднясе яе ў гэтыя краіны. Тады яна вы-стаўляе з вады вялізны, як ветразь, плаўнік, ловіць ім вецер, і той нясе яе да пальмавых астравоў, да вясёлкавых каралавых рыфаў, у шчасце. I ласкава цалуе, песціць яе добрая плынь.

    I Севярын адчуваў, што і ён, як рыба-поўня, ма-рыць аб незвычайным, аб крывавых захадах, аб хат-ках, уваход у якія заплялі ліяны, аб вячэрнім дыме ачага, аб кімсьці, з кім можна глядзець на агонь.

    Акіян жыцця нёс яго невядома куды.

    Абуджэнне было кепскае. У нядзелю Будрыс на-пхаў цяжкі рукзак, рушыў на трэці прычал і даведаў-ся там, што катэра з Падзі сёння не было і не будзе, а іншым чынам дабрацца туды нельга.

    448

    Чакаць яшчэ тыдзень — гэта было нясцерпна. Ён пераконваў сябе, што гэта ён проста настроіўся на сённяшняе падарожжа.Л ён нізашто не прызнаўся б, нават сабе, у сапраўднай прычыне свайго адчаю.



    А прычына была тая, што ён абяцаў прыехаць, прычына была тая, што за гэты тыдзень жанчына магла перабрацца некуды ў другое месца.

    Яна не цікавіла яго, але нетры, куды ён хацеў за-брацца, шмат страцілі б у ягоных вачах без яе. Душу. Водар. Радасць. Святло.

    «Усё ж знаёмы чалавек. Шмат ведае. Добра было б хадзіць з ёю па тайзе, слухаць, глядзець. А там пры-едзеш — чорт яго ведае, што яшчэ там за людзі! Ці захочацца ісці з імі? Ды і ці захочуць яны?»

    Будрыс у апошні час цяжка сыходзіўся з людзьмі. I таму, не ведаючы, як памагчы сабе ў сваёй бядзе, Севярын пайшоў на сліп шукаць Паўлава: а раптам нешта параіць...

    Васіль, сапраўды, быў у «пуні» (так ён называў зімовае памяшканне для яхт). Стаяў ля сваёй шафы і пераапранаўся ў чорны вячэрні гарнітур. «Пуня» была для яго другім домам.

    Агледзеў грубыя чорныя Севярынавы нагавіцы, каменнай цвёрдасці марскія чаравікі, клятчастую, чырвоную з чорным, каўбойку, рукзак. Свіснуў.



    • Кліча муза вандраванняў. Севярын Баўтрук выправіўся шукаць экспедыцыю Лівінгстона... <<Йз дальннх странствнй возвратясь, какой-то дворянпн, а может быть н князь...»

    • Не паяснічай,— стомлена сказаў Будрыс.

    • У ваенторгу купіў?

    ~ Ну-

    — А я хацеў цябе з сабою запрасіць. У Верачкі

    танцы «Шарыкі за ролікі — усё наадварот...». Ды што з табой?

    — А што?


    Паўлаў начапляў «лінкольн».

    — Ды выгляд такі, нібы ты... Ану, расказвай.


    Севярын расказаў.

    • Ясна,— сказаў Паўлаў.— Севярын Бахрым мелі ласку закахацца. «Ты, што мора трымаеш і сушу НеРУхома тонкай рукой...»

    • Кінь! Слова гонару даю. Якое там каханне! Нязручна. Слова дзяўчыне даў. Палічыць за хлуса...

    ^ • Караткевіч, том 3 449



    — А мне якая справа, калі мяне выпадковая знаё^
    мая за хлуса палічыць?

    Празрыстыя, наіўна-сінія вочы глядзелі ўбок: Паў-лаў думаў. Але язык яго мянціў нібыта незалежна ад мазгоў:



    • Аэліта джунгляў. Сын неба імкнецца. «Я цалую зяніцы твае, каб мяне не забыла ніколі...» Міжзорны вандроўнік занадта лёгка згаджаецца на «хао». Па-марсіянску азначае: «Сыход». I асуджае на яго сваю каханую.

    • Даю табе слова гонару, што ні аб якім такім і не думаў.

    Голас у Севярына затрымцеў. Васіль уважліва глянуў на сябра, уздыхнуў і пачаў здымаць «лін-кольн».

    • Распранайся. Загортвай транты ў брызент. Па-плывём.

    • Ты што? Казалі, шторм можа быць.

    • Ну і штармяга! — сказаў Паўлаў.— «Друг заўжды саступіць гатоў месца ў шлюпцы і круг...»

    • Я не паеду.

    • Тады я дастаўлю замест цябе рукзак. Ей нават цікавей будзе...

    • А Вера? Я ж ведаю...

    • Нічога ты не ведаеш. Вера побач. Не бачыў я гэ-тых танцаў... Слухай, сук-кін ты кот, ты будзеш рыхтавацца? Нам нельга марудзіць. Сапраўды, тра-пім у шторм, і... «стане плакаць мая маладая лю-боў...».

    Яны спусцілі яхту на ваду. Васіль прытрымаў яе ля прычала, каб сябар мог скочыць. I толькі ўжо калі яны адчалілі, сказаў:

    — Гэта болыц важліва.

    Сур'ёзнасці ў яго хапіла толькі на гэтыя словы.


    • Не, не загінула яшчэ каханне! «Гарачэй і мац-ней, чым Рамэа Джульету». Пры такой справе ці-кава, чаму нашы ВНУ пастаўляюць спецыялістау, а не сыравіну для могілак?.. Я разумею вас, я прау-нук жандарскага палкоўніка, сасланага за каханне. «Праз буры і змрок на кахання агонь». «Клоцікау трэск і кітоў плеск».

    • Балаболка ты,— сказаў Будрыс.— Ты прос звычайны паршывы балабон...

    450

    Вецер напоўніў ветразь. Яхта паляцела, нібы пуш-чаная з цецівы страла.



    • Слухай каманду,— сказаў Паўлаў,— ты, дох-лы васьміног, якога выкінула цунамі! Ану, на борт!

    • Есць!

    • ...сэр.

    • Есць, сэр.

    • Калючую жывародку акулу табе ў зад! Усе сто дваццаць пяць сантыметраў яе калючак, пратух-лая марская капуста!.. А шторм будзе... Добра, калі паспеем схавацца за востраў Рагвольд.

    • Але ж адтуль яшчэ...

    • Я не павязу вас далей, вы, сіні краб... Тапіцца разам — маё сяброўства не заходзіць так далёка... Адкінься!

    • Есць.

    • ...сэр.

    Сапраўды, было падобна, што збіраецца на шторм.

    — Я завязу вас на Рагвольд і выкіну там, як сапсу-


    ты ўлоў. Сёння ў мяне быў капітан малога рыбалоў-
    нага сейнера Іван Няпіпіва... Запарожскі казак.

    Сінія бясстрашныя вочы глядзелі на пагрозлівы захад, што абяцаў небяспеку.

    — Рыбалоўная фірма «Няпіпіва энд карпа-
    рэйшн». Калені ў трапангах, дно ў ахоцкіх крабах.
    Заўтра ён павінен быў ісці якраз на Тыгравую.
    Я ўспомніў і падумаў, што ён можа даставіць туды
    і гэты мех з сухапутным смеццем... А я перачакаю на
    востраве.

    ...Калі яны выйшлі з заліва ў мора, Будрыс адчуў трывогу. Мора было ўсё грыфельнае, уздыбленае, усё ва ўзвёртах і закалупінах, як кракадзілава скура. I над гэтым графітавым морам далёка ляжалі ліло-выя, як слівы на блюдзе, астравы.

    У гэтае змрочнае мора сядала трывожнае сонца.

    Будрыс нічога не разумеў у мастацтве ваджэння яхтаў. Але тут нават ён адчуў нешта дзіўнае і рызы-коўнае ў паводзінах сябра.

    Паўлаў нібы лавіў не дужа спрыяльны вецер, ішоў

    зігзагамі («галсамі» гэта называецца, ці як?). Часам



    На гэтых паваротах яхта ледзь не чапляла ветразем

    а хвалю, і тады яны ўсім цяжарам навальваліся на

    Уздыблены над пучынаю борт.

    Але ж затое яна і ляцела! Такога шалёнага лёту

    451


    Севярыну ніколі не даводзілася бачыць у жыцці.6 У водаваротах, у кіпенні пены, у ветры. Моцна давала ў дно вада.

    — Выціскаеш усё, што магчыма? — спытаў


    Будрыс.

    Паўза.


    • Вельмі баюся,— нечакана сказаў Васіль.— Будзе шторм. Вялікі. А нам яшчэ гадзіны тры хады...

    • Вярнуцца?

    • Вярнуцца — позна... I... сорамна.

    Вада ля бартоў была больш гучная, чым навод-даль. Патокі яе ляцелі на людзей.

    —■ Дзякуй, браце,— сказаў Севярын.



    • ...сэр,— праз зубы сказаў сябар.

    • Дзякуй, сэр.

    Дзіўна было бачыць над гэтым узбунтаваным, страшным морам спакойнае неба і далёкія сопкі бе рага, над якімі вісеў радок бялюткіх хмар. Як пара-лельна вісячая мантыя з гарнастая. Як стужка, што змяшчалі ля верхняга абрэзу старажытных гравюр. Так і хацелася напісаць на ёй, што менавіта намалява-на на гэтым пейзажы.

    — Давай, мілая! Давай, любенькая... Ну... ну...—


    нраз зубы цадзіў Васіль.— Кальмары і зубастыя
    кіты!.. Баўтрамей, цюлень-акіба... Калі не пашанцуе,
    калі перакуліць — яхты не кідай. Трымайся за яе.
    Тады знойдуць. Яна — як канаючая чайка. А чалаве-
    чая галава на вадзе — тфу! Плявок. Вялікі шкляны
    кухтыль ад мярэжы. Чуеш?

    Сонца ў свінцовым захадзе было ўжо, як чырвоны мазок. I гэты яго апошні позірк быў невымоўна жур-ботны і дзікі.

    Спусцілася цемра. Лявей, недзе далёка, міргаў маяк. 3 роўнымі інтэрваламі. I ў мірганні таксама былі трывога і папярэджанне.

    Будрыс не памятаў, як мінулі наступныя гадзіны. Пару разоў іх ледзь не перакуліла. Мокрыя, аслеп-леныя цемрай і вадой, яны рваліся наперад, амаль толькі па зорах. I страшна было падумаць, што зоры вось-вось заснуе чарада хмар, што напаўзала з поўдня.


    : download -> version -> 1359632780 -> module -> 7242802286 -> name
    version -> "Шматсерыйная" дарога да сцэны Новы беларускі тэатр: дажыць і выжыць
    version -> Внеклассное мероприятие по английскому языку «Добро пожаловать в Беларусь»
    version -> 4 Знешняя палітыка рп у другой палове 17-пачатку 18 ст
    version -> Беларускія рэфлексіі
    version -> 2 Праваслаўе І каталіцызм у вкл
    version -> Утварэнне Рэчы Паспалітай
    version -> Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай
    version -> Культура Беларусі ў 17- 18 ст
    version -> 5 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове 17-пач 18 ст
    name -> Уладзімір караткевіч


  • 1   2   3   4   5   6   7


    База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
    звярнуцца да адміністрацыі

        Галоўная старонка