Унесеныя ў Iнструкцыю аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку



старонка1/3
Дата канвертавання16.07.2016
Памер0.54 Mb.
  1   2   3


Змяненні і дапаўненні,

унесеныя ў Iнструкцыю аб парадку правядзення

атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi

(акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку

прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi),

і каментарыі да іх


Пачатковая рэдакцыя палажэнняў Iнструкцыi, у якія ў адпаведнасці з пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 2014 г. 20 унесены змяненні і дапаўненні

Змест змяненняў і дапаўненняў, унесеных у Інструкцыю якія ў адпаведнасці з пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 2014 г. №20

Выніковая рэдакцыя палажэнняў Інструкцыі са змяненнямі і дапаўненнямі, унесенымі ў адпаведнасці з пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 2014 г. №20

Каментарый

3. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў - гэта вывучэнне i ацэнка iх прафесiйнага ўзроўню, дзелавых i асабiстых якасцей, вынiкаў педагагiчнай дзейнасцi па фармiраванню ведаў, уменняў, навыкаў, iнтэлектуальнага, маральнага, творчага i фiзiчнага развiцця навучэнцаў пры рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыi дзяцей, праграм выхавання i навукова-метадычнага забеспячэння.

1.2.1. у частцы першай пункта 3 словы ", праграм выхавання i" замянiць словамi "i моладзi, праграм выхавання, ажыццяўленнi";

3. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў - гэта вывучэнне i ацэнка iх прафесiйнага ўзроўню, дзелавых i асабiстых якасцей, вынiкаў педагагiчнай дзейнасцi па фармiраванню ведаў, уменняў, навыкаў, iнтэлектуальнага, маральнага, творчага i фiзiчнага развiцця навучэнцаў пры рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, праграм выхавання, ажыццяўленнi навукова-метадычнага забеспячэння.

Частка першая пункта 3 прыведзена ў адпаведнасць з тэрміналогіяй Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

11. Атэстацыйная камiсiя ствараецца ў арганiзацыi сiстэмы адукацыi, ва ўпраўленнi адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, у камiтэце па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзеле (упраўленнi) адукацыi раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстацыйная камiсiя).

1.2.2. пункт 11 пасля слоў "(упраўленнi) адукацыi" дапоўнiць словамi ", спорту i турызму";

11. Атэстацыйная камiсiя ствараецца ў арганiзацыi сiстэмы адукацыi, ва ўпраўленнi адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, у камiтэце па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзеле (упраўленнi) адукацыi, спорту i турызму раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстацыйная камiсiя).

Пункт 11 прыведзены ў адпаведнасць з тэрміналогіяй Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 12.04.2013 №168 ”Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў“у частцы назваў аддзелаў (упраўленняў) адукацыi, спорту i турызму раённых (гарадскіх) выканаўчых камiтэтаў, мясцовых адмiнiстрацый раёнаў ў гарадах.

14. (…) У рабоце атэстацыйнай камiсii могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўнiку ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзела (упраўлення) адукацыi раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей - аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) i вышэйстаячага прафсаюзнага органа.

1.2.3. частку пятую пункта 14 пасля слоў "(упраўлення) адукацыi" i "(далей" дапоўнiць адпаведна словамi ", спорту i турызму" i ", калi не ўстаноўлена iншае,";

14. (…) У рабоце атэстацыйнай камiсii могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўнiку ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзела (упраўлення) адукацыi, спорту i турызму раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) i вышэйстаячага прафсаюзнага органа.

- // -

15. (…) Педагагiчныя работнiкi прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, IП праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi адпаведна прыватных устаноў адукацыi, арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, IП.

1.2.4. частку другую пункта 15 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Педагагiчныя работнiкi прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагiчныя работнiкi IП у выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi або па месцы знаходжання структурнага (адасобленага) падраздзялення адпаведных прыватных устаноў адукацыi, арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, IП.";



15. (…) Педагагiчныя работнiкi прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагiчныя работнiкiу выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi або па месцы знаходжання структурнага (адасобленага) падраздзялення адпаведных прыватных устаноў адукацыi, арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, IП.

Частка другая пункта 15 удакладнена ў адносінах да атэстацыі педагагічных работнікаў ІП, бо ў папярэдняй рэдакцыі прадугледжвалася праходжанне атэстацыі самімі ІП, а не іх педагагічнымі работнікамі. Устаноўлена, што педагагiчныя работнiкi прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагiчныя работнiкi IП праходзяць атэстацыю у выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, гэта значыць у тых жа выпадках, што і педагагічныя работнікі дзяржаўных устаноў адукацыі.

Таксама педагагiчным работнiкам прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, педагагiчным работнiкам IП дадзена магчымасць праходзіць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа не толькі па месцы дзяржаўнай рэгiстрацыi, але і па месцы знаходжання структурнага (адасобленага) падраздзялення адпаведных наймальнікаў.



-

1.2.5. пункт 17 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:

"Рашэнне аб допуску цi адмове да допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi прымаецца на чарговым пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Дадзенае рашэнне з’яўляецца падставай да выдання загада аб правядзеннi атэстацыi, змест якога ўказаны ў пункце 22 дадзенай Iнструкцыi.";



17. (…) Рашэнне аб допуску цi адмове да допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi прымаецца на чарговым пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Дадзенае рашэнне з’яўляецца падставай да выдання загада аб правядзеннi атэстацыi, змест якога ўказаны ў пункце 22 дадзенай Iнструкцыi.

Пункт 17 дапоўнены нормай, якой прадугледжана, што рашэнне аб допуску цi адмове да допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi прымаецца на чарговым пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Устаноўлена, што дадзенае рашэнне з’яўляецца падставай да выдання загада аб правядзеннi атэстацыi. Такім чынам, уводзіцца паняцце допуску цi адмовы да допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi, якое раней у Інструкцыі адсутнічала.

19. Прэтэндаваць на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыi), якiя маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей - стаж працы), два гады, першай, вышэйшай, а таксама квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" - тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улiчваецца час працы на пасадах, якiя былi перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.

(…)


-

(…)


У стаж працы, якi вызначаны ў частках першай - трэцяй дадзенага пункта, не ўлiчваецца перыяд знаходжання педагагiчнага работнiка ў адпачынку па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў.

1.2.6. у пункце 19:

частку першую пасля слова "далей" дапоўнiць словамi ", калi не ўстаноўлена iншае,";

пасля часткi трэцяй дапоўнiць пункт часткамi наступнага зместу:

"Педагагiчныя работнiкi, якiя прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым два гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

Педагагiчныя работнiкi, якiя прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым пяць гадоў, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.";

часткi чацвёртую i пятую лiчыць адпаведна часткамi шостай i сёмай;

у частцы сёмай слова "трэцяй" замянiць словам "шостай";


19. Прэтэндаваць на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыi), якiя маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - стаж працы), два гады, першай, вышэйшай, а таксама квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" - тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улiчваецца час працы на пасадах, якiя былi перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.

(…)


Педагагiчныя работнiкi, якiя прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым два гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

Педагагiчныя работнiкi, якiя прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу i маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым пяць гадоў, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi без улiку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

(…)


У стаж працы, якi вызначаны ў частках першай - шостай дадзенага пункта, не ўлiчваецца перыяд знаходжання педагагiчнага работнiка ў адпачынку па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў.

У частцы першай пункта 19 удакладнена скарачэнне тэрміна ”стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца“.

Пункт дапоўнены часткамі чацвёртай і пятай, якімі ўрэгуляваны пытанні праходжання атэстацыі педагагічнымі работнікамі, прынятымі з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу, у залежнасці ад працягласці стажу працы на такіх пасадах. Такім чынам у выпадку, калі педагагічны работнік прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу, стаж працы па якой складае не менш чым два гады, ён дапускаецца да атэстацыі на прысваенне другой кваліфікацыйнай катэгорыі незалежна ад яго стажу на пасадзе, па якой праходзіць атэстацыю. Калі стаж працы педагагічнага работніка на пасадзе прафесарска-выкладчыцкага складу не менш чым пяць гадоў, тады ён дапускаецца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi незалежна ад яго стажу на пасадзе, па якой праходзіць атэстацыю. Дадзеная норма дазволіць прывабіць асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу да працы ва ўстановах адукацыі розных тыпаў.

У частцы сёмай пункта дзеянне гарантыі адносна не залічэння ў стаж працы педагагiчнага работнiка на пасадзе, па якой атэстуецца, перыяду знаходжання ў адпачынку па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў расппаўсюджана на ўсе выпадкі, прадугледжаныя дадзеным пунктам.


20. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы, якi вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi (толькi па адной пасадзе), на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:

1.2.7. частку першую пункта 20 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"20. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы ў якасцi педагагiчных работнiкаў, якi вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi (толькi па адной пасадзе), на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:



20. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi маюць права прэтэндаваць незалежна ад стажу працы ў якасцi педагагiчных работнiкаў, якi вызначаны часткай першай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi (толькi па адной пасадзе), на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:

Пункт 20 удакладнены ў частцы распаўсюджвання яго дзеяння на ўсе выпадкі наяўнасці ў педагагічнага работніка кваліфікацыйнай катэгорыі па іншай адпаведнай пасадзе педагагічнага работніка, што дае яму права прэтэндаваць, а атэстацыйнай камісіі прысвоіць такую ж кваліфікацыйную катэгорыю па займаемай пасадзе. Раней дадзеная гарантыя дзейнічала толькі ў абмежаванай колькасці выпадкаў пераводу работніка з адной пасады педагагічнага работніка на іншую адпаведную пасаду педагагічнага работніка. Унясеннем змяненняў і дапаўненняў у пункт 20 фактычна вырашана праблема прызнання наяўнасці кваліфікацыйных катэгорый па адпаведных пасадах педагагічных работнікаў у выпадках змянення імі месца працы, пасады і г.д. пры адпаведнасці кваліфікацыйным патрабаванням.

настаўнiкi-дэфектолагi, метадысты, педагогi-арганiзатары, педагогi сацыяльныя, педагогi-псiхолагi, выхавальнiкi, акампанiятары, майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыi, калi яны пераведзены на гэтыя пасады з пасады настаўнiка цi выкладчыка;

настаўнiкi-дэфектолагi, метадысты, педагогi-арганiзатары, педагогi сацыяльныя, педагогi-псiхолагi, выхавальнiкi, акампанiятары, канцэртмайстры, майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе настаўнiка цi выкладчыка;

настаўнiкi-дэфектолагi, метадысты, педагогi-арганiзатары, педагогi сацыяльныя, педагогi-псiхолагi, выхавальнiкi, акампанiятары, канцэртмайстры, майстры вытворчага навучання ўстановы адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе настаўнiка цi выкладчыка;

У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе настаўнiка цi выкладчыка стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка-дэфектолага, метадыста, педагога-арганiзатара, педагога сацыяльнага, педагогага-псiхолага, выхавальнiка, акампанiятара, канцэртмайстра, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi.

настаўнiкi цi выкладчыкi, калi яны пераведзены на гэтую пасаду з пасад настаўнiка-дэфектолага, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi (пры абавязковай наяўнасцi вышэйшай адукацыi па профiлях адукацыi "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" або вышэйшай адукацыi i перападрыхтоўкi па профiлях адукацыi "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя");

настаўнiкi цi выкладчыкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах выкладчыка цi настаўнiка, настаўнiка-дэфектолага, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi (пры абавязковай наяўнасцi вышэйшай адукацыi па профiлях адукацыi "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" або вышэйшай адукацыi i перападрыхтоўкi па профiлях адукацыi "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя");

настаўнiкi цi выкладчыкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах выкладчыка цi настаўнiка, настаўнiка-дэфектолага, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi (пры абавязковай наяўнасцi вышэйшай адукацыi па профiлях адукацыi "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" або вышэйшай адукацыi i перападрыхтоўкi па профiлях адукацыi "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя");

У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах выкладчыка цi настаўнiка, настаўнiка-дэфектолага, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка цi выкладчыка.

-

настаўнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе выкладчыка;

настаўнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе выкладчыка;

У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе выкладчыка стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе настаўнiка.

-

выкладчыкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе настаўнiка;

выкладчыкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе настаўнiка;

У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе настаўнiка стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе выкладчыка.

выхавальнiкi, метадысты, калi яны пераведзены на гэтыя пасады з пасады майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;

выхавальнiкi, метадысты, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;

выхавальнiкi, метадысты, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадзе майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi

У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе настаўнiка стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе выкладчыка.

выхавальнiкi-метадысты, метадысты, выхавальнiкi, калi яны пераведзены на гэтыя пасады з пасад настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi;

выхавальнiкi-метадысты, метадысты, выхавальнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;

выхавальнiкi-метадысты, метадысты, выхавальнiкi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi;

У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка дашкольнай адукацыi, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара, педагога дадатковай адукацыi, майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыi стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах выхавальнiка-метадыста, метадыста, выхавальнiка.

выхавальнiкi дашкольнай адукацыi, калi яны пераведзены з пасад настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара;

выхавальнiкi дашкольнай адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальнiка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара;

выхавальнiкi дашкольнай адукацыi, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальнiка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара;

У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка, метадыста, выхавальнiка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганiзатара стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе выхавальнiка дашкольнай адукацыi.

педагогi-псiхолагi, педагогi сацыяльныя, педагогi-арганiзатары, калi яны пераведзены з пасады выхавальнiка дашкольнай адукацыi;

педагогi-псiхолагi, педагогi сацыяльныя, педагогi-арганiзатары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах выхавальнiка дашкольнай адукацыi, выхавальнiка;

педагогi-псiхолагi, педагогi сацыяльныя, педагогi-арганiзатары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах выхавальнiка дашкольнай адукацыi, выхавальнiка;

У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах выхавальнiка дашкольнай адукацыi, выхавальнiка стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах педагога-псiхолага, педагога сацыяльнага, педагога-арганiзатара.

педагогi-арганiзатары, калi яны пераведзены на гэтую пасаду з пасады культарганiзатара;

педагогi-арганiзатары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах культарганiзатара, выхавальнiка, педагога-псiхолага, педагога сацыяльнага;

педагогi-арганiзатары, калi iм прысвоена адпаведная квалiфiкацыйная катэгорыя па пасадах культарганiзатара, выхавальнiка, педагога-псiхолага, педагога сацыяльнага;

У выпадку наяўнасці адпаведнай кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадах культарганiзатара, выхавальнiка, педагога-псiхолага, педагога сацыяльнага стала магчыма прысваенне той жа кваліфікацыйнай катэгорыі па пасадзе педагога-арганiзатара.

: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка