Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства



Дата канвертавання15.05.2016
Памер18.18 Kb.
Білет № 7


  1. Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у першай палове XIV ст. Паходжанне назвы княства

1. Умацаванне адзінаўладдзя ў ВКЛ адбылося пры вялікім князю Гедыміне (Гедзіміне) у 1316—1341 гг. Большая частка беларускіх зямель увайшла ў склад ВКЛ. Напрыклад, у 1318 г. сын Гедыміна Альгерд ажаніўся з Марыяй — дачкой апошняга віцебскага князя Яраслава, а калі той праз два

гады памёр, Віцебскае княства засталося Альгерду. Тэрыторыя ВКЛ павялічылася прыблізна ў 3 разы. Прыкладна 3/4 жыхароў гэтай дзяржавы дасярэдзіны XIV ст. складала насельніцтва, якое даследчыкі адносяць да беларускага эт- насу (беларускай народнасці).

У 1323 г. Гедымін заснаваў сталую сталіцу ВКЛ у Вільні (сённяшні Вільнюс — сталіца Літоўскай Рэспублікі). Да Гедыміна дзяржава не мела пастаяннай сталіцы, ёю лічыўся замак, у якім жыў вялікі князь. Да 1320 г. гэта быў Наваградак, а Гедымін спачатку жыў у Старых Троках. Аб рашэнні вялікага князя заснаваць сталіцу ў Вільні існуе такое паданне. У час палявання Гедымін забіў тура на гары побач з ракою Віліяй, дзе і спыніўся на начны адпачынак. У сне пабачыў, што на гары стаіць вялікі жалезны воўк, а ў яго ўнутры раве так, нібыта сто ваўкоў вые. Пасля таго, як прачнуўся Гедымін, загадаў пабудаваць тут сталічны горад, аб якім слава будзе чутна па ўсім свеце.

Прынцыпам дзяржаўнага жыцця пры Гедыміне стаў наступны: «Не рушыць даўніны, не ўводзіць навіны». Ён азначаў паважлівыя адносіны да зямельных уладанняў феадалаў і захаванне гістарычных традыцый насельніцтва ВКЛ.

Вялікі князь Гедымін праяўляў цярплівыя адносіны да розных рэлігій. Пры ім у Вільні былі заснаваны каталіцкія манастыры. Разам з тым не рабілася перашкод для будаўніцтва праваслаўных цэркваў. Сам Гедымін не аддаваў перавагі ні праваслаўю, ні каталіцтву, ён заставаўся язычнікам. Такія адносіны да рэлігіі ў шматрэлігійнай дзяржаве, якой з’яўлялася ВКЛ, садзейнічалі ўмацаванню краіны, рэлігійнаму міру ў ёй.



  1. Паходжанне назвы княства звязана з яго тэрытарыяльным ростам. Пры Гедыміне ўзрасла роля вялікага князя як кіраўніка дзяржавы. Яго тытул стаў гучаць так: «кароль Літвы і Русі», «кароль літоўцаў і многіх рускіх». Пад назвай «рускія» меліся на ўвазе жыхары перш за ўсё беларускіх зямель — Віцебскай, Берасцейскай, Менскай і Тураўскай, якія ўвайшлі ў склад ВКЛ. У выніку дзяржава агрымала назву «Вялікае княства Літоўскае і Рускае». Пад Літвой тады разумелася тэрыторыя Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а пад Руссю — Верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Пазней (у першай палове XV ст.), калі была далучана Жамойція — заходняя частка сучаснай Літвы, дзяржава атрымала поўную назву Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае.


: biskupcy -> library
library -> Білет №10 Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у xiii—xiv стст. Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 г
library -> 1. Дзяржаўны лад вкл характарызаваўся цэнтралізацыяй улады ў руках вялікага князя. Вышэйшай асобай у дзяржаве быў вялікі князь
library -> Білет №14 Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь»
library -> 1. Змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоу скага ў XV — першай палове XVI ст. Умацаванне ўлады князя ў дзяржаве
library -> Білет №15 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVI ст
library -> Білет №13 Развіццё гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў XIV — сярэдзіне XVI ст. Магдэбургскае права
library -> Білет №1 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст
library -> Білет №6 Культура Беларусі ў другой палове XVII — першай палове XVIII ст
library -> Білет №4 Беларусь у час войнаў другой паловы XVII — першай паловы XVIII ст
library -> Беларуская мова. 6 Клас тэма: Нескланяльныя назоўнікі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка