Умовы ўдзелу ў сустрэчы тэзэ ў рыме -2012



Дата канвертавання27.07.2016
Памер29.05 Kb.
УМОВЫ *

ЎДЗЕЛУ Ў СУСТРЭЧЫ ТЭЗЭ Ў РЫМЕ -2012
1. Маёй асноўнай мэтай Пілігрымкі даверу на зямлі (Еўрапейская сустрэча Тэзэ, пілігрымка, пілігрымка Тэзэ) зьяўляецца паглыбленьне сувязі з Богам і больш актыўны ўдзел ў жыцці Царквы тут, на радзіме.

2. Я ведаю мэту пілігрымкі Тэзэ і абяцаю, што прыму ўдзел у ня меней як 4-х падрыхтоўчых сустрэчах, якія будуць праходзіць перад ад'ездам на рымскую Еўрапейскую сустрэчу моладзі - 2012.

3. Я абязуюся 2 разы на тыдзень (панядзелак-аўторак і чацьвер-пятніца) самастойна дазнавацца пра ход падрыхтоўкі да Сустрэчы, актуаліі, сумесныя малітвы, а таксама сваечасова прадставіць лідэру групы № BY23-22-121961, ці яго дапаможцы, пашпарт на атрыманне візы, поўную аплату за паездку. Для гэтага я буду праглядаць асабісты мэйл ці званіць, пры “жыцёва”неабходнасці, лідэру групы. Акрамя гэтага я буду штотыдзень праглядаць раздзел прысвечаны Пілігрымцы на сайце www.svjazep.org ці www.valancer.by

4. Я ведаю і згодны з тым, што пасля атрымання пашпартоў з візамі з пасольства Італіі , яны будуць захоўвацца ў лідэра групы да дня выезду, а таксама на працягу ўсёй паездкі ў Рым і зваротна дадому (аж да прад'яўлення майго пашпарта ў пасольства Італіі па вяртанні з пілігрымкі Тэзэ). Дадзеная ўмова можа азначаць утрыманне лідэрам групы майго пашпарта ўжо з лістапада 2012 году (у залежнасці ад моманту падачы дакументаў на візу).

5. На працягу паездкі я абязуюся:


  • не займацца камерцыйнай дзейнасцю;

  • не пакідаць аўтобус падчас паездкі, каб наведаць іншыя месцы(мястэчкі);

  • не заставацца за мяжой у пошуках працы ці з якой-небудзь іншай мэтай;

  • не арганізоўваць іншыя візіты на працягу знаходжаньня ў Рыме ці яго ваколіцах, уключаючы візіты з мэтай турызму альбо наведванне сяброў ці іх сем'яў, якія пражываюць у Італіі, альбо ў іншых краінах;

  • не ўжываць алкаголь, тытунь, наркотыкі; не брыдкасловіць; не спрачацца з арганізатарамі па арганізацыйных пытаннях;

  • прымаць удзел ва усіх абавязковых пунктах праграмы Пілігрымкі даверу на зямлі (сумесныя малітвы, штодзённая Імша і г.д.);

  • выконваць патрабаваньні арганізацыйнага характару лідэра групы і духоўнай асобы;

  • паведамляць лідэру групы(ці яго дапаможцы)/адказнага групкі аб усіх фактах парушэньня гэтых Умоваў іншымі сябрамі нашай групы і прымаць меры па іх папярэджванню;

  • сумленна і адказна выконваць гэтыя Ўмовы.

6. Я ведаю, што Еўрапейская сустрэча Тэзэ ў Рыме будзе праходзіць у снежні-студзені 2012-2013 году цягам тыдня, што, з улікам дарогі, пацягне маю адсутнасць у Беларусі 10-11 дзён і што дарога туды-назад складзе блізу 5 тысяч кіламетраў (у дарозе туды і назад 5-6 сутак).

7. Я згодны (згодная) з тым, каб грошы, што я сдаў(-ла) у якасці частковай прадаплаты за удзел у Пілігрымцы у беларускім эквіваленце роуным 50 (пяцідзесяці) еўра з 100 (ста), не вярталіся мне пры маёй адмове ад паездкі ці грубым парушэнні гэтых Умоваў. Я цалкам пагаджаюся з прымяненнем да мяне Дысцыплійнага кодэксу пілігрыма Даверу-2012 (форма А3). Я разумею, што гэта робіцца, каб не пагоршыць умовы, не павялічыць выдаткі, для іншых сябраў нашай групы пілігрымаў і дзеля выхаваньня асабістай адказнасці за прыймаемыя мной рашэнні і паводзіны.

8. Я ўсведамляю, што парушэнне гэтых Умоваў да і падчас паездкі пацягне істотныя санкцыі з боку арганізатараў (аж да пазбаўлення статуса пілігрыма, з усімі гарантыямі: транспарт, жыллё, харчаванне).

Я ўважліва азнаёміўся(-лася) з ўсімі 8 пунктамі ў дакуманце А1 для пілігрымаў Сустрэчы Тэзэ і я пагаджаюся з імі.

Прозвішча, імя і імя па бацьку; індыфікацыйны (асабісты) №, адрас прапіскі (друкаванымі літарамі):

_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Подпіс: ____________________________ Дата: _____________________

* - падпісаньне Умоваў не гарантуе Вам уваходжаньне ў склад групы пілігрымаў BY23-22-121961



Дакумент групы № BY23-22-121961; сайт падпрымкі - http://www.svjazep.org (банер справа)



: wp-content -> uploads -> 2012
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2012 -> Аб выкладанні вучэбнага прадмета (дысцыпліны) «Беларуская мова» ва ўстановах прафесіянальна-тэхнічнай і сэрэдняй спецыяльнай адукацыі
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 конкурс
2012 -> Расклад правядзення факультатыўных заняткаў на 2-е паўгоддзе 2015/2016 навучальнага года
2012 -> Нефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця! 8 – 10 кастрычніка 2010 г адбыўся ІІІ фестываль нефармальнай адукацыі
2012 -> Конкурс для маладых журналістаў 6 Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»
2012 -> Стыпендыя Лейна Кіркланда 7 Павышэнне кваліфікацыі ў галіне грамадскага сектару 7 конкурс
2012 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка