Уласнабеларускія і запазычаныя словы Тэма: Уласнабеларускія і запазычаныя словы Мэта



Дата канвертавання31.12.2016
Памер33.77 Kb.
Уласнабеларускія і запазычаныя словы

Тэма: Уласнабеларускія і запазычаныя словы

Мэта: даць паняцце аб лексіцы беларускай мовы паводле паходжання, развіваць вусную і пісьмовую мову вучняў

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант

  2. Праверка дамашняга задання

Што такое лексіка?

Як слова звязана з лексікай?

Граматычнае значэнне слова – гэта…?

Лексічнае значэнне слова – гэта…?



  1. Аб’яўленне тэмы і мэты ўрока.

  2. Тлумачэнне новай тэмы

Лексічная сістэма сучаснай беларускай мовы ахоплівае сотні тысяч слоў, розных па часе ўзнікнення, паходжанню. Развіццё лексікі – працэс двухбаковы: старэнне слоў і папаўненне мовы новымі. Слоўнікавае багацце беларускай мовы складалася на працягу многіх стагоддзяў.


ЛЕКСІКА СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПАВОДЛЕ ПАХОДЖАННЯ







СПРАДВЕЧНАБЕЛАРУСКІЯ СЛОВЫ

ЗАПАЗЫЧАНЫЯ

СЛОВЫ




Агульнаславянскі (брат, поле, дуб)

Уласнабеларускі

(бусел, золак)



ТРЫ ПЛАСТЫ

Паланізмы (з польскай мовы)

(відэлец, кабета, моц, цуд)



Лацінізмы (з лацінскай мовы)

(талент, акцёр, аркуш)



Літуанізмы (з літоўскай мовы)

(намітка, свіран)



Цюркізмы (з татарскай мовы)

(баран, дыван, туман)



Грэцызмы (з грэцкай мовы)

(акадэмія, алегорыя)



Германізмы (з нямецкай мовы)

(штаб, вахта, шпіль)



Запазычанні з французскай мовы (багаж, сеанс, гуаш, дуэль)

Запазычанні з англійскай мовы (джаз, баксёр, маркетынг, спартсмен)

Стараславянізмы (ад, бес)



Усходнеславянскі (перыяд Кіеўскай Русі)


  1. Замацаванне

Запішыце сказы. Знайдзіце запазычаныя словы.

Калісь між тых палёў пры рэчцы, на пагорку

Сярод бярэзніку, за плотам панадворка,

Стаяў драўляны панскі маёнтак і з зеляніны

Свяціўся … тынкоўскай белай сцен над дыванамі поля.

Адам Міцкевіч. Пан Тадэвуш


Другі баран – ні “бэ”, ні “мя”,

А любіць гучнае імя.

К.Крапіва. Дыпламаваны баран
Д
АНТРАКТ – перапынак,

АФІША – аб’ява,

БАСЕЙН – вадаём,

ДЫСКУСІЯ – спрэчка,

ІНЦЫДЭНТ – выпадак,

ІРОНІЯ – насмешка,

МЕМУАРЫ – успаміны,



МІНІЯЦЮРНЫ – маленькі,

ТУРЫСТ – падарожнік,

АСІСТЭНТ – памочнік,

ВАКУУМ – пустата,

ІМІТАЦЫЯ – падробка,

РЭСТАЎРАЦЫЯ – узнаўленне,

АНАЛОГІЯ – падабенства.
а запазычаных слоў падбярыце беларускія адпаведнікі:





Растлумачце значэнне іншамоўных слоў.
Эпідэмія (гр. epidemia, epi – на, сярод+demos= народ) – шырокае распаўсюджванне якой-небудзь інфекцыйнай хваробы.

Эфект (лац. еffectus) –1) вынік якога-небудзь дзеяння (напрыклад, э. лячэння), 2) моцнае ўражанне ад каго-небудзь, чаго-нібудзь (зрабіць э.), 3) сродак стварэння моцнага ўражання (напр., шумавы э., светлавы э.)

Камюніке (фр.) – афіцыйнае паведамленне, пераважна па пытаннях міжнароднага значэння.

Каталог (ад грэч. – спіс, пералік) – спіс якіх-небудзь прадметаў (кніг, карцін, музейных экспанатаў і інш.), складзены ў пэўным парадку (напрыклад, бібліятэчны каталог).

Ліміт (фр. Limite, ад лац. Limes – мяжа, граніца) – норма, у межах якой дазволена карыстацца чым-небудзь, расходаваць што-небудзь)

Нігілізм (ад лац. Nihil = нішто, нічога) – 1) поўнае адмаўленне прынятых нормаў, прынцыпаў, маральных каштоўнасцей, выпрацаваных чалавецтвам, 2) кірунак у асяроддзі рускіх разначынцаў 60-х гг. 19 ст., якія адмоўна ставіліся да буржуазна-дваранскіх традыцый і прыгонніцкай ідэалогіі.

Амплуа (фр. emploі = прымяненне) – 1) блізкае па характару кола роляў, якія адпавядаюць сцэнічным здольнасцям артыста, 2) перан. кола заняткаў каго-небудзь.


А.М.Булыка. Слоўнік іншамоўных слоў.





  1. Падвядзенне вынікаў урока.

  2. Дамашняе заданне.

: bel -> Метадычная%20скарбонка -> урокі%20па%20мове%205%20клас
урокі%20па%20мове%205%20клас -> КВіЗ (Клуб вясёлых і знаходлівых) па тэме “Фразеалагізмы” Абагульняльныя заняткі. Мэта: замацаваць i паглыбіць веды вучняў па тэме «Фразеалагізмы»
урокі%20па%20мове%205%20клас -> Урок па беларускай мове "Мая матуля"
Метадычная%20скарбонка -> Урок-дослед па тэме «Адасобленыя акалічнасці»
урокі%20па%20мове%205%20клас -> Мэта: фарміраваць уяўленне пра антонімы, іх роля і ўжыванне ў мове
Метадычная%20скарбонка -> Сінтаксіс І пунктуацыя
Метадычная%20скарбонка -> Прамое і пераноснае значэнне слова
Метадычная%20скарбонка -> Лексіка вызначце лексічнае значэнне слова замак
урокі%20па%20мове%205%20клас -> Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па раздзеле “Фанетыка і арфаэпія”, “Графіка і арфаграфія”
урокі%20па%20мове%205%20клас -> Аднародныя члены сказа




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка