Уладзімір караткевіч



старонка5/7
Дата канвертавання14.12.2016
Памер1.51 Mb.
1   2   3   4   5   6   7

I хадзіў, хадзіў, коламі хадзіў вакол лясной хаткі леапард. Зрэдку рыкаў. На нешта чакаў у глухой цемры.

Будрыс адчуваў, што яна не спіць. Адтуль, дзе ляжала яна, не далятала і шолаху, але ён быў упэў-нены, што яна не спіць і ведае таксама, што не спіць і ён. Усё ж трэба было легчы ля вогнішча. Ля вялі-кага вогнішча. Амур хай сабе ў хаце, а ён — ля во-гнішча. У хатцы вельмі горача. А там ноч, цішыня, зоры. Чорт з ім, з гэтым вар'ятам-леапардам. Нічога б не зрабілася. Стрэльбу пад бок — і ўсё.

Не спіць. Ей было б спакайней, каб ён быў ля вогнішча. Заснула б. Спала б спакойна і назаўтра ўстала б насустрач зары, насустрач джунглям, насу-страч умытаму сонцу.

Будзь спакойная, дзяўчына. Будзь спакойны, ча-лавек. Будзь спакойная, чазенія.

Усё вярнулася на кругі свая. Жыві добра. Смя-ротна шкада, што атрымалася так. Нічога, хай сабе ўсё застаецца так, як яно здарылася. Заўтра ён пой-дзе. Яны ніколі больш не ўбачацца. Яна будзе тут. Будуць лётаць начныя матылі, крочыць звярынымі сцежкамі ізюбры, трапятаць на ветры празрыстыя чазеніі.

А ён паедзе да сябе. Скажа шэфу, што не трэба яму гэтага «вяртання да прыроды», што чхаць ён на

501



гэтае вяртанне хацеў. Будзе добра з галавою — хай будзе добра. А не, дык і не. Яму ўсё адно. Хай шэф дае работу. Чым горш, тым лепш. Чаго там асабліва распускацца?

Ен уявіў знаёмыя будынкі. Кафэ, у якім хлопцы спрачаюцца вечарамі. Круглую крэпасць сінхрафа-затрона.

Чорт, абрыдла яму гэтае «апрашчэнне», «прымі-тыўнае і здаровае жыццё», «здаровая, першабытная простасць нораваў». Добрая простасць! Нідзе ён і ду-маць не мог убачыць гэткую складанасць. Гары яно ўсё ясным гарам.

...Вось ён прыходзіць у будынак сінхрафазатро-на... Кальцо з двух велічэзных самкнутых магнітаў... Святло пультаў... Людзі ў белым. Звыклая, разумная работа. Сходкамі, як віядукам, можна прайсці над металічным гмахам і... спусціцца ўнутр... кальца.

Рык леапарда?.. Ды не, проста зараўла сірэна. Папярэджвае, што вось пачнуцца доследы. Правіль-на, якраз дзве гадзіны.

Заміргалі лямпы. Бог ты мой, хіба ён глухі, што патрэбен і сігнал святлом?!

Але ж бываюць і глухія. Усё прадумана.

Ен не рухаецца з месца, нібы ўсё гэта яго не даты-чыцца. Голас з дынаміка:

— Грамадзяне, просім пакінуць будынак... просім пакінуць будынак. Пачынаецца змена... пачынаецца змена.

Зноў сірэна. Зноў папярэджанне з дынамікаў. Ідуць людзі ў белым, аглядаючы памяшканне, ці не застаўся хто выпадкова. Забаўна, што яны не бачаць яго. Праходзяць паўз яго. Мінаюць.

Але вось яны абышлі ўсё. Нікога не знайшлі ў велічэзным, велічынёю са шматпавярховы дом, кальцы.

Падымаюцца па сходках. Яго так і не заўважылі. Цяпер трэба асцярожна пайсці за імі. Вось здзі-вяцца...

Ён хоча ісці і не можа скрануцца з месца... Ногі нібы адабрала. Ногі нібы прыкіпелі да падлогі.

А людзі ўжо ўзняліся па сходках, ідуць, вось-вось пачнуць спускацца на другі бок.

Толькі тут Севярын зразумеў, што зараз адбудзец-ца. Успомніў і жахнуўся. Такога ніколі не было, каб

502


нехта застаўся ў сінхрафазатроне, такога не магло быць, але такое ўсё ж адбылося з ім.

Неймаверным намаганнем волі ён адарваў ногі ад зямлі і скачкамі кінуўся да сходкаў. Толькі 6 хутчэй, хутчэй!.. Узляцеў на мосцік, прабег па ім, загрукатаў уніз. I... запнуўся, бо проста перад ім цяжка зачы-ніліся масіўныя дзверы, адрэзаўшы ад святла, ад людзей, ад забытай недзе далёка танюткай сінявокай жанчыны... адрэзаўшы ад жыцця.

Крычаць было дарэмна. Яго не маглі пачуць. Ён ведаў: за гэтымі першымі дзвярыма з грукатам за-чыняюцца іншыя, трывожна міргаюць над імі барвя-ныя табло.

Не падыходзьце! Небяспека! За дзвярыма смерць!

...Чырвонае святло выбухнула недзе ў адной кроп-цы, пачало снапамі выстрэльваць у яго бок. I апош-нім пробліскам думкі ён убачыў дзівосную праяву...

...Недзе над празрыстай ручаінай, у невядомым краі, у моры сонечнага святла хісталася, любоўна шапацела перыстая чазенія, шчасце, каханне, забытае дзеля смерці, у далёкім зялёным раі, між цёплых гор.

...I выбухнуў барвяны, крывавы змрок. I ў гэтым полымі ляцелі проста на яго незлічоныя чароды без-галовых ізюбраў.

...I тады ўрэшце прарэзаўся, вызвалена вырваўся на волю крык. Крык пагібелі і крык нараджэння, нямы, нібыта гінула сама зямля.

...Ноч. Чарнільны змрок хаткі. За акном — цьмя-ная пляма дагараючага вогнішча.

— Што ты? Што ты? Што з табой?!

Яшчэ без усведамлення явы, з крыкам, што згасаў у глотцы і заміраў на вуснах, яшчэ ўвесь на шляху акрываўленых безгаловых праяў, ён адчуў далоні на сваіх плячах і шаўкавісты дотык валасоў да шчакі.


  • Сінхра...— непрытомна душыўся ён,— замкну-лі... Беглі безгаловыя ізюбры...

  • Што ты... ціха... ну, ціха,— усеўладным шэптам казала яна.— Я ведаю...

Тонкія далоні слізганулі пад ягоныя плечы, пачалі пагойдваць.

— Табе было страшэнна цяжка? Ну кінь, кінь.


Не звяртай увагі. Я памылілася. Я — дурніца. Усё
зусім, зусім не так.

503


Кашмар урэшце пачаў адыходзіць. Знікалі апош-нія яго цені. I тады мужчына зразумеў, дзе ён і што з ім. Працягнуў у цемру рукі, абхапіў далонямі яе плечы, мякка прыцягнуў да сябе. Дрыжыкі прабег-лі па яго целе.

— Хлопчык мой, бедны мой «уладар»...


Прыціснуўшы галаву жанчыны да сваіх грудзей,

ён гладзіў яе цёплыя валасы і плечы.



  • Як ты магла?.. Няўжо не бачыла?.. Усё гэта было іначай, зусім іначай. I я кахаю цябе.

  • Я ведаю... Ведаю. Ты даруй. Як у цябе сэрца стукае. Хлопчык мой. Любы мой.

Цалавала яго. I ён таксама, амаль у непрытомна-сці, лавіў вуснамі яе вусны, вочы і бровы. Ніколі ў жыцці не было пачуцця такой еднасці, такой блізкасці і такога шчасця. I ён ведаў: ніколі не будзе.

Цвёрдасць грудзей, пяшчота цела, гарачыня вус-наў у змроку. Сэрца адрывалася і падала-падала некуды ў захапленні, у лікуючай радасці чакання.

Уся тут, побач, і давеку, яна была, як тое, чаго ніколі не чакаў на зямлі і што спраўдзілася на ёй. Вакол была ноч, але тут была Яна. Злачынствам было хоць калі-небудзь выпусціць яе са злітых абдым-каў. Менавіта таму, што вакол была ноч.

Моцныя плечы, дасканалыя, як кветкі, сцябліны рук — усё поўніла яго адчуваннем нязнанага шчасця. Яе імкненне быць бліжэй да яго, пакора вуснаў, ад-данасць абдоймаў, мяккая пяшчота і сіла...

— Са мной,— глуха сказаў ён.— Вось так. Назаў-
сёды...

— Так... Я не хачу... Я не хачу мучыць цябе.


Ноч няспешна кацілася над акіянам вады, над ас-

травамі, над сейнерам у моры, над скаламі, над пад-дзю, заціснутай між гор, над бяссоннай рэчкай, над хаткай, што прыціснулася да берага, над двума, што бяссонна ляжалі ў ёй і не хацелі зары.



  • Дурная дзяўчынка,— зрываўся ад пяшчоты і ўдзячнасці шэпт.— Дурная... Давеку мая цяпер. Мі-лая. Які доўгі быў шлях. Як я цяпер удзячны лёсу, што доўгі... што скончыўся. Якое шчасце, што ніколі не скончыцца.

  • Ціха. Мне так добра з табою. Мне аж страшна. Маўчы.

504

Яны ляжалі, шчыльна прыціснуўшыся адно да ад-наго, і слухалі тайгу.

Хрыпла крычалі недзе ў гарах касулі. Укрытае попелам згасання, цьмяна памірала вогнішча.

Недзе вакол хаты, часам глуха рыкаючы, хадзіў леапард. Звыкла да лёгкіх перамог у тых мясцінах, адкуль прыйшоў, ашалелы вар'ят, які і тут не бачыў адпору, ён хадзіў і рабіўся ўсё болын нахабным, бо не мог зразумець святасці гэтага месца. Тут не стра-лялі. Тут не было кары. I таму ён, відаць, лічыў даб-рыню і высакароднасць чалавечую за слабасць і ўнік-лівасць. I таму хадзіў, часам разрываючы рыкам ноч.

«Дрыжаць ля вогнішча. Дрыжаць у хатах. Гр-р-р. Безвалосыя, пяшчотныя, слабыя... Кх... кх... грр... ммру... грр... Выходзьце, смачныя».

— Які гэта жах — быць, як ён,— ціха сказала яна.


I мужчына, невыносна-моцна абняўшы яе, прыпаў

вуснамі да яе вуснаў.

...Недзе вакол хаты гойсаў леапард.

XIII ОДА СОНЦУ

Пасадзіўшы жанчыну на плячо, ён нёс яе цераз рэчку, а пасля ўгору, на спадзісты, шумна-зялёны ад траваў адхон. Ён мог так несці яе вечна.

Сонца ўставала за гарамі. Рукі жанчыны, якія ён трымаў у сваіх, былі ад ягоных прамянёў медныя.

Яе ён мог несці вечна. Нейкая вызваленая, нова-народжаная сіла перапаўняла ягоныя рукі, плечы, якім было так лёгка, нібы крылы выраслі на іх, муску-лы грудзей, што дыхалі, як кавальскі мех.

Лёгкія аж распірала ад духмянага, густога ветру з джунгляў, ад празрыста-халаднаватага павеву з гор. I сталёва, нястомна спружынілі ногі, несучы яго і яе насустрач сонцу.

— Пусці. Стомішся.


  • Я? — Ён пабег угару, і Амур, які не без пад-стаў меркаваў, што гаспадар з'ехаў з розуму, і ўвогу-ле ўхваляў гэты новы стан, з вясёлым рыкам кінуўся за ім, робячы выгляд, што хоча хапаць яго за пяткі.

  • Пусці.

Замест адказу ён падкінуў яе высока. I яшчэ. I яш-чэ раз.

505




  • Сонца! Сонейка! На!

  • Ну пусці, ну калі ласка.

  • Выкуп. Самы моцны пацалунак на свеце.— Ён спаймаў яе і трымаў на ўзнятых руках.

Зверху, з блакіту, яна глядзела на яго дзіўнымі, суцішанымі вачыма. Бачыла растрапаную чупрыну, бліскучыя вочы, ашчэраны белазубы рот.

— Я сама.— Яна сціснулася ў яго руках, заплю-


шчыла вочы і асцярожна дакранулася вуснамі да яго
рота.

Дзіўнае пачуццё сваёй безабароннасці і адначасо-ва сваёй улады над ім поўніла яе сэрца, нясцерпна гарнула да яго, нараджаючы пачуццё адданасці і ціхай пакоры.

«Вялікі свойскі звер. Накшталт слана ці ручнога мядзведзя. Нязмерны сілаю, мог бы зрабіць усё, што хацеў, толькі баіцца сваёй сілы, шкадуе, слухаецца аднаго позірку. I правільна. Хіба я не ягоная?»

Ішлі сцежкай. Вялікія, у метр вышынёй, стаялі на дрэвах дуплянкі.



  • Дзеля каго?

  • Дзеля самых прыгожых на свеце птушак. Дзеля качак-мандарынак... Пацалуй мяне.

  • А хто то, блакітны, лётае над чазеніямі?

  • Сіні салавей... Пацалуй мяне.

Яна нібы не магла напіцца сонцам і яго блізкасцю.

Чароўна, велікапышна спяваў лясны каменны дрозд сваю апошнюю ў гэтым леце песню. Флейтай свісцеў у разнатраўі кітайскі чорнагаловы гівал.

— I ўсё ж тайга амаль маўчыць,— сказала яна.—
Паслухаў бы ты яе ў маі. Пусцее ўсё. Нават даурскія
ластаўкі цягнуць на поўдзень.

Маленькая шэрая птушка пырхала перад імі.



  • А гэтая?

  • Усходнеазіяцкая соўка. Лі-у. Яна чараўніца. Адводзіць шукальнікаў ад жэньшэня.

  • То чаго яна нас адводзіць? Хіба мы ідзём на жэнынэнь?

  • Хочаш? — раптоўна захапіўшыся, сказала яна.— Я ведаю дзе. Колькі хочаш пакажу табе.

  • Хачу,— сказаў ён.

  • Вось гэта пачынаюцца яго сваякі. Араліевыя. Элеутэракок. Аралія кантынентальная. Унь чорныя ягады разам — гэта акантапанакс скупчанацветны.

506

А унь то — заманіха, лістота, як вінаград. Лацінскае імя ў яе прыгожае: эхінапанакс элятум накаі.

— Столькі ведаеш, што страшна цалаваць цябе.—
Ён пацалаваў.

Яны ішлі і разважаліся тым, што прыдумвалі адно аднаму новыя прафесіі.



  • Намміністра сельскай гаспадаркі па пагалоўю чорных махаонаў.

  • Прадстаўнік леапардавых інтарэсаў у ААН.

  • Пажыццёвы старшыня вялікай лігі суфражы-стак-антыфізікаў.

  • Сіні барада ў касмічным маштабе. Вялікі пажырацель жанчын.

Севярын зарагатаў:

  • Хіба гэта прафесія? Гэта лаянка.

  • Ну і атрымай.

Ён ішоў і любаваўся ёю. Невядома па якіх пры-кметах знаходзіць нейкія травы, схіляецца і асцярож-на выкопвае з коранем. Шукае. Працуе.

...Схіляецца, напружваюцца моцныя, стройныя но-гі, выгінаецца, як лук, тонкая паясніца, падаюць ва-ласы, і яна падбірае іх тыльным бокам кісці, адвечным і ўсё ж толькі сваім рухам. Вечна, вечна глядзець...

I ён глядзеў. Глядзеў так, што яна раз-пораз пады-мала на яго пастражэлыя вочы. Сінія, яны ў такія імгненні цямнелі.

«Стаіш,— думала яна.— I немагчыма пайсці ад ця-бе з тваёй чыстай цэльнасцю і сілай. Хіба ўцячы? Не хочацца. Немагчыма. Нельга абразіць цябе за гэтую тваю наіўнасць, дзякуючы якой ты нічога, нічога не зразумеў. I зараз не разумееш, не прадчуваеш. Нель-га так адразу, не аддаўшы ўсяго. Божа мой, увесь залаты ад гэтага сонца, увесь раскрыты насустрач яму і мне. Як хутка ты акрыяў! I я зраблю так, каб ты назаўсёды застаўся такі, любы мой, добры, харо-шы».

Яны падымаліся да нагор'яў. Уначы тут, відаць, было халадней, і таму траплялася болей вінна-чырвонай, іржавай, палымянай, лілаватай і пяшчот-на-залатой лістоты. Але цяпер гарачыня і задуха па-навалі над светам, і павявала з нетраў нейкім праным, дзівосным, нетутэйшым водарам.

— Ліяны пахнуць,— сказала яна.— Джунглі.


Яны ішлі да гэтых джунгляў праз паляны, на якіх

507


сярод белага дня зіхацеў месячны бляск, блакітны, срэбны, таемны. Гэта варушыліся серабрыстыя султа-ны міскантуса чырванеючага. Без краю дрыжала на палях месячнае мора.

...У раптоўным, амаль вячэрнім цяні ад сопак насунуліся джунглі.

I гэта сапраўды былі джунглі, а ніяк не тайга.

Саракаметровыя калоны дрэў, змрок і буралом, рэдкія плямы святла, буяны, дзікі падлесак. Чорныя, сабраныя ў шары, плады элеутэракока, медная лісто-та вінаграду, шызаватыя, нібы запацелыя, гроны яго.

Вежы дрэў. I на іх вісяць, аплятаюць, душаць, шалушацца, як маладая сасновая галіна, тоўстыя, са сцягно дарослага чалавека, удавы ліян.

Усё заблытана імі, усё перавіта. Змеі, змеі, бяскон-цыя дравесныя змеі. Падымаюцца да вяршынь, пера-паўзаюць на суседнія, звешваюцца. I ліянная лістота драбніцца толькі ў самых верхавінах лясных во-латаў.

Перахопліваюць святло, сціскаюць, уюцца, пля-туць. Часам забіваюць. Унь стаіць сухі аксаміт. А там сухі кедр. Цягнецца, цягнецца да сонца актынідыя з мядова-салодкімі пладамі. Цягніся, ліяна, ніхто не будзе ссякаць цябе, каб адабраць плады, калі ўпадзеш на зямлю, і кінуць, абабраўшы.

Папарацейкі-эпіфіты раслі ў трэшчынах кары, са-кавіта зелянелі ў плямах святла. Пунсавелі на ліянах лімонніку гроны ягад.

На ствалах зваленых гіганцкіх кедраў раслі па-душкі нейкіх дзіўных грыбоў. Пяшчотнейшыя, белыя і слаба-ружовыя, галіністыя, як каралы, і такія самыя ювелірныя на выгляд.


  • Зрэж іх,— сказала жанчына.

  • Нельга.

  • Можна. Хутка халады.

  • А нашто?

  • Будзе вячэра, як у імператара. Гэта рагацікі, або кітайская лапша. Дзеля іх загубілі больш кедраў, чым на пабудову гарадоў. У Кітаі яны каштавалі ледзь не на вагу золата. I вось з-за мяжы прыходзілі кітайскія арцелі, валілі самыя тоўстыя дрэвы — чым старэй, чым таўсцей, тым лепей, даўжэй гнісці будзе, больш гадоў будзе існаваць плантацыя — і, як драўні-на закісала, падсаджвалі на яе грыбніцу вось гэтых

508

грыбоў, а яшчэ ільмавікоў і мядзведжага вуха. Пасля, праз год, прыходзілі і збіралі.

Будрыс асцярожна збіраў грыбы. Прахалодныя, з дзівосным пахам грыбной сырасці, як у бараві-коў. Гражына разграбала кіем траву, шукаючы нешта.



  • Слухай,— ціха сказаў ён.— Знаеш, што я ўс-помню, як мы будзем старыя? Праз тысячу год.

  • Ну?

  • Вось гэта. Цябе ў гэтых джунглях. Змеі ліянаў. Вінаград. Каралы рагацікаў.

  • Я ведаю. Я таксама.

...Рэчка сплывала са скалы ў глыбокую вадабой-ную чашу, свежым струмком падала на іхнія галовы, зіхацела вясёлкавымі кроплямі на гарачых ад сонца плячах. Яны ляжалі, успёршыся грудзьмі на край чашы, і цягнулі рукі, стараючыся спаймаць за вушы сабаку, які ўладкаваўся прыступкай ніжэй, таксама ў чашы, ляжаў раскошна, адзін. Амур ляніва агрызаў-ся. Яму таксама было добра.

Схіляліся да іх зялёныя, непралазныя сцены дрэў, і ліяны спускаліся з іх і варушылі пабегамі над гало-вамі людзей, нібы хацелі спаймаць.

...Пасля яна павяла яго ў бок ад вадаспадаў, у самыя нетры ліяннікаў.

— Тут, здаецца. Скідай рукзак. I стрэльбу. Ха-


дзем.

Адышла крокі на тры і стала пад маньчжурскім арэхам, над густой травяной зарасцю.



  • Нічога не бачыш?

  • Не.

  • Тады заплюшчы на хвіліну вочы. I думай пра нешта добрае. Сюды нельга прыходзіць са злом у сэрцы.

  • Буду думаць пра цябе.

Ён стаяў і ўспамінаў начную хатку, шум дрэў і яе вусны.

— Глядзі,— ціха сказала яна.

Папараць і іншае былі адгорнуты ў бакі. I на вы-зваленым месцы стаяла кволая, нявідная, але ў чымсьці страшэнна значная раслінка з прамым сцяб-лом і вытанчанымі пяціпалымі лісцікамі.

— Ен?


I яна, чамусьці шэптам, адказала:

509




  • Ён. Не дыхай. Ен такі далікатны, што можа памерці і ад гэтага.

  • Чаму?

  • Бо ён усю сілу запасіць у корані. Таксама для іншых. Вось калі ты перастанеш мяне кахаць — прый-дзі сюды, адшукай месца і зрабі адзінае злачын-ства. Украдзь яго. Ен будзе тады вялікі, мудры корань, стары. I ўсё вернецца: рэчка, і верасень, і чазеніі.

  • Я не буду яго красці. Я ніколі не перастану цябе кахаць.

  • Не трэба так,— устрывожана сказала яна.— Не прымушай мяне шкадаваць аб многіх учын-ках.

  • Табе няма аб чым шкадаваць.

Яны сядзелі каля расліны. Плячо ў плячо.

— Чакай, я прыкрыю яго ад сонца. Прамыя пра-


менні таксама забіваюць яго. Далікатны. Як само ка-
ханне.

Спляла над ім травы.



  • I давай адыдзем. Цяпер ты ўсё адно бачыш яго? I ў траве?

  • Цяпер бачу.

— Адыдзем. Можа, яму і позіркі шкодзяць.
Жэньшэнь стаяў у некалькіх кроках ад іх. Стара-

жытны, пяшчотны, добры. I яны ляглі ў траву і гля-дзелі на яго.



  • Хай расце,— сказала яна, кладучы галаву яму на руку.— Дзіўна... Ніколі не было такога спакою. I так добра не было. Аж страшна, што ніколі болып не будзе. А раптам ніколі?

  • Ты што? — Ён рыўком прыцягнуў яе да сябе.— Ты што, хочаш, каб я памёр?

Стракатай сенню беглі па іх сонца і цень. Віліся, звіваліся вакол іх джунглі. Дыханне іх было, як подых жанчыны ля яго вуснаў.

  • Бяссмерце ёсць? — спытала яна.

  • Ёсць. Бо я кахаю цябе.

  • Самае дзіўнае, што я цябе таксама кахаю. Учо-ра яшчэ і не думала. Так проста, добра было сядзець з табой. А пасля ты пацалаваў мяне. I як абудзіў. Па-сля я зразумела тваю безабароннасць, дзікі ты мой, немагчымы.

Гладзіла яго па галаве.

510


  • Ведала, што нічога добрага з гэтага не атры-маецца. I не магла ўстрымацца. Сніла гэтыя твае ва-ласы, вочы, вусны, рукі... Дурны, шалёны браканьер. Хачу, каб ты вечна думаў пра мяне, каб гэта ніколі не прайшло.

  • Ніколі не пройдзе.

  • Каб жа ж гэта так...

У гэтых цёмна-сініх вачах жыў такі незразуме-лы боль і такое каханне, што Будрыс увесь здры-гануўся ад шкадобы, замілавання, жадання ба-раніць.

  • Ты, маленькая, ты... Што гэта ты гаворыш?!

  • Я проста ведаю. Я не перанясу гэтага.

  • I не трэба табе будзе гэта пераносіць.— Ен пацалаваў яе вочы.

  • Так я і зраблю... Бог ты мой, дурны, мілы. Сядзеў сёння пад гэтым вадаспадам, як Адам пасля грэхападзення. Грэшны, дурнаваты, сам яшчэ не ўра-зумеў, што здарылася... Самы дарагі.

У словах яе, у голасе, у выразе вачэй і дотыках рукі быў як нейкі гіпноз. Быццам сама сіла жыцця пералівалася з яе ў яго.

— Павер, нічога, нічога такога страшнага больш з


табою не будзе. Я табе кажу. Вер.

Усё гэта, занадта вялікае, трывожыла яго.

Але ва ўсім гэтым было і ўмацаванне яго вялікай, шчаслівай блізкасці да гэтай жанчыны, да ягонай, да адзінай жанчыны.

Яна раптам прынікла да яго, нібы шукаючы па-ратунку.

, — Страшна. Я, здаецца, і хвіліны не магу безцябе. Як жа гэта будзе цяпер?

Віліся, спляталіся, сціскалі дрэвы гіганцкія змеі ліянаў.

Звівалі шацёр над маленькімі лапкамі жэньшэня, невыносна душылі кедры.

Але яшчэ болын невыносныя, яшчэ больш смярот-ныя — нібы гэта было апошні раз у жыцці — былі іх-нія абдоймы.

Пяшчотныя ў сіле сваёй, як само жыццё, нераз-рыўныя, як звод неба над вечным лонам зямлі.

511


XIV

БАЛАДА ПРА ЛЕАПАРДА БЕЗ ІМЯ I ПРА БЕЛУЮ ЛАЙКУ, ІМЯ ЯКОЙ — АМУР

Пасля вячэры яны не спяшаліся ісці ў хату. Бы-ло душна, а тут, знадворку, хаця можна было дыхапь.

— А вось возьмем ды ўсю ноч і праляжым тут,—


сказала яна.

Ён кіўнуў галавою.



  • Калі не спаць, то тут лепей.

  • Там задыхнуцца можна. А калі дзверы адчы-ніш, то бандзюга той хіба пасаромеецца і ў хату за-лезці?

Севярын моўчкі згадзіўся. У душы ён баяўся паў-тарэння начных кашмараў. А раптам — зноў? Раптам не памаглі яе словы, вочы, дотыкі? Але ўголас ён сказаў:

— Тут, прынамсі, вогнішча ў тваіх вачах адбіваец-


ца. I зоры.

— Я табе пакажу... зоры. Пірат!


Будрыс засмяяўся.

  • А ён сёння возьме ды не прыйдзе,— сказала яна.— Абрыдла вось яму, ды і ўсё. А калі і прый-дзе — ты яго заб'еш. Такога — можна, раз ён знаха-біўся ды людзей пільнуе.

  • Забіць? Яго? Ды ты што?! Я каго хочаш заб'ю, толькі не яго.

Ён нізавошта не забіў бы цяпер гэтага леапарда.

  • Я разумею,— сказала яна.— Гэта леапард звёў нас, праўда?

  • Праўда. Зрабіў з нас адно.

I гэта было так. Смерць, што хадзіла навокал па джунглях, нечакана нарадзіла каханне, жыццё. Маг-чыма, уратавала ад усяго цёмнага, што вартуе чалаве-ка, што столькі часу стаяла і чакала, пакуль ён, над-ломлены, упадзе.

...Яны ляглі каля вогнішча. Тое зырка шугала ўго-ру, жэрла галіны, сушняк, лаўжы. Але яны нарыхта-валі вялікую гару паліва, хапіла б і на дзве ночы.


: download -> version -> 1359632780 -> module -> 7242802286 -> name
version -> "Шматсерыйная" дарога да сцэны Новы беларускі тэатр: дажыць і выжыць
version -> Внеклассное мероприятие по английскому языку «Добро пожаловать в Беларусь»
version -> 4 Знешняя палітыка рп у другой палове 17-пачатку 18 ст
version -> Беларускія рэфлексіі
version -> 2 Праваслаўе І каталіцызм у вкл
version -> Утварэнне Рэчы Паспалітай
version -> Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай
version -> Культура Беларусі ў 17- 18 ст
version -> 5 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове 17-пач 18 ст
name -> Уладзімір караткевіч


1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка