Уладзімір Ягоўдзік



Дата канвертавання28.06.2016
Памер18.74 Kb.




Уладзімір Ягоўдзік


Ягоўдзік Уладзімір (таксама Ягаўдзік Уладзімір), нарадзіўся 14.02.1956 г. у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1978-1982 гг. працаваў карэспандэнтам Берасцейскай абласной газеты «Заря», рэдактарам Берасцейскай абласной студыі тэлебачання. З 1982 г. жыве ў Менску. У 1982-1990 гг. - супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1990 г. - рэдактар газеты «Дзеці і мы». Сябра СП СССР з 1985 г.

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выдаў кнігі прозы «Стронга» (1984), «Вочы Начніцы» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989), «Прыручэнне птушкі» (1989), зборнік казак «Сонейка, свяці!» (1988). Аўтар мастацкага альбома «Алена Кіш» (1990).

Напісаў для дзяцей п'есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні, «Залатое зярнятка» (пастаўлена ў 1983), «Сонейка, свяці!» (надрукавана і пастаўлена ў 1985), «Пякла баба калачы» (з А.Шкілёнкам, пастаўлена ў 1987), «Сакрэты Вогніка» (пастаўлена ў 1987), «Усміхніся, прынцэса...» (надрукавана і пастаўлена ў 1990).

Выступае ў перыядычным друку як літаратурны крытык, а таксама з мастацтвазнаўчымі артыкуламі пра самадзейных і прафесійных мастакоў рэспублікі.

Пераклаў з расейскай і ўкраінскай моў асобныя творы Л.Лявонава, В.Астаф'ева, Ю.Бондарава, М.Віграноўскага.
Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы
Горсть ягод. -  Мн.:  Издатель Яговдик М.,  2007. 

Адмірал і яго каманда - Мн.:  Бел.Дом друку,  2008 .

Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі -  Мн.:  Выдавец М.Ягоўдзiк,  2004. - ( Б-ка часопiса "Лесавiк"). 

Славутыя рыбаловы -  Мн.:  Бел.Дом друку,  2009. -( Скарбы радзiмы) . 

Сляды волатаў. Кніжка пра беларускія валуны . -  Мн.:  Выдавец М.Ягоўдзiк,  2008. 

Шчыраю ноччу  -  Мн.:  ЛiМ,  2009. -( Лiмаўскi фальварак). 



Літаратура аб жыцці і дзейнасці

Бадак, А. Нявольнік хараства : літ.крытыка //  Полымя. -  2006. -  № 2. – 

С. 196-198.

Васючэнка,П. Майстэрства здзіўлення: літ. крытыка //Маладосць. – 2006. - №2. – С.110-114.

Чыгрын,С. Шчырая праўдзівасць //Наша слова. – 2011. – 9 лютага.

Сцэнарныя матэрыялы

Вандроўкі з Ягоўдзікам: віктарына //Бібліятэка прапануе. – 2003. - №6. – С.2-3.



Віктарына па кнізе У.Ягоўдзіка “Птушыная дарога” //Бібліятэка прапануе. – 2003. - №1. – С.6.
: 2016 -> pismenniki
pismenniki -> Алесь Марціновіч
pismenniki -> Лойка Алег, нарадзіўся 01. 05. 1931 г у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці ў сям'і фельчара
pismenniki -> Кандрат Крапіва
pismenniki -> Алаіза Пашкевіч. Цётка Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) нарадзілася 15 ліпеня 1876 го­да
pismenniki -> Салтукт Алег Уладзіміравіч
pismenniki -> Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы
pismenniki -> Павел Місько Місько Павел
pismenniki -> Анатоль Астрэйка Астрэйка Анатоль
pismenniki -> Ніл Сымонавіч Гілевіч нарадзіўся ў вёсцы Слабада Лагойскага раёна Мінскай вобласці 30 верасня 1931 года. Там прайшлі яго дзіцячыя І падлеткавыя гады, тры з якіх выпалі на час нямецкай акупацыі. З 1947-га жыве ў Мінску
pismenniki -> Міхась Зарэцкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка