Умовы ўдзелу ў сустрэчы тэзэ ў страцбургу -2013



Дата канвертавання17.06.2016
Памер27.16 Kb.
УМОВЫ

ЎДЗЕЛУ Ў СУСТРЭЧЫ ТЭЗЭ Ў СТРАЦБУРГУ -2013
1. Маёй асноўнай мэтай Пілігрымкі даверу на зямлі (Еўрапейская сустрэча Тэзэ, пілігрымка, пілігрымка Тэзэ) зьяўляецца паглыбленьне сувязі з Богам і больш актыўны ўдзел ў жыцці Царквы тут, на радзіме.

2. Я ведаю мэту пілігрымкі Тэзэ і абяцаю, што прыму ўдзел у ня меней як 4-х падрыхтоўчых сустрэчах, якія будуць праходзіць перад ад'ездам на Еўрапейскую сустрэчу моладзі - 2013.

3. Я абязуюся 2 разы на тыдзень (панядзелак-аўторак і чацьвер-пятніца) самастойна дазнавацца пра ход падрыхтоўкі да Сустрэчы, актуаліі, сумесныя малітвы у раздзеле прысвечаным Пілігрымцы на сайце http://valancer.by/ і правяраць асабісты мэйл, ці званіць, пры “жыцёвай”неабходнасці, лідэру групы ці яго дапаможцы, а таксама сваечасова прадставіць лідэру групы № BY25-22-140573, ці яго дапаможцы, пашпарт на атрыманне візы, поўную аплату за паездку.

4. Я ведаю і згодны з тым, што пасля атрымання пашпартоў з візамі з пасольства Францыі , яны будуць захоўвацца ў лідэра групы да дня выезду, а таксама на працягу ўсёй паездкі ў Страцбург і зваротна дадому (аж да прад'яўлення майго пашпарта ў пасольства Францыі па вяртанні з пілігрымкі Тэзэ). Дадзеная ўмова можа азначаць утрыманне лідэрам групы майго пашпарта ўжо з лістапада 2013 году (у залежнасці ад моманту падачы дакументаў на візу).

5. На працягу паездкі я абязуюся:


  • не займацца камерцыйнай дзейнасцю;

  • не пакідаць аўтобус падчас паездкі, каб наведаць іншыя месцы(мястэчкі);

  • не заставацца за мяжой у пошуках працы ці з якой-небудзь іншай мэтай;

  • не арганізоўваць іншыя візіты на працягу знаходжаньня ў Страцбургу ці яго ваколіцах, уключаючы візіты з мэтай турызму альбо наведванне сяброў ці іх сем'яў, якія пражываюць у Францыі ці Нямеччыне, альбо ў іншых краінах;

  • не ўжываць алкаголь, тытунь, наркотыкі; не брыдкасловіць; не спрачацца з арганізатарамі па арганізацыйных пытаннях;

  • прымаць удзел ва усіх абавязковых пунктах праграмы Пілігрымкі даверу на зямлі (сумесныя малітвы, штодзённая Імша і г.д.);

  • выконваць патрабаваньні арганізацыйнага характару лідэра групы і духоўнай асобы;

  • паведамляць лідэру групы(ці яго дапаможцы)/адказнага групкі аб усіх фактах парушэньня гэтых Умоваў іншымі сябрамі нашай групы, а перадусім прымаць меры па іх папярэджванню;

  • сумленна і адказна выконваць гэтыя Ўмовы.

6. Я ведаю, што Еўрапейская сустрэча Тэзэ ў Страцбургу будзе праходзіць у снежні-студзені 2013-2014 году цягам амаль тыдня, што, з улікам дарогі, пацягне маю адсутнасць у Беларусі 9-11 дзён і што дарога туды-назад складзе блізу 4,5 тысяч кіламетраў (у дарозе туды і назад 5-6 сутак).

7. Я згодны (згодная) з тым, каб незваротны ўнёсак, што я сдаў(-ла) у якасці частковай прадаплаты за удзел у Пілігрымцы у беларускім эквіваленце роуным 70 (семдзесят) еўра, не вярталіся мне пры маёй адмове ад паездкі ці грубым парушэнні гэтых Умоваў. Я цалкам пагаджаюся з прымяненнем да мяне Дысцыплійнага кодэксу пілігрыма Даверу-2013 (форма А3). Я разумею, што гэта робіцца, каб не пагоршыць умовы, не павялічыць выдаткі для іншых сябраў нашай групы пілігрымаў і дзеля выхаваньня маёй асабістай адказнасці за прыймаемыя мной рашэнні і паводзіны.

8. Я ўсведамляю, што парушэнне гэтых Умоваў да і падчас паездкі пацягне істотныя санкцыі з боку арганізатараў (аж да пазбаўлення статуса пілігрыма, з усімі гарантыямі: транспарт, жыллё, харчаванне, дарога).

Я ўважліва азнаёміўся(-лася) з ўсімі 8 пунктамі ў дакуманце А1 для пілігрымаў Сустрэчы Тэзэ і я пагаджаюся з імі.

Прозвішча, імя і імя па бацьку; індыфікацыйны (асабісты) №,:

_____________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________


Подпіс: ____________________________ Дата: _____________________



Дакумент групы № BY25-22-140573; сайт падпрымкі - http://valancer.by/



: wp-content -> uploads -> 2013
2013 -> Форма №1-иг, лбг
2013 -> План ідэалагічнай І выхаваўчай работы на I чвэрць 2013/2014 навучальнага года
2013 -> Сябры! Вы з’яўляецеся сябрам/актывістам моладзевай арганізацыі альбо ініцыятывы?
2013 -> Библиотека справочно-библиографический отдел
2013 -> Правапіс канчаткаў назоўнікаў першага скланення ў адзіночным ліку
2013 -> Друзья! Вы являетесь членом/активистом молодёжной организации или инициативы?
2013 -> Конкурс творчых вучнёўскіх работ (далей конкурс), прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ініцыятыва грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі",
2013 -> Расклад пазаўрочных заняткаў на I паўгоддзе
2013 -> Дырэктар А. А. Марціновіч




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка